Малая Летува: этнаграфічны край на паўночным захадзе Летувы

Мала́я Летува́ (лет.

Mažoji Lietuva, ням. Kleinlitauen), раней Пруская Летува (лет. Prūsų Lietuva, ням. Preußisch-Litauen) — сучасны этнаграфічны рэгіён на захадзе Летувы і гістарычны рэгіён Прусіі, пазьней Усходняй Прусіі ў Нямеччыне, дзе жылі прускія жамойты (пазьней прускія летувісы). Малая Летува была паўночнай часткай гэтай нямецкай правінцыі і атрымала сваю назву паводле мясцовага насельніцтва, мову якога ў Прусіі з 1579 году пачалі называць летувіскай («літоўскай»), у той час як гэтую ж мову ў Вялікім Княстве Літоўскім называлі жамойцкай.

Малая Летува
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува і Расея
Статус Афіцыйны этнаграфічны рэгіён у Летуве
Уваходзіць у Летува і Расея (раней Прусія, Нямецкая імпэрыя)
Адміністрацыйны цэнтар Клайпеда
Месцазнаходжаньне
Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі
Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Малая Летува — частка гістарычнай Жамойці, якая з 1422 году канчаткова апынулася ў складзе Прусіі, а не Вялікага Княства Літоўскага.

Назва

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Phinni (фіны) каля ўтоку Нёмана (Chrones). Мапа 1478 г., створаная паводле апісаньня мапаў Пталемэя

Назва Падлітва (ням. Undir-) або Малая Літва (ням. Kleinlittaw, Klein Litauen) упершыню зьявілася ў хроніках Прусіі аўтарства Сымона Грунаў і Лукаша Давіда ў пачатку XVI стагодзьдзя. Аднак паводле Лукаша Давіда, Малой Літвой была Гарадзенская зямля з сталіцай у Горадні. У другім томе выданьня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «Гісторыя філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Беларусі» адмыслова падкрэсьліваецца: «відавочна, што гэтая „Малая Літва“ ня мае дачыненьня да цяперашняй этнаграфічнай вобласьці сучаснай Летувы ў Заходняй Летуве і Усходняй Прусіі, якая называецца Mažoji Lietuva».

Доўгі час правінцыя ўсходняй Прусіі, большая частка якой пазьней стала спарадычна называцца Прускай або Малой Летувой, выступала пад назвай Самбія (Самбійскае біскупства або Самляндыя, у скандынаўскіх сагах — Sembia, Semland). На думку гісторыка Вацлава Пануцэвіча, гэтая назва мае жамойцкае паходжаньне і абазначае жамойтаў (жэймаў). Адпаведна, назвы Seme, Sembia або Sambia — гэта лацінізаваная форма ад Žeme (Жэмія).

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Жамойць: літоўская (Samogitia) і пруская (Samaide). Фрагмэнт мапы С. Сарніцкага(pl), 1584—1586 гг.

Брытанскі этноляг і лінгвіст, прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту і сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства Робэрт Гордан Лейтэм(en) яшчэ ў 1859 годзе адзначаў лучнасьць назваў Samland і Samogitia ды іхную повязь зь фінскай назвай Suome: «Магчыма, ніводны прастаўнік літоўскай сям’і не ўзыходзіць да арыгінальнага літоўскага грунту. Тое, што ад пачатку было літоўскім, цяпер стала польскім або нямецкім. Тое, што цяпер літоўскае, ад пачатку было фінскім».

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Samogitia і Samaidae. В. Градзецкі(pl), 1570 г. (1558 г.)

Нямецкі гісторык Вольфганг Мэнцэль(en) у 1862 годзе выводзіў ад фінскай саманазвы Suomalainen, апроч Samland і Samogitien, яшчэ і Samojeden — назву самаедаў. А прускі гісторык і этнограф, прафэсар Бэрлінскага ўнівэрсытэту Фэрдынанд Мюлер(fr) зазначаў у 1837 годзе бясспрэчнасьць агульнага паходжаньня назваў прускай Самляндыі і самаедаў.

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Мапа трынітарскіх кляштараў у Рэчы Паспалітай, дзе пад назвай «Жамойць» (лац. Samogitia) аб’ядноўваюцца землі Жамойцкага староства і Самбіі, каля 1748 г.

Увогуле, ідэнтычнасьць назваў ням. Schamaiten, Samland з лац. Samogitia і польск. Żmudź сьцьвярджалася яшчэ ў выдадзеным у 1860 годзе афіцыйным даведніку Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі. Раней, у 1847 годзе ў часопісе Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі зазначалася, што «Самаеды, Самагіты, Самігалы, Сембы або Самлянд ёсьць народамі, прыналежнымі да Фінскага кораню», а ў 1858 годзе тоеснасьць назваў Semben, Samland і Samogitia адзначаў Аляксандар Вельтман(ru). На падабенства і, адпаведна, гістарычную лучнасьць назваў Sami, Sambi, Sameyten і Shemaiter таксама зьвяртаў увагу Канстантын Грэвінгк(ru) у 1870 годзе. Тым часам поўнае атаясамліваньне нямецкай назвы Самляндыі з Жамойцю («Samaide = Žemaitija») сьцьвярджалася яшчэ ў міжваеннай летувіскай навуковай пэрыёдыцы (як і атаясамліваньне Samen і Samaiten у якасьці нямецкіх назваў жамойтаў), а таксама ў выдадзенай на эміграцыі ў 1948 годзе «Гісторыі летувіскай нацыі».

Нямецкі энцыкляпэдыст XVII ст. Марцін Цайлер(ru), які карыстаўся шматлікімі гістарычнымі працамі і геаграфічнымі апісаньнямі, у сваім дапоўненым і перапрацаваным «Іншым апісаньні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага» пры выкладаньні гісторыі і геаграфіі Прусіі (як васала Рэчы Паспалітай) не згадаў хоць-якой («Прускай», «Малой») «Літвы» як краіны (зямлі, гістарычнага рэгіёну) у складзе гэтага герцагства. Таксама ён засьведчыў гістарычную прыналежнасьць Клайпеды (Мэмэлю) да Самляндыі: «У 1323 годзе Самлянд у Прусіі спустошылі ліцьвіны, якія люта абыйшліся з замкам Мэмэль, або Memelo; замак аднак выстаяў».

