Мазовія: гістарычная вобласьць Польшчы

Мазо́вія (па-лацінску: Mazovia) — польскі гістарычны край.

Сталіца — Плоцк, які ў часы валадарства Ўладзіслава Германа быў і сталіцай Польшчы.

Мазовія
Mazovia
Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча Польшча
Статус гістарычная вобласьць[d]
Адміністрацыйны цэнтар Плоцк
Найбуйнейшыя гарады Варшава, Прушкаў, Ломжа, Легіянова
Месцазнаходжаньне Мазовіі
Мазовія на мапе
Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Тапаніміка

Назва краю паходзіць ад уласнага імені Маз (параўнайце Мазуры), якое азначае чалавека, які жыве ў балотах (‘вымазанага’), альбо мясьціну, якая азначае ‘забалочаны край’.

Тэрыторыя

Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына 
Абшар Мазовіі ў 1793 року

На поўначы Мазовія межавала з Тэўтонскім ордэнам ад ракі Ожыц да Граева і ракі Элк; спачатку ў склад Мазовіі на паўночным усходзе ўваходзілі таксама Добрынская, Любаўская, Міхалоўская, Хэлмінская землі і Куявія. На ўсходзе суседнічала зь яцьвягамі, літвой і русінамі; на поўдні — з Сандомерскай зямлёй.

Цяпер большая частка Мазовіі ўваходзіць у склад Мазавецкага ваяводзтва, частка краю — на абшарах Лодзінскага і Падляскага ваяводзтваў. Невялікія тэрыторыі ляжаць таксама ў межах Вармінска-Мазурскага, Куяўска-Паморскага і Люблінскага ваяводзтваў.

Мінуўшчына

Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына 
Гістарычны падзел Мазовіі (XIII—XVIII стст.)

У пэрыяд між 960—991 рокамі мазавецкія землі ўвайшлі ў дзяржаву вялікапольскіх палянаў. Імаверна, першай сядзібай Пястаў тут стаў Улацлавак, дзе ў сярэдзіне X стагодзьдзя замест спаленай асады збудаванае новае гарадзішча. Пасьля 979 року Пясты збудавалі гарадзішча ў Плоньску, пазьней паўсталі таксама гарадзішчы ў Плоцку, Рацёнжу, Шрэнську, Цеханаве, Грудуску, Грэбску, Насельску.

У часе паганскай рэакцыі(d) Мецлаў спрабаваў стварыць у Мазовіі канкурэнцыю Пястаўскай Польшчы. У 1047 року Казімер I Аднавіцель здушыў паўстаньне і аддаў частку земляў над Бугам Яраславу Мудраму за дапамогу ў змаганьні. Пасьля гэтага Пясты зьнішчылі паганскія капішчы, культы і заняліся адбудовай касьцёлаў. У 1075 року створанае Мазавецкае біскупства з сядзібай у Плоцку; аднак паўднёвыя землі Мазовіі адносіліся да Гнезьненскай архідыяцэзіі.

Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына 
Мазовія, 1313—1345
Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына 
Мазовія, 1381—1426

У пачатку XIII стагодзьдзя пачаліся набегі на Мазовію прусаў, у выніку Конрад I саступіў Тэўтонскаму ордэну Хэлмінскую зямлю. У 1275 року Мазовію ўпершыню падзялілі між сабой Баляслаў II і Конрад II, сыны Земавіта I. У 1313 року рэгіён падзялілі ўжо на тры часткі Земавіт II, Тройдзень I і Вацлаў. У 1351 року князі Земавіт III і Казімер прысягнулі на вернасьць(d) Казімеру Вялікаму. Януш Старэйшы перанёс сталіцу сваёй часткі з Чэрску ў Варшаву. Аднак паступова ў XV—XVI стагодзьдзі землі Мазовіі зноў вярнуліся пад каралеўскую ўладу (канчаткова інкарпараваныя ў 1529 року на паседжаньні вальнага сойму). У Кароне рэгіён падзелены на Раўскае, Плоцкае і Мазавецкае ваяводзтвы.

