Парнаграфія Ў Зша

Парнаграфія ў ЗША пачала існаваць разам зь першымі людзьмі, якія пасяліліся на сучасных землях ЗША.

Бялявая жанчына ў ружовай блюзцы й чорнай мініспадніцы сядзіць на стале. Яна настойліва трэцца аб трусы мужчыны, які стаіць паміж яе ляжак. На зямлі іншая жанчына сядзіць і здымае іх. Каля яе яшчэ стаіць сьветлік, які асьвятляе ўсіх трох.
На здыманьні амэрыканскае парнаграфіі

Распаўсюджаньне

Разьвіцьцё тэхнікі ў XX і XXI стагодзьдзях пераўтварыла порнавырабы з «цяжка здабываемага» ў 1960-ыя гады, у даступнае для любога вырабы ў пачатку XXI ст. У 1960-ыя гады іх называлі ў ЗША «Блакітнае дзіва» ад Энды Варголь. З 1969 па 1984 гады быў час пад назваю «Залаты век порна» й «Дамашняга порна». З 1990-ых гадоў порна ў ЗША пачало распаўсюджвацца праз ЭВМ, а з разьвіцьцём сеціва людзі ў краіне былі затоплены порнавырабамі. У цэлым у ЗША не выдаюць законы аб абмежаваньні распаўсюду порнавырабаў праз сеціва, што выдзяляе ЗША сярод іншых краінаў сьвету.

Барацьба

У ЗША прымянялі хітрыя правілы па барацьбе з порнавырабамі й іх распаўсюджваньнем:

  • забарона продажу
  • абмежаваньне колькасьці гледачоў (слухачоў) у кінатэатры
  • вырэзваньне з кінастужкі «непрыстойных дзеяў»
  • спробы прыраўнаць да прастытуцыі паказ порнавырабаў для абмежаванае колькасьці гледачоў.

У ЗША была пастаянная барацьба паміж жаданьнем забараніць паказ порнавырабаў, сувязьзю порнавырабаў з прастытуцыяй, азначэньнем непрыстойнасьці, свабодаю творчасьці й выказваньня свае думкі.

Заступнікі парнаграфіі ў ЗША часта шукаюць апраўданьні ў асноўным законе краіны, дзе маецца т. зв. «першая папраўка». Яна, паводле іхняй думкі, дае ім права спакойна й законна распаўсюджваць парнаграфію, бо тая «першая папраўка» захоўвае ад кары свабоду выказваньняў. Праўда, суды над людзьмі за порнавытворчасьць ідуць часта. Нават, Вярхоўны суд ЗША прымае па іх рашэньні, якія вельмі супярэчлівыя.

Мінулае

Порнавырабы ў ЗША зьявіліся адразу ж пасьля прыбыцьця людзей з Эўропы. Большасьць порнавырабаў да пачатку 20 ст. была з-за мяжы, з Эўропы. Яе прывозілі на караблях разам зь людзьмі, якія хацелі жыць у ЗША. З 18 ст. галоўным дастаўшчыкам порнавырабаў была Францыя. Адтуль прывозілі г. ч. малюнкі й кнігі. Голыя целы малявалі на гуляльных картах, паштоўках, паштовых картках, календарах і іншыя друкарскіх вырабах. Бальшыня вырабаў мела малы наклад і былі чорна-белымі. З павелічэньнем тавараабмену з Эўропай у пачатку 20 ст. колькасьць порнавырабаў пачало расьці. Распаўсюджаньне Бальшавіцкіх поглядаў таксама прывяло да росту порнавырабаў.

З 1880-ых гадоў у ЗША ўрад пачаў разьвіваць друк. Большасьць насельнікаў краіны была няпісьменнай і не магла чытаць, таму значную частку вырабаў рабілі з малюнкамі. Для гэтага друкарні наймалі адпаведных работнікаў, якія маглі зрабіць для друкарні адціскі з малюнкамі. Рынак пачаў карыстацца паслугамі тых работнікаў для вырабаў «непрыстойных» адціскаў. Гэта дало магчымасьць для выкарыстаньня ў друкарнях адціскаў для падпольнага друку порнавырабаў — малюнкаў. Праўда ўсе тыя друкаваныя порнавырабы былі чорна-белыя. Рознакаляровыя малюнкі была рэдкасьць.

