Яцьвягі: старажытнае этнапалітычнае аб'яднаньне

Яцьвя́гі (ятвягі, судо́вы, судзіны) — старажытнае этнапалітычнае аб'яднаньне, этнічна найбольш блізкае да прусаў і літвы.

Сучасныя дасьледнікі мяркуюць, што яцьвягі былі заходнімі балтамі, а апошнія зь іх да канца XIX стагодзьдзя жылі ў Судовіі або ў ваколіцаў Зьдзецелу (а менавіта вёсцы Засецьця). Нашчадкі яцьвягаў бралі ўдзел у фармаваньні беларускай, польскай і летувіскай нацыяў.

Гістарычныя зьвесткі

Упершыню ўпамінаюцца ў рускіх летапісах у X стагодзьдзі, сярод пасольства Русі ў Бізантыі значыцца «ятвяг Гунарев». На землі яцьвягаў неаднарозава ажыцьцяўляліся напады з боку старажытнарускіх князёў (напрыклад, Уладзімера Сьвятаслававіча ў 983 годзе ды Яраслава Мудрага ў 1038 годзе). У XII стагодзьдзі паўднёвыя землі яцьвягаў былі падпарадкаваныя Галіцка-Валынскаму княству і Мазовіі. У 1277—1283 гадах частку Судовіі захапіў Тэўтонскі Ордэн. Паводле Мельнскага міру (1422 год) амаль уся зямля яцьвягаў адышла да Вялікага Княства Літоўскага.

Упаміны XVII—XVIII стагодзьдзяў зьвязваюць яцьвягаў з старалітвой: «Паспаліты люд іншы, усе рускай рэлігіі, альбо Яцьвягі Старая Літва, хоць гэтых меней, каторыя сьвяты і пасты захоўваюць паводле рускага абраду, многія, аднак, зь іх і здаровыя, і хворыя споведзь і камунію ў рымскім абрадзе адпраўляюць» (Ельня, 1668 год), «…сярод іх ёсьць невялікая група, якая завецца Новай Яцьвезьзю, або Старой Літвой, яны трымаюцца ня вызначаных касьцёлам правілаў, але нейкіх уласных, успадкаваных ад бацькоў і дзядоў, законаў, зь якімі ні ў якім разе не жадаюць разьвітвацца» (Ельня, паміж 1670 і 1675), «русіны, якія… называюцца старымі яцьвягамі або іншым імем — па-народнаму „Старая Літва“» (Чарнаўчыцы, 1721 год). Апублікаваныя ў 1861 годзе афіцыйныя зьвесткі губэрнскіх статыстычных камітэтаў, сабраныя ў канцы 1850-х гадоў з дапамогай мясцовага духавенства ўсіх канфэсіяў, засьведчылі тагачаснае разуменьне пад «яцьвягамі» этнічных беларусаў: у Берасьцейскім павеце налічвалася 1616 яцьвягаў, у Бельскім — 3741 яцьвягаў, у Ваўкавыскім — 2854 яцьвягаў, а ў Кобрынскім, увогуле, 22 725 яцьвягаў, што складала 28% ад усяго насельніцтва павету. Паводле веры ўсе гэтыя яцьвягі вызначаліся як праваслаўныя

Тэрыторыя

Дасьледнікі Юры Кухарэнка і Валянцін Сядоў, апрача Сувалкіі, у склад яцьвяскай тэрыторыі ўлучаюць Падляшша, Берасьцейскую зямлю і частку Верхняга Панямоньня.

Асноўныя археалягічныя помнікі, зьвязаныя зь яцьвягамі, — каменныя курганы.

Мова

Мова без пісьмовасьці, яцьвяская, пра якую згадваецца ў старажытнарускіх летапісах, на думку сучасных дасьледнікаў, належала да балтыйскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і і была бліжэйшай да прускай, чым да летувіскай і латыскай.

Зь іншага боку, мова яцьвягаў мела некаторыя важныя асаблівасьці, характэрныя для славянскіх моваў: наяўнасьць s, z (як у прускай) замест летувіскіх š, ž c, dz, з tj, dj (як у польскай), ператварэньне палятальных зычных ’t, d’ y k’, g’ (і адваротная замена k’ g’ y t; d’, як, прыкладам, ува ўсходне- й паўднёваславянскіх мовах). Паводле наяўных зьвестак, лексыка яцьвяскай мовы судакраналася са славянскай.

Такім чынам, яцьвяская мова была пераходнай паміж балтыйскімі й славянскімі мовамі ў нашмат большай ступені, чым пруская, якой таксама не чужыя характэрныя асаблівасьці славянскіх моваў.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Яцьвягі Гістарычныя зьвесткіЯцьвягі ТэрыторыяЯцьвягі МоваЯцьвягі Глядзіце таксамаЯцьвягі ЗаўвагіЯцьвягі КрыніцыЯцьвягі ЛітаратураЯцьвягі Вонкавыя спасылкіЯцьвягіЛіцьвіныПрусы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.bbHromadske.TVДалярМадэль OSIІпаці ПацейПастава на каленяхПалямонавічыПарнаграфія ў ЧэхііМікола ПапекаКірыл КоктышАс (імя)ІзбутІнтэрстэларАляксандар МарозПабуджальны сказУ краіне райскай птушкіМ’янмаМэдыяВікіЛяхавічы1891Аўтамабільны знакВасіль БыкаўСтаніслаў ВалодзькаПрыслоўеПаўлінка (п’еса)Марыянскі жолабІталіяГенадзь ПашкоўБерасьцейская вобласьцьГоГарбатаTor BandПаўлюк ТрусАндрэй АлександровічЭротыкаАляксей БацюкоўІмёны ліцьвінаўФэрамоныВялікае Княства ЛітоўскаеСтарабеларуская моваСяргей НавумчыкВостраў сьлёзМясцовы час (гурт)303ШтрэйкбрэхерБлогМарына ВасілеўскаяРаскіданае гняздо (п’еса)Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРКасілаўцыАртур ВольскіТэракт у «Крокус Сіці Холе»Nokia 6500 classicБел-чырвона-белы сьцягПастава 69Алег ЯнкоўскіДзяржаваПарнаграфія ў ЗШАПрыдатак (мовазнаўства)УрадСяргей СматрычэнкаЭўропаЛанеўскія-ВоўкE (літара)АсадкаПарнаграфія ў ЯпонііПаэтПятрусь БроўкаХрысьціянства🡆 More