Яшчэ ў 1420 годзе пасланцы вялікага князя Вітаўта на арбітражным працэсе наконт дзяржаўнай прыналежнасьці Жамойці, які праходзіў ва Ўроцлаве, сьцьвярджалі перад судом, што існавала «тры зямлі Жамойтаў». Паводле Вацлава Пануцэвіча, жамойцкае сялянскае насельніцтва складала падуладную большасьць у пэўных землях Тэўтонскага ордэну (Самляндыя), Вялікага Княства Літоўскага (Жамойць) і Лівонскага ордэну. Тым часам Марцін Цайлер пры апісаньні Мітавы (сталіцы Зэмгаліі) зазначаў, што паводле Альбэрта Каяловіча, «у 1315 годзе, альбо каля таго часу, лівонцы аднялі ў ліцьвінаў гэтую частку Samogitien, якая цяпер называецца Курляндыя, альбо Curonia», а таксама, што «ў Samogitien, або Samaiten, або Sudinia, якую ў частцы Прусіі таксама называюць Sambiam, уладарыў брат узгаданага Lituonis, Saimo».

Летувіскі палітык і гісторык Пятрас Клімас зьвяртаў увагу на тое, што нямецкі дасьледнік Лётар Вэбэр на падставе аналізу гістарычных крыніцаў лічыў Самбію (разам з Надровіяй і Скалёвіяй) часткай Жамойці, а таксама на наступнае сьведчаньне ў Хроніцы Эўрапейскай Сарматыі, апублікаванай у 1582 годзе:

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі  А ў Прусіі, Самбіі, краі, які называюць па-нямецку Судавэн, Самлянд, і каля Інстэрборгу, Рагнеты і ў Курляндзкім краі сельскія мужыкі, якія ўсе ёсьць жамойтамі і размаўляюць на жамойцкай мове аж да Караляўца, што я сам чуў і бачыў… Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 

Назву «Пруская Летува» (лац. Lithuania Borussica — «Пруская Літва») датычна большай часткі Самляндыі ўпершыню ўжылі на нямецкай мапе 1735 году, прытым яе адразу зьмясьцілі ў назове гэтай мапы. І толькі ў 1795 годзе на нямецкай мапе Каралеўства Прусіі замест «Прускай Летувы» ўжылі назву «Малая Летува» (ням. Klein Litauen — «Малая Літва»), адпаведную памянёнай Сымонам Грунаў (прытым назва «Самляндыя» з гэтай мапы, увогуле, зьнікла).

Беларускі гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што назву «Малая Летува» («Малая Літва») датычна колішняй часткі Жамойці папулярызавалі ў сваіх працах летувіскія гісторыкі. Разам з тым, адзін зь першых ідэолягаў летувіскага нацыянальнага абуджэньня Сыманас Даўкантас (1793—1864) яшчэ атаясамліваў з Жамойцю Балтыйскае ўзьбярэжжа ад утоку Віслы (Самляндыя) да Гаўі (Зэмгалія).

Гісторыя

Раньнія часы

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Мапа Прусіі з пазначэньнем гістарычных рэгіёнаў, 1645 г.

Паводле археалягічных дасьледаваньняў, у V ст. на землях сучаснай Малой Летувы адзначаецца масавае зьяўленьне жамойцкіх плоскіх магілаў і зьнікненьне ранейшых курганоў. Ад гэтага ж часу назва «Самбія» (Sembia) пачынае часта выступаць у скандынаўскіх крыніцах. Тым часам назва «Прусія» ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах толькі ў канцы X стагодзьдзя. У XI ст. гэтая назва хутка пашырылася ўва ўсіх крыніцах, сьпярша як тлумачэньне да Самбіі, а потым як самастойная назва. Паводле Вацлава Пануцэвіча, прычынай зьяўленьня і пашырэньня назвы Прусія была міграцыя ў гэтыя землі славянскага племені пружанаў (у крыніцах — Prissani, Bruzi), якое перад X ст. знаходзілася ў ваколіцах Гавэльбэрга над ракой Гавэль і было галіной люцічаў. На яго думку, прылічэньне старажытных прусаў да балтыйскай (жамойцкай) групы ёсьць неабгрунтаваным, на што таксама зьвяртае ўвагу Павал Урбан. Тым часам сучасны мовазнаўца Ігар Клімаў характарызуе прусаў як «групу заходнебалтыйскіх плямёнаў», найбольшымі зь якіх называе яцьвягаў і галіндаў, адзначаючы, што яшчэ ў пачатку XV ст. «палову жыхароў крыжацкай дзяржавы складалі прусы».

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Жамойць: пруская (Samland) і літоўская (Samogitie), 1735 г.

Паводле Пятра з Дусбургу, на тэрыторыі сучаснай Малой Летувы мелі існаваць акругі Самбія, Надровія і Склавонія. Мяркуецца, што да зьяўленьня ў Прусіі Тэўтонскага ордэну (XIII ст.) дзьве апошнія тэрыторыі насялялі балтыйскія плямёны надровы і скалвы. Тым часам, на думку Вацлава Пануцэвіча, у гэтых акругах асноўнае насельніцтва складалі жамойты, але паноўнай верхавінай былі пружаны-люцічы (як і ў суседніх землях пры Балтыйскім моры, у тым ліку ва ўласна Жамойці). Пра сьляды ранейшага славянскага жыхарства ў «жамойцкіх Прусах каралявецкіх» (польск. «żmudzkich Prusach królewieckich») яшчэ ў 1855 годзе пісаў Іяхім Лялевель.

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Расейская марская мапа 1757 г., на якой прыналежная да Рэчы Паспалітай частка Прусіі значыцца як «Прусія Польская» (у адрозьненьне ад Каралеўства Прусіі), а прыналежная да Рэчы Паспалітай частка Жамойці — як «Жамойць Польская»

У выніку войнаў між ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім землі Прусіі былі спустошаныя, а вялікія князі літоўскія мусілі ўрэшце аддаць усю Жамойць крыжакам. Паводле Вацлава Пануцэвіча, ад крыжакоў на гэтых землях найперш цярпела славянская верхавіна, якая заўзята бараніла свае вольнасьці, тым часам падуладнае славянам жамойцкае насельніцтва не чыніла супраціву немцам або, увогуле, ішло на супрацу зь імі.

Пад уладай Прусіі

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Жамойць: пруская (Samland) і літоўская (Samogitie), і прылеглая Зэмгалія (Semigallo), 1768 г.