Першыя друкарскія множныя машыны ў ЗША пачалі прывозіцца з Эўропы. У 1855 годзе была прывезеная першая множная друкарская машына. Разам з друкам карысталіся «рухомымі карцінкамі» прыдуманымі братамі Люм'ер. Усе гэтыя прылады паціху выкарыстоўвалі для вытворчасьці порнавырабаў:

  • чорна-белыя лісткі
  • чорна-белае кіно.

Стварэньне парнафільмаў пачалося пасьля паказу першага кіно Люм’ераў у 1985 годзе ў Францыі. Два першых порнавытворцаў — Эжэн Піро й Альбэрт Кічнэр. А. Кічнэр першым стварыў порнакіно пад назваю «Лер». У 1896 годзе дзіва пад назваю «Марыя перад сном» паказала голае цела (стрыптыз) жанчыны Люіс Вілі. Вырабы Піро стварылі новую плынь для францускіх «рухомых карцінак», дзе паказваліся голыя жанчыны. Астатнія вытворцы кіно ўбачылі ў гэтым новы рынак, дзе можна зарабіць грошы. У ЗША айчынная порнавытворчасьць пачалася з чалавека, які выкарыстаў зроблены Томасам Эдысанам прыладу для стварэньня кароткага дзіва — голая жанчына вылазіць з ваны й выбягае з пакою.

Парнаграфія Ў Зша 
Продаж порнавырабаў, м. Дулют, Мінэсота, ЗША (1978)

У 20 ст. час парнафільмаў пачался зь «немага кіно» 1920-ых гадоў і працягнулася да пасьляваеннага часу, пакуль не зьявіліся ЭВМ і сеціва. Новыя прылады далі магчымасьць даставаць порнавырабы новымі спосабамі, якія давалі магчымасьць абыходзіць забароны. Вытворчасьць і продаж шырокаму колу людзей і прадпрыемстваў кінапраектараў стала магчымым пры ўмове нізкіх цэнаў на іх. Многія паспалітыя людзі змаглі мець свае кінапраектары й прылады для здымак кіно. Зьявілася «дамашняе відэа», а разам зь ім самаробнае порна. Прадпрымальнікі ЗША заўважылі сусьветныя «тэндэнцыі» ў Эўропе, дзе попыт на «непрыстойныя запісы» пачалі задавальняць з дапамогай сучасных сродкаў. Гэта прывяло да зьяўленьня «тэатраў для дарослых», лавак пад назваю сэкс-шоп, дзе былі «петлі» — гутарковая назва выразанай у сьцяне дзіркі ў выглядзе кругу, празь якую можна было глядзець непрыстойныя «рухомыя карцінкі».

У пачатку 20 ст. рынкі ў ЗША былі запоўненыя габрэямі-купцамі. Некаторыя зь іх прадавалі расказы з плоцкім зьместам.

З 1980-ых гадоў у ЗША пачалі вырабляць відэамагнітафоны й г. зв. «касэты дамашняга відэа» (КДВ). Яны далі магчымасьць кожнаму глядзець кіно дома. Адна ўласьцівасьць КДВ — дзіва на іх можна было сьціраць, а потым запісаць свае. Пачаўся «народны» распаўсюд дзіва з дапамагаю «відзікаў» любога кіно, ў тым ліку порна. Людзі сталі ў ЗША глядзець дзіва без паходу ў кінатэатры. КДВ з новым дзівам можна было купіць на рынку ў любога прадаўца. ЗША былі заваленыя непрыстойнай парнаграфіяй на КДВ.

У 1990-ыя гады ў ЗША КДВ патроху пачало выцясьняць дзівадыскі. Яна давалі больш якаснае дзіва й гук, чым КДВ. Дзівадыскі давалі выбар глядзець:

  • запіс
  • гульня на прыстаўцы, або ЭВМ.

У 1990-ыя гады пачалі вырабляць непрыстойныя гульні на ЭВМ.

З дапамогаю тэлефонаў з аднаго ЭВМ можна было перасылаць «веды», а «народныя ўмельцы» пачалі перасылаць порнавырабы. Так сеціва стала крыніцаю порнавырабаў, праўда, відэа дасылалася гадзінамі, а «карцінкі» хвілінамі. Пазьне з разьвіцьцём спосабаў перадачы дзіва пачалі карыстацца вэбкамэрамі для прамой сувязі й для перадачы дзіва з голымі целамі. Асобы празь сеціва зьвязваліся са спажыўцамі й напрамую ім давалі «неабходнае» — віртуальны сэкс».