Пасьля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай большая частка Мазовіі адышла да Прусіі, астатняя — Аўстрыі. У 1807 року гэтыя землі ўвайшлі ў склад створанага Напалеонам Банапартам Варшаўскага герцагства, а пасьля Венскага кангрэсу 1815 року Мазовія апынулася ў Царстве Польскім пад уладай Расеі. Спачатку створанае Мазавецкае ваяводзтва, замененае ў 1837 на губэрню, а ў 1844 — на Варшаўскую губэрню.

У міжваенны пэрыяд Мазовія ўваходзіла ў склад Варшаўскага ваяводзтва.

Падчас нацысцкай акупацыі было часткай Генэральнага губэрнатарства.

Месты

Першым сярод мазавецкіх местаў статус места атрымаў Плоцк. Да найбагацейшых месцаў у Сярэднявеччы належалі Цеханаў, Чэрск, Гастынін, Варшава, Ліў, Ломжа, Плоцк, Рава, Сахачаў і Вышаград.

Найбольшыя месты Мазовіі (больш за 20 тыс. жыхароў):

Места Насельніцтва Плошча Ваяводзтва
1. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Варшава 1 863 056 517,20 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
2. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Плоцк 117 573 88,04 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
3. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Прушкаў 65 333 19,20 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
4. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Ломжа 60 264 33 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Падляскае
5. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Легіянова 52 995 13,50 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
6. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Пясэчна 51 979 16,20 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
7. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Астралэнка 48 995 33,50 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
8. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Скернявіцы 45 933 35 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Лодзкае
9. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Отвацк 44 333 47,30 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
10. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Зомбкі 44 325 11,13 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
11. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Маркі 43 164 26 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
12. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Цеханаў 42 239 32,78 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
13. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Валомін 42 150 17,24 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
14. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мінск Мазавецкі 40 297 13,18 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
15. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Жырардаў 39 992 14,35 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
16. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Сахачаў 35 455 26,19 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
17. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Гродзіск Мазавецкі 32 818 13,19 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
18. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Млава 31 047 34,80 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
19. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Новы Двор Мазавецкі 28 564 28,21 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
20. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Ловіч 27 896 23,42 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Лодзкае
21. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Вышкаў 26 841 20,80 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
22. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Кабылка 24 414 19,64 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
23. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Пястаў 23 140 5,76 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
24. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Остраў Мазавецка 22 399 22,09 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
25. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Граева 21 900 18,93 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Падляскае
26. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Плоньск 21 817 11,60 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
27. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Сулеювэк 21 253 19,30 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае
28. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Замбраў 21 166 19 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Падляскае
29. Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Юзэфаў 21 000 24 км² Мазовія: Тапаніміка, Тэрыторыя, Мінуўшчына  Мазавецкае

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Гістарычныя краі Польшчы

Tags:

Мазовія ТапанімікаМазовія ТэрыторыяМазовія МінуўшчынаМазовія МестыМазовія КрыніцыМазовія Вонкавыя спасылкіМазовіяЛацінская моваПлоцкПольшчаУладзіслаў I Герман

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГарлачISSNВялёнаСаматэвічыКарусь КаганецМенская вобласьцьГарбата15 красавікаРадаўніцаФлёрыян ВірцДжэймз Эрл КартэрМаршы недармаедаўДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяПэтынгАрабская моваСакрат ЯновічДамаскЮрась БарысевічКубаАлі ХамэнэіПружаныАснова словаПрыметнікАўтаномны край Косава і МятохіяЛастаўчына гняздоПорнасайтЧэлесЗаходняя БеларусьТроцкае ваяводзтваФрыдрых Шылер189110 красавікаМасковія (назва)Ігар БабкоўІван МележКейстутАрхімэдВялікае Княства ЛітоўскаеБеларуская вайсковая камісіяULISЗнак рашоткі (актаторп)СатыраНекамэрцыйная арганізацыяСельская гаспадарка БеларусіБДСМВагінальны сэксМэтэароідНароўляДзень праграміста.mqАмонімФінляндыяПалітычны вязеньВалерыя КуставаСпадчына (верш)ПагоняЧарнобыльская катастрофаМіхаіл МураўёўФранцыяРужанецДабрабыт (банк)Першая ПрачыстаяКалаўрот1632Валянцін АкудовічЗлучаныя Штаты АмэрыкіMelbetПаэтУладэ ДзівацПаронімы🡆 More