Дыяксыд Вугляроду: хімічнае злучэньне

Дыяксы́д вугляро́ду (дыяксы́д вуглятво́ру, двухво́кіс вугляро́ду, вуглякі́слы газ, аксы́д вугляро́ду (IV), ву́гальны ангідры́д, вуглекіслата́) — CO2, бескаляровы газ са зьлёгку кісьлявым пахам і смакам.

Дыяксыд Вугляроду: Уласьцівасьці, Атрыманьне, Ужываньне
Схема дыяксыду вугляроду
Дыяксыд Вугляроду: Уласьцівасьці, Атрыманьне, Ужываньне
Мадэль малекулы дыяксыду вугляроду

Канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў атмасфэры Зямлі складае 0,038 %.

Уласьцівасьці

Фізычныя

Шчыльнасьць пры звычайных умовах 1,98 г/л. Пры атмасфэрным ціску дыяксыд вугляроду не існуе ў вадкім стане, пераходзячы непасрэдна з цьвёрдага стану ў газападобнае. Цьвёрды дыяксыд вугляроду завуць сухім лёдам. Пры падвышаным ціску і звычайных тэмпэратурах вуглякіслы газ пераходзіць у вадкасць, што выкарыстоўваецца для яго захоўваньня.

Вуглякіслы газ лёгка прапускае ўльтрафіялетавыя прамяні і прамяні бачнай часткі спэктру, якія трапляюць на Зямлю ад Сонца і абаграваюць яе. У той жа час ён паглынае выпушчаныя Зямлёй інфрачырвоныя прамяні і зьяўляецца адным з парніковых газаў, з прычыны чаго бярэ ўдзел у працэсе глябальнага пацяпленьня. Сталы рост узроўню ўтрыманьня гэтага газу ў атмасфэры назіраецца з пачатку індустрыяльнай эпохі.

Хімічныя

Па хімічных уласцівасьцях дыяксыд вугляроду належыць кіслотным аксыдам. Пры растварэнні ў вадзе ўтварае вугальную кіслату. Рэагуе са шчолачамі з утварэньнем карбанатаў і гідракарбанатаў. Уступае ў рэакцыі электрафільнага замяшчэньня (напрыклад, з фэнолям - рэакцыя Кальбэ) і нуклеафільнага далучэньня (напрыклад, з магніяарганічнымі злучэньнямі).

Біялягічныя

Дыяксыд вугляроду мае адну з галоўных роляў у жывой прыродзе, удзельнічаючы ў шматлікіх працэсах мэтабалізму жывой клеткі. Дыяксыд вугляроду атрымліваецца ў выніку мноства акісьляльных рэакцый у жывёл, і вылучаецца ў атмасфэру з дыханьнем. Вуглякіслы газ атмасфэры — асноўная крыніца вугляроду для расьлін. Аднак, памылкай будзе сьцьвярджэньне, што жывёлы толькі вылучаюць вуглякіслы газ, а расьліны — толькі паглынаюць яго. Расьліны паглынаюць вуглякіслы газ падчас фотасынтэзу, а без асвятлення яны таксама яго вылучаюць.

Дыяксыд вугляроду не таксычны, але не падтрымлівае дыханьне. Вялікая канцэнтрацыя ў паветры выклікае ўдушша (гл. Гіпэркапнія). Недахоп вуглякіслага газу таксама небяспечны (гл. Гіпакапнія)

Вуглякіслы газ у арганізмах жывёл мае і фізыялагічнае значэньне, напрыклад, удзельнічае ў рэгуляцыі судзінкавага тонусу (гл. Артэрыёлы).

Атрыманьне

У прамысловасьці атрымліваюць з печкавых газаў, з прадуктаў раскладаньня прыродных карбанатаў (вапняк, даламіт). Сумесь газаў прамываюць растворам карбанату калія, які паглынае вуглякіслы газ, пераходзячы ў гідракарбанат. Раствор гідракарбанату падчас награваньня раскладаецца, вызваляючы вуглекіслату. Пры прамысловай вытворчасці запампоўваецца ў балоны.

У лабараторных умовах невялікія колькасьці атрымліваюць узаемадзеяннем карбанатаў і гідракарбанатаў з кіслотамі, напрыклад мармуру з салянай кіслатой.

Ужываньне

У харчовай прамысловасьці дыяксыд вугляроду выкарыстоўваецца як кансэрвант і пазначаецца на пакаванні пад кодам Е290, а таксама ў якасьці разрыхляльніка цеста.

