Аляксандар Ёсіфавіч Падлужны (16 жніўня 1935, в.
Залесьсе, Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць — 21 лістапада 2005, Менск) — беларускі мовазнаўца, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук (1994), дырэктар Інстытуту мовазнаўства імя Я. Коласа (1989—2003), кіраўнік групы распрацоўнікаў сучасных афіцыйных правілаў беларускай мовы.
Аляксандар Падлужны | |
Дата нараджэньня | 16 жніўня 1935 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Залесьсе, Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць |
Дата сьмерці | 21 лістапада 2005 (70 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | акадэмік |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Р. Шатроўскі |
Узнагароды |
У 1959 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 1964 — асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства, з таго ж году — супрацоўнік інстытуту, дзе ў 1989 годзе стаў дырэктарам. У 1989 годзе абраны намесьнікам старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Доктар філялягічных навук (1982, доктарская дысэртацыя «Фанэтычная сыстэма беларускай мовы»), прафэсар (1989), чалец-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1989), акадэмік (1994). З 1997 году — акадэмік-сакратар Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі Беларусі. З 2002 — загадчык аддзелу Інстытуту мовазнаўства.
Займаўся праблемамі сучаснай беларускай мовы і соцыялінгвістыкі, у разьдзелах беларускай фанэтыкі і фаналёгіі, сучаснай беларускай лексыкалёгіі, граматыкі, правапісу і культуры мовы, моўнай палітыкі.
У 1990-я быў намесьнікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненьні беларускага правапісу і кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту новай рэдакцыі «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі». Пад яго кіраўніцтвам былі складзенцыя «Вынікі» камісіі з апісаньнем асноўных падыходаў да зьмены існуючых нормаў правапісу і праект новай рэдакцыі «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аляксандар Падлужны, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.