Ірляндзкая мова

кельцкая мова, якой размаўляюць у Ірляндыі

Ірля́ндзкая мо́ва (па-ірляндзку: An Ghaeilge) — нацыянальная мова ірляндцаў, адна зь дзьвюх дзяржаўных моваў Ірляндыі (разам з ангельскай), таксама зьяўляецца афіцыйнай мовай у Паўночнай Ірляндыі (разам з ангельскай ды ольстэрска-шатляндзкай) і адной з 23 афіцыйных моваў Эўразьвязу. Ірляндзкая мова ўваходзіць у гайдэльскую падгрупу кельцкай групы індаэўрапейскай сям’і моваў.

Ірляндзкая мова
An Ghaeilge
Ужываецца ўРэспубліцы Ірляндыя,
Вялікабрытаніі (Паўночная Ірляндыя)
Рэгіёнвостраў Ірляндыя
Колькасьць карыстальнікаўня больш за 1,6 млн носьбітаў
Клясыфікацыя

Індаэўрапейская сям'я

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ўІрляндыі
Паўночнай Ірляндыі
Эўразьвязе
РэгулюеццаРадай па ірляндзкай мове
(Bord na Gaeilge)
Код мовы
ISO 639-1ga
ISO 639-2(B)gle
ISO 639-2(T)gle
Gaeltachtai le hainmneacha2.svg

Гісторыя

Гісторыя Ірляндзкае мовы пачалася з прыбыцьця кельцкамоўнага насельніцтва ў Ірляндыю. Дакладнай даты гэтае падзеі няма. Паводле розных меркаваньняў, існуюць вэрсіі ад 2000 гадоў да н. э. і да апошніх стагодзьдзяў да н. э.

Гэтак званы «прымітыўны» (альбо яшчэ таксама «архаічны»[1], па-ірляндзку: Gaeilge Ársa) пэрыяд разьвіцьця зьяўляецца найстарэйшай вядомай формай ірляндзкае мовы. Вядомыя толькі фрагмэнты, галоўным чынам, уласныя імёны, якія былі напісаныя на каменьні агамічным пісьмом.

У пачатку нашай эры, калі пачынаецца старажытнаірляндзкі пэрыяд, некаторыя з прадстаўнікоў гайдэльскіх плямёнаў мігруюць на паўднёвы захад Шатляндыі, засноўваючы ў новым рэгіёне гэльскае каралеўства Дал Рыяда. Старажытнаірляндзкія гаворкі гэтых перасяленцаў цягам некалькіх стагодзьдзяў леглі ў аснову гэльскай шатляндзкай мовы, якая потым пашырылася па ўсёй Шатляндыі. Нават пасьля фактычнага падзелу старажытнаірляндзкай мовы на ірляндзкую й шатляндзкую мовы абодва народы некаторы час выкарыстоўвалі г.зв. клясычную гэльскую мову — агульную пісьмовую мову, якая, аднак, у наступным была забытая. З гэтае прычыны ў дзьвюх краінах разьвіліся ўласныя пісьмовыя моўныя нормы.

У сярэдзіне ХХ ст. была ажыцьцяўленая рэформа артаграфіі ірляндзкай мовы, пасьля якой з мовы былі прыбраныя некаторыя дыграфы, што ня мелі вымаўленьня. Для параўнаньня, у гэльскай шатляндзкай мове стары правапіс захаваўся, а ў мэнскай мове, іншае мове-нашчадку старажытнаірляндзкай мовы, выкарыстоўваецца правапіс, блізкі да ангельскага. Нягледзячы на рэформы сярэдзіны ХХ ст. асноўныя прынцыпы артаграфіі ірляндзкай і гэльскай мовы застаюцца аднолькавымі.

