Імя Гуда

Гуда (Гудзь), Года (Годзь), Гут, Гот — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Gudo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Года, Гут, Гот, Гудзь, Годзь
Зьвязаныя імёны Гудзейка, Гудзіла, Гудан / Гудзін, Готаўт, Годвайн, Гадвіла, Гутвін, Гудзігал, Гутгер, Гудзігерд, Готгін, Гутар, Готарт, Глеб, Готліб, Гудман
Алігут, Ангот, Вільгод, Гелігуд, Даўгод, Жыгуць, Ілгут, Мангуд, Саргут, Саўгут, Сонгуць, Сіргут, Ягуці
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гуда»

Паходжаньне

Гуда, Года, Гута або Гот (Gudo, Godo, Guta, Got) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гудзейка (Гудзека, Гадзейка, Годыка), Гудзіла (Гадзіла, Годэль, Гутэль), Гудзін (Гудзень, Годын), Готаўт (Готалт), Гадвіла, Гутвін, Гудзігал, Гутгер, Гудзігерд (Гудгерд, Годгерд), Готгін, Гутар (Гутэр, Гудэр, Кудэр), Готарт, Глеб, Гудман (Гутман), Алігут, Ангот, Вільгод, Гелігуд (Гелгод), Даўгод (Даўгот), Жыгуць, Ілгут, Мангуд, Саргут, Саўгут, Сонгуць, Сіргут, Ягуці. Адзначаліся германскія імёны Gutthica (Godica), Gudila (Godila, Godel, Güttel), Gudin (Godenus, Godin), Gottold, Góðvili (Goteswillo), Guduin, Godegel, Gutgerius, Gudegerdus (Godegardus, Gudhgärdh), Göttgen, Guter (Guder, Kuder), Gotard, Goteleib, Guotman (Godeman), Algut, Angodus, Willego, Gelgodd, Dagott, Sigot, Illgut, Mangod, Sargood, Savegodo, Sungod, Sergudo, Águti.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Got (Gota, Guta), Gutko (Gutka), Gotysz (Gotosza), Gutyna, Godbold, Godobert, Godekin (Godkin), Guter, Godart (Gotart, Gutart, Gothart), Gotlib, Gotysman, Gotschalk, Gotalt, Gotwin. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавалі імёны Гадзімір (Godzimir) і Гадзіслаў (Godislaus).

У Прусіі бытавалі імёны Gutte (1360 год), Godiko / Gotko / Gudeike (1308, 1354 і 1371 гады), Guddenne (1422 год), Kwder (1395 год), Algutte / Algotte (1399 і каля 1400 году), Aldegut (1363 год), Sawgute / Sawgotthe, Wiligot (1385 і 1388 гады). У 1604 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Gut, Neidenburgensis Borussus.

У Ноўгарадзе ў 1080-я гады адзначалася германскае імя Азгут (Asgut).

У Беластоку адзначалася германскае прозьвішча Годрыд: honestis Simone Godryd (1744 год).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мы от рода Рускаго, съли и гостье: Иворъ солъ Игоревъ великаго князя Рускаго… Алвадъ Гудовъ (Аповесьць мінулых часоў); именеицо в Менскомъ повете… Кготевича (27 ліпеня 1495 году); панъ Миколай Кгутъ (17 студзеня 1516 году); haereditate mea, quae vocatur Guthowczyzna (12 лютага 1516 году); hominibus Gudziewiczy (6 лістапада 1518 году); слугъ путных Бряславъского повету… Кгутевичов (27 студзеня 1530 году); пустотинъ къ тому жъ двору нашому въ повете Ойракгольскомъ, на имя: Кготовъщину (29 красавіка 1542 году); два земянины Луковского повету Едамъ Кгутъ (3 жніўня 1546 году); село Лучицы и Фойная… Кудичь брать его (1552 год); Mysz Hudziewicz (1552—1555 гады; бояры путными на ймя: Юри Кгудовичъ (1557 год); Pawel a Piothr Gudiewiczy… Romieiko Godziewicz (1558 год); Paweł Gutowicz (2 траўня 1558 году); Яцко Кудевичъ (1563 год); Гудъ Кузма (1566 год); Кгутъ Мартиновичъ (1567 год); Станиславъ Яновичъ Гудовичъ… Гудовича… Гудовичу (6 ліпеня 1568 году); земяном повету ковенского… з роду Янвилов с Пядев… Валентыну Кгудовичу… з роду Кгудовичов от Каплиц Воитеху а Мартину Матеевичом (15 верасьня 1568 году); Janusz Kodewicz (14 ліпеня 1578 году); czeladz dworna… Dorota Godowna (14 студзеня 1632 году); и пна Юря Кгута Загорского, земян гсдарских повету Пиньского (6 кастрычніка 1639 году); Jerzy Gutt Zagorski (8 кастрычніка 1639 году); пана Саломона Кгудовича — стольника Вилкомирского (26 чэрвеня 1647 году); Юрко Гуденъко… Иванъ Гуда (1649 год); P-a Juria Gutta Zahorskaho (31 сьнежня 1658 году); панъ Миколай Кгутъ Коломыский (21 студзеня 1664 году); Heva Gudowa (1723 год); Gutowsk (1744 год); Josephus Gudowlcz… Lituanus natus (1764 год); Wawrzyniec Godz (сакавік 1798 году).

