Паўночная Амэрыка: кантынэнт

Паўно́чная Амэ́рыка — адзін з шасьці кантынэнтаў Зямлі, знаходзіцца ў заходнім паўшар’і, паміж Ціхім і Атлянтычным акіянамі.

Аддзелены ад Азіі пратокай Берынга, ад Паўднёвай Амэрыкі Панамскім каналам. Паўднёвая частка кантынэнта адносіцца да Лацінскай Амэрыкі. Плошча кантынэнту складае 24,2 млн км², а колькасьць жыхароў ёсьць роўным 493 млн чалавек, паводле зьвестак на 2001 год.

Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія
Паўночная Амэрыка з космасу.

Даўжыня з поўначы на поўдзень — 7,2 тысячаў кілямэтраў, з захаду на ўсход — 6,8 тысячы кілямэтраў, даўжыня берагавой лініі — 75,5 тысячы кілямэтраў. Найвялікшыя паўвостравы: Лябрадор, Флорыда, Каліфорнія. Да Паўночнай Амэрыкі адносяць астравы: Грэнляндыя, Зямля Бафіна, Куба. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 677 мэтраў, найвышэйшы пункт знаходзіцца ў Кардыльерах (г. Дэналі, 6194 м), найніжэйшы пункт — ў Даліне Сьмерці (ніжэй за 86 мэтраў ад узроўню акіяну). Больш за 64% паверхні ляжыць вышэй за 300 мэтраў; уздоўж заходняга ўзьбярэжжа знаходзяцца Кардыльеры (сейсьмічна актыўныя). На ўсход ад іх цягнецца Вялікая Роўнядзь, далей на ўсход Апалачы і нізіннае ўсходняе ўзьбярэжжа. Галоўныя рэкі: Місысыпі, Місуры, Макензі, Юкон; азёры: Верхняе, Гурон, Мічыган, Вялікае Мядзьведжае, Эйры. На поўначы кантынэнта тундра, іглістыя лясы якія пераходзяць у мяшаныя і шыракаліставыя лясы, у цэнтральнай частцы кантынэнту — прэрыі, на паўднёвым захадзе — пустэльні і паўпустэльні. У Кардыльерах знаходзяцца горныя іглістыя лясы і альпійскія лугі; на ўзьбярэжжах Цэнтральнай Амэрыкі — роўнядзевыя лясы. Фаўна прадстаўленая вельмі шырока: паўночны алень, віргінскі алень, мядзьведзі (грызлі, барыбал), бізоны і г. д. У Паўночнай Амэрыцы жыве 8% чалавецтва (эўрапэоіды, нэгроіды і індзейцы), значныя абшары кантынэнта бязьлюдныя (Паўночная Канада, Грэнляндыя), найбольш населеныя Бэрмуды і паўночна-ўсходняе ўзьбярэжжа ЗША. Гарадзкое насельніцтва складае каля 75%. Найбуйнейшыя гарады Паўночнай Амэрыкі — Мэхіка (15,3 млн чал.), Нью-Ёрк (7,4 млн чал.) і Лос-Анджэлес (3,6 млн чал.).

Дзякуючы калянізацыі Амэрыкі жыхарамі Эўропы большасьць насельнікаў кантынэнту размаўляюць на эўрапейскіх мовах, як то на ангельскай, на гішпанскай або францускай, а культуры дзяржаваў звычайна маюць заходнія традыцыі.

Геаграфія

Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія 
Возера Марэйн у нацыянальным парку Банф.

Паўночная Амэрыка злучаная з Паўднёвай праз Панамскі пярэсмык. Кантынэнт разьмежаваны на паўднёвым усходзе згодна зь меркаваньнем большасьці географаў на водападзеле Дарыену ўздоўж мяжы паміж Калюмбіяй і Панамай, размяшчаючы амаль усю Панаму ў межах Паўночнай Амэрыкі. У якасьці альтэрнатывы некаторыя геолягі фізыяграфічна разьмяшчаюць паўднёвую мяжу кантынэнту на пярэсмыку Тэўантэпэк, што месьціцца ў Мэксыцы. З гэтага пункту Цэнтральная Амэрыка пераходзіць у Паўднёвую. Карыбскія астравы лічацца часткай Паўночнае Амэрыкі. Мацерыковая берагавая лінія доўгая і нерэгулярная. Мэксыканская затока зьяўляецца найбуйнейшым вадаёмам, якая абставае кантынэнт, другое месца займае Гудзонава затока, якая таксама датычная да Паўночнае Амэрыкі. Таксама, даволі вялікімі зьяўляююца затока Сьвятога Ляўрэнція і Каліфарнійская затока. Да ўтварэньня цэнтральнаамэрыканскага пярэсмыку, рэгіён апынуўся пад вадой. Карыбскія астравы зьяўляліся часткай былога сухаземнага мосту, які злучаў Паўночную і Паўднёвую Амэрыку праз сучасныя Флорыду і Вэнэсуэлу.

