Готы

Го́ты (гоцк.

𐌲𐌿𐍄𐌰𐌽𐍃, Gutans, лац. Gothi, Got(h)ones, Gutones, стар.-грэц. Γότθοι) † — германскі народ II—IX стагодзьдзяў, які да VIII стагодзьдзя адыгрываў значную ролю ў гісторыі Эўропы. Гэта былі плямёны скандынаўскага паходжаньня, якія размаўлялі на гоцкай мове — мове ўсходняе групы германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, для якой біскуп Вульфіла ў IV стагодзьдзі распрацаваў гоцкую пісьмовасьць). У першыя стагодзьдзі нашай эры прарабілі шлях з Швэцыі да Чорнага мора і ракі Дунаю, дасягнуўшы самых аванпостаў Рымскае імпэрыі. У III ст. падзяляліся на вэстготаў (вэзэготаў, тэрвінгаў; тэрыторыя сучаснай Малдовы), остготаў (астраготаў, грэўтунгаў; тэрыторыя Паўночнага Прычарнамор'я на ўсход ад Днястра), малых готаў (Мэзія, сучасная Баўгарыя) і готаў-тэтраксытаў (трапэзытаў; Крым). Пазьней у выніку некалькіх міграцыяў вэстготы апынуліся ў Гішпаніі, а остготы стварылі сваю дзяржаву ў Італіі (да сярэдзіны XVI ст.).

Готы
Готы
«Біскуп Вульфіла тлумачыць готам Эвангельле», ксыляграфія 1890 году
Колькасьць
Рэгіёны пражываньня Эўропа
Мовы гоцкая
Рэлігія політэізм, хрысьціянства
Блізкія этнасы вандалы, гепіды, скіры

У сярэдзіне I стагодзьдзя ў нізоўі Віслы з удзелам готаў утварылася вэльбарская культура, у III ст. у Паўночным Прычарнамор'і ўзялі ўдзел у стварэньні чарняхоўскай культуры. На тэрыторыі сучаснай Беларусі археолягі выявілі помнікі вэльбарскай культуры Вялічкавічы, Скорбічы, Берасьцейскі курганны могільнік ды іншыя.

Раньняя гісторыя

Готы 
Пашырэньне готаў (прыкладнае)

      — Готлянд,

      — Гёталянд (гістарычная тэрыторыя),

      — Вэльбарская культура,

      — Чарняхоўская культура,

      — Рымская імпэрыя

    Асноўныя артыкулы: Скандза і Оюм

Готы сфармаваліся ў Скандынавіі, у краіне, якую Ярдан заве Скандза. Хоць пытаньне пра сваяцтвае готаў з проташвэдзкім племем ётаў спрэчнае, пад Скандзай у гістарыяграфіі звычайна разумеюць поўдзень сучаснай Швэцыі і востраў Готлянд. За караля Бэрыга яны пераправіліся цераз Балтыйскае мора і занялі ў II стагодзьдзі нізоўі Віслы (Ярдан называе гэту краіну Гатыскандза).

Зь пераправы готаў у кантынэнтальную Эўропу гісторыкі пачынаюць адлік Вялікага перасяленьня народаў. Выцесьненыя готамі з тэрыторыі сучаснай Польшчы вандалы і ругі пачалі рух на поўдзень, прымушаючы мясцовае насельніцтва ссоўвацца ў бок Міжземнамор’я. Адсюль — першы націск барбараў на паўночна-ўсходнія межы Рымскай імпэрыі, які яна адчула за Маркам Аўрэліюсам.

Пяты па Бэрыгу кароль готаў Філімэр прывёў іх, паводле адной з вэрсіяў, у Прыдняпроўе, дзе на тэрыторыі цяперашняй Украіны узьнікла гоцкая дзяржава Оюм. Да гэтага Прыдняпроўе, як мяркуецца, займаў народ спалаў. У археалягічным пляне знаходжаньню готаў у Прыдняпроўі адпавядае чарняхоўская культура, з цэнтрам на сярэднім Днястры, а больш раньняму пэрыяду іх гісторыі — культура вэльбарская.

