Мікалай Бірыла

Мікала́й Васі́левіч Біры́ла (10 верасьня 1923, в.

Скварцы, Койданаўская воласьць, Менскі павет, БССР — 30 верасьня 1992) — беларускі мовазнавец. Акадэмік АН Беларусі (1977, чалец-карэспандэнт 1972), доктар філялягічных навук (1969), прафэсар (1971). Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1978).

Мікалай Бірыла
Мікалай Бірыла
Дата нараджэньня 10 верасьня 1923(1923-09-10)
Месца нараджэньня вёска Скварцы, Койданаўская воласьць, Менскі павет, БССР
Дата сьмерці 1 кастрычніка 1992(1992-10-01) (69 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Менскі пэдагагічны інстытут (1947)
Занятак мовазнаўца, дыялектоляг
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Акадэмія навук БССР (1947—1992)
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d]
Узнагароды Знак Пашаны (1976), Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1978)

Біяграфія

Удзельнік Другой сусьветнай вайны ў складзе партызанскага атраду. Закончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1947). З 1947 г. у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі. У 1956—1958 гг. прафэсар катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. З 1959 г. у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, з 1977 г. адначасова выконваючы абавязкі акадэміка-сакратара. У 1982—1992 гг. акадэмік-сакратар Аддзяленьня грамадзкіх навук АН Беларусі. Навуковыя працы ў галіне беларускай дыялекталёгіі, сучаснай беларускай літаратурнай мовы, анамастыкі і лексыкаграфіі. Аўтар манаграфіяў «Беларуская антрапанімія» (т. 1—3, 1966—1982), «Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове» (1986). Суаўтар прац «Дыялекталягічны атляс беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—1969; Дзяржаўная прэмія СССР 1971), «Беларуская граматыка» (ч. 1—2, 1985—1986), «Лексічны атлас беларускай мовы» (т. 1, 1992) і інш. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і рэдагаваньні слоўніка «Славянская анамастычная тэрміналёгія» (Скопле, 1983), «Слоўніка беларускай мовы» (1987).

Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Выбраная бібліяграфія

  • Бірыла М. В. Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў (рускай, украінскай, польскай). Мінск, 1963.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораные ад апелятыўнай лексікі. Мінск, 1969.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 3. Структура ўласных мужчынскіх імен. Мінск, 1982.
  • Бірыла М. В. Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Мінск, 1986.
  • Бірыла М. В. Тыпалогія і геаграфія славянскіх прозвішчаў. Мінск, 1988.
  • Бірыла М. В. Слоўнік націску ў беларускай мове. Мінск, 1992.
  • Бірыла М. В., Ванагас А. П. Літоўскія элементы ў беларускай анамастыцы. Мінск, 1968.
  • Бірыла М. В., Лемцюгова В. П. Анамастычныя словоўтваральныя элементы на ўсходне- і заходнеславянскіх мовах. (Адантрапанімічныя айконімы). Мінск, 1973.
  • Бирилло Н. В., Булахов М. Г., Судник М. Р. Белорусский язык // Языки народов СССР, т. 1. М., 1966.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.

Крыніцы

Tags:

Мікалай Бірыла БіяграфіяМікалай Бірыла Выбраная бібліяграфіяМікалай Бірыла ЛітаратураМікалай Бірыла КрыніцыМікалай БірылаАН БеларусіБССРКойданаўская воласьцьМенскі павет (Менская губэрня)Скварцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Давернае кіраваньнеДзяржаўная прэмія БССРЮлі ТаўбінБеларускі альфабэтПавал ДураўВыказьнікПол Энтані СамуэлсанУсевалад ІгнатоўскіПорнасайтРэформа беларускага правапісу 1933 годуАлаіза ПашкевічСпарышМіхась БашлакоўЁган Зыгмунт ДэйбельЯзэп ВаронкаПрыназоўнікКонтаўтыРаскіданае гняздо (п’еса)Валянцін АкудовічVirusTotalЛіцьвіныСьвятлана ЦіханоўскаяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАстраглядыТана (возера)КотГотшалк (імя)Іван МележНазоўнікТурніры Вялікага шлемаМаркёрДотык пісі рукоюПольшчаІгар ТурМарына ВасілеўскаяУладзіслаў Сыракомля1775Carpe diemЯн ЧыквінМантвілыПалац Сапегаў (Менск)ПрыслоўеЭмбэр ГердЛічэбнікВіктар ГалаванаўЭякуляцыяПесьня пра зубраКарыбут (імя)Этнічная тэрыторыя беларусаўКарыят (імя)1989Савецкі партызанскі рух у БеларусіРусіфікацыя БеларусіСтаніслаў ВалодзькаГішпанская моваПрыквэлЛізаньне похвыГрамадзкі набытакУсебеларускі народны сходСказНарушэвічыЖаночая эякуляцыяМаршы недармаедаўГелгудыАнатоль Грачанікаў🡆 More