Геалёгія

Геалёгія (па-грэцку: gē — «Зямля» + «logos» — вучэньне) — комплекс навук пра склад, будову й гісторыю разьвіцьця зямное кары і больш глыбокіх сфэраў Зямлі, а таксама працэсаў, з дапамогай якіх нашая плянэта зьмяняецца.

Геалёгія можа таксама ставіцца наогул да вывучэньня глебавых асаблівасьцяў любога нябеснага цела (напрыклад, геалёгія Месяца ці Марса).

Геалёгія
Навука
Геалёгія
Зьвесткі
Падкляса ад прыродазнаўчыя навукі і навукі пра Зямлю
Тэма 4479
Прадмет вывучэньня Зямля й плянэты
Пэрыяд заснаваньня XIX стагодзьдзе
Гісторыя гісторыя геалёгіі[d]
Асноўныя кірункі навукі геалягічнага цыклу
Значныя навукоўцы Р. І. Мэрчысан, Ч. Лайель і шматлікія іншыя
Геалёгія ў Вікісховішчы
Геалёгія
Мапа геалягічных правінцыяў сьвету
Акеанічная кара

     0-20 Ma

     20-65 Ma

     >65 Ma

Кантынэнтальная кара

     Шэльф

     Геалягічна плятформа

     Араген

     Катлавіны

     Вялікія масівы інтрузіваў

     Вытанчаная кантынэнтальная кара

Геалёгія дае ўяўленьне пра гісторыю Зямлі, паколькі яна забясьпечвае першасныя доказы тэктонікі плітаў, эвалюцыйнай гісторыі жыцьця й клімату. У наш час геалёгія зьяўляецца камэрцыйна важнай для выведкі й распрацоўкі мінэральных і вуглевадародных выкапняў і для ацэнкі водных рэсурсаў. Яна таксама мае дачыненьне да прагназаваньня й разуменьня небясьпечных прыродных зьяваў, рэкультывацыі экалягічных праблемаў, а таксама для забесьпячэньня разуменьня зьменаў клімату ў мінулым. Геалёгія гуляе важную ролю ў геатэхнічнай інжынэрыі й зьяўляецца адной з асноўнай акадэмічнай дысцыплінай.

Найбольш раньнія геалягічныя даследаваньні ў Беларусі вядомыя з канца XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя.

Геалягічныя мэтады

Геолягі выкарыстоўваюць шэраг палявых, лябараторных і лікавых мэтадаў мадэляваньня, каб расшыфраваць гісторыю Зямлі і зразумець працэсы, якія адбываюцца на Зямлі і ўнутры яе. У тыповых геалягічных дасьледаваньнях геолягі выкарыстоўваюць першасную інфармацыю, якая датычыцца пэтралёгіі (вывучэньне горных пародаў), стратыграфіі (дасьледаваньне ападкавых слаёў) і структурнай геалёгіі (дасьледаваньне палажэньняў горных пародаў і іхняй дэфармацыі). У многіх выпадках геолягі таксама вывучаюць сучасныя глебы, рэкі, ляндшафты і ледавікі, а таксама дасьледуюць мінулае і сучаснае жыцьцё і біягеахімічныя шляхі, а таксама выкарыстоўваць геафізычныя мэтады дзеля дасьледаваньня нетраў. Субдысцыпліны геалёгіі падзяляюцца на эндагенную і экзагенную геалёгію.

Пэтралёгія

    Асноўны артыкул: Пэтралёгія
Геалёгія 
Пэтраграфічны мікраскоп.

Акрамя ідэнтыфікацыі пародаў у палявых умовах (літалёгіі), пэтролягі вызначаюць узоры горных пародаў у лябараторыі. Двума асноўнымі мэтадамі ідэнтыфікацыі пародаў у лябараторыі ёсьць аптычная мікраскапія і электронны мікрааналіз. Пры аналізе аптычнае мінэралёгіі пэтролягі аналізуюць тонкія зрэзы ўзораў горных пародаў, вядомыя як шліфы, з дапамогай пэтраграфічнага мікраскопу, дзе мінэралы можна ідэнтыфікаваць паводле іхных розных уласьцівасьцяў у пляскатапалярызаваным і кроспалярызаваным сьвятле. Пры дапамогзе электроннага мікрааналізу асобныя часткі аналізуюцца на прадмет іхнага дакладнага хімічнага складу і зьмяненьняў у складзе асобных крышталяў. Дасьледаваньні стабільных і радыяактыўных ізатопаў даюць уяўленьне аб геахімічнай эвалюцыі пародаў.

Пэтролягі таксама могуць выкарыстоўваць зьвесткі з вадкага ўлучэньня ці праводзіць фізычныя экспэрымэнты з высокімі тэмпэратурамі і ціскам, каб зразумець, пры якіх тэмпэратурах і цісках назіраецца паява розных мінэральных фазаў, і як яны зьмяняюцца ў выніку магматычных і мэтамарфічных працэсаў. Гэтае дасьледаваньне можна экстрапаляваць на поле, каб зразумець мэтамарфічныя працэсы і ўмовы крышталізацыі магматычных пародаў. Гэтая праца таксама можа дапамагчы растлумачыць працэсы, якія адбываюцца на Зямлі, як то субдукцыя і эвалюцыя магмавай камэры.

Структурная геалёгія

    Асноўны артыкул: Структурная геалёгія

Геолягі структурнага мэтаду выкарыстоўваюць мікраскапічны аналіз арыентаваных тонкіх зрэзаў геалягічных узораў дзеля назіраньня за матэрыяламі ў пародах, што дае інфармацыю аб дэфармацыі ў крышталічнай структуры пародаў. Яны таксама складаюць і аб’ядноўваюць вымярэньні геалягічных структураў, каб лепш зразумець арыентацыю разломаў і зморшчынаў і каб аднавіць гісторыю дэфармацыі горных пародаў у зададзеных рэгіёнах. Да таго ж, яны праводзяць мадэляваныя і лікавыя экспэрымэнты па дэфармацыі пароды ў розных умовах.