Носьбіты

Прыдомкам Гут карыстаўся шляхецкі род Кульчыцкіх гербу Сас.

Готы — уніяты Зблянскай парафіі.

Гудзі — уніяты Ганчарскай парафіі.

Гатовічы (Gotowicz) — прыгонныя зь вёскі Сыраваткаў (каля Жодзішкаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі.

Готы — парафіяне царквы ў Сьвіслачы (Меншчына) на 1889—1892 гады.

Гадзевічы (Godziewicz) і Гуты (Gutt) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні.

Гудовічы (Gudowicz) гербаў Адравонж і Пабог — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету.

Гутовічы (Gutowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету.

Гуды (Gud) гербу Прус I — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Дзісны.

На 1901 год існавала сяло Гудаўка ў Старадубскім павеце, вёска Гудаўка ў Сураскім павеце і сяло Гудава ў Мглінскім павеце Чарнігаўскай губэрні.

На 1904 год існавала вёска Гудзіна ў Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні.

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Гудзевічы, на гістарычнай Меншчыне — Гудавічы і Гудоўшчына, на гістарычнай Ашмяншчыне — Гудаўшчына і Гуцішкі, на гістарычнай Аршаншчыне — Гудава Зямянскае і Новае Гудава. Назву Гудзішкі маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне і Лідчыне.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Імя Гуда ПаходжаньнеІмя Гуда НосьбітыІмя Гуда Глядзіце таксамаІмя Гуда ЗаўвагіІмя Гуда КрыніцыІмя Гуда

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сандра БулакНіна МацяшПадвойнае пранікненьнеБудынакПолацкае княстваПаўстаньне 1863—1864 гадоўВусаўШклоўАральны сэксАзартная гульня30 красавікаВусаў (вёска)Поліцкі статутВагінальны сэксПастава 69Маскоўскі мэтрапалітэн25 красавікаІгнат ДамейкаВітаўтДзяжаГрупавы сэксАнтонімыКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)РымутКанстытуцыя ЗШАНікатынПарнафільм у ФранцыіАтлянтычны акіянУнівэрсальны каардынаваны часГрамадзкі набытакРодныя гоні (1927)ЛіцьвіныЗлучокПошукавая аптымізацыяКрывіч (часопіс)Парнаграфія ў ЗШАЗагляне сонца і ў наша аконцаСтолінПавал ВусаўНефцякамскІмёны ліцьвінаў7 (лік)Усяслаў ЧарадзейСарАндрэй СаньнікаўМаксім БагдановічVPNБардэльПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуВасіль ЗуёнакФішынгМіжнародны фанэтычны альфабэтАўстралія1955Бітва пад ВоршайГабрэйская аўтаномная вобласьцьДублінЭрэкцыяУліковы запіс MicrosoftЧалавекВітольд Бялыніцкі-БіруляУкраінаСяргей АлейнікЙМарына ВасілеўскаяМарыянэткаЯўгенія ЯнішчыцЛацінская моваІнфармацыйныя тэхналёгіі🡆 More