Дзісна: горад у Беларусі

Дзісна́ — места ў Беларусі, на рацэ Дзісьне пры ўтоку яе ў Дзьвіну.

Уваходзіць у склад Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1462 чалавекі. Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад Мёраў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Боркавічы (лінія Полацак — Дзьвінск). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Полацкам, Глыбокім, Мёрамі.

Дзісна
лац. Dzisna
У цэнтры места
У цэнтры места
Дзісна: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Дзісна: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
Герб Дзісны Сьцяг Дзісны
Першыя згадкі: 1374
Магдэбурскае права: 20 студзеня 1569
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Мёрскі
Насельніцтва: 1462 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2152
Паштовы індэкс: 211950
СААТА: 2233510000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°33′46″ пн. ш. 28°13′33″ у. д. / 55.56278° пн. ш. 28.22583° у. д. / 55.56278; 28.22583 28°13′33″ у. д. / 55.56278° пн. ш. 28.22583° у. д. / 55.56278; 28.22583
Дзісна на мапе Беларусі ±
Дзісна
Дзісна
Дзісна
Дзісна
Дзісна
Дзісна
Дзісна: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзісна — магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока касьцёл францішканаў, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Таксама практычна цалкам зьбераглася гістарычная забудова места, якая з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Старажытнае паселішча, папярэднік сучаснага места, існавала на мысе правага берагу рэчкі Дзісны яшчэ ў ХІ стагодзьдзі. З ХІІІ стагодзьдзя пачалося паступовае засяленьне левага берагу. У 1301 годзе паселішча далучылася да Вялікага Княства Літоўскага.

Першы пісьмовы ўпамін пра Дзісну як умацаваны замак Капец-гарадок (ад слова «капа́ць») датуецца 1374 годам. Замак выконваў ролю фарпосту Полацку на Дзьвіне, кантраляваў увесь рачны рух і подступы да сталіцы Полацкай зямлі. У 1461 годзе паселішча ўпершыню ўпамінаецца пад цяперашняй назвай (двор Дзісна).

У 1566 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст загадаў пры Дзісенскім замку і пад ягонай аховай заснаваць места, жыхарам якога даў розныя палёгкі тэрмінам на 8 рокаў. У 1567 годзе Жыгімонт Аўгуст надаў Дзісьне першы герб («тры вежы з муру»), а 20 студзеня 1569 году — Магдэбурскае права і новы герб: «у блакітным полі ладзьдзя з разгорнутым ветразем». За часамі Інфлянцкай вайны ў 1579 годзе тутэйшы замак стаў цэнтрам збору войскаў караля і вялікага князя Стэфана Баторыя перад вызваленчым паходам на Полацак.

Дзісна: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова  Дзісна: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Герб Дзісенскага павету з Пагоняй

У 1581 годзе ў Дзісьне заснавалі Фарны касьцёл (пры ім з 1775 году дзейнічала школа), у 1630 годзе — кляштар францішканаў, а ў 1633 годзе — манастыр пры Ўваскрасенскай царкве. Па атрыманьні статусу места, з XVII ст. Дзісна стала цэнтрам староства Полацкага ваяводзтва, значным гандлёва-рамесьніцкім асяродкам.

У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе бурмістар Дзісны здаў места маскоўскім захопнікам. 10 красавіка 1661 году шляхта, казакі, мяшчане і павятовыя мужыкі, што знаходзіліся ў замку, зьвязалі акупантаў і адчынілі браму войску Вялікага Княства Літоўскага (здрадніка-бурмістра павесілі ў замкавай браме). У 1773 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла пры кляштары францішканаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дзісна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Менскай, з 1842 году — Віленскай губэрні. 23—24 красавіка 1831 году паўстанцы ў колькасьці да 3000 чалавек вызвалілі Дзісну з-пад расейскай улады. Значную шкоду Дзісьне і яе гаспадарцы прычынілі пажары і паводкі (у 1865, 1870, 1872, 1878 і 1882 гадох), у часе якіх пацярпелі Ўваскрасенская (мураваная, збудаваная ў 1870 годзе) і Мікалаеўская (да 1842 году касьцёл) цэрквы. Напярэдадні пажару 1882 году расейскі падарожнік П. Сямёнаў-Цян-Шанскі назваў Дзісну найлепшым местам Віленскай губэрні.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дзісну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзісна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Чэраскай воласьці Дзісенскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дзісна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Дзісна ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Полацкай, з 8 студзеня 1954 году Маладэчанскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху; гітлераўцы стварылі тут лягер сьмерці. З 3 кастрычніка 1959 году Дзісна ўваходзіць у склад Мёрскага раёну.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Дзісна: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
  • XIX стагодзьдзе: 1811 год — 1405 чал.; 1825 год — 2801 чал.; 1881 год — 6646 чал., зь іх 2773 каталікі, 883 праваслаўныя, 16 лютэранаў, 6 старавераў, 2962 юдэі і 6 магамэтанаў; 1897 — 6756 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 9113 чал.; 1909 год — 7138 чал.; 1921 год — 4413 чал.; 1939 год — 6073 чал.; 1944 год — 1200 чал.; 1959 год — 2,5 тыс. чал.; 1993 год — 2,5 тыс. чал.; 1995 год — 2,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,8 тыс. чал.; 2007 год — 2747 чал.; 2009 год — 1973 чал. (перапіс); 2016 год — 1537 чал.; 2017 год — 1500 чал.; 2018 год — 1462 чал.