Пісьмовыя крыніцы з гісторыі Оюму позьнія і ненадзейныя — «Гетыка» Ярдана і скандынаўскія сагі (у першую чаргу, «Сага пра Гервэр»), якія апавядаюць пра змаганьне готаў з гунамі. Сталіцай адзінай гоцкай дзяржавы ў скандынаўскім фальклёры лічыўся горад на Дняпры — літаральна Данпарстад. У сазе пра Гэрвэр сталічным названы «рачны дом» — Аргэймар.

Каля 230 году готы спусьціліся ў Прычарнамор’е. Калі з готамі ўпершыню сутыкнуліся рымляне, яны ўжо падзяліліся на дзьве галіны — усходнюю (остготы) і заходнюю (вэстготы). Да ліку гоцкіх плямёнаў належалі таксама скіры, таіфалы і крымскія готы, ад якіх пазьней адлучыліся готы-трапэзыты Тамані.

Гоцкія войны

Готы 
Гоцкі водца — мазаіка Вялікага палацу ў Канстантынопалі
    Асноўныя артыкулы: Скіфская вайна III стагодзьдзя і Гоцкая вайна (377—382)
  • У III стагодзьдзі готы выціснулі рымлянаў з Дакіі (цяперашняя Малдова), тады ж адбыўся падзел готаў на заходніх (вэстготы) і ўсходніх (остготы).
  • У 257 годзе аддзелы готаў дасягнулі ўсходняга Крыму і, часткова разрабаваўшы Баспорскае царства (Пантыкапэй і Німфэюс) і захапіўшы флёт, адправіліся да берагоў Малой Азіі. Гэтым яны зьнішчылі скіфскае царства з цэнтрам у Крыме.
  • Увесну 258 году днястроўская флятылія готаў дасягнула Баспору і разрабавала Халкедон і Нікею.
  • У 262 годзе готы напалі на Тракію.
  • У 267 годзе, выйшаўшы з утокі Дону, гоцкі флёт дасягнуў Карынту і Атэнаў.
  • У 269 годзе сутыкненьне готаў з арміяй рымскага імпэратара каля гораду Нішу (Сэрбія). Аўрэліян мусіў пакінуць Дакію барбарам.
  • У IV стагодзьдзі готы прымаюць арыянскую мадэль хрысьціянства і вынаходзяць уласную пісьмовасьць, — гоцкі альфабэт, вынайдзены біскупам Вульфілам, які пераклаў на гоцкую біблейскія тэксты (Срэбны кодэкс).
  • У 375 годзе гуны зьнішчаюць каралеўства готаў у Прычарнамор’і.
  • У 376 годзе готы фарсіруюць Дунай і перасяляюцца на Балканы.
  • У 378 годзе готы разьбіваюць армію рымскага імпэратара пад Адрыянопалем (сучаснае Эдырнэ, эўрапейская частка Турэччыны).

Остготы, вэстготы, крымскія готы

Готы 
Вэстгоцкая брошка
    Асноўныя артыкулы: Остготы, Вэстготы і Крымскія готы
  • У 410 годзе кароль вэстготаў Алярых захапіў Рым.
  • У 412 годзе вэстготы ўрываюцца ў Галію.
  • У 414 годзе вэстготы ўрываюцца ў Гішпанію.
  • У 418 годзе вэстготы адыходзяць у Аквітанію (Паўднёва-Заходняя Францыя) і засноўваюць там сваё каралеўства.
  • У 451 годзе пры Каталяўнскіх палёх хаўрус готаў і іншых плямёнаў спыніў прасоўваньне на захад гунаў.
  • У 463 годзе вэстготы аднаўляюць заваяваньне Гішпаніі.
  • У 493 годзе кароль остготаў Тэадорых засноўвае каралеўства ў Італіі.
  • У 507 годзе франкі выціснулі вэстготаў з Аквітаніі.
  • У час Гоцкай вайны (536—555 гады) арміі бізантыйскага імпэратара Юстыніяна зьнішчаюць дзяржаву остготаў у Італіі.
  • У 711 годзе арабская армія Тарыка ібн Зіяда зьнішчае каралеўства вэстготаў у Гішпаніі (апошні кароль — Родэрых (Радрыга)).
  • Да пачатку XVII стагодзьдзя належаць апошнія зьвесткі пра гоцкую супольнасьць у Крыме (гл. крымска-гоцкая мова).