Ля берагоў кантынэнту месьцяцца шматлікія астравы, галоўным чынам, Арктычны архіпэляг, Багамскія астравы, Тэркс і Кэйкас, Вялікія і Малыя Антыльскія астравы, Алеўцкія астравы, архіпэляг Аляксандра, шматлікія астравы ўзьбярэжжа Брытанскае Калумбіі і востраў Ньюфаўндлэнд. Грэнляндыя, якая зьяўляецца самакіравальным востравам Даніі і самым вялікім востравам у сьвеце, знаходзіцца на той жа тэктанічнай пліце і, такім чынам, геаграфічна зьяўляецца часткай Паўночнае Амэрыкі. У геалягічным сэнсе Бэрмудзкія астравы ня ёсьць часткай Амэрыкі, а зьяўляюцца акіянічнымі астравамі, якія ўтварыліся на расколіне Сярэдня-Атлянтычнага сьцягу больш за 100 мільёнаў гадоў таму. Найбліжэйшая да іх сухаземная тэрыторыя — мыс Гатэрас, які знаходзіцца ў Паўночнай Караліне, ЗША. Не зважаючы на гэта, Бэрмуды часта лічаць часткай Паўночнае Амэрыкі, асабліва з улікам ейных гістарычных, палітычных і культурных сувязей з ЗША і іншымі часткамі кантынэнту.

Да ўтварэньня цэнтральнаамэрыканскага пярэсмыку гэты рэгіён месьціўся пад вадой. Астравы Карыбскага мора акрэсьліваюць падводны былое сухаземнае злучэньне, якое лучыла Паўночную і Паўднёвую Амэрыку праз сучасныя Флорыду і Вэнэсуэлу.

Геалёгія

Былы старажытны мацярык Ляўрэнцыя складае геалягічнае ядро ​​Паўночнае Амэрыкі. Ён утварыўся паміж 1—1,5 мільярдаў гадоў таму ў пратэразойскім эоне. Канадзкі шчыт ёсьць самым вялікім агаленьнем гэтага кратону. Ад позняга палеазою да раньняга мэзазою Паўночная Амэрыка лучылася зь іншымі сучаснымі кантынэнтамі ў складзе супэркантынэнту Пангея з Эўразіяй на ўсходзе. Адным з вынікаў фармаваньня Пангеі сталі Апалачы, якія ўтварыліся каля 480 мільёнаў гадоў таму, што робіць яго адным з найстарэйшых горных сьцягаў сьвету. Калі каля 200 мільёнаў гадоў таму Пангея пачала разбурацца, Паўночная Амэрыка сталася часткай Ляўразіі, перш чым яна аддзялілася ад Эўразіі як асобны кантынэнт у сярэдзіне крэйдавага пэрыяду. Скалістыя горы і іншыя заходнія горныя сьцягі пачалі фармавацца прыкладна ў гэты час з пэрыяду горабудаваньня пад назвай Лярамідава складкаватасьць, паміж 55 і 80 мільёнаў гадоў таму. Фармаваньне Панамскага пярэсмыка, які злучаў кантынэнт з Паўднёвай Амэрыкай, магчыма, адбылося прыкладна ад 12 да 15 мільёнаў гадоў таму, а Вялікія азёры зьявіліся дзякуючы адыходу ледавікоў, якія высяклі азёрнае дно каля 10 тысяч гадоў таму.

