Барсэлёна: места ў Каталёніі (Гішпанія)

Барсэлёна (па-гішпанску: Barcelona і па-каталянску: Barcelona) — горад у паўночна-ўсходняй Гішпаніі на ўзьбярэжжы Міжземнага мора.

Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з аналягічнай назвай і сталіцай Каталёніі. Знаходзіцца за 120 км ад мяжы з Францыяй. Барсэлёна другі паводле колькасьці насельніцтва горад Гішпаніі й дзясяты Эўрапейскага Зьвязу. Зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам краіны. Мае вялікі марскі й аэрапорт.

Барсэлёна
гішп. Barcelona
раён 22@, Саграда Фамілія, стадыён «Камп Ноў», замак Трох Цмокаў, Нацыянальны палац, пляж пры гатэлі «W Barcelona»
раён 22@, Саграда Фамілія, стадыён «Камп Ноў», замак Трох Цмокаў, Нацыянальны палац, пляж пры гатэлі «W Barcelona»
Барсэлёна: Тапаніміка, Гісторыя, Клімат Барсэлёна: Тапаніміка, Гісторыя, Клімат
Герб Барсэлёны Сьцяг Барсэлёны
Першыя згадкі: ІІІ стагодзьдзе да н. э.
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Каталёнія
Правінцыя: Барсэлёна
Кумарка: Барсэлянэс
Мэр: Хаўмэ Кальбоні Куадрада[d]
Плошча: 101,4 км²
Унутраны падзел: 10 раёнаў
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 1 620 809 чал.
шчыльнасьць: 15 984,31 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +34 93
Паштовыя індэксы: 080xx
INE: 08 0193
Нумарны знак: B
Геаграфічныя каардынаты: 41°22′57″ пн. ш. 2°10′37″ у. д. / 41.3825° пн. ш. 2.17694° у. д. / 41.3825; 2.17694 2°10′37″ у. д. / 41.3825° пн. ш. 2.17694° у. д. / 41.3825; 2.17694
Барсэлёна на мапе Гішпаніі
Барсэлёна
Барсэлёна
Барсэлёна
Барсэлёна: Тапаніміка, Гісторыя, Клімат Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.barcelona.cat

Барсэлёна займае 100,4 км² плошчы, а колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,7 млн чалавек (разам з прыгарадамі — 3,8 млн чалавек).

У 1992 годзе тут праходзілі летнія Алімпійскія гульні.

Тапаніміка

Першакрыніца назвы Барсэлёна невядомая, наконт гэтага існуюць розныя тэорыі й інтэрпрэтацыі чытаньня. Назва места ўзьнікла магчыма зь фінікійскае мовы як Баркэно (Barkeno). Маюцца сьведкі на старажытнай манэце з надпісам рукапісным ібэрыйскім шрыфтам, што гучыць на старажытнагрэцкай як Βαρκινών, Barkinṓn.

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў ІІІ стагодзьдзі да н. э. як рымская калёнія, але паступова стала адным з буйных гандлёвых цэнтраў Міжземнага мора. Некаторы час горад належаў Картагену, але пасьля Другой Пунічнай вайны зноў увайшла ў склад Рымскай імпэрыі. Пасьля распаду Рымскай імпэрыі горад быў заваяваны ў 406 годзе вандаламі, а ў 416 годзе вэстготамі, якія ўтварылі ў Гішпаніі ўласную дзяржаву. Некаторы час Барсэлёна была сталіцай гэтай дзяржавы.

У 712 годзе горад быў заваяваны маўрамі й каля стагодзьдзя знаходзіўся пад іх уладай. У 801 годзе быў заваяваны сынам Карла Вялікага — Людовікам і стаў сталіцай краіны, залежнай ад імпэрыі Карла Вялікага. З 874 да 1137 году Барсэлёна была сталіцай незалежнага графства, а потым стала сталіцай Арагонскага каралеўства. Пасьля аб’яднаньня Арагону з Кастыліяй горад перажываў заняпад.

Падчас вайны за гішпанскую спадчыну 1705—1714 гадоў Барсэлёна была занятая ангельскімі войскамі. Падчас Напалеонаўскіх войнаў у Гішпаніі вакол Барсэлёны адбылася некалькі буйных бітваў. Падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі горад быў цэнтрам рэспубліканскіх войскаў.

У ХХ стагодзьдзі Барсэлёна перажыла буйное разьвіцьцё гандлю й прамысловасьці. У наш час гэта сучасны горад, жыхары якога маюць высокі ўзровень жыцьця.

У 1924 годзе быў адкрыты мэтрапалітэн.