У 2010-ыя гады дзівадыскі патроху сыходзілі ў нябыт. Перадача празь сеціва стала адным з галоўных спосабаў перадачы порнавырабаў для:

  • продажу
  • дармовага паказу

Сеціва завалена порнавырабамі, іх можна запісваць, множыць, перасылаць далей іншым людзям без аніякае платы, што стала кашмарам для буйных вытворцаў порнавырабаў.

Абнародваньне

Цісьненьне

Амэрыканскія порначасопісы былі пад пастаянным ціскам улады й грамадзтва. Іх часта забаранялі, каралі па розных прычынах:

  • распальваньне варожасьці
  • парушэньне грамадзкай прыстойнасьці
  • прастытуцыя, або яе арґанізацыя.

Мабыць, самы вядомы ў ЗША й сьвеці порначасопіс — Плэйбой. Іншым меньш вядомым часопісам для дарослых можна назваць Пэнтгаўс, які ў ЗША ня меньш вядомы чым Плэйбой. Яшчэ можна назваць часопіс Гастлер. У цэлым да гэтага дня ў грамадзтве ЗША няма адзінага погляду на «вяліканакладныя» порначасопісы.

Многія порначасопісы краіны пачалі стварацца на аснове асьвятленьня пэўных плыняй порнавырабаў:

  • «Бэрэлі лігаль» паказваў мяккае порна з удзелам жанчын 18 — 23 гадоў
  • «Гастлер сьвет ног» паказвае жаночыя ногі й стопы
  • «Пэрфэкт 10» паказвае жанчын «праўдзівых» без папярэдніх «ліфтынагаў»
  • «Гей» часопіс для гееў і жанчын, дзе паказваюцца толькі мужчыны 18 — 25 гадоў
  • «Плэйгёрл» паказвае жанчын 18 — 23 гадоў.

Кнігарні ЗША павінныя былі падпарадкоўвацца асобным правілам выдуманых для іх, пры чым у розных частках краіны былі розныя правілы для продажу тавараў «для дарослых».

Дзіва й плата за яго

Большасьць порнавырабаў у ЗША ствараецца ў выглядзе «рухомага дзіва» й раздаецца празь сеціва. Рынак вельмі шырокі, але маюцца асноўныя плыні:

  • МЖ — галоўная плынь.

Іншыя меней значныя плыні на рынку краіны:

  • Зьдзек, цкаваньне, біцьцё:
    • ММ — удзельнічаюць толькі мужчыны
    • ЖЖ — удзельнічаюць толькі жанчыны
    • МЖ або ЖМ — удзельнічаюць мужчына і жанчына
  • Міжрасавая
  • ММ — удзельнічаюць толькі мужчына
  • ЖЖ — удзельнічаюць толькі жанчыны.

У пачатку 20 ст. большасьць порнавырабаў у ЗША прывозілі з-за мяжы, з Эўропы. Ўсё ж такі можна назваць некаторыя «айчынныя вырабы»:

  • «Цуда невядомага сьвету» (1927)
  • «Праўдзівыя расказы» (1933)
  • «Добры год» (1950-ыя)
  • «Спрытны Алек» (1951)
  • «Юртэма» (1956 — 1958)
  • «Блакітнае дзіва» (1969)
  • «Глыбокая глётка» (1972)
  • «Чорт і цётка Джонз» (1973)
  • «Адкрыцьцё Місты Бэтговэн» (1976).

У 1970-ыя гады ў ЗША порнавытворчасьць была пад панаваньнем Штурмана.