Дыялекты

Гістарычна ірляндзкая мова мела чатыры дыялекты: конахцкі (захад), манстэрскі (поўдзень), ольстэрскі (поўнач), і лэнстэрскі (усход). У сваю чаргу, кожны зь іх падзяляецца на паддыялекты. У Канадзе, у прыватнасьці на паўвостраве Авалон востраву Ньюфаўндлэнд таксама ёсьць зьнешні, мясцовы дыялект ірляндзкае мовы. Усе чатыры асноўныя дыялекты ірляндзкае мовы маюць вялікую ступень адрозьненьняў адзін ад аднаго. У літаратурны стандарт збольшага пакладзены дыялект Конахту (захад востраву), які ў сваім родзе зьяўляецца пераходным між дыялектамі поўначы й поўдня Ірляндыі. Дыялекты поўначы Ірляндыі сваімі рысамі набліжаюцца да гэльскай шатляндзкай мовы, а гаворкі некаторых астравоў на поўнач ад Ірляндыі могуць быць аднесеныя да ірляндзкай мовы толькі фармальна, паколькі структурна зьяўляюцца пераходнымі між ірляндзкай і гэльскай мовамі.

Тэрыторыі, дзе ірляндзкамоўнае насельніцтва складае большасьць насельніцтва або прынамсі прыкметную частку ад насельніцтва, вядомыя яг гэлтахты (Gaeltacht). Гэлтахты не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Рэспублікі Ірляндыі, але афіцыйна ўлічваюцца ўрадам краіны як ірляндзкамоўныя тэрыторыі. Паняцьце гэлтахтаў было ўведзена ў афіцыйнае абарачэньне па атрыманьні Ірляндыяй статусу дамініёну (шырокай аўтаноміі) ад Вялікабрытаніі ў пачатку ХХ ст. і ўводзілася з мэтаю канцэнтрацыі мераў па захаваньні мовы менавіта ў рэгіёнах найбольшага распаўсюджаньня мовы. З тых часоў межы й колькасьць гэлтахтаў некалькі разоў пераглядаліся з прычыны скарачэньня колькасьці носьбітаў мовы, якое працягваецца нягледзячы на істотныя меры падтрымкі мовы. У гэлтахтах, як правіла, засяроджаныя ірляндзкамоўныя школы, указальнікі складаюцца выключна на ірляндзкай мове.

Конахцкі

Дыялект гэлтахтаў на захадзе востраву. У асноўным пакладзены ў літаратурную ірляндзкую мову.

Манстэрскі

На гэтым дыялекце гавораць пераважна ў гэлтахтах Кэры (па-ірляндзку: Contae Chiarraí), Рынг (па-ірляндзку: An Rinn) каля Дангарвану (па-ірляндзку: Dún Garbháin) ва Ўотэрфардзе (па-ірляндзку: Contae Phort Láirge) і Мускэры (па-ірляндзку: Múscraí), таксама на востраве «Чыстага Мысу» (па-ірляндзку: Oileán Chléire) ў заходняй частцы графства Корк (Contae Chorcaí). Найважнейшы падзел унутры дыялекту — розьніца паміж гаворкай графства Ўотэрфард і ўсімі астатнімі.

Ольстэрскі

Дыялект поўначы востраву, гістарычнага рэгіёну ОльстэрПаўночнай Ірляндыі (частка Вялікабрытаніі) і некаторых графстваў пры мяжы Рэспублікі Ірляндыя з гэтым рэгіёнам. У ірляндзкай частцы Ольстэру знаходзяцца найшматлікія й найбольшыя гэлтахты — такім чынам, адны з самых трывалых пазыцыяў мовы прыпадаюць на гэты дыялект.

Лэнстэрскі

Усходнія, лэнстэрскія гаворкі вымерлі ў ХХ ст. Але ірлядзкай камісіяй па фальклёры было зроблена шмат запісаў гэтага дыялекту.

Статус

Ірляндзкая — адзіная мова кельцкае групы, якая мае афіцыйны статус ў Эўразьвязе.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  Ірляндзкая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Галоўныя

Граматыка і вымаўленьне

Слоўнікі