Прырода

Прыро́да — арганічны й неарганічны матэрыяльны сьвет, Сусьвет, ва ўсёй сукупнасьці й сувязях ягоных формаў, зьяўляецца аб’ектам чалавечай дзейнасьці й пазнаньня, асноўны аб’ект вывучэньня навукі, уключаючы тое, што было створана дзейнасьцю чалавека.

Менавіта ў такім, шырокім разуменьні прырода вывучаецца прыродазнаўствам, то бок сукупнасьцю навук пра свет, якія ставяць перад сабой мэту адкрыцьця законаў прыроды. У гэты шырокі панятак таксама ўваходзіць больш вузкі, то бок навакольнае асяродзьдзе ў геафізычным, геахімічным, кліматычным і біялягічным вымярэньні.

Прырода
Вадаспад Гоўптаўн Фолз у Аўстраліі

У розных ужываньнях слова «прырода» часьцяком спасылаецца на геалёгію й дзікую прыроду. Прырода можа ставіцца да усіх біялягічных царстваў, а ў некаторых выпадках да працэсаў, зьвязаных з неадушаўлёнымі прадметамі, напрыклад, як яны існуюць і зьмяняюцца бяз узьдзеяньня на іх, як то надвор’е й геалёгія Зямлі, а таксама да матэрыі й энэргіі, зь якіх гэтыя рэчы складаюцца. Тэрмін часьцяком разумеецца як «натуральнае асяродзьдзе», або сукупнасьць пустэльняў, дзікіх жывёлаў, камянёў, лесу, пляжаў, і ў цэлым тых рэчаў, якія не былі істотна зьменены умяшаньнем чалавека, або якія захоўваюцца нягледзячы на ўмяшаньне чалавека. Напрыклад, прамысловыя аб’екты й чалавечае ўзаемадзеяньне як правіла, не разглядаецца як частка прыроды, калі не кваліфікуецца як, напрыклад, «чалавечая прырода» або «уся прырода». Гэта традыцыйная канцэпцыя натуральных рэчаў, якая праводзіць розьніцу паміж натуральным і штучным, пры якім штучнае разумеецца як тое, што было створана сьвядомасьцю чалавека ці ягоным розумам. У залежнасьці ад канкрэтнага кантэксту, тэрмін «прыродны» можа таксама адрозьніваць рэчы ад ненатуральнага, звышнатуральнага або сынтэтычнага паходжаньня.

Зямля

Прырода 
Фотаздымак Зямлі з космасу, які быў зроблены экіпажам карабелю «Апалён-17» ў 1972 годзе.

Зямля ёсьць ​​адзінай плянэтай, якая мае жыцьцё, і ейныя прыродныя асаблівасьці зьяўляюцца прадметам многіх сфэраў навуковых дасьледаваньняў. У Сонечнай сыстэме гэта трэцяя плянэта, бліжэйшая да Сонца; самая вялікая плянэта зямной групы й пятая паводле велічыні ў цэлым. Найбольш характэрнымі для яе кліматычнымі асаблівасьцямі зьяўляюцца два вялікія палярныя рэгіёны, дзьве адносна вузкія ўмераныя зоны й шырокі экватарыяльны трапічны й субтрапічны рэгіён. Колькасьць ападкаў залежыць ад месца знаходжаньня на паверхні й вар’іруецца ад некалькіх мэтраў вады ў год да менш мілімэтру. 71% паверхні Зямлі пакрыты салёна-воднымі акіянамі. Астатняя частка складаецца з кантынэнтаў і астравоў, большасьць зь якіх заселеныя ў Паўночным паўшар’і.

Зямля разьвівалася дзякуючы геалягічным і біялягічным працэсам, якія пакінулі сьляды першапачатковых умоваў. Зьнешняя паверхня падзеленая на некалькі паступова мігруючых тэктанічных плітаў. Унутры плянэта складаецца з тоўстага плясту мантыі й жалезнага ядра, якое стварае магнітнае поле. Ядро складаецца зь цьвёрдага ўнутранага начыньня й зьнешняй вадкай абалонкі. Канвэктыўны рух у ядры генэруе электрычныя токі, якія апасродкава ствараюць геамагнітнае поле.

Атмасфэрныя ўмовы істотна зьмяніліся ад першапачатковых умоваў праз наяўнасьць формаў жыцьця, якія стварылі экалягічны балянс, які, у сваю чаргу, стабілізаваў паверхневыя ўмовы. Не зважаючы на ​​шырокія рэгіянальныя ваганьні клімату ў залежнасьці ад шыраты й іншых геаграфічных фактараў, сярэдні клімат у сусьветным маштабе даволі стабільны, а ваганьні сярэдняй тэмпэратуры гістарычна зрабілі сур’ёзны ўплыў на экалягічны балянс і фактычную геаграфію Зямлі.

Атмасфэра й клімат

Прырода 
Маланка, якую назіраюць на паверхні Зямлі.

Атмасфэра Зямлі ёсьць ключавым фактарам ​​падтрыманьня экасыстэмы. Тонкі пляст газаў, які ахінае Зямлю, трымаецца на месцы гравітацыяй. Паветра ў асноўным складецца з азоту, тлену, вадзяной пары, са значна меншымі колькасьцямі вуглякіслага газу, аргону й іншых элемэнтаў. Атмасфэрны ціск нязменна зьніжаецца зь зьмяненьнем вышыні. Азонавы пляст гуляе важную ролю ў зьмяншэньні колькасьці ультрафіялетавага выпраменьваньня, якое дасягае паверхні Зямлі. Паколькі ДНК арганізмаў лёгка пашкоджваецца ультрафіялетам, гэта служыць як абарона жыцьця на паверхні. Атмасфэра таксама затрымлівае цяпло ў начны час, тым самым зьніжаючы дзённыя перапады тэмпэратуры.