У ЗША маецца каля 40 прадпрыемстваў, якія вырабляюць дзіва «для дарослых», дзе паказваюцца плоцкія дзеяньні мужчыны з жанчынаю. Гэта найбольшая колькасьць, бо нідзе няма столькі вытворцаў. Галіна вытворчасьці мае сваіх вытворцаў, прадаўцоў, захавацеляў, уласьнікаў крамаў, распаўсюднікаў, сеткі кабэльных тэлебачаньняў, замежных пакупнікоў. Гэта пацьвярджае заснавальнік «Відэа навіны для дарослых» Пол Фішбэйн. Вытворчасьць сабраная ў Даліне сьв. Фэрнанда (асноўныя вытворцы ў Чацворт, Рэзэда й Ван-Нюз) і Ляс-Вэгас, дзе маецца больш за 200 прадпрыемстваў «для дарослых». адно з самых вялікіх у ЗША прадпрыемстваў «для дарослых» Вівід забава зарабляе 100 млн даляраў у год і выпускае каля 60 новых дзіваў «для дарослых» у год. Яно іх прадае крамам, гасьцініцам, кабэльным тэлебачаньням і ў сеціва. «Вівід забава» мае два аддзяленьні:

  • Wicked Pictures
  • Digital Playground.

У Калярада маецца New Frontier Media, якое адначасова прадае большасьць вырабаў «Вівід забава» й прадае свае ўдзелы ў Наздак (зь лістапада 2000). «Вівід забава» мае аддзяленьне для продажу гішпанамоўных порнавырабаў — Private Media Group.

У 1980-ых гг у ЗША большасьць дзіва «для дарослых» пачало прадавацца на КДВ, але яно было нізкай якасьці. Аднак колькасьць прададзеных касэтаў расло. У 1985 годзе іх прадалі на 85 млн даляраў, а ў 1993 годзе на 500 млн даляраў. Касэты давалі магчымасьць перазапісваць дзіва з адной касэты на другую ў любой хаце, любому простаму амэрыканцу. Гэтыя незаконныя самаробныя множальнікі порна значна нашкодзілі буйным вытворцам порнавырабаў. У 1999 годзе ў ЗША было 711 млн даходу ад продажу жорсткага порна. 11 300 жорсткіх порнафільмаў было створана ў 2002 годзе.

Парнаграфія Ў Зша 
Рон Джэрэмі й Стормі Дэніелз у сакавіку 2007

У той час, казаў Фішбэйн, больш 800 млн даляраў зарабілі на кіно «для дарослых». Яно было на касэтах і на дысках. Касэты былі больш прыдатныя для непрыстойных дзіваў, бо іх можна было перапісаць на другую касэту ў хаце кожным паспалітым чалавекам. Дыск жа ня мог такога даць, хоць і якасьць запісу на дыску была лепшая чым на касэце.

Значная частка спажыўцоў порнавырабаў былі мужчыны. У 21 ст. порнавытворцы зьвярнулі ўвагу на жанчын. У 2000 годзе ў ЗША каля 9% жанчын спажывала порнавырабы, а чатыры гады пазьней 53% жанчын спажывалі порнавырабы .

Амэрыканскае тэлебачаньне, якое бярэ плату за прагляд дзіва «для дарослых», не падпадае пад Закон «Аб сувязі». Амэрыканскія кабэльныя сеткі Сеткі кабэльнага й спадарожнікага тэлебачаньня маюць шэсьць галоўных каналаў «для дарослых». Большасьць зь іх (асабліва «Плэйбой ТБ», «Пэнтгаўз ТБ» і “Гастлер ТБ» (яшчэ маецца «Гастлер дзіва», створанае Лары Флінтам)) падтрымліваецца вядомымі порначасопісамі ЗША. У 1999 годзе «Прадпрыемства Плэйбой» прадала «Вівід забава» малы тэлеканал, які быў перайменаваны ў «Гарачая сетка». Пазьней «Вівід забава» запусьціла яшчэ два каналы — «Гарачая зона» й «Вівід ТБ». Гледачы заплацілі 400 млн даляраў за ўвесь год, каб глядзець жорсткае порна «Вівід забава». Яно адабрала ў «Плэйбой» месца ўладальніка найбольшай у сьвеці сеткі каналаў ТБ «для дарослых». Аднак пасьля суду 2000 году “United States v. Playboy Entertainment Group” «Плэйбой» вымушаны быў «купіць» назад трох каналаў у «Вівід забава» ў 2001 годзе. Заразь сетка ў «Плэйбой» мае назву «Плэйбой спэцыя плятына» й яна наказвае жорсткую парнаграфію

Некаторыя прадпрэмствы ЗША — найбольшыя прадаўцы парнаграфіі. Сярод іх News Corporation's DirecTV «Навіны прадпрыемства». Камкаст, найвялікшая сетка кабэльнага ТБ, аднойчы мела выручку 50 млн даляраў ад продажу дзіва «для дарослых». Выручка «Плэйбой» і «Гастлер» ад продажу былі малыя.

