Востраў Ірляндыя

Ірляндыя (па-ірляндзку: Éire, па-ангельску: Ireland, па-лацінску: Hibernia) — трэці па велічыні востраў ў Эўропе; адзін з двух найбуйнейшых Брытанскіх астравоў.

Разьмешчаны паміж 6° 20'—10° 20' з. д. і 51° 25'—55° 23' п. ш. (крайні паўночны пункт — мыс Малін-Хэд). З усходу абмываецца Ірляндзкім морам, а таксама пралівамі Сьвятога Георгія і Паўночным, з захаду, поўначы і поўдні — Атлянтычным акіянам. Працягласьць з захаду на ўсход — каля 300 км, з поўначы на поўдзень — каля 450 км. Плошча вострава — 84 421 км².

Ірляндыя
Востраў Ірляндыя
Месца Атлянтычны акіян
Плошча 84 421 км²
Краіна Ірляндыя
Вобласьць Паўночная Ірляндыя
Насельніцтва 5,7млнчал
Каардынаты 53°27′44″ пн. ш. 7°45′45″ у. д. / 53.46222° пн. ш. 7.7625° у. д. / 53.46222; 7.7625 7°45′45″ у. д. / 53.46222° пн. ш. 7.7625° у. д. / 53.46222; 7.7625
Ірляндыя на мапе Ірляндыі
Ірляндыя
Ірляндыя
Ірляндыя
Востраў Ірляндыя
Спадарожнікавы здымак Ірляндыі, зроблены NASA 4 студзеня 2003

Берагі Ірляндыі (асабліва на поўначы, поўдні і захадзе) скалістыя, моцна разьдзеленыя залівамі, найбуйнейшыя зь якіх — Голуэй, Шанон, Дынгл і Данэгол на захадзе, Лох-Фойл на поўначы. Блізу берагоў Ірляндыі — мноства скалістых астравоў.

Паверхня ў асноўным раўнінная, унутраныя раёны займае шырокая Цэнтральная нізіна, на захадзе і ўсходзе яна выходзіць да берагоў вострава. На ўскраінах вострава — невысокія горы (вышэйшы пункт — гара Карантўіл, 1041 м) і плято (найбуйнейшае — Антрым на паўночным усходзе).

Шмат рэк (найважнейшая — Шанон; іншыя буйныя — Лі, Блэкуатэр, Шур, Нор, Эрн, Бан), азёраў (Лох-Нэй, Лох-Дэрн, Лох-Маск і іншыя) і балот (у цэнтральнай частцы). Ірляндыю з захаду на ўсход перасякае шэраг каналаў (Вялікі, Каралеўскі, Ульстэнскі, Лаганскі і інш.). Пераважаюць цёплыя заходнія вятры. Клімат умераны акіянічны, вільготны; зіма мяккая, лета прахалоднае. Пераважаюць цёплыя заходнія вятры. Дзякуючы мяккаму клімату Ірляндыя ўвесь год пакрытая зелянінай, завошта стала вядомая як Смарагдавы востраў.

Маюцца як паўночныя, альпійскія расьліны, так і віды, характэрныя для Паўднёвай Эўропы (як правіла, на захадзе вострава).

Большую частку вострава (пяць шостых яе тэрыторыі) займае Рэспубліка Ірляндыя. На паўночным усходзе вострава разьмешчаная Паўночная Ірляндыя, якая ўваходзіць ў Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі.

Насельніцтва (абедзьвюх частак) — прыблізна 5,7 мільёну чалавек, большая частка зь якіх жыве на ўсходнім узьбярэжжы. Найважнейшыя гарады — Дублін і Бэлфаст.

Tags:

Ірляндзкае мораІрляндзкая моваАнгельская моваАтлянтычны акіянБрытанскія астравыВостраўЛацінская моваЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ФрыдрыхЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага Курдыстану30 красавікаMozilla FirefoxМарфэмная будова словаМарыя МартысевічІгнат ДамейкаЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіЯзэп ЛёсікРагнедаІван ЧыгрынаўТыраспальКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»1923КанюшынаБеларускі нацыяналізмЗаходнеславянскія мовыГабрэіСельская гаспадарка БеларусіЗьміцер СаўкаДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Пастава 69Людвік ЗьвяждоўскіРыекаСьвятлана АлексіевічАфарызмМастацтваГенадзь ПашкоўТытанікАляксей ПысінРажава (Беларусь)22 красавікаЖаночая рыфмаЛізаньне похвыЧэрвеньУладзімер АнісковічQR-кодСаюз вызваленьня БеларусіКартагенПарнаграфія ў ІталііHromadske.TVГрамадзкі набытакМіхаіл МураўёўПадзелы Рэчы ПаспалітайАрубаАхоўны статусДаўмонт (імя)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуЦмокАборЮрка МонічНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)1877Вагінальны сэксМужчына зьверхуВялікабрытаніяТураўМікола ПракаповічМікалай МірскіЧорная дзіркаІгар БабкоўРусіфікацыя БеларусіЛюбарт (імя)ХэльсынкіПолк імя Кастуся Каліноўскага.ne🡆 More