Дублін: сталіца Ірляндыі

Ду́блін (па-ірляндзку: Baile Átha Cliath, па-ангельску: Dublin) — сталіца й самы буйны горад краіны Ірляндыя й вострава Ірляндыя.

Галоўны порт у Ірляндзкім моры. Дублін перасякае рака Ліфі, якая падзяляе яго на дзьве часткі. Насельніцтва складае 592 713 жыхароў станам на 2022 год, разам з прадмесьцямі — каля 1,4 млн. Лічачы колькасьць насельніцтва ў рэгіёне Вялікага Дубліна, колькасьць жыхароў у ім перавышае 2 млн чалавек і складае каля 40% насельніцтва ўсёй рэспублікі. Горад ёсьць гістарычным і сучасным культурным цэнтрам краіны, а таксама сучасным цэнтрам адукацыі, мастацтва, кіраваньня, эканомікі й прамысловасьці.

Дублін
ірл. Baile Átha Cliath
Дублін: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка
Дублін: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка Дублін: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка
Герб Дубліну Сьцяг Дубліну
Дата заснаваньня: 841
Краіна: Ірляндыя
Мэр: Пол Маколіфі[d]
Плошча: 114,99 км²
Насельніцтва
колькасьць: 505 739 чал.
шчыльнасьць: 4398,11 чал./км²
летні час: UTC+1
Тэлефонны код: 01
Паштовы індэкс: D1-18, 20, 22, 24, D6W, D1-18, 20, 22, D6W
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′59″ пн. ш. 6°15′37″ з. д. / 53.34972° пн. ш. 6.26028° з. д. / 53.34972; -6.26028 6°15′37″ з. д. / 53.34972° пн. ш. 6.26028° з. д. / 53.34972; -6.26028
Дублін на мапе Ірляндыі
Дублін
Дублін
Дублін
Дублін: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dublincity.ie

Гісторыя

Старажытнасьць

Горад быў заснаваны ў 841 годзе як паселішча вікінгаў, на базе якога было створанае Дублінскае каралеўства, стаўшы галоўным горадам вострава пасьля ўварваньня нарманаў.

За часам панаваньня Оляфа Гутфрытсана горад хутка пераўтварыўся ў буйны цэнтар ў сярэдзіне X стагодзьдзя, не зважаючы на шэраг нападаў з боку ірляндцаў. Места ў значнай ступені заставалася пад кантролем вікінгаў ажно да ангельска-нармандзкага ўварваньня ў Ірляндыю, якое адбылося ў 1169 годзе. Па сьмерці Муйрхэртаха Мака Лахлэйна ў пачатку 1166 годзе Руайдры Ўа Канхабайр, кароль Конахту, рушыў у Дублін, дзе быў нарочаны каралём Ірляндыі без усялякга супраціву. На думку некаторых гісторыкаў, частка раньняга эканамічнага росквіту гораду тлумачыцца гандлем рабамі. Рабства ў Ірляндыі і Дубліне дасягнула сваёй вяршыні ў IX і X стагодзьдзях. Рабамі звычайна былі захопленыя ва Ўэйлзе, Ангельшчыне, Нармандыі ды іншых мясьцінах. У наступныя гады абвастрылася барацьба за горад паміж рознымі ірляндзкімі кланамі, чым скарыстаўся кароль Ангельшчыны Генрых II, які канчаткова захапіў горад і абвесьціў сабе ўладаром Ірляндыі.

Ангельскае панаваньне

Дублін: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка 
Дублінскі замак быў сядзібай ангельскае ўлады ў горадзе.