Відэагульні й малюнкі

Майкрасофт доўга не давала дазволу на выкарыстаньне свайго ПЗ для стварэньня «непрыстойных» відэагульняў. Некаторыя гандлёвыя сеткі ЗША (Волмарт, большасьць прадаўцоў відэагульяў) не хацелі прадаваць відэагульні з парнаграфіяй . Праўда, гульні з парнаграфічным зьместам распаўсюджваліся «Плэйбой». Playboy: The Mansion стала першай гульнёй выпушчанай «Плэйбой».

У ЗША пачалі вырабляць гульні з парнаграфічным зьместам — ад «Hot Coffee» і да Grand Theft Auto: San Andreas, што прымусіла грамадзтва зьвярнуць ўвагу на новую зьяву. Grand Theft Auto: San Andreas была створаная Rockstar Games, якая прадала сваю гульню.

Плэйстэйшэн-2 мела гульню God of War (2005), заснаваная на Грэцкіх мітах, паказвае падзею ў першай частцы гульні. У ёй Крат мог мець каханьне зь дзьвюма блудніцамі, якія былі на яго караблі. Праўда, анічога не было відаць, а толькі чуць можна было адпаведныя гукі. Разам з тым, тыя жанчыны паяўляліся голымі ў гульні. Такія двузначныя застаўкі паяўляліся па жаданьні гульца-чалавека, бо ён мог ціснуць адпаведныя кнопкі й рычаг пад час гульні. Двузначныя застаўкі сталі часткаю некалькіх гульняў «Богі вайны», напрыклад «God of War II» (2007), «God of War: Chains of Olympus» (2008), «God of War III» (2010) і «God of War: Ghost of Sparta» (2010), і інш..

У ЗША пачалі перакладаць мноства японскіх маляваных гісторыяў «для дарослых». Іх у ЗША называюць «комікс». Былі нават «айчынныя» падробкі пад японскія маляваныя гісторыі

Адным зь першых японскіх мульцікаў «для дарослых» у ЗША стаў Urotsukidoji. Такія вырабы прадаваліся ў асноўным з дапамогаю:

  • пошты пад заказ
  • асобныя крамы «для дарослых».

Заканадаўства ў ЗША й Японіі аб парнаграфіі вельмі блізкае, нават падобнае.

Сеціва

Сеціва мае значную долю на рынку забавы ў ЗША. Пасьля 1997 году справа ў судзе «Рэно супраць Амэрыканскага саюза свабоды» прывяла да таго, што слова «непрыстойны» ня мела праўнага значэньня для адносінаў, якія ўзьнікаюць у сеціве. У 2003 годзе быў прыняты краёвы закон 2003, які апісваў праўныя адносіны ў сеціве. 1 траўня 2000 году American Express заявіла, што ня будзе пераводзіць грошы на рахункі старонак «для дарослых». Калі верыць камітэту па вывучэньню задачы й стратэгіі абароны дзяцей ад парнаграфіі й іншай пагрозы зь сеціва, то ў сеціве ЗША існуе больш за 100 000 старонак, дзе маецца платная падпіска. У сярэднім, для дазволу на карыстаньне тымі старонкамі, трэба заплаціць ад 20 да 40 даляраў за месяц карыстаньня. Спосаб платы за старонку незвычайны. Чалавек, які хоча купіць падпіску на месяц, павінен зайсьці на старонку й падпісацца. Трэба аб аплаце прыйдзе зь іншае старонкі, якая займаецца прыймом аплаты з розных старонак, з розным зьместам (у тым ліку старонкі: крамы адзеньня, крамы для продажу вудаў для лоўлі рыбы й г.д.). Гэтыя старонкі выконваюць ролю крайняга пры пакараньні за распаўджваньне парнаграфіі. Першая старонка, якая паказвае «непрыстонасьці», знаходзіцца па-за адказнасьцю ў ЗША. У ЗША існуе погляд, што продаж порнавырабаў будзе разьвівацца далей і яшчэ не дасягнуў сваёй вяршыні.