Адукацыя

У Дзісьне працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, дом рамёстваў.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Арджанікідзэ вуліца Уваскрасенская вуліца
Гагарына вуліца Коханаўская вуліца
Кірава вуліца Парканная вуліца Аляксандраўская вуліца
Люцыяна Жалігоўскага вуліца
Кутузава вуліца Мытная вуліца
Леніна вуліца Прабойная вуліца Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Лермантава вуліца Духаўская вуліца
Марозава вуліца Зямянская вуліца
Пушкіна вуліца Дарашкоўская вуліца Аляксандраўска-Пушкінская вуліца
Панятоўскага алея
Савецкая вуліца Новасадовая вуліца
Касьцельная вуліца
Пірамовіча вуліца
Суворава вуліца Нарбутаўская вуліца
Сьмірнова вуліца Глыбоцкая вуліца
Юбілейная вуліца Замкавая вуліца
Бяз назвы Рынак пляц

З усёй урбананімічнай спадчыны Дзісны да нашага часу гістарычныя назвы захавалі толькі вуліцы Дзьвінская і Полацкая. Таксама ў месьце існавалі Віленская, Гандлёвая і Заліўная вуліцы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Рынкавы пляц, Новая і Шаркоўская вуліца.

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Дзісна: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Царква-мураўёўка з боку ракі

Інфраструктура

Спыніцца можна ў мескім гатэлі.

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

  • Антон Грыневіч (1877—1937) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, зьбіральнік музычнага фальклёру
  • Майсей Сьмірын (1895—1975) — навуковец-гісторык

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзісна ГісторыяДзісна НасельніцтваДзісна ЗабудоваДзісна ЭканомікаДзісна Турыстычная інфармацыяДзісна ГалерэяДзісна АсобыДзісна КрыніцыДзісна ЛітаратураДзісна Вонкавыя спасылкіДзіснаБеларусьВіцебская вобласьцьГлыбокаеГорадДзьвінаДзьвінскДзісна (рака)Мёрскі раёнМёрыПолацак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2008Юры ГумянюкЯн СерадаЖывіляМаркетынгПарнаграфія ў ЧэхііГейтартПаўночна-Заходні крайСтапа (літаратуразнаўства)ЖамойтыГарбатаРоварМіра (імя)Nokia 6233КонаРасейцыЭўропаМацьвей СьвідзінскіРаманІвонка СурвілаРуская моваЧасьціна мовыЛюдміла РублеўскаяДрысьвяты (вёска)Старажытны РымЯгор ВосіпаўISO 3166-1Базыліка Сьвятога Эгідыя29 красавікаУсебеларускі народны сходВікіслоўнікЦарства (біялёгія)Зьмітрок Бядуля26 красавікаАдлігаМікола МаляўкаВікісховішчаРусіфікацыяБушкаБудзьма беларусамі!Кастусь КаліноўскіДжынсавая рэвалюцыяКарпацкая ЎкраінаРагнедаРодныя гоні (1927)Паўднёвы полюсЖанчына зьверхуЯнка МаўрЛеанід ГалубовічГорадняВадзім СаранчукоўСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіБеларуская народная партызанкаПадзелы Рэчы Паспалітай(486958) 2014 MU69Андрэй ФедарэнкаFTPСаюз вызваленьня БеларусіЭразм ЦёлакЖанна Некрашэвіч-КароткаяЖывапісЗямля пад белымі крыламіНаркотыкРэжым ЛукашэнкіАлесь ДуброўскіНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)ШвэцыяСям’яМіндоўгКыргыстан1874🡆 More