Беларуская Гімназія Імя Янкі Купалы

Белару́ская гімна́зія імя́ Я́нкі Купа́лы — беларуская гімназія ў Нямеччыне, існавала ў 1945—1950 гг.

Заснаваная ў лягеры для перамешчаных асобаў у горадзе Рэгенсбург з мэтай падрыхтоўкі беларускае моладзі для паступленьня ў ВНУ. У 1946/47—1947/48 гг. навучальных гг. працавала ў горадзе Міхэльсдорф, у 1948/49 гг. у горадзе Віндышбэргэрдорф, у 1949/50 гг. у горадзе Розэнгайм. Дзейнічала ў сыстэме нямецкае школьнае асьветы й мела аднолькавыя правы зь нямецкімі школамі падобнага тыпу. Гімназія была 8-клясная, выкладаліся агульнаадукацыйныя прадметы, рэлігія, беларуская, ангельская, нямецкая й лацінская мовы, элемэнты філязофіі. 28 чэрвеня 1947 г. гімназіі прысвоенае імя Янкі Купалы. 28 студзеня 1948 г. пэдагагічны й вучнёўскі калектыў падзеленыя на 2 школы, якія захавалі імя Я. Купалы. Пры гімназіі існавала вучнёўская бурса, дзе жылі дзеці без бацькоў, дзейнічала скаўцкая арганізацыя, працавалі літаратурны (выдаваў часапіс «У выраі»), драматычны, спартовы гурткі. Адбылося 5 выпускаў, пасьведчаньні атрымалі 44 чалавекі. У розны час гімназію ўзначальвалі Аляксандар Орса, Мечыслаў Рагажэцкі, Алесь Вініцкі.

Глядзіце таксама

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 С. 408—409

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар ОрсаВНУГімназіяЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеНямеччынаРэгенсбургЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СпадарНавасёлкі (Хвойніцкі раён)20111939Жамойць1831Адам Русак.gwАрхікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)ВідзыКальвінізмGoogle TranslateЗора КіпельВадзім СаранчукоўБеларускі афіцыйны правапісГерб БеларусіГрупавы сэкс.sgЦывілізацыяУрад Эстоніі ў эміграцыі.tmПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 годуВітаўтМікалай ЧаргінецМаёнтак.liГендрута1940Жалейка (зборнік)Максім Багдановіч.kyВыдатак вады.gpІндыра ГандзіДыялектГішпанская моваЭтнічная тэрыторыя беларусаў.sy.cx.eu52Палац Чапскіх32Беларуская мова.il.hn.mz.lc.pl.cm1955ГарбатаГалоўная старонка1941Валеры Антоні ЎрублеўскіРуднае (Гомельская вобласьць)РусіфікацыяІгар Тур.lt.inЗьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)Янка КупалаКанада.mcКастусь КаліноўскіПавукіМарыя ДзямковічМаладэчнаПытальнікПаўночна-Заходні крайПростая форма імпэрфэкту будучага часу дзеясловаў1870Жыды ў Беларусі🡆 More