У 2000 годзе Камісія па гандлі ЗША абвінаваціла многіх уласьнікаў старонак. Сярод іх былі ўласьнікі Плэйгэрл. Іх абвінавацілі ў засылцы прапановаў сваіх паслуг людзям, якія не хацелі плаціць грошы за порнавырабы. Іх былі тысячы. Разам з тым, іх абвінавацілі ў пастаянных засылках прапановаў сваіх паслуг людзям, якія ніколі не прасілі аб гэтым. «Голас Нэвады СМІ» ТАА, якое мае некалькі порнастаронак, таксама было абвінавачанае камісіяй. Пры сьледзтве камісіяй было выяўлена, што порнасайты часта маюць шкоду ад дзейнасьці невядомых асобаў. Яны невядомым спосабам маюць дармовы доступ да платнага дзіва «для дарослых». Шкода ад іх дзейнасьці ацэньваецца ў сотні й тысячы даляраў у дзень. У 2002 годзе быў суд «Парагон Электрык супраць Купі гэты дамэн», дзе разьбіралася справа аб выкарыстаньні ў назьве старонкі назвы прадпрыемства. Пры яе рашэньні суд заявіў, што продаж назвы старонкі падобнай да назвы прадпрыемства не зьяўляецца правапарушэньнем.

Праўда, рашэньні суды прымалі розныя. Аднаму ўладальніку старонкі з назваю (whitehouse.com) блізкаю да назвы старонкі ўраду ЗША (whitehouse.gov) трэба было адмовіцца ад свае назвы. У ЗША маецца іншы спосаб нагонкі струменя наведвальнікаў старонкі. Уладальнікі старонак купляюць старонкі падобныя па назьве, якую ўводзяць у пошукавыя старонкі: Гугл, Яндэкс, Бінь і г.д. Гэта зьвязанае з тым, што многія людзі ўводзяць назвы старонак у тыя самыя пошукавыя старонкі.

Гаспадарка

У 1975 годзе агульная выручка ад продажу жорсткае парнаграфіі ў ЗША была ў памеры ад 5 да 10 млн даляраў. У 1979 годзе аб’явілі, што «ў Лос-Анджэлесе порнавытворцы маюць штогод 100 млн даляраў», пры гэтым «сярэдняя цана продажу порначасопіса вагаецца ад 6 да 10 даляраў». У 1986 годзе камісія па парнаграфіі генэральнай пракуратуры ЗША заявіла, што порнавытворчасьць ЗША рэзка вырасла за астатнія 30 год, бо:

  • працягвала абнаўляць свае вырабы пад новыя патрэбы грамадзтва
  • мела нізкі, непрыстойны зьмест
  • была тайнай і цяжка выкрывальнай для праваахоўных службаў ЗША.

Вальны даход сучаснай порнавытворчасьці ЗША знаходзіцца ад 10 да 13 млрд даляраў, пры чым зь іх толькі 4 — 6 млрд законныя. Такія зьвесткі былі заснаваныя на дасьледваньні «Дасьледваньне Форэстэр» і было абнародаванае ў 1998 годзе. У 2007 годзе газэта Назіральнік яшчэ дала веды аб памеры порнавытворчасьці ў ЗША ў памеры каля 13 млрд даляраў. Былі іншыя крыніцы абаротаў порнавытворчасьці ў ЗША. Часопіс «Форбс» («Эдэмс СМІ дасьледваньне», «Справаздача Вэроніс прамысловасьць сувязі» й «Айвіды») узяў розныя галіны порнавытворчасьці (кабэльнае тэлебачаньне й платнае спадарожнікае ТБ, сеціва, кіно ў гасьцініцах і іх пакоях, сэкс па тэлефоне, сэкс-цацкі й порначасопісы) й агучыў лічбу ад 2,6 да 3, 9 млрд даляраў выручкі порнавытворчасьці ЗША. «ЗША сёньня» заявіў у 2003 годзе, што старонкі ў сеціве Дэні жорсткая гонка й Кібэр-эротыка(недаступная спасылка) заробіць даход 2 млрд даляраў у бягучым годзе. Гэта павінна было быць 10 % ад ўсёй порнавытворчасьці ЗША ў той час. Даход ад продажу дзіва «для дарослых» (ад продажу да пракату) быў аднойчы заяўлены «Эйвіен часопіс» ў памеры 4,3 млрд даляраў. Праўда, крыніцы іх ведаў невядомыя. У 2001 па зьвестках часопісу «Форбс» даход ад продажу быў такі:

