Абрэвіяцыя

Абрэвія́цыя (мовазнаўства) (па-лацінску: abbreviation — скарачэньне)  — працэс утварэньня словаў (абрэвіятураў) шляхам складаньня скарочаных асноваў.

Віды абрэвіяцыі

  1. Складовая — складанаскарочаныя словы ўтвараюць пачатковыя склады словаў, што ўваходзяць у словазлучэньне (філфак, унівэрмаг),
  2. Ініцыяльная — складанаскарочаныя словы ўтвараюцца з пачатковых гукаў, або літар, або літар і гукаў утваральных асноваў (літарная — БДУ; гукавая — СМІ; зьмешаная — ЦСКА).
  3. Тэлескапічная — складваюцца пачатак першага слова словазлучэньня і канец апошняга (ваенкамат — ваенны камісарыят),
  4. Складова-ініцыяльная — складваюцца склады адных словаў словазлучэньня і пачатковыя гукі ці літары іншых (КаМаз),
  5. Усячэньне — утварэньне новых словаў пры дапамозе скарачэньня ўтваральнай асновы без уліку яе марфэмнай будовы, г.зн. калі ўсячэньне адбываецца не на марфэмным шве (універ).

Утвораныя гэтым спосабам назоўнікі успрымаюцца як скарочаныя, таму што ў мове існуюць суадносныя зь імі поўныя словы або спалучэньні поўных словаў. У іншым выпадку яны ўспрымаюцца як нескарочаныя словы. Напрыклад словы кіно і мэтро ўжываюцца часьцей, чым кінэматограф і мэтрапалітэн.

Літаратура

  • Аляксандар Падлужны. Беларуская граматыка ў 2 частках / Мікалай Бірыла. — Менск: Навука і тэхніка, 1985. — Т. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. — 430 с. — 1050 ас.
  • Леў Шакун. Словаўтварэнне. — Менск: Вышэйшая школа, 1978. — 128 с.

Tags:

АбрэвіятураАснова словаЛацінская моваСлова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сі ЦзіньпінЮрбурскі раёнАнальны сэкс1917Босьнія і ГерцагавінаСтэфан VII (папа рымскі)Сьпіс гарадоў БеларусіЗалешчыкіФутболВугорская моваПальмакветныяМанПлоўдзіў1647Рэжым ЛукашэнкіПінскі раёнКарым Абдул-ДжабарАстанаУладзімер ДубоўкаРэн (горад)Каранавірусная інфэкцыя (2019)Лацінская моваБусел белыСтавоцкі сельсаветТэхасПалесьсеЧанстаховаДзьвінскЭліяс КанэцьціЛіцьвіныМікіта НайдзёнаўБеларускае нацыянальнае адраджэньнеВёскаІндуісцкія календарыМантыя ЗямліВалеры Жыскар д’ЭстэнСаудаўская АрабіяThe DoorsГрамадзянская вайна ў ЗШАДжозэф Остын ЧэмбэрлэнВульканШэньсіТурандотСартаЯнаўПалесьсе (прадпрыемства)АрыйБеларуская моваЭвэр БанэгаВагінальны сэксКастрычнікІркуцкая вобласьцьЛязо ОкамаКаталёнская ВікіпэдыяМуамар КадафіКітайЛеон (Гішпанія)Бродзка-Пасаўская жупаніяАлена СкірмунтДональд ТрампУйгурыДэсмонд ТутуГанзаВысоцакАўстрыяАрамунская ВікіпэдыяБеларуская ВікіпэдыяВершаваны памерКрамбамбуля (напой)СэксАнгкор-Ват🡆 More