Пісьмовасьць

Готы 
Маўзалей Тэадорыха (520 г., Равэна) — адзіны захаваны помнік гоцкай архітэктуры

Готы першымі з германскіх плямёнаў прынялі хрысьціянства (арыянства). Гоцкая Біблія — першы літаратурны помнік на германскім мове; адначасна гэта і першы перакладны германскі пісьмовы помнік. На сёньняшні дзень захаваліся толькі асобныя фрагмэнты гэтага перакладу. Разам з тым, з пункту гледжаньня філялёгіі (як літаратуразнаўства, так і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства) ён унікальны і каштоўны. Гэты пераклад зьдзейсьніў у IV стагодзьдзя н. э. арыянскі біскуп Вульфіла.

Памяць пра готаў

Готы 
Фрагмэнт мапы С. Мюнстэра(en) (1578 г.) з подпісам «Codinia», які часам зьвязваюць з готамі (разам з тым, на тэрыторыі сучаснай Украіны існаваў рэгіён Кадымія(uk))

У часы Адраджэньня готы разглядаліся гуманістамі як носьбіты барварскага пачатку, вінаватыя ў разбурэньні антычнай цывілізацыі. Да зьяўленьня тэрміну Сярэднявечча ўсё германска-барбарскае ў эўрапейскай культуры пазначалася эпітэтам «гатычны». Адсюль паходзяць тэрміны готыка і гатычны шрыфт, хоць адпаведныя зьявы да готаў беспасярэдняга дачыненьня ня маюць.

За часамі знаходжаньня готаў ва Ўсходняй Эўропе іх суседзі — славяне — перанялі з гоцкай мовы мноства словаў — «хлеб», «кацёл», «купіць», «вярблюд» і інш. (падрабязьней гл. слоўнік Фасмэра). На пераемнасьць у дачыненьні да готаў прэтэндавалі швэдзкія каралі («каралі швэдаў (свэяў), готаў і вэндаў»), нашчадкамі вэстготаў лічыла сябе гішпанская арыстакратыя.

Готы 
Прапаганда з боку расейска-летувіскіх і пруска-нямецкіх аўтараў гіпотэзы пра «перакручваньне старажытных летувіскіх імёнаў» (імёнаў ліцьвінаў) з боку славянскіх, лацінскіх і нямецкіх пісараў разам з адвольнымі тлумачэньнямі гоцкіх імёнаў і асноваў зь летувіскай мовы прычынілася да выданьня ў 1929 годзе кнігі на ангельскай і летувіскай мовах з псэўданавукова «адноўленымі» арыгінальнымі («летувіскімі») формамі імёнаў готаў з дынастыі Балтаў (т.б. «не перакручанымі» лацінскімі, грэцкімі і нямецкімі аўтарамі)

У 1650 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Hindricus Petri Littovius, Norcopensis Gothus.

Швэдзкі гісторык Юган Тунман(en) у сваёй працы «Дасьледаваньні старажытнай гісторыі некаторых паўночных народаў» (Бэрлін, 1772 год) зазначаў наконт паходжаньня «лецкіх народаў» (летувісаў і латышоў), што паўднёва-заходняя Русь, Літва, большая частка Прусіі і Польшчы былі пачатковым месцам пражываньня славянаў або вэнэдаў і што «леты», якія насяляюць частку гэтых краін — гэта «не асобны народ, не старажытная нацыя, а славяне, зьмяшаныя зь фінамі і готамі».

Францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн у сваім дакладзе на Першым Міжнародным кангрэсе тапанімікі і антрапанімікі ў Парыжы (1938 год) зазначыў, што «нават сёньня амаль усе літоўскія шляхецкія імёны маюць гоцкае паходжаньне». На падставе ўласных шматгадовых дасьледаваньнях ён прыйшоў да высновы, што многія літоўскія ўласныя імёны альбо будуюцца паводле германскіх, альбо ёсьць запазычанымі з германскіх.