Продаж дзіва «для дарослых» ад 500 млн да 1,8 млрд даляраў
Сеціва 1 млрд даляраў
Часопісы 1 млрд даляраў
Кабэльнае ТБ 128 млн даляраў
Мабільнае (сотавае) ТБ 30 млн даляраў

«Справаздача аб журналістах у сеціве», абнародаваная «Школа сувязі ў Анэнборку» пры «ВНУ Паўднёвай Каліфорніі», паставіла пад сумнеў вывады «Форбс». Многія гасьцініцы захоўваюць у тайне свае даходы ад продажу дзіва «для дарослых», кабэльнага ТБ. Сібіес Навіны правяло сьледзтва ў лістападзе 2003 і заявіла, што палова гасьцей Гільтана, Марыёта, Гаят, Шэратан і Галідэй ін пакупку дзіва «для дарослых», што складае 70 % даходу гасьцініцаў. Даход сотавага порна ніжэйшы, калі параўнаць ЗША зь іншымі краінамі. Паспалітыя амэрыканцы баяцца караў за прагляд дзіва «для дарослых», бо часта прадпрыемствы перадаюць карыстальнікам сеціва рахункі аб аплаце сеціва, дзе ўказаныя ўсе старонкі, якія глядзелі карыстальнікі сеціва (у тым ліку порнастаронкі).

Цікавае, што вядомы ў ЗША порнаактор Рон Джэрэмі зарэестраваў свае новае імя «РД Мабільнік», якое было выкарыстанае для продажу яго порнавырабаў у Брытаніі й Галяндыі..

Права

Парнаграфія Ў Зша 
Пракурор Аран Бэргэр у судзе.

Паняцьце слова «парнаграфія» ў ЗША мянялася празь дзесяцігодзьдзі, з 1960-ых гадоў. У той час, было многа розных азначэньняў паняцьцяў «парнаграфія» й «адназначны пахатлівы зьмест», а пазьней рашылі, што розьніца паміж паняцьцямі «парнаграфічны» й «адназначны пахатлівы зьмест» — надуманныя. Часта суды ЗША спрабавалі караць порнавытворцаў за прастытуцыю. Праўда, суды Каліфорніі й Новага-Ёрка прызналі незаконным называць вытворчасьць парнаграфіі прастытуцыяй. Суд штату Арэгон пайшоў далей у 1987 годзе й забараніў караць за порнавытворчасьць, бо тое парушае права на свабоду выказваньняў, як тое разумеецца ў асноўным законе штата Арэгон.

Парнаграфія — гэта прастытуцыя

У 1970-ыя гады ў ЗША была спроба змагацца з порнавытоворчасьцю прыпісваючы ёй абвінавачваньне ў прастытуцыі. У Каліфорніі суды пачаліся са справы Фрымэна. Яго ўсё ж такі апраўдалі ў Вярхоўным судзе Каліфорніі. Суд апраўдаў яго, бо той суд аддзяліў прастытуцыю, як дзейнасьць па заробку грошай для ўчыненьня плоцкіх дзеяньняў, ад мастацкай дзейнасьці, дзе чалавек «апісвае» пахатлівыя дзеяньні й якія зьяўляюцца часткаю відовішча. Гэтая справа дала знак для вытворцаў порна ў Каліфорніі, што іх ня будуць караць. Зараз большасьць порна робіцца ў ЗША ў Каліфорніі.

Дзіцячая парнаграфія

У 1970-ым годзе камісія Лёкгарта параіла выняць з караемых дзеяньняў парнаграфію, апрача з удзелам дзяцей, або продажу порна дзецям. Праўда, да 1977 толькі два штаты карысталіся прававымі словазлучэньнямі «дзіцячая парнаграфія» й якія, вядома, былі забароненыя ў іх. У 1977 годзе краёвы дэпартамант Справядлівасьці ЗША строга зацьвердзіў заканадаўства, дзе было забаронена вытворчасьць і захаваньне дзіцячае парнаграфіі. У ЗША існуе розныя азначэньні для слова «дзіцё». У розных штатах маюцца розныя ўзросты для наданьня чалавеку паўналецьця. Большасьць штатаў прызнае, што чалавек дарослы пасьля дасягненьня ўзросту 18 гадоў. Некаторыя штаты маюць узрост дасягненьня паўналецьця ва ўзросьце 21 году.

