Гугл перакладай) — сэрвіс ад Google, які на 2015 год дазваляў перакладаць разнастайныя тэксты і вэб-старонкі на 90 мовах (у тым ліку і на беларускай). Колькасьць параграфаў ці тэхнічных тэрмінаў у выточным тэксьце абмяжоўваецца. Акрамя гэтага, ёсьць функцыя «Перакладзены пошук», дзе можна выбраць выточную мову рэзультатаў і канцавую, увесьці запыт і атрымаць рэзультат на абранай мове. 26 жніўня 2008 году сайт папоўніўся магчымасьцю перакладаць з 50 моваў на беларускую і наадварот зь беларускай мовы на 50 іншых.
У адрозьненьне ад іншых сэрвісаў перакладу, якія працуюць з SYSTRANS, Google карыстаецца ўласнымі распрацоўкамі ў дадзенай галіне. Google Translate, як іншыя сэрвісы, ня мае граматычных правілаў, таму што альгарытм выкарыстоўвае гэтак званы статыстычны аналіз, а не традыцыйны альгарытм перакладу, заснаваны на правілах.
Храналёгія камбінацыяў
Набор напрамкаў перакладу павялічваўся паступова. Усяго налічваецца 15 гэтак званых стадыяў. Яны прыведзеныя ў храналягічным парадку.
| | - француская → ангельская
- нямецкая → ангельская
- гішпанская → ангельская
|
- 2-я стадыя
- 3-я стадыя
- 4-я стадыя
| | - кітайская (спрошчаная) → ангельская
- японская → ангельская
- карэйская → ангельская
|
- 5-я стадыя (сьнежань 2006)
- ангельская → расейская
- расейская → ангельская
- 6-я стадыя (красавік 2007)
- ангельская → арабская
- арабская → ангельская
- 7-я стадыя (люты 2007)
- ангельская → кітайская (традыцыйная)
- кітайская (традыцыйная) → ангельская
| | - кітайская (спрошчаная → традыцыйная)
- кітайская (традыцыйная → спрошчаная)
|
- 8-я стадыя (кастрычнік 2007)
- усе 25 моўных пар пачынаюць працу на ўласнай сыстэме статыстычнага перакладу Google
- 9-я стадыя (8 траўня 2008)
- ангельская → гіндзі
- гіндзі → ангельская
- 10-я стадыя (травень 2008. Адгэтуль, пераклад мажлівы паміж любымі дзьвмя мовамі. Калі гэта немажліва, пераклад робіцца праз ангельскую)
- 11-я стадыя (25 верасьня 2008)
- 12-я стадыя (30 студзеня 2009)
- 13-я стадыя (19 чэрвеня 2009)
- 14-я стадыя (24 жніўня 2009)
- 15-я стадыя (19 лістапада 2009)
- Скончылася стадыя бэта-тэставаньня. Для беларускае, кітайскае, японскае, карэйскае, расейскае, украінскае, баўгарскае, грэцкае, тайскае мовы і гіндзі стала даступная раманізацыя. Для арабскае, пэрсыдзкае мовы і гіндзі таксама даступная адваротная раманізацыя. Ангельскі пераклад можа быць агучаны кампутарным голасам.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Google Translate, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.