Міграцыя германамоўных готаў ад нізоўяў Віслы праз Прыпяць да Чорнага і Азоўскага мораў пацьвярджаецца археалягічнымі зьвестками, якія сьведчаць, што готы (або іх частка) затрымаліся на Палесьсі амаль на два стагодзьдзі (II—IV стст. н. э.). Археолягі знайшлі гоцкія магільнікі каля Берасьця, у нізоўях Гарыні таксама знайшлі сьляды гоцка-гепідзкай культуры. У готаў была ўласная назва для Палесься — Oium, што прыкладна азначае 'край вады'. Дасьледнікі зафіксавалі ў мясцовых дыялектах Цэнтральнага Палесься геаграфічны тэрмін вое, вой — 'хуткая плынь у рацэ', што ёсьць водгаласам гоцкага бытаваньня ў рэгіёне. З гоцкай мовы выводзяць гідронім Гарынь, з гоцкім (шырэй — германскім) этымонам зьвязваюць палескія тапонімы Агдэмер, Лютымер, Валавель, Гадавель, Хутамір, Адрыжын, а таксама назвы з фармантам -аха (гоцкае aha 'вада') — Утваха, Пскаваха, Лахва ды іншыя.

У ліпені 2022 году ў вёсцы на поўнач ад Ліды (Беларусь) знайшлі калекцыю срэбраных прадметаў, пакрытых пазалотай, якую, з усяго відаць, пакінулі па сабе готы: вайсковыя трафэі, вырабленыя на тэрыторыі позьняй Рымскай імпэрыі ў ІІ—IV стагодзьдзях нашай эры. Апроч таго, у Беларусі і на Падляшшы знаходзяць гоцкія мячы.

З готамі звычайна зьвязваюць летувіскае найменьне «гуды».

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Готы Раньняя гісторыяГоты Гоцкія войныГоты Остготы, вэстготы, крымскія готыГоты ПісьмовасьцьГоты Памяць пра готаўГоты Глядзіце таксамаГоты ЗаўвагіГоты КрыніцыГоты ЛітаратураГоты Вонкавыя спасылкіГотыІндаэўрапейскія мовыІталіяБаўгарыяВульфілаВэстготыГерманскія мовыГерманцыГоцкая моваГішпаніяДнестарДунайКрымЛацінская моваМалдоваРымская імпэрыяСкандынавіяСтаражытнагрэцкая моваУсходнегерманскія мовыЧорнае мораШвэцыяЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КарупцыяGoogleВінцэсь МудроўСяброўстваУладзімер Арлоў (гісторык)Грамадзкі набытакГалёнНазоўны склонГайдСанта-КляўсСьвяты ЮрыАкторы парнафільмаўЭратычнае мастацтваМіндоўг (імя)Сярэдняя школа №104 (Менск)Разьвітаньне з РадзімайШвэцыяВікінавіныЦеплавы рухавікВікіслоўнікТранснацыянальная карпарацыяКойданаўЯнка БрыльЗаходнепалеская моваВіцебская вобласьць23 красавікаЛітваПарнаграфія для жанчынБагоўкаУнівэрсытэтРэстаранВясельная сукенкаБесьпілётнікАдлігаВасіль ЗуёнакПаляндвіцаВіктар ШніпСельская гаспадарка БеларусіАўстраліяГомельБел-чырвона-белы сьцягСадавінаСанскрытМіжнародны стандартны кніжны нумарАндрэй ЖукавецАдольф ГітлерПрастытуцыяАчарэцінаМаксім ЛужанінЛязьбійская парнаграфіяВольга Гапеева2022Алесь АркушУрадАнгельская моваЛявон ВашкоVolvo CarsЖодзінАляксей БелыМікола ГамолкаЗямляТаўканіцаВялікі выбухВялікае Княства ЛітоўскаеГісторыя ЎшачаўБудызмВарэнікіЯгмінМурманскПорнафільмы дарослых з падлеткаміПадвойнае пранікненьне🡆 More