Па пераможнай Грунвальдзкай бітве (1410 год), хоць вялікі князь Вітаўт імкнуўся вярнуць ад Тэўтонскага ордэну ўсю Жамойць у яе «старых межах на Нёмане», але мусіў задаволіцца, як сам казаў у 1420 годзе толькі тым, «чым валодаў». У выніку, паводле Мельнскага міру 1422 году, значная частка тэрыторыі Жамойці перайшла да Прусіі — ад замка Юрбургу над Нёманам на ўсходзе да Палангі з Клайпедай над Балтыйскім морам на захадзе. Прытым у тэксьце дамовы пры апісаньні межаў Прусіі адзначалася, што «…замак Мэмэль па-жамойцку завецца Клайпеда».

Уся тэрыторыя прускай Жамойці ўвайшла ў склад Самбійскага біскупства. У 1435 годзе Базэльскі царкоўны сабор задаволіў просьбу біскупа самбійскага Міхала Юнге дазволіць карыстацца ў царкоўным жыцьці мовамі мясцовых насельнікаў Самбіі, у тым ліку «мовай жамойтаў» (польскі гісторык Уладзіслаў Абрагам(be) нават адмыслова ўдакладняў у 1914 годзе, што «гэтая була датычылася прускай Жамойці, а не літоўскай, Самбійскага біскупства Каталіцкага касьцёла ў Прусіі, а не ў ВКЛ»).

28 лютага 1506 году кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандар накіраваў у Ватыкан дакумэнт, у якім прасіў заснаваць асобную Прускую каталіцкую мітраполію, якая мелася стаць асобным царкоўным княствам на чале з арцыбіскупам. Да гэтага княства-мітраполіі прапанавалася далучыць Жамойцкую каталіцкую япархію, што фактычна азначала вылучэньне тэрыторыі Жамойці з складу Вялікага Княства Літоўскага. Апроч таго, у самім дакумэнце Жамойць мела непрывабную характарыстыку: адзначалася, што празь яе тэрыторыю было небясьпечна падарожнічаць з Прусіі ў Рыгу. Як зазначае Павал Урбан, гэты праект сьведчыў пра іншароднасьць Жамойці ў складзе ВКЛ і большую этнічную блізкасьць літоўскіх жамойтаў з карэнным насельніцтвам Прусіі (прускімі жамойтамі).

Па сэкулярызацыі Тэўтонскага ордэну Самбійскі край, або Самлянд (колішняе Самбійскае біскупства), знаходзіўся ў складзе Герцагства Прусіі (1525—1618), Брандэнбурска-Прускага Герцагства (1618—1701), Каралеўства Прусіі з сталіцай у Бэрліне (1701—1871). У 1657 годзе Прусія скарысталася вайной Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667 гады) і Швэдзкім патопам 1655 году, каб пазбавіцца васальнай залежнасьці ад Рэчы Паспалітай. А з пачаткам Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721 гады) у 1701 годзе курфюрст брандэнбурскі Фрыдрых I Гогенцолерн каранаваўся «каралём прускім» (раней назва «прускі» была толькі ў тытуле каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх, напрыклад, паводле Літоўскага Статуту рэдакцыі 1529 году — «Жыґімонт, з божае міласьці кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Жамойцкі, Мазавецкі і іных»). Улады Рэчы Паспалітай не прызналі гэтага тытулу, бо апроч Герцагства Прусіі, існавала таксама правінцыя Каралеўская Прусія, якая ўваходзіла ў склад Кароны Каралеўства Польскага. У 1707—1711 гадох голад і эпідэмія чумы значна скарацілі колькасьць насельніцтва як прускай, так і літоўскай Жамойці. Фрыдрых I Гогенцолерн дзеля пераадоленьня значных стратаў насельніцтва запрасіў у Каралеўства Прусію нямецкамоўных каляністаў з Аўстрыі, нямецкіх княстваў Нямеччыны, Швайцарыі і Галяндыі. У 1764 годзе аслабленая Рэч Паспалітая пад замежным ціскам прызнала тытул «караля прускага» за Фрыдрыхам II Гогенцолернам, які ў 1772 годзе ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай анэксаваў у Польшчы правінцыю Каралеўскую Прусію. А ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Каралеўства Прусія анэксавала часткі прылеглых да «Прускай Літвы» Гарадзенскага і Троцкага ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага (уласна Літвы).

У 1823 і 1832 гадох у Кёнігсбэргу пачалі выходзіць першыя рэлігійныя пэрыядычныя выданьні на летувіскай мове. У 1849 годзе з ініцыятывы і пры падтрымцы нямецкіх уладаў Прусіі пачала выдавацца летувіская газэта «Keleivis». Увогуле, у XIX ст. Малая Летува стала базай пастаўкі летувіскамоўных кніг для руху летувіскіх кніганошаў у Расейскай імпэрыі. Хоць з утварэньнем у 1871 годзе Нямецкай імпэрыі ў дзяржаве запанавала палітыка ўніфікацыі, што прычынілся да германізацыі мясцовага летувіскага насельніцтва, аднак у 1898 годзе ў Энцыкляпэдычным слоўніку Бракгаўза і Эфрона адзначалася: «Шмат зрабіў прускі ўрад дзеля асьветы летувісаў. У Кёнігсбэргу дзеля будучых пастараў летувіскіх прыходаў дзейнічае летувіская сэмінарыя, і летувіская мова выкладаецца на факультэтах багаслоўскім і філязофскім двума прафэсарамі. У Тыльзыце і Мэмэлі летувіская мова выкладаецца як у рэальнай вучэльні, так і ў гімназіях».

Найноўшы час

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Малая Летува (чырвоным) на мапе афіцыйных этнаграфічных рэгіёнаў Летувы

Па Першай сусьветнай вайне Летува запатрабавала Малую Летуву ад Нямецкай імпэрыі, аднак згодна з Вэрсальскай дамовай (1919 год) большая частка яе тэрыторыі засталася ў складзе Нямеччыны, а меншая частка — Клайпедзкі край — у 1920 годзе перайшла пад мандат Лігі Нацыяў. У 1923 годзе Летува анэксавала Клайпедзкі край, што выклікала пратэсты з боку мясцовага насельніцтва: гэтак, 8 красавіка ў Клайпедзе вайскоўцы разагналі 9-тысячны мітынг, удзельнікі якога крычалі летувіскім салдатам «Жамойты, прэч!» (ням. «Szameiten, raus!»). У 1939 годзе Трэці Райх захапіў Клайпедскі край, які ўвайшоў у склад зямлі Прусіі. Па заканчэньні Другой сусьветнай вайны, паводле пастановы Патсдамскай канфэрэнцыі (1945 год), тэрыторыю Малой Летувы падзялілі паміж Савецкім Саюзам (Летувіскай ССР і Расейскай СФСР) і Польшчай.

