Я́нка Запру́днік (анг.
Jan Zaprudnik, сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі, 9 жніўня 1926 — 26 траўня 2022) — беларуска-амэрыканскі гісторык і публіцыст, адзін з найбольш актыўных дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША. Доктар гістарычных навук (1969), ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.
Янка Запруднік | |
Дата нараджэньня | 9 жніўня 1926 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 траўня 2022 (95 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, публіцыст, палітоляг, літаратуразнаўца, літаратар |
Навуковая сфэра | гісторыя, паліталёгія, літаратуразнаўства і публіцыстыка |
Месца працы | |
Псэўданімы | Янка З., Загорны Алесь, Скараход, Запруднік Янка, Будзіч А., Загорны А., Ліцьвін Рыгор, Ясень Сяргей і Загорны Арсень |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў мястэчку Міры (цяпер Карэліцкі раён) у сям’і настаўнікаў.
У чэрвені 1941 наша сям’я — Вільчыцкіх — была ў сьпісе на вываз… У пятніцу частку сям’і вывезьлі, а ў нядзелю, 22 чэрвеня, пачалася вайна. Мой бацька і дзядзька мелі агульную гаспадарку. Наша хата была на другім канцы саду, і калі энкавэдзісты прыйшлі арыштоўваць Вільчыцкіх, то яны ўзялі толькі дзядзькаву сям’ю…
У часы Другой сусьветнай вайны скончыў Баранавіцкую прагімназію, потым вучыўся ў Баранавічах у гандлёвай школе. Сябра Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ).
У часе нямецкай акупацыі скончыў пачатковую школу. І, каб не быць змабілізаваным у паліцыю, паехаў вучыццца ў Баранавіцкую прагімназію, дзе выкладалі Лявон і Юрка Луцкевічы. Гэта было ў 1942 годзе. Скончыў прагімназію, пайшоў у гандлёвую школу. У вайну на Беларусі ў адносінах да асьветы склалася дзіўная сытуацыя. Немцы не дазвалялі поўнай сярэдняй адукацыі, а партызаны забаранялі школы вышэй пачатковай. І калі я пайшоў у гандлёвую школу, то ў вачах партызанаў я быў злачынцам, бо не падпарадкаваўся іхняму загаду… Улічваючы вопыт сваёй сям’і і факт вучобы ў гандлёвай школе, нічога добрага ад бальшавікоў мне чакаць не прыхходзілася. Таму я рашыў, што трэба даваць ходу на Захад, бо дома мяне чакала па меншай меры штрафная рота. А паколькі я належаў да СБМ, — дык яшчэ і за гэта атрымаў бы колькі гадоў, калі б выжыў пасьля фронту…
З 1944 г. у Нямеччыне, затым працаваў на шахтах у Вялікай Брытаніі.
У 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі. Потым працаваў на радыёстанцыі «Вызваленьне» (цяпер — «Радыё Свабода»).
З 1957 г. у ЗША.
Абараніў у Нью-Ёрцкім унівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму «Палітычнае змаганьне за Беларусь у Дзяржаўнай думе 1906—1917 гг.», выкладаў гісторыю ў вышэйшых навучальных установах ЗША.
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Беларусі Запруднік разам з жонкай Надзеяй дапамагае царкоўнаму будаўніцтву ў Беларусі. Сям’я Запруднікаў спрыяла будаўніцтву царквы сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Івянцы, царкве ў вёсцы Запясочча, выхаду «Беларускага календара», які выдаецца пры Петрапаўлаўскай царкве.
У 2007 г. узнагароджаны Беларускай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхату (БПЦ МП) мэдалём сьвятога Кірылы Тураўскага.
Ад сярэдзіны 50-х гадоў сябра Рады БНР у выгнаньні, займаў пасаду Сакратара інфармацыі. У 2018 г. узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР.
Літаратурную дзейнасьць распачаў у 1947 г. Быў супрацоўнікам і рэдактарам многіх пэрыядычных выданьняў беларускай эміграцыі.
Пад псэўданімам Сяргей Ясень друкаваў вершы — пераважна патрыятычную лірыку.
Асноўныя ангельскамоўныя працы:
Асноўныя беларускамоўныя працы:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Янка Запруднік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.