Прырода 
Тарнада ў цэнтральнай Аклагоме.

Зямное надвор’е мае месца амаль выключна ў ніжняй частцы атмасфэры й служыць канвэктыўнай сыстэмай для пераразмеркаваньня цяпла. Акіянічныя плыні зьяўляюцца яшчэ адным важны фактарам ​​вызначэньня клімату, асабліва падводная тэрмагалінавая цыркуляцыя, якая разьмяркоўвае цеплавую энэргію з экватарыяльных акіянаў у палярныя рэгіёны. Гэтыя плыні дапамагаюць зьменшыць розьніцу тэмпэратуры паміж зімой і летам ва ўмераных зонах. Акрамя таго, без пераразьмеркаваньня цеплавой энэргіі акіянічнымі цячэньнямі й атмасфэрай, тропікі былі б значна гарачыя, а палярныя рэгіёны значна халаднейшыя.

Надвор’е можа ўплываць як карысна, гэтак і мець шкоднае ўзьдзеяньне. Экстрэмальныя ўмовы надвор’я, як то тарнада, ураганы й цыклёны, могуць вызваляць вялікую колькасьць энэргіі на сваім шляху, наносячы значныя разбурэньні вынікам чалавечае працы. Паверхневая расьліннасьць склалася прыстасаваўшыся да сэзонных зьмяненьняў надвор’я, і ​​рэзкія зьмены, якія доўжацца ўсяго некалькі гадоў, могуць рабіць драматычны ўплыў як на расьліннасьць, гэтак і на жывёлаў, якія залежаць ад росту расьліннасьці й сілкуюцца ёй.

Клімат ёсьць сукупнасьцю доўгатэрміновых тэндэнцыяў надвор’я. Вядома, што на клімат уплываюць розныя фактары, уключаючы акіянічныя плыні, паверхневыя альбэда, парніковыя газы, зьмены сонечнай асьвятляльнасьці й зьмены арбіты Зямлі. Зыходзячы з гістарычных запісаў, Зямля, як вядома, перажывала рэзкія кліматычныя зьмены ў мінулым, у тым ліку ў ледавіковы пэрыяд. Клімат рэгіёну залежыць ад шэрагу фактараў, асабліва шыраты. Шыротная паласа паверхні з падобнымі кліматычнымі прыкметамі ўтварае кліматычны рэгіён. Існуе шэраг такіх рэгіёнаў, пачынаючы ад трапічнага клімату на экватары да палярнага клімату ў паўночным і паўднёвым ускрайках. На надвор’е таксама ўплываюць сэзоны, якія ўзьнікаюць у выніку нахілу восі Зямлі адносна ейнае арбітальнае плоскасьці. Такім чынам, у любы момант лета й зімы адна частка Зямлі непасрэдна падвяргаецца большаму ўзьдзеяньню сонечных прамянёў. Гэтае ўзьдзеяньне чаргуецца праз тое, што Зямля абарачаецца па арбіце. У любы момант часу, незалежна ад сэзону, паўночнае й паўднёвае паўшар’і маюць супрацьлеглы час году, як то, калі ў Беларусі зімовы пэрыяд, ва Ўругваі, якія месьціцца ў паўднёвым паўшар’і, у гэты час назіраецца летні пэрыяд.

Надвор’е ёсьць даволі хаатычнай сыстэмай, якая лёгка зьмяняецца невялікімі зьменамі навакольнага асяродзьдзя, таму дакладнае прагназаваньне надвор’я абмежаванае толькі некалькімі днямі. У цэлым па ўсім сьвеце адбываюцца дзьве рэчы, як то тэмпэратура ў сярэднім падвышаецца, а рэгіянальны клімат зьведвае прыкметныя зьмены.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Прырода ЗямляПрырода КрыніцыПрырода Вонкавыя спасылкіПрыродаБіялёгіяГеафізыкаГеахіміяКліматНавукаПрыродазнаўчыя навукіСусьветЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РагуляВіцебская вобласьцьАлесь ПісьмянкоўHTTPSОСалатная цыкорыяВіктар КарамазаўМарына ВасілеўскаяЗлучнікАрхаізмУкраінаУсебеларускі народны сходМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАтлянтычны акіянШпакВоршаУправа КДБ па Віцебскае вобласьціКаўкаскі ЭміратВасіль СёмухаКушмакСакуныБіскупГарадзенская вобласьцьЖамойтыВіды сувязі словаўЛюдміла СільноваМураўёўкіГалоўная старонкаЁган Вольфґанґ фон ҐётэНікатынАпэрацыйная сыстэмаНор (імя)ВільняТэхналёгіяТаксіПарнаграфія для жанчынГрупавы сэксРысь эўрапейскаяСтолінСавушкін прадуктПаўлінка (п’еса)8 сакавіка (кліп)Сяржук Сокалаў-ВоюшРусіфікацыя БеларусіУнітарная дзяржаваОйча нашРаман СкірмунтПінгвіныЗьвязда (Менская вобласьць)Валянцін АкудовічУладзімер ЗяленскіМіхась БельскіКаскадныя табліцы стыляўПётар МашэраўВольны хорУладзімер СьцяпанУладзімер ЛіпскіСям’яФабрыкацыя супраць труса РоджэраGoogleЖыдыДамоваСукенкаБурбалка даткомаўСабакаЭлектронікаМалайзія🡆 More