Вацлаў Ластоўскі

Ва́цлаў Юсты́навіч Ласто́ўскі (8 лістапада 1883 — 23 студзеня 1938) — беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзяяч, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня.

ст. 27 кастрычніка] 1883 — 23 студзеня 1938) — беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзяяч, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня. Сябра-карэспандэнт Украінскай акадэміі грамадазнаўства ў Празе (1926) і акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928).

Вацлаў Ластоўскі
Вацлаў Ластоўскі
Вацлаў Ластоўскі 2-і Старшыня Рады міністраў БНР
13 сьнежня 1919 — 20 красавіка 1923
Папярэднік: Антон Луцкевіч
Наступнік: Аляксандар Цьвікевіч
Неадменны сакратар БАН
1928 — 1930
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 лістапада 1883(1883-11-08)
з. Калесьнікі, Дзісенскі павет, Віленская губэрня
Памёр: 23 студзеня 1938(1938-01-23) (54 гады)
Партыя: ППС (1902-1906), БСГ (1906-1908), БПСР (1919-1923)
Сужэнец: Марыя з Іваноўскіх
Бацька: Юстын Ластоўскі
Маці: Ганна
Род: Ластоўскія
Вацлаў Ластоўскі

Псэўданімы і крыптанімы: Власт; Wlast; Васіль Люцьвяг; Юры Верашчака; Ласт; В.Ласт.; Уласт; Арцём Музыка; Пагашчанін; Сваяк; Ю.Сулімірскі; Veritatis; Miles; Peregrinus; В.В…; В-…; В. Л.; В.Л-скі; В-т; Л.; Ю. В.

Жыцьцяпіс

Маладосьць

Нарадзіўся ў засьценку Калесьнікі Дзісенскага павету Віленскай губэрні (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласьці) у сям’і безьзямельнага шляхціца[Крыніца?]. Вучыўся дома, потым скончыў на радзіме Пагосцкую народную (пачатковую) школу. У школе вучыўся паспяхова, вызначаўся грунтоўнымі і глыбокімі ведамі. Пасьля сканчэньня непрацяглы час вывучаў лацінскую мову ў свайго дзядзькі Франціша Ластоўскага. Зь дзяцінства шмат чытаў, займаўся самаадукацыяй, спрабаваў атрымаць вышэйшую адукацыю.

У 1896 годзе, прайшоўшы пехатой 70 вёрстаў да чыгункі, Ластоўскі зьехаў у Вільню. Працаваў хлопчыкам на паслугах у віннай лаўцы, канцылярыстам у Шаўлях (Летува). У 1905—1906 працаваў бібліятэкарам у студэнцкай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу, дзе «зайцам» наведваў лекцыі ва ўнівэрсытэце на гістарычным факультэце. У 1902 годзе ўступіў у Польскую сацыялістычную партыю, якая дзейнічала ў Летуве.

З 1906 году ў Рызе, дзе рабіў службоўцам канторы на таварнай станцыі. Тут паспрабаваў экстэрнам здаць экзамэны на атэстат аб сярэдняй адукацыі, але ня змог пасьпяхова здаць расейскую мову, астатнія ж прадметы былі здадзеныя добра. Пасьля гэтага Ластоўскі ўжо не спрабаваў атрымаць адукацыю, бо не было ўжо часу. Тамсама ў Рызе далучыўся да беларускага нацыянальнага, грамадзкага і культурнага руху.

У 1906—1908 гадах уваходзіў у Беларускую сацыялістычную грамаду. У 1906 годзе быў арыштаваны за сацыялістычную прапаганду і сядзеў некалькі месяцаў у турме.

Ад 1909 — сакратар рэдакцыі «Нашай Нівы» і загадчык першай беларускай кнігарні (па адрасе ў Вільні Завальная, 7). У «Нашай Ніве» Ластоўскі меў аклад 25 рублёў.

Палітычная дзейнасьць

З 1915 цьвёрда заняў незалежніцкія пазыцыі, адкрыта выказваючыся за незалежнасць Беларусі і ад Расеі і ад Польшчы.