Рух супраць парнаграфіі

Рух супраць парнаграфіі ў ЗША пачаў уздымацца пасьля адкрытага й дазволенага законам распаўсюджаньня порнавырабаў у ЗША. Можна лічыць пачаткам таго рашэньне Вярхоўнага суду ЗША ў 1969 годзе. У ім суд прызнаў права грамадзян ЗША глядзець у сваім доме тое, што яны хочуць. Рух пачаў шукаць спосабы забароны або абмежаваньня й пакараньня вытворчасьці, продажу й раздачы парнаграфіі.

Значную частку ўдзельнікаў складалі хрысьціяне. Сьвяшчэньнік Мортан Гіль (1917-1985) быў адным з самых вядомых праціўнікам парнаграфіі. Ён удзельнічаў у руху ў 1960, 1970 і 1980-ыя гады й быў адным з заснавальнікаў грамады «Прыстойнасьць у СМІ».

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Дадатковыя крыніцы

  • A Demimonde in Twilight The New York Times On the decline of pornographic magazines and writers in the United States.
  • Obscenity and Pornography Decisions of the United States Supreme Court, ed. by Maureen Harrison and Steve Gilbert. 2000, ISBN 1-880780-23-2.
  • Hawkins, Gordon, Zimring, Franklin E. Pornography in a Free Society. Social Science, 1991. ISBN 0-521-36317-9.
  • Mackey, Thomas C. Pornography on Trial. 2002, ISBN 1-57607-275-4.
  • Petkovich, Anthony. The X Factory: Inside the American Hardcore Film Industry. 2002, ISBN 1-900486-24-5.
  • Sarracino, Carmine, and Kevin M. Scott, The Porning of America: The Rise of Porn Culture, What It Means, and Where We Go from Here, Beacon Press, 2009, ISBN 978-0-8070-6154-1.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Парнаграфія Ў Зша РаспаўсюджаньнеПарнаграфія Ў Зша БарацьбаПарнаграфія Ў Зша МінулаеПарнаграфія Ў Зша АбнародваньнеПарнаграфія Ў Зша ГаспадаркаПарнаграфія Ў Зша ПраваПарнаграфія Ў Зша Рух супраць парнаграфііПарнаграфія Ў Зша Глядзіце таксамаПарнаграфія Ў Зша ЗаўвагіПарнаграфія Ў Зша КрыніцыПарнаграфія Ў Зша Дадатковыя крыніцыПарнаграфія Ў Зша Вонкавыя спасылкіПарнаграфія Ў ЗшаЗША

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Станіслаў МанюшкаІндустрыяльная рэвалюцыяВербная нядзеляЭманюэль 6УкраінцыПартугаліяФалькіВялікі Бор (Хвойніцкі раён)1200АлагКунілінгусБеларускія татарыМоваЛаўкаваСударг17 траўняПершы Ўсебеларускі зьездЧэрвеньАркадзь МарціновічЗборная Аргентыны па футболеВызнаМіхал БаброўскіЛюбавічыГергардПастава на каленяхПолымя (часопіс)Альгерд БахарэвічНэшвілАляксей НавальныБ̣АргульДрамаГанна ВалентыновічМіжнародная арганізацыя стандартызацыіАнатоль ГрачанікаўБраты МарксАльшанка (прыток Нёмана)Міхась Забэйда-СуміцкіКнігаЮльян ДрэйзінМазырскі паветОрганы снаАкіхітаЯцьвягіАнтон Сокал-КутылоўскіЛічэбнікПершая сусьветная вайнаЛявон ЗаяцЗянон ПазьнякНіл ГілевічАркадзь КуляшоўЗьміцер ГерасімовічЖыве Беларусь!ІсьляндыяGoogleПолк імя Кастуся КаліноўскагаЯкуб ЯсінскіАрлінгтан (Тэхас)Міт РомніПастава 69Эманюэль 2АстраноміяМестаПальная зброяТатуіроўка🡆 More