Па распадзе СССР невялікая частка Малой Летувы на ўсход ад Нёману разам з Клайпедай знаходзіцца ў межах Летувы, малая частка на скрайнім поўдні — у Польшчы, а асноўная тэрыторыя — частка Калінінградзкай вобласьці Расеі.

Сымбалі

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Сьцяг (з выявай багоў Patolos, Perkunos и Potrimpos) і герб (зь мядзьведзем) «старажытных прусаў», 1584 г.

У 1879 годзе нямецкі філёзаф і мовазнаўца Георг Заўэрвайн (1831—1904; народжаны ў Гановэры, у 1875 годзе пераехаў у Клайпеду, дзе вывучыў летувіскую мову) напісаў песьню «Летувінінкамі мы нарадзіліся» (лет. Lietuvninkai mes esam gimę, ням. Als Litauer sind wir geboren, пазьней пераробленую ў «Летувісамі мы нарадзіліся» — лет. Lietuviais esame mes gimę), якая лічыцца неафіцыйным гімнам Малой Летувы. 7-я страфа гэтага гімну прысьвячаецца нямецкаму імпэратару Вільгельму I. Тым часам беларускі гісторык Уладзімер Арлоў зьвяртае ўвагу на тое, што ў 1918 годзе менавіта падтрымка Нямецкай імпэрыі стала вызначальнай у стварэньні Летувіскай дзяржавы з сталіцай у Вільні (хоць, паводле перапісу насельніцтва 1897 году, летувісаў у гэтым месьце было менш за 2%).

Сьцягам Малой Летувы лічыцца прастакутнае палотнішча з трох роўных гарызантальных палосаў: верхняй — зялёнага, сярэдняй — белага і ніжняй — чырвонага колеру. Такі сьцяг разам зь сьцягам і гербам Летувы зьмясьцілі на Тыльзыцкім акце 1918 году(en).

Адміністрацыйна-тэрытарыльны падзел

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Старое места ў Клайпедзе

Тэрыторыя Малой Летувы ўваходзіць у склад Клайпедзкага і Таўроскага паветаў Летувы (афіцыйны этнаграфічны рэгіён «Малая Летува») і Калінінградзкай вобласьці Расеі.

Месты афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну «Малая Летува» ў Летуве:

Месты колішняй Малой Летувы ў сучаснай Калінінградзкай вобласьці Расеі:

Насельніцтва

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Моўная мапа з этнаграфічнага атлясу (Лёндан, 1850 г.): літоўская мова (Lithuanian) займае ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (ад Горадні да Смаленску), жамойцкая мова (Samogitian) — этнічную тэрыторыю летувісаў

Карэннае насельнітва сучаснай Малой Летувы нязьменна захоўвала сваю мову і звычаі да XIX ст. Паводле зьвестак XVIII і XIX ст. тагачасная жамойцкая (летувіская) мяжа практычна не зьмянялася і адпавядала лініі пашырэньня жамойцкага насельніцтва з часоў Пятра з Дусбургу (XIV ст.), што пацьвярджаецца гістарычнымі і археалягічнымі зьвесткамі. Прытым на захад і поўдзень ад гэтай мяжы захоўвалася карэннае славянскае (прускае) насельніцтва.

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Прусіі ў XIX ст.
Летувіскамоўнае насельніцтва Ўсходняй Прусіі
Павет (Kreis) Акруга
(Regierungsbezirk)
1825 1834 1846
Кольк. % Кольк. % Кольк. %
Лабяў Кёнігсбэрг 8,806 28.3 11,993 33.0 14,454 32.3
Мэмэль Кёнігсбэрг 19,422 52.5 22,386 59.6 26,645 58.1
Гейдэкруг Гумбінэн 16,502 71.9 18,112 71.8 22,475 68.7
Інстэрбург Гумбінэн 10,108 25.0 9,537 18.3 5,399 9.3
Нідэрунг Гумбінэн 18,366 49.1 20,173 45.7 20,206 41.0
Пількален Гумбінэн 11,271 38.5 10,687 34.1 13,820 34.4
Рагніт Гумбінэн 15,711 47.8 18,443 46.6 19,888 42.6
Шталюпёнэн Гумбінэн 5,435 20.7 5,312 16.8 5,907 15.7
Тыльзыт Гумбінэн 18,057 47.5 22,471 50.5 26,880 48.6
Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Мапа пашырэньня германцаў на ўсход у 800—1400 гадох, на якой усе летувісы азначаюцца латышамі (анг. Letts). Атляс гісторыка Ўільяма Шэпарда(en). Нью-Ёрк, 1926 г.

Да 1873 году палітыка германізацыі летувіскамоўнага насельніцтва Ўсходняй Прусіі не праводзілася, аднак азначанае насельніцтва ахвотна засвойвала нямецкую мову і культуру. У адрозьненьне ад летувіскамоўнага насельніцтва Расейскай імпэрыі, пераважна каталікоў, прускія летувісы галоўным парадкам спавядалі лютэранства. Апроч таго, яны выкарыстоўвалі для летувіскай мовы іншую арфаграфію і гатычны шрыфт, а паводле культуры былі блізкімі да немцаў і выступалі як актыўныя патрыёты Нямецкай дзяржавы.

Нямецкі лінгвіст Адальбэрт Бэцэнбэргер, які лічыцца заснавальнікам балтыйскай філялёгіі, пакінуў сьведчаньне, што яшчэ ў другой палове XIX ст. летувісы ў Расейскай імпэрыі лічылі прускіх летувісаў жамойтамі, а іх мову — жамойцкай, тым часам самі прускія летувісы называлі жамойтамі ўсіх расейскіх летувісаў. Тое, што ў Прусіі ўсіх летувісаў, якія жывуць у Расейскай імпэрыі, называюць жамойтамі, таксама зазначалася ў лічбе Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту за 1874 год. Раней, у 1850 годзе гэта засьведчыў у сваім летувіскім слоўніку пруска-нямецкі лінгвіст Георг Нэсэльман. А ў 1858 годзе тое, што «ўва ўсёй Прускай Летуве кожнага расейскага падданага летувіскай нацыянальнасьці, незалежна ад яго дыялекту, называюць жамойтам» адмыслова падкрэсьліваў нямецкі мовазнаўца Аўгуст Шляйхэр(ru).