Аналіз структураў часта выконваецца шляхам нанясеньня арыентацыі розных аб’ектаў на стэрэасетцы, якая ёсьць стэрэаграфічнай праекцыяй сфэры на плоскасьць, у якой плоскасьці праецыруюцца як прамыя, а прамыя, у сваю чаргу, адбіваюцца як кропкі. Яны могуць быць скарыстаныя, каб знайсьці месцазнаходжаньне зморшчынавых восяў, адносіны паміж разломамі і ўзаемасувязі паміж іншымі геалягічнымі структурамі. Сярод найбольш вядомых экспэрымэнтаў у структурнае геалёгіі ёсьць экспэрымэнты, зьвязаныя з акрэцыйнымі прызмамі, якія ўяўляюць сабой зоны, у якіх горы цягнуцца ўздоўж канвэргентавых межаў тэктанічных плітаў. Гэта дапамагае паказаць сувязь паміж эрозіяй і формай горнага сьцягу. Гэтыя дасьледаваньні таксама могуць даць карысную інфармацыю аб шляхах мэтамарфізму празь ціск, тэмпэратуру, прастору і час.

Стратыграфія

Геалёгія 
Розныя колеры ўказваюць на розныя мінэралы, якія фармуюць гару Рытальлі-дзі-Леччы на Сыцыліі.

У лябараторыі стратыграфы аналізуюць узоры стратыграфічных разрэзаў, якія атрымоўваюць пры правядзеньні палявых работ, да прыкладу, зь сьвідравінаў. Стратыграфы таксама аналізуюць зьвесткі геафізычных дасьледаваньняў, якія выяўляюць разьмяшчэнне стратыграфічных адзінак у зямных нетрах=. Геафізычныя зьвесткі поруч з каратажам даюць магчымасьць атрымаць лепшае ўяўленьне аб нетрах, і стратыграфы часта выкарыстоўваюць кампутарныя праграмы, каб зрабіць гэта ў трох вымярэньнях. Затым стратыграфы могуць выкарыстоўваць гэтыя зьвесткі дзеля рэканструкцыі старажытных працэсаў, якія адбываліся на паверхні Зямлі, інтэрпрэтацыі мінулай будовы паверхні і вызначэньня месцазнаходжаньня месцаў здабычы вады, вугалю і вуглевадародаў.

У лябараторыі біястратыграфы аналізуюць узоры горных пародаў з паверхневага пласту і сьвідравінаў на прадмет знойдзеных у іх закамянеласьцяў. Гэтыя выкапні дапамагаюць навукоўцам датаваць ядро і зразумець асяродзьдзе, у якім месьцяцца адклады. Геахранолягі дакладна датуюць пароды ў стратыграфічным разрэзе, выяўляючы больш пасаваныя абсалютныя межы часу іхнага ўзьнікненьня і хуткасьці адкладаньня. Іншыя навукоўцы праводзяць дасьледаваньні пародаў з стабільнымі ізатопамі, каб атрымаць інфармацыю аб клімаце мінулага.

Структура

У склад геалёгіі ўключаюцца:

Асобную групу дысцыплінаў складаюць галіны прыкладанага значэньня:

і іншыя.

Асобную групу дысцыплінаў складаюць кірункі геалёгіі, якія зьявіліся на мяжы зь іншымі навукамі:

  • Геахімія;
  • Пэтрахімія;
  • Пэтрафізыка;
  • Тэктанафізыка;

і іншыя.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Геалёгія Геалягічныя мэтадыГеалёгія СтруктураГеалёгія Глядзіце таксамаГеалёгія КрыніцыГеалёгія Вонкавыя спасылкіГеалёгіяГрэцкая моваЗямляЗямная караМарсМесяц (спадарожнік)Навука

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Ігар СідарукПастава на каленяхЧасВіцебскі сшытакКатэхізіс Сымона Буднага.aqГідуныКойданаў22 красавікаДрысьвяты (вёска)Тодар КляшторныАкторы парнафільмаўСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАнатацыяРамантызмВасіль БыкаўФартэпіянаСяброўстваАркадзь КуляшоўВішнеў (Менская вобласьць)Сонечная энэргіяЛеў СапегаЖырандоляВагінальны сэксІван МележГеакэшынгNokia 5140Даўгерд (імя)КыргыстанМіжнародны стандартны кніжны нумарПарнаграфія ў сецівеСтурчурканКунілінгусІгар ТурСельская гаспадаркаРусіфікацыяБаранавіцкі раёнМарат МаркаўГалоўная старонкаДарога Р6 (Беларусь)НаркотыкЮрась БарысевічДротПаляшукВікісховішчаUbuntuПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуРод (біялёгія)Гісторыя МенскуРасейска-ўкраінская вайнаЮрка МонічМацьвей СьвідзінскіРасеяБерасьцеКруглянскі мостПабуджальны сказВіялянчэльM (неадназначнасьць)Сямейныя традыцыі славян (манэты)Раскіданае гняздо (п’еса)Чорная дзіркаКаханьне без пранікненьняЛюдвік ЗьвяждоўскіГрудзіАрцём АрашонакПолк імя Кастуся Каліноўскага28 красавікаСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтва633ШвайцарыяЦарства (біялёгія)Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь14 красавікаСлавамір АдамовічПолымя (часопіс)🡆 More