Брытанская Імпэрыя

Брыта́нская імпэ́рыя (па-ангельску: British Empire) — найвялікшая ў гісторыі каляніяльная дзяржава, якая складалася з дамініёнаў, калёніяў, пратэктаратаў, падмандатных тэрыторыяў і іншых тэрыторыяў, кіруемых Вялікабрытаніяй.

Утварылася з калёніяў і гандлёвых пастоў, заснаваных Ангельшчынай у канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў. У час найбольшага росквіту ў 1920-х — 1930-х ахоплівала больш за 33 000 000 км² з насельніцтвам каля 458 млн чалавек (23% плошчы і насельніцтва тагачаснага сьвету).

Брытанская Імпэрыя
Тэрыторыі, якія калі-небудзь належалі Брытанскай імпэрыі

Незалежнасьць 13 калёніяў у Паўночнай Амэрыцы ў 1783 годзе пасьля амэрыканскай вайны за незалежнасьць адбілася на прэстыжы і велічы Вялікабрытанію. Брытанская ўвага неўзабаве была зьвернутая да Азіі, Афрыкі і Ціхага акіяну. Брытанская імпэрыя дасягнула найбольшай моцы ў пачатку XIX стагодзьдзя пасьля перамогі над напалеонаўскай Францыяй. Непераможны флёт забясьпечыў брытанскае панаваньне, якое пазьей атрымала назву Pax Britannica (бел. Брытанскі сьвет). У пэрыяд адноснага міру ў Эўропе і ў сьвеце з 1815 па 1914 гады Брытанская імпэрыя па сутнасьці стала сусьветным гэгемонам і прыняла ролю глябальнага паліцэйскага. У пачатку XIX стагодзьдзя прамысловая рэвалюцыя пачала трансфармацыю Вялікабрытаніі, такім чынам, што да часу Сусьветнай выставы ў 1851 годзе краіна была апісана як «майстэрня сьвету». Брытанская імпэрыя значна пашырылася, уключыўшы ў свой склад большую частку Індыі, большую частку Афрыкі і многія іншыя краіны па ўсім сьвеце. Нароўні з фармальным кантролем, які Ангельшчына мела над сваімі калёніямі, ейнае панаваньне ў сусьветным гандлі зрабіла вялізны ўплыў на эканомікі многіх рэгіёнаў, як то Азіі і Лацінскай Амэрыкі.

На працягу XIX стагодзьдзя насельніцтва Вялікабрытаніі павялічвалася зь велізарнай хуткасьцю, што суправаджалася масавай урбанізацыяй, якая выклікала ў сваю чаргу значныя сацыяльныя і эканамічныя цяжкасьці. Для таго, каб знайсьці новыя рынкі збыту і крыніцы сыравіны, брытанскі ўрад пад кіраўніцтвам Бэнджаміна Дызраэлі ініцыяваў імпэрскую экспансію ў Эгіпце, Паўднёвай Афрыцы і ў іншых месцах. Канада, Аўстралія і Новая Зэляндыя сталі самакіраванымі дамініёнамі. Рост Нямеччыны і ЗША падарваў эканамічнае лідэрства Брытаніі на пачатку XX стагодзьдзя. Наступная ваенная і эканамічная напружанасьць паміж Вялікабрытаніяй і Нямеччынай стала асноўнай прычынай Першай сусьветнай вайны, падчас якой Брытанія шмат у чым абапіралася рэсурсы сваёй імпэрыю. Канфлікт наклаў вялікую нагрузку на вайсковыя, фінансавыя і працоўныя рэсурсы краіны. Не зважаючы на ​​тое, што Брытанская імпэрыя дасягнула найвялікшага тэрытарыяльнага павелічэньня адразу пасьля Першай сусьветнай вайны, яна больш не дамінавала ў галінах прамысловасьці і вайсковай справы. Няўдачы падчас Другой сусьветнай вайны, страты многіх азіяцкіх тэрыторыяў у сутыкненьні зь Японіяй прывялі да паслабленьня аўтарытэту імпэрыі і да наступнага яе распаду. Ужо праз два гады пасьля заканчэньня вайны з-пад брытанскага панаваньня выйшла найбольш каштоўная калёнія — Індыя. Суэцкая крыза пацьвердзіла заняпад Вялікабрытаніі як дзейную сусьветную сілу.

Глябальная дэкалянізацыя давяршыла працэс разбурэньня Брытанскай імпэрыі, які скончыўся зь пераходам у 1997 годзе Ганконгу пад кантроль Кітаю. Пасьля атрыманьня незалежнасьці многія брытанскія калёніі сталі чальцамі Садружнасьці нацыяў, 14 так званых «заморскіх тэрыторыяў» застаюцца пад брытанскім сувэрэнітэтам.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ангельская моваАнгельшчынаВялікабрытаніяДамініёнКалёнія (залежная тэрыторыя)Пратэктарат

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СысуныСэксуальныя пазыцыіМоваАнатоль КлышкаЛагойскІнтэрстэларБеларускі рубельНямецка-савецкая вайнаМіндоўгМужчына зьверхуУлёф МэльбэргСанта-КляўсІван ЧыгрынаўМагілёўУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьці25 красавікаПошукавая аптымізацыяРэстаранАндрэй ХадановічМікола ГамолкаГердаПружаныАўстрыяДзень ЗямліАлесь СавіцкіЯгайла (імя)Сямейства (біялёгія)СалігорскМаякАляксей МарачкінСтаніслаў ШушкевічУнівэрсальны каардынаваны часШкоты1989Альтэрнатыўная парнаграфія23 красавікаПятрусь БроўкаКарупцыяКрычаўскі палацЧэрвеньСакуныМікі МаўсГарадзенская вобласьцьПаўзуныАлег ЯнкоўскіІгар СідарукГісторыя ПолацкуУладзімер ПуцінСуботнікіВерасеньАндрэй КурэйчыкВіцебская вобласьцьМурза (страва)Ас (імя)СэксЮзэф МацкевічЗіновій ПрыгодзічГаянаПрацяглы будучы часДнестарАлесь БадакБанкаўскі рахунакБагуслаў РадзівілВікіманіяІзбутЧовенМарыя АнтуанэтаРыгор КастусёўАтрад (біялёгія)🡆 More