Антон Францішак Брыль

Анто́н Франці́шак Брыль (нар.

18 жніўня 1982, Менск) — беларускі перакладчык і паэт. Унук Янкі Брыля.

Антон Францішак Брыль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 жніўня 1982 (41 год)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Менск
Бацькі Андрэй Брыль[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладчык, паэт
Прэміі «Дэбют» (2012)
Узнагароды

Перакладаў творчасьць Ўільяма Батлера Ейтса, Гая Валерыюса Катула, Джона Толкіна, Сюзаны Кларк і інш. Сярод найбуйнейшых перакладзеных твораў — стараангельская паэма «Бэўвульф».

Біяграфія

Нарадзіўся 18 жніўня 1982 году ў Менску. У 1999 годзе скончыў матэматычную клясу Ліцэю БДУ. У 2004 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ па спэцыяльнасьці «матэматык-праграміст». Увесну 2008 году атрымаў ступень PhD ў Трэнцкім Унівэрсытэце ў Італіі па спэцыяльнасьці «machine learning». Жыў ў Дубліне, працаваў на факультэце інфарматыкі Дублінскага гарадзкога ўнівэрсытэту. Цяпер пражывае ў Цюрыху. Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя Ўладзімера Караткевіча ў 2005 годзе. Першым на беларускую мову пераклаў гімн Кэдмана — найранейшы помнік стараангельскай паэзіі.

21 чэрвеня 2011 году ў Менску быў прэзэнтаваны дэбютны зборнік аўтара «Не ўпаў жолуд», які зьмяшчае вершы і малыя паэмы, напісаныя ў 2003—2011 гады. Зборнік заняў другое месца сярод дзесяці найбольш значных літаратурна-мастацкіх выданьняў 2011 году паводле вэрсіі часопіса «Маладосць» і дзясятае месца паводле вэрсіі газэты «Наша Ніва». Зборнік прызнаны найлепшай дэбютнай кнігай паэзіі 2011 году паводле Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Ляўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за 2011 год за пераклады з польскай і лаціны (Ф. Д. Князьнін, А. Э. Адынец, Ю. У. Нямцэвіч, Г. В. Катул). Пераклад стараангельскай паэмы «Бэўвульф» (апублікаваны асобным выданьнем у 2013 годзе) газэта «Звязда» назвала «галоўнай беларускай кнігай 2013 году».

Крыніцы

Літаратура

  • Бэўвульф / пер. са стараанглійскай мовы Антона Францішка Брыля. — Мінск : Зміцер Колас, 2013. — 130 с.

Вонкавыя спасылкі

Антон Францішак Брыль  Вонкавыя відэафайлы
Антон Францішак Брыль  Бэўвульф у арыгінале і перакладзе А. Ф. БрыляYouTube

Tags:

Антон Францішак Брыль БіяграфіяАнтон Францішак Брыль КрыніцыАнтон Францішак Брыль ЛітаратураАнтон Францішак Брыль Вонкавыя спасылкіАнтон Францішак Брыль18 жніўня1982МенскПаэтЯнка Брыль

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зборная Расеі па футболеРэфэрэндум у Беларусі 2004 годуСымпсаныХэрсонБраніслаў КамароўскіGoogle MapsГоты292ПалешукіКуршыБольдФранцішканеВасіль ЦяпінскіБеларуская Народная РэспублікаПарнаграфіяМакарскаКарлес ПудждэмонБеларусьСысуны.atСадыё МанэАгдамскі раёнКаласы пад сярпом тваімНапалеон IIIГуда (імя)Манчэстэр СіціМы выйдзем шчыльнымі радаміПалятухаГіпстэрыЗлучнікЛіцэнзіі Creative CommonsЧорная ночКукурузаКарта растэрміноўкіВіктар АстроўскіПлаешцьПартэнонДавід ПісараБлогЛібіяЖамойцьТрытон (спадарожнік Нэптуна)Вялікабрытанія.auЗенькаўскі раёнВяйнямёйнэнРэал Бэтыс СэвільляВільняКасьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)БалтрымАўкштотаГіўГарвардзкі ўнівэрсытэтСыд БарэтВальядалідПлоцевы актТравеньМіхал БаброўскіРобін ЎільямзДжыдаАдраджэньне (1922)Радаслаў АстроўскіЯтЗьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)ПолацакЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)WordPressМастаўтСлуцкі збройны чын🡆 More