Дублінскі замак, які стаў цэнтрам ангельскае ўлады ў Ірляндыі, быў закладзены ў 1204 годзе, і быў галоўным абарончым збудаваньне тут, распрацаванай на загад караля Ян Безьзямельнага. Пасьля прызначэньня першага лорд-мэра Дубліна ў 1229 годзе горад пашырыўся і да канца XIII стагодзьдзя насельніцтва складала 8 тысяч чалавек. Дублін квітнеў як гандлёвы цэнтар, не зважаючы на спробу шатляндзкага караля Робэрта I захапіць яго ў 1317 годзе. У XIV стагодзьдзі места заставалася адносна невялікім абгароджаным сярэднявечным горадам і было пад сталай пагрозай з боку навакольных ірляндзкіх кланаў. У 1348 годзе пошасьць чумы, вядомая як Чорны мор, дасягнула Дубліну, у выніку чаго тысячы людзей сканалі за наступнае дзесяцігодзьдзе.

Дублін у тыя часы быў сэрцам рэгіёну, вядомага як Пэйл. Ён вызначаўся як вузкі краёк ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа, які быў пад кантролем англельскае кароны. Уварваньне Т’юдараў у Ірляндыю ў XVI стагодзьдзі пашырыла ангельскія ўладаньні, а горад стаў цэнтрам адміністрацыйнага кіраваньня ў Ірляндыі. У рэгіёне пашырыўся ўплыў ангельскае мовы. Рашуча спрабуючы зрабіць Дублін пратэстанцкім горадам, каралева Лізавета I стварыла Трыніці-каледж у 1592 годзе як выключна пратэстанцкі ўнівэрсытэт і загадала, каб каталіцкія катэдры сьвятога Патрыка і Царка Хрыста былі пераўтвораныя ў пратэстанцкія цэрквы. Самая раньняя мапа гораду датуецца 1610 годзе ангельскім гісторыкам і хранікёрам Джонам Сьпідам.

Дублін: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка 
Першая мапа гораду 1610 годзе, падрыхтаваная Джонам Сьпідам.

З XVIII стагодзьдзя горад пачаў хутка разьвівацца й на некаторы час нават быў другім паводле велічыні горадам у Брытанскай імпэрыі й пятым паводле велічыні ў Эўропе. У 1759 годзе была закладзены бровар Гінэс, які праз стагодзьдзі стане адным з найбуйнейшых бровараў у сьвеце і найбуйнейшым працадаўцам у Дубліне. На працягу 1700-х гадоў адным з галоўных экспартных тавараў гораду сталася ільняная тканіна, бо яна не падлягала тым жа гандлёвым абмежаваньням з Ангельшчынай, што і воўна. У 1710 годзе ў Ангельшчыну было экспартавана больш за 1,5 мільёнаў ярдаў гэтае тканіны, а да 1779 году экспарт узвысіўся да 19 мільёнаў ярдаў. Дублін зьведаў пэрыяд заняпаду пасьля выданьня закону Зьвязу ў 1800 годзе, бо фактычна ўлада перамясьцілася да ангельскага парлямэнту ў Лёндане, але ён заставаўся эканамічным цэнтрам для большай часткі вострава. Горад не гуляў галоўнай ролі ў Індустрыяльнай рэвалюцыі, але заставаўся цэнтрам адміністрацыі і буйным транспартным вузлом для большай часткі вострава. Ірляндыя ня мела значных крыніцаў вугалю, паліва, а таксама Дублін ня быў цэнтрам вытворчасьці караблёў цт іншым галоўным рухавіком прамысловага разьвіцьця ў Вялікабрытаніі і Ірляндыі. У гэты пэрыяд Бэлфаст разьвіваўся хутчэй за Дублін за кошт сумесі міжнароднай гандлю, вытворчасьці ільняной тканіны і суднабудаваньні.

Незалежнасьць

24 красавіка 1916 году ў Дубліне пачалося паўстаньне ірляндцаў супраць брытанскага ўладараньня. Пасьля аддзяленьня Ірляндыі ад Брытаніі ў 1922 годзе, новы парлямэнт, быў разьмешчаны ў доме Лэйнстэру. Дублін стаў сталіцай спачатку Ірляндзкай вольнай дзяржавы, а потым і Рэспублікі Ірляндыі.

