Гуды

Ґуды (лет.

gudai, gudas, гудай, гудасы) — адна зь летувіскіх назваў беларусаў. Раней існавалі таксама іншыя значэньні гэтага тэрміну: прускія жамойты (летувінінкі) называлі так літоўскіх жамойтаў (у тым ліку «аўкштайтаў») ды іншых сваіх паўднёвых суседзяў — ліцьвінаў і палякаў (мазураў), тым часам літоўскія жамойты называлі так ліцьвінаў і русінаў, а пазьней — «аўкштайтаў» і агулам усходніх славянаў. Гэтая ж назва ўжывалася да беларусаў часткай латышоў.

Гуды
Вокладка летувіскага выданьня 1904 году: «Пачытай, летувіс, якога крыўдзяць! Пяруне, божа, ня бі жамойта, а бі гуда, як сабаку рудога! (старажытная летувіская малітва)»

Непрыхільнае стаўленьне жамойтаў да ліцьвінаў і русінаў адлюстравалася ў старадаўнім заклёне: «Пяруне, божа, ня бі жамойта, а бі гуда, як сабаку рудога» (лет. «Perkūne dievaiti, nemušk žemaičio, bet mušk gudą kaip šunį rudą»). Апроч таго, адзначалася даўняя летувіская прымаўка: «калі прус гаворыць, гуд мусіць маўчаць» (лет. «kai prūsas kalba, gudas turi tylėti»).

Паходжаньне

Большасьць дасьледнікаў зьвязваюць летувіскае найменьне «гуды» з готамі. Апроч таго, гэтую назву спрабуюць выводзіць ад яцьвягаў.

На тэрыторыі Летувы фіксуюцца 115 назваў, зьвязаных з формай Gudeliai. Прытым польскі гісторык Ежы Ахманскі адзначаў, што іх цяжка прылічыць да экстэрытарыяльных назваў — гэта значыць такіх, якія ўзьнікаюць на адлегласьці ад уласнай этнічнай тэрыторыі ў цалкам чужым атачэньні.

Менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зьвяртае ўвагу на тое, што назва гуды сьведчыць пра расьсяленьне ўздоўж усяго Нёману ўсходнегерманскага народу. У Жамойці і на Ковеншчыне паселішчы з назвамі, вытворныі ад кораню -гуд-, пазначалі месцы пранікненьня германскага элемэнту на балтыйскія землі. Калі гэты германскі элемэнт славянізаваўся, жамойты перанесьлі яго назву на новую супольнасьць — народ ліцьвінаў (беларусаў).

Гісторыя

Гуды 
Прапаганда з боку расейска-летувіскіх і пруска-нямецкіх аўтараў гіпотэзы пра «перакручваньне старажытных летувіскіх імёнаў» (імёнаў ліцьвінаў) з боку славянскіх, лацінскіх і нямецкіх пісараў разам з адвольнымі тлумачэньнямі гоцкіх імёнаў і фармантаў зь летувіскай мовы прычынілася да выданьня ў 1929 годзе кнігі на ангельскай і летувіскай мовах з псэўданавукова «адноўленымі» арыгінальнымі («летувіскімі») формамі імёнаў готаў з дынастыі Балтаў (т.б. «не перакручанымі» лацінскімі, грэцкімі і нямецкімі аўтарамі)

У гістарычных крыніцах назва «гуды» і вытворныя тапанімічныя формы вядомыя з XV стагодзьдзя.

У XVII ст. польска-прускі гісторык і этнограф Мацей Прэторыюс(pl) зазначаў, што «…цяперашнюю надроўскую і склавонскую мовы прусы, якія жывуць у Судавіі, Галіндыі, Натангіі, Памязаніі, і просты народ, усё яшчэ называюць гудзкай мовай; як і надроўцаў, склавонаў называюць гудамі тыя, хто жыве ў Натангіі, Самляндыі і каля Кёнігзбэргу; гэтак жа ліцьвіны і русіны да сёння завуцца гудамі, таму іх мова дагэтуль завецца гудзкай, гэта значыць гоцкай мовай».

У 1793 годзе нямецкі філёзаф Ёган Эрых Бістэр(en) надрукаваў у часопісе Berlinische Monatsschrift(en) артыкул «Пра цыганоў; асабліва ў Каралеўстве Прусіі» (ням. «Über die Zigeuner; besonders im Königreich Preußen»), дзе засьведчыў, што прускі летувіс выкарыстоўвае саманазву jmonus — каб адрозьніць сябе ад немца, якога называе Wokjetis. Але разам з тым, заявіў, што прускі летувіс выкарыстоўвае і іншую саманазву — Letuwninkis або Letuwninkas — ад назвы краіны, дзе ён жыве (Letuwa — ад г. зв. «Малой Летувы», ранейшай Самляндыі), дадаўшы, што хоць «жыхары польскага Вялікага Княства Літоўскага напраўду называюцца жамойтамі, нізоўцамі, але прусы звычайна і амаль пагардліва называюць іх гудамі». А ў 1859 годзе брытанскі навукоўца Джон Вільям Дональдсан(en) зьвяртаў увагу на тое, што «іх [летувісаў] сапраўднае імя — самагіты; і пруская галіна гэтага народу называе гудамі сваіх суседзяў, польскіх летувісаў». Тым часам у 1879 годзе расейскі навукоўца Філіп Брун(ru) зазначаў, што «у прускіх латышоў польскія, г.зн. самагіты, або жамойць, называюцца Gudas або Guddas».

Адзін зь першых ідэолягаў летувіскага нацыянальнага руху Сыманас Даўкантас у сваёй працы «Звычаі старадаўніх летувісаў — горнікаў і жамойтаў» (1845 год) называў беларусаў «белымі гудамі» і спрабаваў сьцьвярджаць іх «славянізаванымі летувісамі».