Клімат

Барсэлёна знаходзіцца ў зоне міжземнаморскага клімату, зь цёплымі й вільготнымі зімамі й сухімі, сьпякотнымі летамі. Самыя нізкія тэмпэратуры назіраюцца ў студзені й лютым (+10 °C). Вельмі рэдка выпадае сьнег. Самымі сьпякотнымі месяцамі зьяўляюцца ліпень і жнівень, калі сярэдняя тэмпэратура сягае +30 °C (самая высокая зарэгістраваная тэмпэратура склада +38,6 °C).

Дэмаграфія

Барсэлёна: Тапаніміка, Гісторыя, Клімат 
Барсэлёна з самалёту

Насельніцтва гораду налічвае каля 1,6 млн чалавек, а разам з прыгарадамі каля 3,8 млн чалавек. 62% насельніцтва гэта каталёнцы, 23,5% — гішпанцы, 13,9% — іншыя (эквадорцы, пэруанцы, мараканцы, калюмбійцы, аргентынцы і г. д.).

У 1900 годзе колькасьць насельніцтва складала 533 тыс. чалавек ды хутка расла да 1950 году, калі ў Барсэлёну прыяжджалі жыхары меней разьвітых раёнаў краіны. Самая высокая колькасьць насельніцтва гораду была ў 1979 годзе калі тут жыло 1 906 998 чалавек.

Адміністрацыйны падзел

З 1997 году Барсэлёна падзелена на 10 раёнаў:

  • Сіўтат Вэля
  • Ейшамплэ
  • Санс-Монжуік
  • Лэс Кортс
  • Сарыя-Сан Жэрвасі
  • Грасія
  • Орта-Гінардо
  • Ноў Барыс
  • Сант Андрэў
  • Сан Марті

Эканоміка

Барсэлёна зьяўляецца адным зь першых раёнаў Эўропы, дзе пачалася індустрыялізацыя (у канцы XVIII стагодзьдзя). У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя горад пераўтварыўся ў буйны цэнтар лёгкай прамысловасьці й машынабудаваньня. Пасьля гэтага прамысловасьць грала асноўную ролю ў жыцьці гораду, але нашы дні абслугоўваючы сэктар пачынае пераважаць над прамысловым. У наш час асноўнымі галінамі прамысловасьці Барсэлёны зьяўляюцца лёгкая, хімічная, фармацэўтычная, аўтамабільная й электронная галіны. У Барсэлёне знаходзяцца аўтамабільныя заводы «СЕАТ», а таксама «Рэно», «Пэжо» і «Форд».

Барсэлёна штогод прымае кірмаш «La Fira», а таксама тут праводзяцца шматлікія міжнародныя эканамічныя форумы.

Асобы

Заўвагі

Вонкавыя спасылкі

  • Раман Цыбульскі (5 сакавіка 2012) Усім хамон. Мультымэдыя-часопіс «34». Праверана 14 сакавіка 2012 г.

Tags:

Барсэлёна ТапанімікаБарсэлёна ГісторыяБарсэлёна КліматБарсэлёна ДэмаграфіяБарсэлёна Адміністрацыйны падзелБарсэлёна ЭканомікаБарсэлёна АсобыБарсэлёна ЗаўвагіБарсэлёна Вонкавыя спасылкіБарсэлёнаГішпанская моваГішпаніяКаталянская моваКаталёніяМіжземнае мораПрамысловасьцьФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь РазанаўНацыяналізмЛетува (каралеўства, 1918)Вулька Сіманавіцкая20051877МачанкаШчучынПарнаграфія ў ЯпонііЗіновій ПрыгодзічСмаргонскі раёнБССРДотык пісі рукоюЭканомікаАчарэцінаЛязьбійская парнаграфіяВікіПаэтМарыянскі жолабКропка (знак прыпынку)Раскіданае гняздо (п’еса)Алесь АркушЭякуляцыяСямейства (біялёгія)Жалейка (зборнік)Востраў сьлёзАсадкаШвэцыяГоУладзімер Арлоў (гісторык)БерасьцеЮрась ШамецькаСпадчына (верш)Сьпіскі замакПастава 69МагілёўІталіяАндрэй ХадановічМаксім ТанкСэрцаЯзафат КунцэвічРасонскі раёнВікінавіныКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Ваенная апэрацыяПрыродаВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)УнівэрсытэтЖанчына зьверхуЛацінская моваТаварыства беларускай школыЭліза АжэшкаАркадзь КуляшоўАлесь БадакВалянцін АкудовічПорнасайтСельская гаспадарка БеларусіДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Парнаграфія ў ЗШАМіхась БаразнаЛесьбійская эротыкаМаксім БагдановічПадвойнае пранікненьнеПэтэр ПэлегрыніМустафа Кемаль АтатуркБеларускае нацыянальнае адраджэньне🡆 More