Пераважная большасьць Паўночнай Амэрыкі месьціцца на Паўночнаамэрыканскае пліце. Часткі заходняе Мэксыкі, у тым ліку Ніжняя Каліфорнія і Каліфорнія, у тым ліку гарады Сан-Дыега, Лос-Анджэлес і Санта-Крус, ляжаць на ўсходнім ускрайку Ціхаакіянскае пліты, а дзьве пліты сустракаюцца па разломе Сан-Андрэас. Самая паўднёвая частка кантынэнту і большая частка Карыбскіх астравоў ляжаць на Карыбскае пліце, у той час як пліты Хуан-дэ-Фука і Какос мяжуюць з Паўночнаамэрыканскай плітой на ейнае заходняе мяжы.

Краіны

У Паўночнай Амэрыцы на сёньня цалкам знаходзіцца 26 краінаў і 17 залежных тэрыторыяў. Насельніцтва кантынэнту складае каля 541 мільёну чалавек.

Частка Герб Краіна Плошча (км²) Насельніцтва Сталіца
Паўночная Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Грэнляндыя (залежная тэрыторыя Даніі) 2166086 56562 Нук
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Злучаныя Штаты Амэрыкі 9833517 332612846 Вашынгтон
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Канада 9984670 38645131 Атава
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Мэксыка 1964375 127996051 Мэхіка
Цэнтральная Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Бэліз 22966 430191 Бэльмапан
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Гандурас 112492 9546178 Тэгусыгальпа
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Гватэмала 108889 17109746 Гватэмала
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Коста-Рыка 51100 5163038 Сан-Хасэ
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Нікарагуа 130373 6595674 Манагуа
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Панама 75417 4278500 Панама
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Сальвадор 21041 6825935 Сан-Сальвадор
Карыбская Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Ангілья (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 91 15000 Вэлі
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Амэрыканскія Віргінскія астравы (залежная тэрыторыя ЗША) 347 87146 Шарлот Амалія
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Антыгуа і Барбуда 442 99337 Сэнт-Джонз
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Аруба (залежная тэрыторыя Нідэрляндаў) 180 111050 Араньестад
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Багамы 13943 393450 Насаў
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Барбадас 430 288000 Брыджтаўн
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Бэрмудзкія астравы (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 54 64055 Гамільтан
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Брытанскія Віргінскія астравы (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 151 30000 Роўд Таўн
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Гаіці 27750 11743017 Порт-о-Прэнс
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Гвадэлюпа (залежная тэрыторыя Францыі) 1628 399848 Бас-Тэр
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Грэнада 344 113000 Сэнт Джорджэс
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Дамініка 751 72000 Разо
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Дамініканская Рэспубліка 48671 10535535 Санта-Дамінга
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Кайманавы астравы (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 264 65786 Джордж Таўн
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Куба 109884 11181595 Гавана
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Кюрасао (залежная тэрыторыя Нідэрляндаў) 444 153671 Вілемстад
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Мансэрат (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 102 5000 Плімут
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Мартыніка (залежная тэрыторыя Францыі) 1128 375673 Форт-дэ-Франс
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Пуэрта-Рыка (залежная тэрыторыя ЗША) 9104 3285874 Сан-Хуан
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Сінт-Маартэн (залежная тэрыторыя Нідэрляндаў) 34 42577 Філіпсбург
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны 389 110696 Кінгстаўн
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Сьвяты Кітс і Нэвіс 261 54000 Бастэр
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Сьвятая Люсія 616 178696 Кастрыз
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Сэн-Бартэльмі (залежная тэрыторыя Францыі) 21 10289 Густавія
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Сэн-Мартэн (залежная тэрыторыя Францыі) 54 32489 Марыго
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Сэн-П’ер і Мікелён (залежная тэрыторыя Францыі) 242 5974 Сэн-П’ер
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Трынідад і Табага 5130 1367558 Порт-оф-Спэйн
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Тэркс і Кэйкас (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 948 44542 Кокбэрн Таўн
Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія  Ямайка 10991 2734093 Кінгстан

Дэмаграфія

Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія 
Анімаваная палітычная мапа кантынэнту, на якой пазначаны дзяржавы з 1750 па 2008 гады.