Жамойцкі біскуп у Расейскай імпэрыі Мацей Валанчэўскі (Валанчус) (1801—1875) захапляўся нацыянальным жыцьцём прускіх летувісаў, якіх, аднак, называў «жамойтамі», а іх мову «жамойцкай»:

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 

...[у Прусіі] ёсьць шмат жамойтаў-каталікоў, якія... гавораць па-жамойцку, маюць жамойцкія кнігі і вывучаюць жамойцкую мову

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 

—Valančius M. Maskoliams katalikus persekiojant. — Kaunas, 1929. P. 76—77.

У 1861 годзе былы ўдзельнік вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў Руфін Пятроўскі(pl) апісваў жамойтаў у Прусіі, адзначаючы, што «лічба прускіх жамойтаў можа даходзіць да мільёну чалавек». Народны звычай у «прускай Жамойці» (польск. «pruskiej Żmudzi»), зьвязаны з шупеняй, якую называюць «па-літоўску „szupień“, па-жамойцку „szupienis“», згадваў у 1856 годзе гісторык і этнограф Канстантын Тышкевіч. У 1893 годзе антраполяг і этнограф Юльян Талька-Грынцэвіч(be) паведамляў, што «агульная колькасьць жамойцкага насельніцтва складае 876 400 чалавек, зь якіх 623 700 прыпадае на расейскую Жамойць і 252 700 на Прусію». Разам з тым, у 1900 годзе на старонках прускага летувіскага часопісу Saulėteka(lt) зазначалася, што прускія летувісы ня толькі называюць расейскіх летувісаў «жамойтамі», але і лічаць гэтых жамойтаў такім жа чужым народам, як расейцаў або палякаў.

Па анэксіі Клайпедзкага краю Летувой у 1923 годзе, большасьць яго жыхароў працягвалі ідэнтыфікаваць сябе як немцаў і стабільна галасавалі за арыентаваныя на Нямеччыну палітычныя партыі. У 1939 годзе насельніцтва краю актыўна падтрымлівала яго анэксію Трэцім Райхам.

Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны далучаны да Летувіскай ССР Клайпедзкі край пакінула абсалютная большасьць яго жыхароў (у канцы XX ст. налічвалася толькі некалькі сотняў «летувінінкаў»). Тым часам з заходняй частцы Малой Летувы, далучанай да РСФСР, савецкія ўлады прымусова выселілі ўсё мясцовае насельніцтва — як немцаў, так і летувісаў.

Мова

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Першая друкаваная летувіская кніга: ням. Catechismus in preüßnischer sprach, gecorrigiret und dagegen das deüdsche (1545 год)
Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Фрагмэнт мапы Эўропы К. Вопэля з надпісам «прусы» (ням. Prussen) на месцы Малой Летувы, 1566 г.

У сярэдзіне XVI ст. менавіта ў прускай частцы Жамойці, названай пазьней «Малой Летувой», пачалося летувіскае кнігадрукаваньне (прытым на летувіскай мове дагэтуль не існавала рукапіснай кніжнасьці і, увогуле, пісьменства). Гэта тлумачыцца падтрымкай у тыя часы ўладамі Прусіі працэсаў Рэфармацыі (якая ўхваляла пераход да «зразумелых» масам, народных моваў у набажэнстве), прыняцьцем лютэранства ў якасьці афіцыйнай канфэсіі і пераходам замест лаціны на нямецкую мову набажэнстваў. Увогуле, афіцыйная падтрымка кнігадрукаваньня і асьветы на мове мясцовага насельніцтва мела на мэце атрымаць падтрымку нямецкай улады з боку шырокіх масаў насельніцтва Прусіі.

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Жамойты (Samaiten) пры ўтоцы Нёману. З мапы Інфлянтаў, 1593 г.

Летувіская дзяржава на афіцыйным узроўні лічыць першай летувіскай кнігай «Катэхізм» Марціна Мажвіда, выдадзены ў 1547 годзе. Аднак беларускія гісторыкі Вацлаў Пануцэвіч і Павал Урбан зьвяртаюць увагу на тое, што напраўду першую летувіскую кнігу выдалі на два гады раней — у 1545 годзе, хоць мова гэтай кнігі і называецца «прускай» (як прызначаная выняткова жамойтам Прусіі, пра што сьведчыць вялікая колькасьць ужытых у ёй германізмаў). Тым часам у назове «Катэхізму» Мажвіда і наступнай летувіскай кнігі (1559 год) — хоць ужо і ўкладзеных выхадцамі зь літоўскай Жамойці на літоўскім дыялекце мовы жамойтаў (дзеля пашырэньня пратэстанцтва ня толькі ў Прусіі, але і ў ВКЛ) — назва мовы не ўпамінаецца, што ёсьць сьведчаньнем разуменьня мовы гэтых дзьвюх кніг таксама як «прускай». Пра падобнае разуменьне назвы адпаведнай мовы самім ініцыятарам летувіскага кнігадрукаваньня герцагам прускім Альбрэхтам Гогенцолернам сьведчыць дададзенае ім тлумачэньне «прусы або судавы» (лац. «Prutheni vel Sudini», ад гэтак званага «Судаўскага трыкутніка» ў паўночна-ўсходнім куце Прусіі) пры адрозьненьні ў яго гаспадарстве трох розных моваў (польскай, літоўскай і «прускай») і трох адпаведных народаў (палякаў, ліцьвінаў і «прусаў або судаваў») у «Ordinatio de alumnis illustrissimi principis» — дакумэнце 1544 году на ўсталяваньне 24 стыпэндыяў на лютэранскіх місіянэраў. Увогуле, пра такое ж разуменьне жамойцкай мовы сучасьнікамі Альбрэхта Гогенцолерна сьведчыць пасьлядоўнае пазначэньне на тагачасных мапах назвай Жамойць (Samaide) прасторы з «прускай» мовай. Тым часам само выданьне жамойцкага «Катэхізму» Мажвіда спатрэбілася таму, што першы катэхізм не дасягнуў сваёй мэты, бо з прычыны вялікай прымесі германізмаў яго мова была недаступнай для жамойцкага насельніцтва.

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Катэхізм Мажвіда, 1547 г.

