Анальны Сэкс

Ана́льны сэкс (ад па-лацінску: anus — задні праход, заднепраходная адтуліна) — сэкс, які зьдзяйсьняецца шляхам уводу палавога чэлеса (або штучнага палавога чэлеса) ў задні праход.

Анальны Сэкс
Малюнак да сачыненьняў П'етра Арэтына. Мастак Эдуар Анры Аўрыль.
Анальны Сэкс
Малюнак, які паказвае анальны сэкс паміж мужчынай і жанчынаю
Анальны Сэкс
Анальны сэкс паміж мужчынамі.

Мінулае і распаўсюджваньне

Анальны сэкс сустракаецца ўжо на пачатковых этапах разьвіцьця чалавецтва. Вядомыя антычныя амфары з малюнкамі анальнага плоцевага чыну. Існуюць карціны і літаратурныя творы, якія апісваюць анальны сэкс. З разьвіцьцём фатаграфіі і кіно, анальны сэкс стаў шырока прадстаўлены ў парнаграфіі.

Анальны сэкс выкарыстоўваюць у выпадку немагчымасьці або непажаданасьці ўстаўленьня палавога чэлесу ў похву (мэнструацыя, цяжарнасьць, страх цяжарнасьці, захворваньні або адхіленьні разьвіцьця похвы, жаданьне захаваць цнатлівасьць і інш.), для пашырэньня сэксуальных адчуваньняў або як знак адмысловых пачуцьцяў і даверу да партнёра.

Распаўсюджаны анальны сэкс і сярод геяў. У некаторых ізаляваных групах (месцы пазбаўленьня волі) анальны сэкс зьяўляюцца адным з сродкаў прыніжэньня. У некаторых выпадках анальны сэкс зьяўляецца сродкам ініцыяцыі або пасьвячэньня. Анальны сэкс можа выступаць як помста або сродак пакараньня за правіннасьць.

Існыя ў цяперашні час прадузятасьці супраць анальнага сэксу засноўваюцца, з аднаго боку, на тым, што на працягу гісторыі анальны сэкс разглядаўся як разбэшчанасьць.

У 2006 годзе, у ЗША 38,2 % мужчын ва ўзросьце паміж 20 і 39 гадамі і 32,6 % жанчын ва ўросьце паміж 18 і 44 гадамі займаюцца анальным сэксам з прадстаўнікамі процілеглага полу. Дадзеныя паказчыкі некалькі падрасьлі ў параўнаньні з 1992 годам, калі 25,6 % мужчын і 20,4 % жанчын у веку паміж 18 і 59 гадамі заявілі аб сваёй практыцы анальнага сэксу.

Агульныя зьвесткі

У анальным сэксе адрозьніваюць дзейснага і нерухомага ўдзельніка. Дзейсным удзельнікам анальнага сукупленьня завецца мужчына, які ўводзіць свой чэлес у задні праход. Нерухомым завецца, адпаведна, чалавек, які прымае, — мужчынскага або жаночага полу.

Рызыка для здароўя і меры засьцярогі

Траўматызм

Анальны сэкс амаль заўсёды прычыняе істотны боль або непрыемныя адчуваньні для нерухомага ўдзельніка. Магчымы крывацёкі з задняга праходу. У выпадку, калі чэлес занадта доўгі, магчымыя траўмы прамой кішкі.

Інфекцыйныя захворваньні

Праз анальны сэкс могуць перадавацца ўзбуджальнікі розных інфэкцыйных захворваньняў, напр.: СНІД, сыфіліс, гэпатыт, ганарэя і інш.

Апроч таго, нават у цалкам здаровага чалавека ў прамой кішцы прысутнічаюць бактэрыі, якаі пры трапленьні ў мочаспускальны канал могуць быць прычынай такіх захворваньняў, як урэтрыт.

Іншыя парушэньні здароўя

Некаторыя дасьледчыкі лічаць верагодным падвышэньне рызыкі ўзьнікненьня пры анальным сэксе такіх захворваньняў як анальнага раку і раку прамой кішкі, асацыяваных з інфэкцыяваньнем вірусам папіломы чалавека 16-га тыпу (выклікае таксама рак шыйкі маткі ў жанчын).

Супрацьпаказаньні і меры засьцярогі

  • Пры наяўнасьці пухлін або расколін задняга праходу або прамой кішкі варта адмовіцца ад анальнага сэксу.
  • Падчас заняцьця анальным сэксам неабходна падтрымліваць славесны кантакт з удзельнікам і спыніць зносіны ў выпадку ўзьнікненьня болевых адчуваньняў.
  • Для абароны ад заразных захворваньняў раюць выкарыстаць прэзэрватыў.
  • Для бязбольнага ўводу пеніса неабходна выкарыстаць дастатковую колькасьць змазкі (вазэлін або іншы любрыкант). У выпадку выкарыстаньня прэзэрватыва неабходна абіраць змазкі на воднай аснове, якія не псуюць латэкс.
  • У выпадку, калі пеніс занадта доўгі, варта выкарыстаць абмежавальныя кольцы.
  • Варта памятаць, што наяўнасьць кнуры ў прамой кішцы можа аказваць невялікі слабільны эфэкт.
  • Перад сэксам рэкамэндуецца ачысьціць задні праход ад кала і ў выпадку неабходнасьці зрабіць клізму.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Анальны Сэкс Мінулае і распаўсюджваньнеАнальны Сэкс Агульныя зьвесткіАнальны Сэкс Рызыка для здароўя і меры засьцярогіАнальны Сэкс Супрацьпаказаньні і меры засьцярогіАнальны Сэкс Вонкавыя спасылкіАнальны СэксЛацінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй ЖукавецВерасеньБітва пад ВоршайКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Палітычная партыяБагоўкаЛіцьвіныДожджБычкі (Віцебская вобласьць)Юры ГумянюкВасіль БыкаўБеларуская ВікіпэдыяМіхась БашлакоўІнфляцыяСяргей ДавідовічМікі МаўсУладзімер КонанЖорсткая парнаграфіяАсадкаПаляндвіцаУ краіне райскай птушкіВарэнікіПрыназоўнікАляксандар ШыдлоўскіІван Чыгрынаў.slМікола Маляўка1874Алесь КажадубПятрусь БроўкаІван ПташнікаўГоЭйбарЭтнічная тэрыторыя беларусаўБэрнатГайдАдам МіцкевічДыялёгПохваКліматДобрапісАнгельская моваІван ШамякінРыбыПаўночна-Заходні крайРаскіданае гняздо (п’еса)БудызмАрцём АрашонакМаксім ЛужанінАнготВінцэсь МудроўГеральдыкаСмаргонскі раёнЭўразьвязКоргіРасеяАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаОндрэй ДудаМэдыяВікіВейшнорыяАлесь ПісьмянкоўЭўропаЗнак рашоткі (актаторп)Зьміцер БартосікУладзімер КараткевічМэдаль Францішка СкарыныСям’я🡆 More