Эканамічна Канада і Злучаныя Штаты зьяўляюцца самымі заможнымі і самымі разьвітымі краінамі на кантынэнце, за імі ідзе Мэксыка, якая ёсьць новай індустрыяльнай краінай. Краіны Цэнтральнай Амэрыкі і Карыбскага басэйну знаходзяцца на розных узроўнях эканамічнага і чалавечага разьвіцьця. Напрыклад, малыя карыбскія астраўныя краіны, як то Барбадас, Трынідад і Табага ды Антыгуа і Барбуда, маюць вышэйшы ВУП на душу насельніцтва, чым Мэксыка, праз меншую колькасьць насельніцтва. Панама і Коста-Рыка маюць значна большы індэкс чалавечага разьвіцьця і ВУП, чым астатнія краіны Цэнтральнае Амэрыкі. Акрамя таго, не зважаючы на ​​​​вялізныя рэсурсы нафты і карысных выкапняў Грэнляндыі, вялікая іхняя частка застаецца нявыкарыстанай, а востраў эканамічна залежыць ад рыбалоўства, турызму і субсыдыяў з Даніі. Тым ня менш востраў ёсьць вельмі разьвітым.

Дэмаграфічна Паўночная Амэрыка адрозьніваецца этнічнай разнастайнасьцю. Асноўнымі групамі мацерыка зьяўляюцца эўрапэоіды, мэтысы і негроіды. Сярод іншых менш шматлікіх групаў існуе значная меншасьць карэннага насельніцтва індзейцаў і азіятаў. Паўночная Амэрыка ёсьць чацьвертым паводле колькасьці насельніцтва кантынэнтам пасьля Азіі, Афрыкі і Эўропы. Самай густанаселенай краінай мацерыку ёсьць ЗША, маючы 329,7 мільёнаў чалавек. Другой паводле велічыні краінай ёсьць Мэксыка, у якой жывуць 112,3 мільёнаў чалавек. Канада займае трэці радок з насельніцтвам у 37,0 мільёнаў чалавек. Большасьць карыбскіх астраўных дзяржаваў маюць насельніцтва меншае за мільён, але Куба, Дамініканская Рэспубліка, Гаіці, Пуэрта-Рыка (тэрыторыя Злучаных Штатаў), Ямайка ды Трынідад і Табага маюць насельніцтва больш за мільён чалавек.

Мовы

Паўночная Амэрыка: Геаграфія, Краіны, Дэмаграфія 
Мапа моваў карэнных народаў.

Дамінуючымі мовамі ў Паўночнай Амэрыцы ёсьць ангельская, гішпанская і француская. Дацкая мова распаўсюджаная ў Грэнляндыі побач з грэнляндзкай, а на нідэрляндзкай мове размаўляюць дзе-нідзе ў нідэрляндзкамоўных краінах у Карыбскім басэйне. Ангельская мова пераважае ў такіх буйных дзяржавах, як то Канада і ЗША. Да ангельскамоўных краінаў адносяцца таксама Бэліз ды іншыя краіны Карыбскага басэйну, большасьць зь якіх уваходзіць у Садружнасьць нацыяў. Гішпанскай мовай карыстаюцца ў краінах Лацінскае Амэрыкі, частка якіх аднсяцца да Паўночай Амэрыкі, як то Мэксыка, Гандурас, Куба, Дамініканская Рэспубліка ды іншыя.

Француская мова гістарычна гуляла значную ролю ў Паўночнай Амэрыцы і цяпер захоўвае адметную прысутнасьць у некаторых рэгіёнах. Канада афіцыйна ёсьць двухмоўнай, то бок француская выкарыстоўваецца афіцыйна ў правінцыі Квэбэк, дзе 95% людзей размаўляюць на ёй як на першай або другой мове, і яна зьяўляецца суафіцыйнай з ангельскай у правінцыі Нью-Брансўік. Іншыя франкамоўныя мясцовасці ўлучаюць правінцыю Антарыё, дзе паводле некаторых ацэнак налічваецца 600 тысяч франка-антарыйцаў, правінцыю Манітоба ды некаторыя іншыя рэгіёны Канады. У штаце Луізыяна, які належыць ЗША, француская мова таксама ёсьць афіцыйнай мовай. Гаіці ўваходзіць у гэтую групу на падставе гістарычнай асацыяцыі, але гаіцяне размаўляюць як на крэольскай, гэтак і на францускай мовах. Аналягічным чынам, на францускай і францускай антыльскай крэольскай мовах размаўляюць у Сьвятой Люсіі і на Дамініцы поруч з ангельскай.