У студзені 1915 разам з В. Святаполк-Мірскім, І. Луцкевічам і А. Луцкевічам падпісаў зварот да нямецкіх акупацыйных уладаў аб выданьні беларускіх газэтаў. Кіраваў віленскай «Беларускай кнігарняй» і Беларускім выдавецкім таварыствам, курыраваў выданьне школьных падручнікаў у прыватным выдавецтве, сам удзельнічаў у іх напісаньні. Уваходзіў у кіраўніцтва партыі «Хрысьціянская злучнасьць» (1915). Адзін з аўтараў «Мэмарандуму прадстаўнікоў Беларусі», у якім адстойваў права беларускага народу на нацыянальна-дзяржаўнае развіцьцё і які быў прадстаўлены на міжнароднай канфэрэнцыі ў Лязане (Швайцарыя, 1916). У 1916—1917 — рэдактар газэты «Гоман», у 1918 выдаваў газэту «Krywičanin».

У пачатку 1918 году стварыў у Вільні Сувязь незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі, якая выпрацавала галоўныя накірункі стварэньня незалежнай Беларусі.

У 1918—1919 сябра Віленскай беларускай рады. У лютым 1918 году Ластоўскі адзін галасуе на паседжаньні Беларускай рады супраць стварэньня Беларуска‑літоўскай дзяржавы на «краёвых» падставах. У сакавіку (імаверна, 18 сакавіка) 1918 кааптаваны ад Віленскай рады ў склад Рады БНР. 23 сакавіка 1918 прыехаў зь Вільні ў Менск і ўдзельнічаў у пасяджэньні Рады БНР 25 сакавіка 1918.

У лістападзе 1918 увайшоў у склад Літоўскай Тарыбы, а ў канцы 1918 году ўзначаліў прадстаўніцтва ўраду БНР пры Тарыбе, потым быў беларускім аташэ пры летувіскім пасольстве ў Бэрліне. З 1919 — у партыі беларускіх эсэраў, са сьнежня 1919 узначальваў Раду міністраў БНР (быў прэм’ер-міністрам).

17 снежня 1919 арыштаваны польскімі ўладамі; вызвалены ў лютым 1920 з дазволам выехаць ў Летуву.; пераехаў у Рыгу, потым у Коўна. Разам з Т. Грыбам, К. Дуж-Душэўскім, А. Цьвікевічам і іншымі ўвайшоў у Камітэт загранічных групаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху, быў старшынём Сувязі нацыянальна-дзяржаўнага вызваленьня Беларусі. Пасьля падпісання папярэдніх умоў міру паміж Савецкай Расеяй і Польшчай (кастрычнік 1920) у афіцыйным пасланьні мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы прасіў краіны Антанты аказаць дапамогу ўраду БНР.

20 кастрычніка 1920 на беларускай канфэрэнцыі ў Рызе пад кіраўнінтвам В. Ластоўскага створаны блёк беларускіх партыяў для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. З-за рознагалосьсяў у пытаньнях тактыкі Камітэту замежных групаў і ЦК БПС-Р (П. Бадунова, Я. Мамонька) на зьездзе БПС-Р у Менску ў сьнежні 1920 выключаны з партыі беларускіх эсэраў, якія на савецкай тэрыторыі ў гэты час падтрымлівалі савецкую ўладу. Удзельнік Першай Усебеларускай канфэрэнцыі ў Празе (верасень 1921), якая прызнала ўрад Луцкевіча адзіным законным беларускім урадам. У 1920—1923 з дыпляматычнымі місіямі наведаў Бэльгію, Нямеччыну, Ватыкан, Італію, Чэхаславаччыну, Францыю, Швайцарыю й іншыя краіны, выступаў за правы беларускага народу, асабліва ў Заходняй Беларусі.

20 красавіка 1923 падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра БНР і адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці. Працаваў у Міністэрстве беларускіх справаў у Летуве. Выдаваў у Коўні літаратурна-навуковы часопіс «Крывіч» (1923—1927). У красавіку 1926 пераехаў у БССР[Крыніца?], удзельнічаў у акадэмічнай канфэрэнцыі. У 1927 урад БССР дазволіў яму вярнуцца ў Менск. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю, загадчыкам катэдры этнаграфіі пры Інбелкульце. Ад 1928 году Вацлаў Ластоўскі — акадэмік і сакратар Інбелкульту і Акадэміі навук БССР. Арганізоўваў этнаграфічныя экспэдыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі, у часе адной зь іх знойдзены Крыж Эўфрасіньні Полацкай.

Рэпрэсіі

У 1930 годзе, падчас экспэдыцыі ў Сыбір, Ластоўскага арыштавалі па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Утрымліваўся ў турмах Масквы і Менску. 6 сьнежня 1930 пазбаўлены годнасьці акадэміка. Фармальнай прычынай стала публікацыя артыкула Я. Станкевіча «Дыспаляталізацыя і ў беларускай мове» (1928) у «Запісках аддзелу гуманітарных навук», выдаваных Інбелкультам. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў. Там ён працаваў загаднікам аддзелу рэдкай кнігі ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы.