Значныя часткі геаргіянскага Дубліну былі зьнішчаныя альбо істотна пераробленыя ў сярэдзіне XX стагодзьдзя на тле буму офіснага будаўніцтва. Пасьля буму рэцэсія 1970-х і 1980-х гадоў запаволіла тэмпы будаўніцтва. Гэта прывяло да зьніжэньня колькасьці людзей, якія жылі ў цэнтры гораду, і да 1985 году ў горадзе налічвалася каля 150 гектараў закінутай зямлі, якая была прызначана дзеля разьвіцьця, а таксама былі 900 тысяч м² офісных памяшканьняў. У наступным з чарговым эканамічным росквітам будаўніцтва ў горадзе зноўку ўзрасло.

Геаграфія

Места знаходзіцца на ўзьбярэжжы Ірляндзкага мора ў Дублінскай затоцы. Разьмешчаны ў вусьце ракі Ліфі й ахоплівае тэрыторыю плошчай каля 115 км². На поўдні гораду маюцца невялічкія горы, у той час, як поўнач і захад горад месьціцца на раўніне. Ліфі падзяляе горад на дзьве часткі, які маюць назоў Нортсайд і Саўтсайд.

Клімат

Дублін: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка 
Засьнежаны Трыніці-каледж узімку 2010 году.

Падобна да большай часткі паўночна-заходняй Эўропы, Дублін мае марскі клімат зь мякка цёплым летам і прахалоднымі зімамі. Вялікія скрайнасьці ў тэмпэратурах тут адсутнічаюць. На пляцу Мэрыян назіраньні выявілі, што самым халодным месяцам ёсьць люты. Сярэдняя мінімальная тэмпэратура ў ім апускаецца да 4,1°C. Самым жа цёпалым месяцам ёсьць ліпень, у які сярэдняя максымальная тэмпэратура складае 20,1°C. Празь зьяву Гарадзкога цеплавога вострава ў Дубліне назіраюцца самыя цёплыя летнія ночы ва ўсёй Ірляндыі. Сярэдняя мінімальная тэмпэратура на пляцу Мэрыян у ліпені дасягае 13,5°C, а самая нізкая тэмпэратура ліпеня, зафіксаваная на станцыі, складала 7,8°C, і была выяўленая 3 ліпеня 1974 году.

Схаванае разьмяшчэньне Дубліну на ўсходнім узьбярэжжы робіць яго адным з самых сухіх месцаў у Ірляндыі. Гэтак колькасьць ападкаў у горадзе складае каля паловы колькасьці ападкаў на заходнім узьбярэжжы. Мескі раён Рынгсэнд на поўдні гораду мае найніжэйшы паказьнік колькасьці ападкаў у краіне. Сярэднетэрміновая колькасьць ападкаў у ім мае памер у 683 мм, а сярэднегадавая колькасьць ападкаў у цэнтры гораду складае 726 мм. Асноўнымі ападкамі ўзімку ёсьць дождж, аднак нярэдка могуць назірацца невялікія сьнегапады зь лістапада па сакавік. Але град падае часьцей за сьнег. Моцныя атлянтычныя вятры найбольш часта дзьмуць увосень. Такія вятры часам дасягаюць Дубліну, але празь ягонае ўсходняе разьмяшчэньне часьцей закранаюць іншыя куты краіны. Узімку ўсходні вецер робіць надвор’е гораду больш халаднейшым і больш схільным да сьнегападаў.

У XX стагодзьдзі сапраўднай праблемай у горадзе быў смог, але толькі забарона ў Дубліне ўжываньня каменнага вугалю ў якасьці паліва здолела разьвязаць пытаньне з забруджваньнем. Забарона была прасунутая ў 1990 годзе, і з таго часу колькасьць сьмерцяў, выкліканых захворваньнямі дыхальнай і сэрцава-судзіннай сыстэмаў істотна скарацілася.