У 1869 годзе Ігнат Казлоўскі сьведчыў, што за яго часам жыхароў гістарычных Ковеншчыны і Вількаміршчыны, якія ўжывалі ў гутарцы дзьве мовы — беларускую і летувіскую, альбо іх сумесь, у якой дамінавала беларуская мова — палякі называлі «новымі літоўцамі», тым часам уласна жамойты называлі гэтых летувісаў гудамі і не лічылі іх часткай летувіскага народу. Сваім парадкам, беларусы і каталіцкія сьвятары гэтых «новых літоўцаў» называлі «ліцьвякамі». Сярод іншага, Ігнат Казлоўскі зьвяртае ўвагу на выснову гісторыка Іяхіма Лялевеля, што жамойцкія назвы вёсак Гуды, Гудышкі, Гудырві, Гудыўны, Гудлоўскія, Гідзелі, Гудсоды, Гудкальні, Гудвіцы, Гудакі, Гуткаў і да т. п. азначаюць тое ж самае, што словы «русін», «славянін». На думку Ігната Казлоўскага, гэтыя вёскі атрымалі такія назвы, бо іх жыхары пакінулі ўжываць беларускую мову пазьней за жыхароў іншых вёсак у Ковенскай губэрні.

У 1893 годзе летувіскі мовазнаўца Ёнас Яблонскіс(be) засьведчыў, што жамойты называлі гудамі «аўкштайтаў» (г. зв. «верхніх літоўцаў»), тое ж сьцьвярджаў летувіскі мовазнаўца Казімерас Буга.

Назва Gudija пачала шырока ўжывацца датычна Беларусі ў міжваеннай (у тым ліку савецкай) Летуве. Таксама дзеля пазначэньня беларусаў выкарыстоўваўся тэрмін «белыя гуды» — Baltġudžiai.

Па Другой сусьветнай вайне дзеля пазначэньня беларусаў пачала ўжывацца назва Baltarusai. У канцы 1980-х — 1990-я гады адбылося частковае вяртаньне тэрміну «гуды», а 22 кастрычніка 1991 году ў сваёй прамове перад парлямэнтам Беларусі ўжываньне гэтай назвы на дзяржаўным узроўні анансаваў старшыня парлямэнту Летувы Вітаўтас Ландсбергіс. Аднак супраць называньня ў летувіскай мове беларусаў гудамі выказаўся Зянон Пазьняк (бо да гэтага тэрміну можна падабраць у якасьці сыноніму слова «адсталы»).

Тым часам адзначаецца паступовая папулярызацыя назвы «гуды» сярод летувісаў: у 2008 годзе выйшла «Энцыкляпэдыя летувіскай мовы», дзе беларуская мова апісваецца пад назвай «гудзкай» як мова, што ўжываецца ў «Гудзіі», а ў 2021 годзе летувіскі гісторык Русціс Камунтавічус выдаў па-летувіску кнігу з гісторыі Беларусі, дзе аддае перавагу форме Gudija (у тым ліку на вокладцы).

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
  • Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
  • Дзярновіч А. «Гуды» як гістарычны назоў беларусаў па-літоўску: «готы» ці «варвары»? // Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты. Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі. — Варшава, 2013. С. 53—65.
  • Літвіновіч А. Гуды і немцы ў народнай свядомасці і фальклоры беларусаў (на матэрыялах ХІХ — пач. ХХ ст.) // Вестник Брестского государственного технического университета. Серия: Гуманитарные науки. № 6, 2004. С. 181—183.
  • Охманьский Е. Иноземные поселения в Литве в ХІІІ-ХІV вв. в свете этнонимических местных названий: Пер. с пол. // Балто-славянские исследования, 1980. М., 1981
  • Рогалев А. Ф. Этноним гуды на географической карте: поиски ист. мотивации // Сов. этнография. 1989. № 6.

Tags:

Гуды ПаходжаньнеГуды ГісторыяГуды Глядзіце таксамаГуды ЗаўвагіГуды КрыніцыГуды ЛітаратураГудыАўкштайтыБеларусыВялікае Княства ЛітоўскаеЖамойтыЛатышыЛетувіская моваЛетувісыЛіцьвіныМазурыПалякіПрускія летувісыРусіныУсходнеславянскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жалейка (зборнік)Анатоль БутэвічУНІАНСадавінаІрына Ханунік-РамбальскаяБраніслаў ТарашкевічКазімер ЯгайлавічПолацакVPNНазоўнікНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііТрыялетВялікабрытанія.neТрыбадызмЛязьбійская парнаграфіяМаскваАкторы парнафільмаўСусьветнае павуціньнеГенадзь ШутаўІнтэрстэларКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Гарадзенская вобласьць2005Дзень ЗямліУсяслаў ЧарадзейПрымакі (п’еса)Кіраў (Кіраўская вобласьць)Bayraktar TB2Габрэі.ecКірыл КоктышЯнка КупалаСяргей СматрычэнкаСтарабеларуская моваГенадзь ПашкоўПаляндвіца.smСмаргонскі раёнЮлі ТаўбінАнгельская моваПаўночна-Заходні крайЁсіф СталінЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)АдлігаСалігорскАдвакатСакрат ЯновічАнатоль Івашчанка27 красавікаКушмакАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаНацыяналізмПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)ГоБеларускае нацыянальнае адраджэньнеБэрнатДаўгодГрыгарыянскі каляндарГотаўтАртур ВольскіСьпіс гарадоў БеларусіХатыньРадаўніцаАс (імя)Ніл Гілевіч🡆 More