3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Вацлава Ластоўскага прадугледжвалася «спальваць».

Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937, Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 яму прысудзілі расстрэл «як агенту польскай выведкі і ўдзельніку нацыянал-фашысцкай арганізацыі».

Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988, па другім — у 1958. Адноўлены ў годнасьці акадэміка АНБ у 1990.

Сьветапогляд

Вацлаў Ластоўскі ня бачыў пэрспэктываў для незалежнай Беларусі ў супрацоўніцтве з бальшавікамі, якія разагналі Ўсебеларускі зьезд у Менску і пачалі рэпрэсіі ў дачыненьні да кіраўніцтва зьезду і да дзеячоў беларускага нацыянальнага руху. Гэтыя дзеяньні сфармавалі ў яго ўстойлівыя антысавецкія настроі і недавер да бальшавікоў.

Непрыхільна аднёсься да стварэньня 1 студзеня 1919 году ССРБ, а праз два месяцы і ЛітБел ССР, бо на іхняй тэрыторыі не было ні беларускага друку, ні беларускіх школаў. Асабліва балюча успрыняў тое, што ў хуткім часе пасьля абвяшчэньня Беларускае ССР яна згубіла вялікую частку сваіх этнічна беларускіх земляў на карысьць Расеі.

У навуцы

У 1910 годзе Вацлаў Ластоўскі выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую кнігу, у якой была спроба абгрунтаваць беларускі характар Вялікага Княства Літоўскага. Канцэптуальна абагульніў вядомыя факты пра мінуўшчыну Беларусі з погляду ўласна-нацыянальнай гісторыі (падзеі даведзены да 1905). У «Нашай Ніве» у рубрыцы «З нашай мінуўшчыны» і ў газэце «Гоман» зьмясьціў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі. Некаторыя зь іх склалі асобнае выданьне «Калісь і цяпер: Гістарычна-грамадзянскія нарысы» (Вільня, 1918).

У пачатку 1920-х гадоў працаваў над «Нарысамі беларускай гісторыі», якія ўяўляюць сабой першую беларускую энцыкляпэдыю гісторыі Беларусі і складзеныя з розных тэрмінаў і паняцьцяў зь беларускай мінуўшчыны (машынапісны асобнік захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі АН Летувы)[Крыніца?]. У 2003 годзе Язэп Янушкевіч склаў з гэтых артыкулаў «Кароткую энцыклапедыю старасьвеччыны» (2003)[Крыніца?].

Дасьледаваў старажытнабеларускую літаратуру, гісторыю і паходжаньне назвы Беларусь. У 1924 годзе надрукаваў «Падручны расійска-крыўскі слоўнік». Апрацаваў разам з Тадэвушам Іваноўскім і Клаўдзіем Дуж-Душэўскім лацінска-расейска-беларускі слоўнік па арніталёгіі. У 1925 годзе апублікаваў «Летапісца Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» паводле спісу Рачынскага. У 1926 годзе пабачыла свет галоўная праца Ластоўскага — «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца X да пачатку XIX стагодзьдзя». Пасля пераезду ў БССР Вацлаў Ластоўскі апрацаваў разам з М. Шчакаціхіным «Праваднік па аддзеле сучаснага беларускага малярства і разьбярства» (1929), распачаў вялікую працу «Матэрыяльная культура Беларусі», якая ахоплівала перыяд ад XVI да XX стагоддзяў.

Вацлаў Ластоўскі выставіў тэзіс пра тоеснасьць крывіцкай (т. ч., Полацкай) і беларускай дзяржаўнасьці, адзін з найбольшых пашыральнікаў назвы «Крывія» для Беларусі і «крывіцкая» для беларускай мовы. Пэрыядызацыя гісторыі Ластоўскага, нягледзячы на кампіляцыйны характар яго «Кароткай гісторыі», лічыцца ў радзе момантаў больш дасканалай[Крыніца?] за пазьней прапанаваную У. Ігнатоўскім і прынятую за афіцыйную аснову. Прыхільнік канцэпцыі «залатога веку». Шмат увагі ўдзяляў этнаграфіі, між іншым, лічыў племя волатаў старадаўнімі продкамі беларусаў.