Дублін: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка  Кліматычныя зьвесткі для Дубліну Дублін: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 18,5 18,1 23,6 22,7 26,8 32,3 33,5 30,6 27,6 24,2 19,4 18,1 33,5
Сярэдні максымум t, °C 8 8,5 10,1 12,3 14,8 17,7 19,5 19,1 16,9 13,6 10,3 8,3 13,3
Сярэдняя t, °C 5,2 5,3 6,6 8,2 10,7 13,3 15,4 15,1 13,2 10,4 7,3 5,5 9,7
Сярэдні мінімум t, °C 2,3 2,2 3 4 6,6 9 11,3 11,2 9,5 7,1 4,3 2,6 6,1
Абсалютны мінімум t, °C −15,6 −13,4 −9,8 −7,2 −5,6 −0,7 1,8 0,6 −1,7 −5,6 −9,3 −15,7 −15,7
Норма ападкаў, мм 61,8 52,4 51,4 55 57 64 61 73,4 63,3 78,4 82,7 72,1 772,5
Вільготнасьць, % 81,6 76,9 71,6 68,7 67,8 67,7 69 69,8 71,9 75,8 81,6 83,9 73,9
Крыніца: Met Éireann (1981—2020)

Эканоміка

Рэгіён Дубліну зьяўляецца эканамічным цэнтрам Ірляндыі, ён быў у авангардзе хуткага эканамічнага росту краіны ў пэрыяд кельцкага тыгру. У 2009 годзе Дублін зьяўляўся чацьвертым горадам у сьвеце паводле паказчыку пакупніцкай здольнасьці насельніцтва і займаў дзясяты радок у сьпісе самых заможных паводле асабістых прыбыткаў жыхароў. Паводле зьвестак на 2011 год Дублін зьяўляецца 13-м самым дарагім горадам у Эўрапейскім Зьвязе і 58-м у сьвеце.

Традыцыйныя галіны эканомікі Дубліну ўключаюць харчовую прамысловасьць, тэкстыльную і броварную вытворчасьць. Аднак гэтыя галіны ў апошнія часы зьнізілі сваю вытворчасьць. Эканамічны бум у 1990-я гады прыцягнулі вялікую колькасьць вытворцаў у фармацэўтычнай, інфармацыйнай галінах, а таксама ў сфэры камунікацыйных тэхналёгіяў.

Месты-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дублін ГісторыяДублін ГеаграфіяДублін ЭканомікаДублін Месты-сябрыДублін КрыніцыДублін Вонкавыя спасылкіДублінІрляндзкае мораІрляндзкая моваІрляндыяІрляндыя (востраў)АдукацыяАнгельская моваМастацтваСталіцаЭканоміка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адольф ГітлерАзэрбайджанская моваАлесь РазанаўСтарабеларуская моваУзвышша (часопіс)Італьянская моваКрумкачІсьляндзкі коньОйча нашВацлаў ЛастоўскіГрудзіГабрэіАнатоль БутэвічЧасьціна мовыСьцяг ЛібііБелавеская пушчаВалерыя КуставаІван МележМіхась ЗарэцкіБраніслаў ТарашкевічВэб-сэрвэрПадзелы Рэчы ПаспалітайАкторы парнафільмаўАнатацыяУсебеларускі народны сход26 красавікаАнальны сэксБаранавічыВялікабрытаніяБеларускае ПалесьсеЮрась СьвіркаСуд Маскоўскага раёну (Менск)2005Зьміцер СанькоЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіВіктар КаліноўскіЛізаньне похвыАлесь ПетрашкевічМіжнародны стандартны кніжны нумарМэдыяВікіСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіЛетувісыТравеньДзед ТалашРасейска-ўкраінская вайнаГрамадзкі набытакЗіновій ПрыгодзічАндрэй ДынькоЛацкая моваСонцаПершая сусьветная вайнаПольшчаТутэйшыя (фільм, 2007)Адвечным шляхамДуброўнаСьпіс гарадоў БеларусіСалатная цыкорыяДарога Р43 (Беларусь)ПаліндромСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняРэч ПаспалітаяДарожная сеткаСельская гаспадарка БеларусіЯн СерадаВадзім БолбасСэрыя АПінгвіныФрыдрых ШылерНазоўнікРэгіён🡆 More