Граматыка: збор правілаў мовы

Грама́тыка — разьдзел лінгвістыкі, што займаецца вывучэньнем і апісаньнем будовы словаў (словаўтварэньне) і словазьмяненьняў (марфалёгія), відаў словазлучэньняў і тыпаў сказаў (сынтаксіс).

Граматыка, як будова мовы, зьяўляецца характэрнай для пэўнай мовы сукупнасьцю правілаў па якіх словы аб’ядноўваюцца ў зьмястоўныя фразы й сказы, якія пры гэтым залежаць ад функцыі й формаў сказаў, а таксама правілаў стварэньня словаў. У граматыцы мовы вылучаюць марфалягічныя адзінкі, катэгорыі й формы, сынтаксічныя адзінкі й катэгорыі, а таксама словаўтваральныя адзінкі й спосабы словаўтварэньня. Граматыка канкрэтнай мовы ў адрозьненьне ад ейнай лексыкі адносна стабільная, аднак і яна зьмяняецца зь цягам часу пад уплывам розных фактараў паводле агульных законаў разьвіцьця мовы.

Граматыка: збор правілаў мовы
Граматыка 1621 году

Граматыка, як навука пра граматычны лад мовы, вывучае агульныя заканамернасьці граматык розных канкрэтных моваў і адрозьненьні паміж імі. Яна складаецца з двух разьдзелаў: марфалёгіі й сынтаксісу. Некаторыя навукоўцы адносяць да граматыцы таксама разьдзел словаўтварэньня, у прыватнасьці пытаньне пра спосабы марфалягічнага словаўтварэньня — афіксацыя й асноваскладаньня, — цесна зьвязваюцца з вучэньнем аб чысьціны мовы. Цэнтральным у граматыцы ёсьць вучэньне пра граматычныя значэньні, граматычныя формы й граматычныя катэгорыі.

Сукупнасьць правілаў зьмены словаў і іхнага спалучэньня ў сказы таксама завецца граматыкай; яна супрацьпастаўляецца слоўніку. Гэтае мноства правілаў (як і слоўнік) можа быць прадстаўлена ў выглядзе тэксту (апісальнага або навучальнага) (напрыклад: «Граматыка мовы …».)

У граматыцы як навуцы вылучаюць:

  • гістарычную граматыку — навуку, якая вывучае будову слова, словазлучэньні й сказы ў разьвіцьці, праз параўнаньне розных этапаў гісторыі мовы
  • апісальную граматыку — навуку, якая вывучае будову слова, словазлучэньні й сказы ў сынхронным пляне.

Тэрмін граматыка часам можа ўжывацца як эквівалентны тэрміну марфалёгія.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ЛексыкаМарфалёгія (мовазнаўства)МовазнаўстваСказСловаСловазлучэньнеСловаўтварэньнеСынтаксіс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КурыцаЧэлесВэб-дызайнМарына ВасілеўскаяЧэрвеньРадКрайняя плоцьАфанасі ФіліповічРодныя гоні (1927)КінэматографГаліцка-Валынскае княстваВялікае Княства Літоўскае2008КоўнаСьцяг БанглядэшГайла (імя)Ніна ГаліноўскаяПераклады Бібліі на беларускую мовуПартыя аматараў піваЦанаГрамадзянінТалачынПрамысловасьцьRSSТаварыства філярэтаўПацукСорга двухколернаеМікола МятліцкіРодУкраіна14 красавікаШпакБабёрЭстоніяАлесь ЗайкаАнатоль СысЛетуваМашэкаБераАльшаны (Столінскі раён)ЛічэбнікСусьветнае павуціньнеАнатоль ВялюгінАнілінгусНарэлаСтаралітваМага17 красавікаЛіндаЮры ГедыгольдВэб-сайтПадзелы Рэчы ПаспалітайВілаБярозаўкаВасіль ІгнаценкаПалітыкБудынакВіктар МарціновічISO 3166ЭквадорБел-чырвона-белы сьцягКадзіла сармацкаеВольная Беларусь (рух)Рэформа беларускага правапісу 1933 годуКляштарУ краіне райскай птушкіВашынгтон (акруга Калюмбія)VirusTotalМарат Казей🡆 More