Страх: эмоцыя

Страх — адмоўнае пачуцьцё, якое ўзьнікае ў выніку пагрозы жыцьцю арганізма, асобе і яе каштоўнасьцям, ідэалам, мэтам і прынцыпам.

Страх: Папярэджаньне, Чыньнікі, Мэханізм
Дзіця ў стане страху

Утвораныя пры страху рэакцыі ёсьць стойкімі і захоўваюцца пры разуменьні іх бессэнсоўнасьці. Выхаваньне ўстойлівасьці да страху накіроўваюць на выпрацоўку ўменьня самавалоданьня. Разглядаецца ў якасьці галоўнай крыніцы нэўрозу ў нэафройдызьме.

Папярэджаньне

Дзеля прадухіленьня страху карысна адмовіцца ад самапрыгнёту за мінуўшчыну і самазагону ў трывогу за тое, што яшчэ не адбылося і можа ня здарыцца. Таксама варта ўмець атрымліваць асалоду ад сустрэчаў зь сябрамі і сузіраньняў прыроды. Сярод іншага, карысна аддаваць перавагу стаўленьню сям'і, сваякоў і сяброў перад грашовай выгадай. Пры гэтым, належыць пазьбягаць стасункаў зь людзьмі, ад размоваў зь якім становіцца горш, бо тыя абуджаюць няўпэўненасьць і штораз скардзяцца на няўдачы. Для падтрыманьня настрою варта чытаць жарты і глядзець камэдыі, а таксама прыбягаць да нацягнутай усьмешкі менавіта пры надыходзе адчаю, каб прагнаць змрочныя думкі. Урэшце, дапамагае адмова ад непасільных абавязкаў і самапрыманьне без патрабаваньня поўнай дасканаласьці.

Чыньнікі

Узьнікненьню страха спрыяюць жаданьне рабіць усё бездакорна правільна і адпавядаць усім агульнапрынятым правілам, а таксама дакучлівае параўнаньне ўласных дасягненьняў з дасягненьнямі іншых людзей. Таксама да страху вядуць патрабаваньні, што супярэчаць магчымасьцям і патрэбам чалавека, празьмерная чуласьць і ўнутраная ўспрымальнасьць. Сярод іншага, чыньнікамі страху служаць непасьлядоўнасьць ва ўказаньнях па выкананьні працы і ў выхаваньні, супярэчлівыя патрабаваньні на працы і ў навучаньні. Урэшце, застрашвае самаўладны спосаб выхаваньня ў сям'і.

Мэханізм

Пакутлівую і беспрадметную трывогу падмяняюць на страх, каб пазбавіцца ад неакрэсьленасьці, бо той зьвязаны з дакладнай акалічнасьцю, прадметам і падзеяй. Страх-заменьнік узрушвае, але ўскладняе сьвет ілюзіяў, пакуль застаецца прычына трывогі, якая ўзьдзейнічае прыгнятальна. Працяглы страх-заменьнік з часам пераўтвараецца ў: абрадавыя дзеяньні, аднабаковыя і замкнёныя захапленьні-самамэты, сыход у фантазіі. Пры адсутнасьці захадаў пераадоленьня можа перарасьці ў фобію.


Крыніцы

Tags:

Страх ПапярэджаньнеСтрах ЧыньнікіСтрах МэханізмСтрах КрыніцыСтрахПачуцьцё

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УкраінаСудаНефцекамскСыднэйСтаніслаў ВалодзькаУладзімер ЗяленскіFTPАлег ЛойкаГарадзенская вобласьцьВячаслаў АдамчыкПолацакf0groМіжнародны стандартны кніжны нумарПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуМаркетынгКубаВіды сувязі словаўТаксіБраты-мусульманеНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАБіскупШвэрынскі замакГрэцыяАўкштотаВагінальны сэксГорадняКругаварот рэчываў у біясфэрыАндрусь ГорватФундацыя «Вікімэдыя»ОСуботнікі1989ПортуГрупавы сэксАлесь КлышкаNorthrop B-2 SpiritМагаСэкс-турызмФранцішак СкарынаДоўгія вёрсты вайны (фільм)Іван ЦерцельМіхась БельскіСар2020-яРоварЭль НіньнёАбрэвіяцыя8 сакавіка (кліп)ШклоўВольная Беларусь (рух)Алесь АркушСяргей АлейнікУсяслаў ЧарадзейСухотыКастрычнікКастусь ЕзавітаўБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаІліядаМагілёўНямецка-савецкая вайнаГарэлкаАгоньАмафонМаксім БагдановічКотКсэнафобіяДобасна (рака)ПрыбытакРасея🡆 More