Зь іншага боку, усталяваньне ў 1544 годзе Альбрэхтам Гогенцолернам 24 стыпэндыяў на лютэранскіх місіянэраў, зь якіх 7 мусілі былі добра валодаць літоўскай мовай (а яшчэ 7 — польскай) сьведчыла пра яго зацікаўленасьць у магчымасьці друкаваць рэлігійную літаратуру літоўскай (беларускай) мовай, што раней выявілася ў справе з Францішкам Скарынам, які ў 1530 годзе, відаць, на просьбу гэрцага прыбыў у Кёнігсбэрг, дзе яго прынялі зь вялікай пашанай і апекай, і залічылі да грамадзянаў Прусіі (аднак зь нявысьветленых прычынаў Скарына пакінуў краіну ў тым жа годзе). Апроч таго, паводле Вацлава Пануцэвіча, лісты Альбрэхта Гогенцолерна да біскупа Прусіі з 1536—1545 гадоў сьведчаць пра захаваньне ў яго гаспадарстве літоўскай мовы, якой гаварыла славянскае насельніцтва на поўдзень і паўднёвы ўсход ад ракі Прэголы — старажытнай мяжы з жамойтамі. Разуменьне Альбрэхтам Гогенцолернам літоўскай мовы як славянскай засьведчыў яго выклад умовы 1545 году зь вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам: «quem lingua Theuthonica Rogorth, Lithuanica vero volgari Raigrod vocant». Сярод іншага, першы афіцыйны загад прускага гаспадара (1724 год) датычна «Літвы» як часткі Прусіі, апроч летувіскай, пераклалі яшчэ і на славянскую — польскую мову. А ў бэрлінскім патэнце прускага караля Фрыдрыха Вільгельма II (1797 год), які прызначаўся жыхарам анэксаваных тэрыторыяў Рэчы Паспалітай (у тым ліку Гарадзенскага павету ВКЛ) і тычыўся «польскіх і літоўскіх да гэтых часоў дзейных правоў, статутаў і канстытуцыяў», зазначалася, што вытрымка з адпаведных крыніцаў права, калі яна «на польскай або літоўскай мове была напісаная» (ням. «in der Polnischen oder Litthauischen Sprache abgesasst ist», польск. po Polsku lub po Litewsku napisana była), мае мець нямецкі або лацінскі пераклад.

Толькі ў 1579 годзе, па сьмерці Альбрэхта Гогенцолерна (пляменьніка вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога, хоць і яго супраціўніка), выхаванцы заснаванай ім Кёнігсбэрскай акадэміі — былыя палітычныя «літоўцы» (жыхары Вялікага Княства Літоўскага), якія эмігравалі ў прускую частку Жамойці — выдалі чарговы жамойцкі катэхізм, дзе мова выданьня ўжо азначалася як летувіская (лет. «Lietuwiſchka [ließuwi]» — «літоўская мова»). Ад 1579 году назва «літоўская мова» датычна жамойцкай мовы пачала пасьлядоўна ўжывацца ў наступных пруска-летувіскіх кнігах, выдадзеных як жамойтамі, так і прускімі немцамі. Аднак яшчэ ў XVII ст. гісторык і этнограф Мацей Прэторыюс(pl) засьведчыў, што «пруская мова» катэхізму 1545 году — гэта тое ж самае, што і тагачасная мова прускіх летувісаў. Тым часам аўтары кнігі «Riga Literata», надрукаванай у 1699 годзе, фактычна атаясамілі жамойцкую і прускую мовы, калі дзеля высьвятленьня этымалёгіі назвы Інфлянтаў (Лівоніі) пасьля эстонскага (лац. Esthonico) Liva і перад латыскім (лац. Lettice) Laivas прывялі «жамойцка-прускае» (лац. Samogithico & Prussico) Lewas або Loiwas. А ў першай палове XVIII ст. пруска-летувіскі лютэранскі пастар Крысьціонас Данелайціс пісаў:

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі  Але цяпер і мы, хоць і хрысьціянскія прусы,

Так, мы, летувінінкі, надта перапаўняем сябе...

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 

Апроч таго, адзначалася даўняя пруска-летувіская прымаўка: «калі прус гаворыць, гуд мусіць маўчаць» (лет. «kai prūsas kalba, gudas turi tylėti»).

Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Старонка каталёгу бібліятэкі ў Крэтынзе, дзе выдадзены ў Прусіі летувіска-нямецкі слоўнік азначылі як «жамойцка-нямецкі», 1851 г.

Тое, што мова першых летувіскіх выданьняў была мовай жамойтаў (засноўвалася на заходнежамойцкім дыялекце), прызнае летувіскі мовазнаўца Зігмас Зінкявічус, які, аднак, высоўвае ўласнае тлумачэньне пра існаваньне ў кнігах XVII ст. яшчэ двух варыянтаў пісьмовай летувіскай мовы: блізкага да мовы прускіх жамойтаў сярэдняга варыянту, заснаванага на гаворках ваколіцаў Кейданаў (выкарыстоўваўся ў Жамойцкім старостве Вялікага Княства Літоўскага і называўся жамойцкай мовай) і ўсходняга — уласна «летувіскай мовы». Тым часам ужо ў пачатку XVIII ст. (1705 год) усходні варыянт пісьмовай летувіскай мовы, што, паводле Зінкявічуса, грунтаваўся на прывіленскіх дыялектах, цалкам зьнік. Як адзначае Зінкявічус, «для летувіскай мовы сытуацыя была катастрафічнай, ёй не давалі разьвівацца, выштурхоўвалі з агульнага ўжытку ды й друкаваць пісьмовыя тэксты па-летувіску было цяжка». З гэтай прычыны летувіскія мовазнаўцы імкнуцца падкрэсьліваць «адзінства арэалу летувіскай мовы праз палітычную мяжу паміж Вялікім Княства Літоўскім і Прусіяй», прызнаючы той факт, што летувіскія граматыкі і слоўнікі доўгі час (да канца XVIII ст.) складаліся і друкаваліся галоўным парадкам у Прусіі:

