Сьнег

Сьнег — атмасфэрны ападак крышталікаў лёду ў выглядзе шасьцікутных зорак, злучаных у шматкі сьнегу.

Апады сьнегу, спалучаныя з халодным ветрам, называюць завірухай. Зярністы сьнег — сьнег у выглядзе вельмі малых крышталікаў лёду зь сярэднім памерам меней за 1 мм. Сьнежны покрыў мае дужае экалягічнае значэньне, ахоўвае глебу і расьліны ад моцных маразоў.

Сьнег
Фірнавы сьнег

Сьнег ёсьць адной з прамежкавай стадыяў замарожанай крышталічнай вады ў ейным жыцьцёвым цыклі, пачынаючы з моманту, калі яна крышталізуецца ў атмасфэры і да выпадзеньня, уляганьня і назапашваньня на паверхні, а ў канчатковым рахунку раставаньня і ператварэньня ў ваду. Назапашаны сьнег, выпалы на зямлю, утварае сьнежныя гурбы. З часам такія гурбы зьведваюць мэтамарфозы, шляхам размарожваньня і адтаваньня. Там, дзе клімат дастаткова халодны для назапашваньня кожны год нерасталых гурбаў сьнегу, можа ўтварыцца ледавік. У адваротным выпадку, як правіла, сьнег растае сэзонна, у выніку чаго ручаі і рэкі сілкуюцца расталай вадой, а таксама папаўняюцца запасы падземных водаў.

Асноўныя засьнежныя вобласьці Зямлі ўключаюць у сябе палярныя вобласьці, верхнюю палову паўночнага паўшар’я і горных раёны па ўсім сьвеце, дзе дастаткова вільгаці і назіраюцца нізкія тэмпэратуры. У паўднёвым паўшар’і, сьнег абмежаваны ў асноўным горнымі раёнамі, акрамя Антарктыды.

Утварэньне крышталяў

Сьнег 
Кожная сьняжынка непаўторная

Сьнег узьнікае, калі маленькія кроплі вады ў аблоках далучаюцца да пылавых крупінак і замярзаюць. Крышталікі лёду, якія зьяўляюцца пры гэтым, не перавышаюць на пачатку 0,1 мм, падаюць уніз і растуць у выніку кандэнсацыі на іх вільгаці з паветра. Шасьцікутавыя зоркі ўтвараюцца ў выніку асаблівай структуры малекул вады, магчымыя куты толькі 60° і 120°.

Пры хуткіх зрухах паветра крышталікі неаднаразова вэртыкальна рухаюцца ў атмасфэры, часткова таючы і крышталізуючыся ізноў. У выніку гэтага ўтвараюцца зьмяшаныя формы. Пры гэтым існуе такая разнастайнасьць, што існаваньне аднолькавых сьняжынак немагчыма.

Сьняжынкі

Белы колер абумоўлены ўтрыманьнем у сьняжынцы паветра. Сьвятло адлюстроўваецца на паверхнях паміж крышталікамі і паветрам і расьсейваецца. Сьняжынкі складаюцца на 95% з паветра, што абумоўлівае нізкую гаматнасьць і параўнальна павольную хуткасьць падзеньня (0,9 км/г).

Самая вялікая сьняжынка мела дыямэтар 12 см, але звычайна сьняжынкі маюць каля 5 мм у дыямэтры пры масе 0,004 г.

Раставаньне

Сьнег растае пры тэмпэратурах паветра вышэй за 0 °C ці ад сонечнага сьвятла. Вільготнае паветра спрыяе раставаньню. Шматлікія рэкі, якія маюць выток з горных рэгіёнаў атрымліваюць значную частку свайго воднага патоку ад сьнегараставаньня. Часта гэта надае яскрава выражаны сэзонны характар сілы патоку ў выніку пэрыядычнага затапленьня на працягу вясновых месяцаў і, па меншай меры, у сухіх горных раёнах, як горы захаду ЗША ці на большай частцы тэрыторыі Ірану і Аўганістану, і вельмі нізкую сілу патоку на астатную частку года. У адрозьненьне ад гэтага, калі большая частка воднага патоку забясьпечваецца праз раставаньне зь ледавіковых ці амаль ледавіковых абласьцёў, раставаньне звычайна прыпадае на цёплы сэзон, зь пікавай сілай патоку ў сярэдзіне лета ці да ягонага заканчэньня.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сьнег  Сьнегсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Сьнег Утварэньне крышталяўСьнег СьняжынкіСьнег РаставаньнеСьнег КрыніцыСьнег Вонкавыя спасылкіСьнегЛёд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэйтан (карціна Яна Матэйкі)Google ChromeВокаЮдаізмСамасей1877Вялікі выбухФабіян АбрантовічІнтымная лірыкаУкраінаБеларуская мінуўшчына (часопіс)28 красавіка2009Алег ЖданЯнка СіпакоўСудаЛацінская моваКурыцаMemento moriБДСМВільняЯўген ПанасенкаўВасіль ЖуковічСувязь (тэхніка)Расейская акупацыя БеларусіПінгвіныISO 3166-1Кузьма ЧорныЛявон ВашкоКубак Ангельшчыны па футболе27 красавіка29 красавікаDNSПорнасайтОйча нашРэчыцаРусізмЯнка КупалаАкторы парнафільмаўАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўДзеньБаранавічыМрояАлег СалтукГарбатаHromadske.TVАлтайУладзіслаў СыракомляЯдзерная зброяГорадІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуАркадзь КуляшоўМесяц (каляндар)Ігар БабкоўШвайцарыяБлогЧарнобыльская катастрофаТравеньЛіпкі (этнаграфічная група)Фэрдынанд РушчыцМікола ЕрмаловічВольга КараткевічБакаляўрВадзім БолбасХрысьціянстваСонечная сыстэмаІракКіеўАрхангельскГарэлкаМарына ВасілеўскаяГомельМэксыкаПтушкіФарс (астан)🡆 More