У 1926 годзе ў савецкім пасольстве ў Коўне прэзэнтаваў канцэпцыю, паводле якой летувісы ёсьць нашчадкамі гістарычных жамойтаў.

Крытыка

Крытыцы В. Ластоўскага прысьвечаныя некалькі нумароў часопіса Беларуская думка (галоўны рэдактар В. Гігін). У нумары № 3 за 2009 год публіцыст Алег Ліцкевіч выказвае меркаваньне, што Ластоўскі склаў шэраг песень, якія выдаў за аўтэнтычныя фальклёрныя, у тым ліку вядомую песьню пра бітву пад Воршай («Слава Воршы ўжо ня горша…»).

У нумары № 2 за 2008 год гісторык А. Гронскі сьцьвярджае, што менавіта Ластоўскі «прыдумаў Каліноўскаму імя „Кастусь“», ігнаруючы той факт, што ў адпаведнасьці з гістарычнымі дакумэнтамі дадзеная форма імя ўжывалася ў сям’і К. Каліноўскага. У гэтым жа артыкуле Гронскі выкрывае падкрэсьлена ненавуковую, публіцыстычную працу В. Ластоўскага, прыводзячы скажэньні арыгінальнага тэксту твору Каліноўскага:

    Браты мае, мужыкі родныя!
    Марыська, чарнаброва галубка мая

У Ластоўскага:

    Беларусы, браты родныя!
    Беларуская зямелька, галубка мая

На гэтай падставе Гронскі сьцьвярджае, што «зьвяртаючыся да сялянаў ён [К. Каліноўскі] не называў іх беларусамі», тым часам у шырока вядомых Лістах з-пад шыбеніцы К. Каліноўскі пісаў: «…а пісьмо аддрукуйце, каб знаў свет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на маскалёў і паўстаньне польскае, чаго яны хочуць і чаго па сваей сіле дабіваціся будуць».

Памяць

З 2003 года у Полацку ёсьць Дуб Вацлава Ластоўскага. У 2012 годзе разам зь іншымі выбітнымі ўраджэнцамі Глыбоччыны ў Глыбокім быў усталяваны бюст Вацлава Ластоўскага. Памяць пра Вацлава Ластоўскага ўшаноўваецца ў межах фэсту Дударскі рэй.

Бібліяграфія

Выступаў як паэт, празаік, публіцыст, крытык і літаратуразнавец. Выдаваў часопісы і газэты.

Крытыка, рэцэнзіі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Вацлаў Ластоўскі  Вацлаў Ластоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вацлаў Ластоўскі ЖыцьцяпісВацлаў Ластоўскі СьветапоглядВацлаў Ластоўскі У навуцыВацлаў Ластоўскі ПамяцьВацлаў Ластоўскі БібліяграфіяВацлаў Ластоўскі ЗаўвагіВацлаў Ластоўскі КрыніцыВацлаў Ластоўскі ЛітаратураВацлаў Ластоўскі Вонкавыя спасылкіВацлаў ЛастоўскіБеларускае нацыянальнае адраджэньнеНацыянальная акадэмія навук БеларусіПрагаЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрастытуцыяСпакусьнікіГорадняДалярЛагойскІнфляцыяЭўразьвязЛявон БаразнаКропка (знак прыпынку)ДаўгатаШчучынДожджЗа Беларусь!Мурза (страва)УрманЖорсткая парнаграфіяВікіманіяГрамадзкі набытакКадзіла сармацкаеМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніБеларускі нацыянальны стройКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Бычкі (Віцебская вобласьць)Адольф ГітлерАдвакатГалоўная старонкаЮры ГумянюкВялікабрытаніяКірыл КоктышСям’яВулька СіманавіцкаяКіраў (Кіраўская вобласьць)Вялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)Анатоль КлышкаРасейская моваВадзім БолбасПаўлюк ТрусХрысьціянстваВіктар ШніпІван ШамякінМіндоўг (імя)НармандыяЗлучаныя Штаты Амэрыкі1874Юрась ШамецькаАчарэцінаАлесь БадакЛацінская моваТранснацыянальная карпарацыяАўгустоўскі каналБуйвідАкторы парнафільмаўВікіслоўнік303ВільняНіл ГілевічМужчына зьверхуСяргей СматрычэнкаРусіфікацыя БеларусіЗьміцер БартосікАлесь ПетрашкевічГотаўт1989Васіль ЗуёнакВэб-сайтКніга прарока ДаніілаВадзім Саранчукоў🡆 More