  • «Летувіская граматыка» (лац. Grammatica Litvanica, Даніэль Кляйн, 1653 год)
  • «Зборнік летувіскай граматыкі» (лац. Compendium Grammaticae Lithvanicae, Хрыстафор Сапун, 1673 год)
  • «Ключ нямецка-летувіскі» (лац. Clavis Germanico-Lithvana, Фрыдрых Прэторыюс, 1680 год, рукапіс)
  • «Прынцыпы летувіскай мовы» (лац. Principium primarium in lingva Lithvanica, Міхаэль Мёрлін, 1706 год)
  • «Слоўнік летувіска-нямецкі і нямецка-летувіскі» (лац. Vocabularium Litthuanico-Germanicum, et Germanico-Litthvanicum, Фрыдрых Вільгельм Гаак, 1730 год)
  • «Лексыкон нямецка-летувіскі і летувіска-нямецкі» (лац. Lexicon Germanico-Lithvanicum et Lithvanico-Germanicum, Якуб Брадоўскі, да 1744 году, рукапіс)
  • «Разгляд летувіскай мовы ў яе вытоках» (лац. Betrachtung der littauischen Sprache in ihrem Ursprunge, Філіп Руіг, 1745 год)
  • «Летувіска-нямецкі і нямецка-летувіскі лексыкон» (лац. Littauisch-Deutschen und Deutsch-Littauischen Lexicon, Філіп Руіг, 1747 год), тым часам рэдкі асобнік гэтага слоўніка, што трапіў у кнігазбор на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага, азначылі ў каталёзе бібліятэкі кляштару францішканаў у Крэтынзе як «Жамойцка-нямецкі слоўнік» (лац. «Dictionarium Samogitico-Germanicum»)
  • «Пачаткі граматыкі летувіскай мовы» (лац. Anfangsgründe einer Littauischen Grammatick, Фрыдрых Руіг, 1747 год)
  • «Новая летувіская граматыка» (лац. Neue Littauische Grammatik, 1791 год)
Малая Летува: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
ням. «Der Preussische Litthau» — «Пруская Літва». З выдадзенай у Данцыгу кнігі пруска-нямецкага пастара Тэадора Лепнэра, 1744 г.

Выкарыстаньне летувіскай мовы ў Прусіі дзеля пашырэньня лютэранства сярод летувісаў прымусіла зьвярнуцца да гэтай мовы езуітаў — галоўных дзеячоў Контрарэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, што прычыніліся да друкаваньня летувіскамоўных кніг у Вільні. Гісторык Павал Урбан адзначае, што менавіта дзякуючы выдавецкай дзейнасьці сьпярша ў Прусіі, а потым і ў Вільні (з 1595 году), мова жамойтаў атрымала статус «літоўскай мовы». Страту ў другой палове XVI ст. старога значэньня назвы «літоўская мова» на карысьць жамойцкай мовы з гэтай і шэрагу іншых прычынаў (заняпад літоўскай каталіцкай традыцыі пры пераходзе магнатаў у кальвінізм і арыянства, узвышэньне польскай мовы ў выніку Рэфармацыі і яе пранікненьне ў Вялікае Княства Літоўскае празь Люблінскую унію, сьмерць апошняга зь Ягайлавічаў, узмацненьне Маскоўскай дзяржавы з узвышэньнем Маскоўскай царквы па заняцьці туркамі Канстантынопалю, празьмернае захапленьне праваслаўнымі ліцьвінамі царкоўнаславянскай мовай як «сапраўднай» і «годнай праваслаўя») адзначае таксама гісторык Вацлаў Пануцэвіч. Адну з прычынаў пашырэньня назвы «літоўская» на жамойцкую мову Павал Урбан бачыць ва ўплыве папулярнай тады тэорыі пра «рымлянскае паходжаньне» старажытных ліцьвінаў і жамойтаў. Тым часам адно з магчымых тлумачэньняў прыўлашчваньня назвы «літоўская мова» з боку саміх жамойтаў агучвалася яшчэ ў 1854 годзе: «Вядома, што ў прыбалтыйскіх чудзкіх пакаленьнях няма асобых назваў для іх моваў: кожнае запэўнівае, што яно гаворыць на мове ма-кіль, „мове зямлі“. Як у літоўскай чудзі, альбо жамогусаў, відаць, не было асобай назвы дзеля народнай мовы, то яна тым больш ахвотна пагадзілася называць яе „літоўскай“, што слова „Літва“ было палітычным тытулам знакамітай дзяржавы, якой чудзь гэтая належала».

У 1579—1590 гадох Ёнас Брэткунас пераклаў у Кёнігсбэргу Біблію на летувіскую мову, але гэты пераклад ня выйшаў з друку. У XVIII ст. лютэранскі пастар Крысьціонас Данелайціс стварыў тут першую вершаваную паэму («Поры году») на летувіскай мове, якая, аднак, выйшла з друку і стала вядомай шырокім колам толькі ў XIX ст.: упершыню гэтую паэму апублікаваў Людвікас Рэза ў 1816 годзе ў Кёнігсбэргу, але не ў арыгінале, а на нямецкай мове. Менавіта ў Кёнігсбэргу ў 1735 годзе надрукавалі першы поўны пераклад Бібліі на летувіскую мову. Тым часам польскі гісторык літаратуры Караль Эстрэйхэр(pl), якога называюць «бацькам польскай бібліяграфіі», азначаў гэтую біблію ў сваёй «Bibliografia Polska» (1888 год) як «жамойцкую біблію», «біблію ў жамойцкай мове» (польск. «Biblia Żmudzka», «w języku żmudzkim»). Увогуле, тэндэнцыя пераважнага друкаваньня летувіскіх кніг у Прусіі захоўвалася і ў XVIII ст.: калі ў Вялікім Княстве Літоўскім цалкам або часткова па-летувіску выйшла з друку 167 выданьняў, то ў Прусіі — 243.

У другой палове XIX ст. Мацей Валанчэўскі (Валанчус) — першы жамойцкі біскуп сялянскага паходжаньня — наладзіў друк летувіскіх кніг у прускай Жамойці, каб пашыраць іх у расейскай Жамойці. Дзеля такіх мэтаў надрукавалі больш за 1800 найменьняў кніг агульным накладам у 6 мільёнаў асобнікаў. Увогуле, у Тыльзыце і Кёнігсбэргу да 1904 году выдалі па-летувіску каля 3300 найменьняў кніг і каля 120 пэрыядычных выданьняў агульным накладам некалькі мільёнаў асобнікаў.

Яшчэ ў 1806 годзе былы рэфэрэндар вялікі літоўскі Гуга Калантай пісаў: «…і што ва ўсёй даўняй Прусіі паспольства не гаворыць іначай, толькі па-польску і па-жамойцкую, або па-латыску, (апроч пазьнейшых паселішчаў, заснаваных крыжакамі)». У 1839 годзе маршалак Цельшаўскага павету Ўладзімер Гадон у сваёй «Статыстыцы Жамойцкага княства» зазначаў: «У той частцы Прускага краю, якая з Тыльзытам, Мэмэлем ды іншымі местамі ўваходзіла за паганскімі часамі ў склад Жамойці… я знайшоў ня толькі захаваную ў сваёй чысьціні жамойцкую мову; але і даволі шмат звычаяў ды завядзёнак і нават папулярную жамойцкую страву, у кожнай хаце на Запусты ўжываную і званую шупеняй».