Вадкая вуглекіслата (вадкая харчовая вуглекіслата) - звадкаваны вуглякіслы газ, які захоўваецца пад высокім ціскам (~ 65-70 Атм). Бескаляровая вадкасць. Пры выпуску вадкай вуглекіслаты з балона ў атмасфэру частка яе выпараецца, а іншая частка ўтварае шматкі сухога лёду.

Балёны з вадкай вуглекіслатой шырока ўжываюцца ў якасьці вогнетушыцеляў і для вытворчасьці напояў з газаванай вады і ліманаду. Вуглякіслы газ выкарыстоўваецца ў якасьці актыўнага асяроддзя пры зварцы дротам, бо пры тэмпэратуры дугі вуглекіслата раскладаецца на ўгарны газ CO і кісларод, які, у сваю чаргу, і ўваходзіць ва ўзаемадзеянэне з вадкім мэталам, акісляючы яго. Вуглекіслата ў балончыках ужываецца ў пнэўматычнай зброі і ў якасьці крыніцы энэргіі для рухавікоў у авіямадэляваньні.

Цьвёрдая вуглекіслата - сухі лёд - выкарыстоўваецца ў якасьці холадагенту ў ледніках і маразільных усталёўках.

Мэтады рэгістрацыі

Вымярэньне парцыяльнага ціску вуглякіслага газу патрабуецца ў тэхналягічных працэсах, у мэдыцынскіх ужываньнях - аналіз дыхальных сумесяў пры штучнай вентыляцыі лёгкіх і ў замкнёных сыстэмах жыццезабеспячэньня. Аналіз канцэнтрацыі CO2 у атмасфэры выкарыстоўваецца для экалягічных і навуковых даследаваньняў, для вывучэньня парніковага эфэкту.

Вуглякіслы газ рэгіструюць з дапамогай газааналізатараў, заснаваных на прынцыпе інфрачырвонай спэктраскапіі і іншых газавымяральных сыстэм. Мэдыцынскі газааналізатар для рэгістрацыі ўтрымання вуглекіслаты ў выдыханым паветры завецца капнограф.

Канцэнтрацыя

  • Падземная жывёла голы землякоп адрозніваецца памяркоўнасьцю да вялікіх (сьмяротных для іншых жывёл) канцэнтрацый вуглякіслага газу.
  • У шахтах здаўна трымалі канарак, якія значна адчувальней да канцэнтрацыі CO2, чым чалавек. Калі канарка траціла прытомнасьць ад удушша, трэба было тэрмінова пакідаць шахту людзям.

Глядзіце таксама

  • Выхлапныя газы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Дыяксыд Вугляроду: Уласьцівасьці, Атрыманьне, Ужываньне  Дыяксыд вугляродусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Дыяксыд Вугляроду УласьцівасьціДыяксыд Вугляроду АтрыманьнеДыяксыд Вугляроду УжываньнеДыяксыд Вугляроду Мэтады рэгістрацыіДыяксыд Вугляроду КанцэнтрацыяДыяксыд Вугляроду Глядзіце таксамаДыяксыд Вугляроду КрыніцыДыяксыд Вугляроду Вонкавыя спасылкіДыяксыд ВугляродуГазПахСмак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Грыгарыянскі каляндарРасейская акупацыя БеларусіЦэнтральная СэрбіяВалянціна ЦерашковаКлеапатраМінэтКувэйтГенадзь ШутаўФінляндыяКампутарТутэйшыя (п’еса)ДротДотык пісі рукоюАнгельская моваКубаЛітБрыгада імя Канстанціна АстроскагаБел-чырвона-белы сьцягБруліНаркамаўкаВацлаў ЛастоўскіВалеры ГапееўДваранстваБудаўніцтваАтлетыку Мінэйру Бэлу-АрызонціYouTubeПавал МіськоСядзібаНагуевічыКейстутМаніторТым Бэрнэрз-ЛіГараУладзімер ПравасудКрысталь БойдПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўАпавядальны сказАнтон ЛёсікКаскадныя табліцы стыляўКаса (фрызура)СэксГісторыя беларускай мовыАнатоль СысАральны сэксВіртуальная рэальнасьцьМаладняк (часопіс)Сямейства (біялёгія)ДыялектызмЯгайла (імя)СурвэткаРасейцыСыднэйСлуцкі збройны чынІксвідэаЖывапісНекамэрцыйная арганізацыяСцэнарІван ШамякінФранцішак СкарынаСьцяг ГрузііМалінаПрыдатак (мовазнаўства)ЗбожжаМікола КупрэеўЗШАУладзімер КараткевічКарусь КаганецУладзімер Арлоў (гісторык)НядзеляМенск.ne🡆 More