Індустрыяльная Рэвалюцыя

Індустрыя́льная рэвалю́цыя — пераход ад ручной, рамёсна-мануфактурнай да вялікай машыннай фабрычна-завадзкой вытворчасьці ў пэрыяд ад прыкладна 1760 году да прыкладна 1820—1840 гадоў.

Важным складнікам прамысловай рэвалюцыі было ўкараненьне ў вытворчасьць і транспарт працоўных машын і мэханізмаў, якія замянілі ручную працу людзей, стварэньне самастойнай машынабудаўнічай галіны. Гэты пераход уключае ў сябе зьмяненьне мэтадаў вытворчасьці, стварэньне новай хімічнай вытворчасьці і зьмяненьне вытворчых працэсаў вырабу жалеза, усё больш шырокае выкарыстаньне энэргіі пары, распрацоўка і будаваньне станкоў і рост фабрычнай сыстэмы.

Індустрыяльная Рэвалюцыя
Ткацкі станок Робэртса 1835 году. Вытворчасьць тэкстылю была вядучай галіной прамысловай рэвалюцыі і мела найбольш мэханізаваныя заводы, якія сілкаваліся ад энэргіі вадзянога кола або паравога рухавіка.

Вырабніцтва тэкстылю стала дамінуючай галіной індустрыяльнай рэвалюцыі з пункту гледжаньня занятасьці, коштаў прадукцыі і інвэставанага капіталу. Тэкстыльная прамысловасьць стала таксама першай галіной, дзе былі выкарыстаны сучасныя мэтады вытворчасьці.

Індустрыяльная рэвалюцыя пачалася ў Вялікабрытаніі, і, такім чынам, шматлікія тэхналягічныя навінкі таго пэрыяду праз гэта маюць брытанскае паходжаньне. Традыцыйная аграрная эканоміка была замешчаная эканомікай, у якой стала дамінаваць вытворчасьць машын і мэханічная вытворчасьць, якая стала магчымай пасьля вынаходзтва паравога рухавіка. Гэта зьмяніла балянс палітычных сіл ад лэндлордаў у бок прамыслоўцаў і спрыяла стварэньню гарадзкой працоўнай клясы. Варта адзначыць, што да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя Вялікабрытанія сталася вядучай камэрцыйнай нацыяй у сьвеце, кантралюючы глябальную гандлёвую імпэрыю з калёніямі ў Паўночнай Амэрыцы і Афрыцы, і зь вялікім палітычным уплывам на Індыйскім субкантынэнце, у рамках дзейнасьці Ост-Індзкай кампаніі. Разьвіцьцё гандлю і рост бізнэсу былі асноўнымі прычынамі індустрыяльнай рэвалюцыі. З 1830 году да пачатку ХХ стагодзьдзя прамысловая рэвалюцыя распаўсюдзілася на Эўропу, ЗША і Японію.

Індустрыяльная рэвалюцыя азначае сабой важны паваротны момант у гісторыі, то бок яна ў рознай ступені паўплывала нейкім чынам амаль на кожны аспэкт паўсядзённага жыцьця. У прыватнасьці, сярэдні даход і колькасьць насельніцтва пачало праяўляць беспрэцэдэнтны ўстойлівы рост. Некаторыя эканамісты маюць меркаваньне, што менавіта дзякуючы індустрыяльнай рэвалюцыі ўзровень жыцьця насельніцтва ў цэлым стаў пасьлядоўна паляпшацца, упершыню ў гісторыі.

СУП на душу насельніцтва ў цэлым быў стабільным да індустрыяльнай рэвалюцыі, аднак менавіта з пачаткам індустрыяльнай рэвалюцыі пачалася эпоха эканамічнага росту ў капіталістычных краінах. Некаторыя гісторыкі сьцьвярджаюць, што пачатак індустрыяльнай рэвалюцыі зьяўляецца самай важнай падзеяй у гісторыі чалавецтва з моманту адамашненьня жывёл і расьлінаў.

Інавацыі

Пачатак індустрыяльнай рэвалюцыі цесна зьвязаны зь некаторымі інавацыямі, якія былі прыўнесеныя ў жыцьцё ў XVIII стагодзьдзі:

  • Тэкстыль — прадзеньне бавоўны пры дапамозе прадзільнай машыны «Waterframe» Рычарда Аркрайта. Вынаходзтва гэтага і іншых прыладаў падвысіла колькасьць тэкстыльных прадпрыемстваў.
  • Энэргія пары — паравая машына, удасканаленая Джэймзам Ўатам, спачатку выкарыстоўвалася на шахтах, але потым быў выкарыстаны ў звычайнай вытворчасьці. Укараненьне паравых машын прывяло да стварэньня вялікай колькасьці паўаўтаматызаваных вытворчых прадпрыемстваў, асабліва ў месцах, дзе энэргія вады была недасяжная.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ЖалезаМануфактура

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольга ЧамаданаваСадавінаІнфляцыяBayraktar TB2Станіслаў Валодзька15 красавікаРысВарэнікі2008ВалошкаНавум ГальпяровічЗямляВінцэсь МудроўАндрэй ЖукавецАнатоль КлышкаЭйкаЯўген Кантылёў2022Унівэрсальны каардынаваны часРазьвітаньне з РадзімайХацкель ДунецЛічэбнікЗборная Ангельшчыны па футболеМаякВольга КараткевічЁгаПоўдзеньАлаіза ПашкевічУладзімер ДубоўкаМарат КазейМагілёўАляксандар МарозАляксей ДудараўЛетувізацыяУрадЯкасныя прыметнікіТаварыства беларускай школыВікіпэдыяВіктар ШніпІгар СідарукМаксім ГарэцкіБайструкДобрапісГабрэіБусел белыЦэнтонКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Тадэвуш КасьцюшкаПаўлюк ТрусБеласток — ГорадняМастурбацыяБярозка (часопіс)Ангельская моваАкторы парнафільмаўІмёны ліцьвінаўПарнаграфія для жанчынБандароўнаАдзёрБудынакЧорны сьпіс ЭўразьвязуЦеплавы рухавікБэерТураўЛацінская моваАляксандар ШыдлоўскіАлег ЯнкоўскіДнестарПрыдатак (мовазнаўства)QR-кодБудызмДругая сусьветная вайна🡆 More