У Паўночнай Амэрыцы размаўляюць на значнай колькасьці моваў карэннага насельніцтва, то бок 372 тысячы чалавек у Злучаных Штатах размаўляюць на мове карэннага насельніцтва дома, каля 225 тысяч — у Канадзе і прыкладна 6 мільёнаў — у Мэксыцы. У Злучаных Штатах і Канадзе захавалася каля 150 моваў карэннага насельніцтва з 300 былых існых, на якіх размаўлялі тубыльцы да кантакту з эўрапейцамі.

Рэлігія

Хрысьціянства ёсьць найбуйнейшай рэлігіяй у ЗША, Канадзе і Мэксыцы, маючы вялікую колькасьць вернікаў. Паводле апытаньня дасьледчага цэнтру П’ю 2012 году, 77% насельніцтва лічылі сябе хрысьціянамі. Гэтая рэлігія таксама зьяўляецца пануючай рэлігіяй на 23 залежных тэрыторыях Паўночнае Амэрыкі. Злучаныя Штаты ёсьць домам найбуйнейшай колькасьці хрысьціянскага насельніцтва ў сьвеце, бо менавіта ў гэтае краіне жывуць амаль 247 мільёнаў хрысьціянаў (70%), але ў іншых краінах адсотак хрысьціянаў сярод насельніцтва больш высокі. Мэксыка займае другое месца ў сьвеце паводле колькасьці католікаў, апярэджваючы толькі Бразылію. Зь зьвестак адмысловага дасьледаваньня 2015 году налічваецца каля 493 тысяч хрысьціянскіх вернікаў, якія маюць мусульманскае паходжаньня ў Паўночнае Амэрыцы, большасьць зь якіх належаць да той ці іншай формы пратэстантызму. Згодна зь зьвестакамі таго ж дасьледаваньня, агностыкі і атэісты складаюць каля 17% насельніцтва Канады і Злучаных Штатаў.

У Канадзе, ЗША і Мэксыцы маюцца юдэйскія суполкі, то бок 6 мільёнаў або каля 1,8% ад агульнага насельніцтва. Сярод іншых вылучаюцца будысты (3,8 мільёнаў або 1,1%) і мусульманы (3,4 мільёнаў або 1,0%). Найбольшая колькасьць юдэяў налічваецца ў ЗША (5,4 мільёнаў чалавек), Канадзе (375 тысяч чалавек) і Мэксыцы (каля 67,5 тысяч чалавек).

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Паўночная Амэрыка ГеаграфіяПаўночная Амэрыка КраіныПаўночная Амэрыка ДэмаграфіяПаўночная Амэрыка ЗаўвагіПаўночная Амэрыка КрыніцыПаўночная Амэрыка Вонкавыя спасылкіПаўночная АмэрыкаАзіяАтлянтычны акіянБэрынгаў праліўЗямляЛацінская АмэрыкаПанамскі каналПаўднёвая АмэрыкаЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікола ПапекаВышэйшая школа (выдавецтва)Людміла РублеўскаяЛюцыян ЖалігоўскіСям’яАснабрукБілінгвізмТутэйшыя (спэктакль)ІнвэстыцыяАнатоль СысГомельская вобласьцьТроп (літаратуразнаўства)Пацук12 гадоў рабства (фільм)ЯсмантКарл Фрыдрых ГаўсМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніАвантуры майго жыцьцяКінатэатарТэхналёгіяГраматычнае значэньнеГавейкаПорнасайтТэўтонскі ордэнПравы чалавека ў БеларусіСьцяг БанглядэшІўеМасей СяднёўПэнсіяУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЗлучокСамароўкаГрупавы сэксЛістападБеларуская моваБелы вершМарт (імя)Парнаграфія ў ІталііАксана БязьлепкінаЯва (імя)Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Гімн Беларускай ССРАнальны сэксЖыгімонт АўгустЗянон ПазьнякПятро ВасючэнкаКанюшынаVirusTotalКасмадром імя Сатыша ДгаванаМіхал ФедароўскіРадаўніцаСказЧарнобыльская АЭСВашынгтон (акруга Калюмбія)ГрэбляЯнка СіпакоўСтаніслаў ВалодзькаІдышСавушкін прадуктЛетувісыМікола КупрэеўПагоня (песьня)Страчаны райІван ХавалкаЯнка МаўрКарлес ПудждэмонСудаСяржук Сокалаў-ВоюшМаксім ТанкВалянцін Акудовіч🡆 More