У 1846 годзе нямецкі гісторык прафэсар Дэрпцкага ўнівэрсытэту Фрыдрых Крузэ(ru), хоць ужо і пісаў, што «літоўцы жывуць часткова ў заходніх губэрнях Расеі, дзе яны ўлучаюць жамойтаў, а часткова ў Прусіі», і апісваў летувіскую мову як «літоўскую» (адзначаючы, аднак, што «літоўцы называюць сваю краіну Litwa, Lätawa»), але прытым зазначаў: «Сапраўдныя літоўцы жывуць у былых Віленскім і Троцкім, Наваградзкім, Берасьцейскім Літоўскім, Менскім, Полацкім, Віцебскім, Амсьціслаўскім і Смаленскім ваяводзтвах» (ням. «Die eigentlichen Lithauer wohnen im ehemaligen Palatinate Wilna und Troki, Nowogrodek, Brzest Litowsk, Minsk, Polozk, Witepsk, Mscislaw und Smolensk»).

У 1848 годзе народжаны на Меншчыне пісьменьнік Тадэвуш Булгарын зазначаў, што ва Ўсходняй Прусіі «ў вёсках размаўляюць на мове жамойцкай або латыскай». У 1858 годзе пра «літоўска-жамойцкую мову», якой размаўляюць у тым ліку ў «Прусіі да самага Караляўца», пісаў часопіс Dziennik Literacki(pl), а ў 1859 годзе гэтае ж выданьне падавала наступную вытрымку зь дзёньніку падарожжа Літвой і Жамойцю польскага пісьменьніка Тэадора Трыпліна(be): «А жамойцкі люд пад прускім панаваньнем, сумежны сваімі сядзібамі зь літоўскай Жамойцю, ёсьць заможным; вёскі добра забудаваныя. У астатнім нічым не адрозьніваецца ад польскага жамойта, хіба тым, што ўмее чытаць толькі паводле кніг жамойцкай мовай, але друкаваных гатычным шрыфтам; кнігі ж для літоўскіх жамойтаў друкуюцца лацінскім шрыфтам».

Пісьменьнік і пэдагог Міхаіл Чысьцякоў(ru) (1809—1885), які выкладаў расейскую мову ў гімназіях Воршы, Полацку, Вільні, Магілёва і Віцебску, у адным з сваіх твораў зазначаў пра жамойцкую мову: «Некалькі гадоў таму я быў у Літве, то бок у Прускай, і пазнаёміўся з жамойцкай мовай, на якой, як вядома, гаворыць вельмі невялікае племя, якое жыве часткова ў Расеі, часткова ў Прусіі. Жамойцкая мова рэзка адрозьніваецца ад усіх эўрапейскіх моваў. Іншаземцы рэдка навучаюцца ёй і, паводле запэўніваньня навукоўцаў, яна больш за ўсё паходзіць на старажытную індыйскую, на санскрыцкую мову».

Як зазначае беларускі гісторык Іван Саракавік (у чым пагаджаецца з дасьледнікам Іванам Ласковым), «Жамойць сталі называць Літвой немцы ва Ўсходняй Прусіі, якія выдавалі на жамойцкай мове значную колькасьць пратэстанцкай літаратуры. Нямецкая ж навуковая літаратура карысталася вялікім аўтарытэтам у Расеі. Так і ў расейскай навуцы пачалі сьцьвярджаць, што жамойты — гэта тое ж, што і літва». Яшчэ ў 1855 годзе мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі зьвярнуў увагу на тое, што народжаны ў Магілёве лінгвіст і лексыколяг Фёдар Шымкевіч у сваёй фундамэнтальнай працы «Корнеслов русского языка, в сравнении со всеми главными славянскими наречиями и 24 иностранными языками» (1842 год) азначыў летувіскія словы, выпісаныя з выдадзенага ў ВКЛ «Слоўніка трох моваў» Шырвіда, як прыналежныя да «самагіцкай мовы», а з выдадзенага ў Прусіі слоўніка Руіга (у назове якога летувіская мова па-нямецку азначалася як «літоўская») — як прыналежныя да «літоўскай мовы», хоць ужо за часамі Мікуцкага афіцыйная лінгвістычная навука, наадварот, вызначала мову першага слоўніка як «уласна літоўскую», а другога — як «жамойцкую». Тым часам беларускую мову Фёдар Шымкевіч азначыў «літоўска-рускай».

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Малая Летува НазваМалая Летува ГісторыяМалая Летува СымбаліМалая Летува Адміністрацыйна-тэрытарыльны падзелМалая Летува НасельніцтваМалая Летува МоваМалая Летува ЗаўвагіМалая Летува КрыніцыМалая Летува ЛітаратураМалая Летува Вонкавыя спасылкіМалая ЛетуваВялікае Княства ЛітоўскаеЖамойтыЛетуваЛетувіская моваНямецкая моваНямеччынаПрускія летувісыПрусіяУсходняя Прусія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АдлігаІсус ХрыстосМаксім ТанкБука (імя)Станіслаў Булак-БалаховічГайПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)ISSNНаркотыкЖалейка (зборнік)СябарЛеанід ТышкоРоднае слова (часопіс)Граматычнае значэньнеВасіль БыкаўКарыбутАладкіКліматІльля РашчэняКатэдра Парыскай Божай МаціПарнаграфія ў ЗШАФрыдрых ШылерМарына ВасілеўскаяЧарнобыльская АЭССтаніслаў ЯроцкіСьвятлана АлексіевічАнатоль СысСтрахАрхімэдЛексычнае значэньнеРамантызмЛітаратураНіл ГілевічЯнка КупалаСаляміДамаскМасковія (назва)Якуб КоласСажалкаМаркёрКейстут (імя)БукельАнатоль ВярцінскіМаланка (часопіс)Браніслаў ТарашкевічСельская газэтаБуцейкаБайкаАральны сэксВушкіRSSАлег СалтукСавушкін прадуктМостВасілеўскаяТыпаграфікаҐСан-Хасэ (Каліфорнія)Язэп ЛёсікРасеяМіхаіл МураўёўБеларускі студэнт (1923)Тайва́ньКрыж Эўфрасіньні ПолацкайСяброўстваУпіцкі паветАлаіза ПашкевічГрэбляЧорны сьпіс Эўразьвязу🡆 More