«Ро́днае сло́ва» — навукова-мэтадычны ілюстраваны часопіс Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Роднае слова | |
Тэматыка | навуковае і мэтадычнае выданьне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры |
---|---|
Пэрыядычнасьць | штомесяц |
Краіна | Беларусь |
Адрас | 220035, г. Менск, пр-т Пераможцаў, 47/1, пад’езд 2, кв. 43 |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі РБ |
Выдавец | Міністэрства адукацыі РБ |
Галоўны рэдактар | Зоя Падліпская |
Дата заснаваньня | 1987 |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 96 стар. |
Наклад | 3141 экз. (2011) |
ISSN | 0234-1360 |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | rod-slova.by |
Часопіс уключаны Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі ў Пералік навуковых выданьняў Рэспублікі Беларусь для апублікаваньня вынікаў дысэртацыйных дасьледаваньняў па філялягічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралёгіі, пэдагагічных навуках (тэорыя і мэтодыка навучаньня беларускай мове і літаратуры).
Часопіс асьвятляе пытаньні, зьвязаныя з мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і культуралягічнай адукацыі ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. Асьвятляе пытаньні літаратурнай, мовазнаўчай і культуралягічнай адукацыі ў сярэдняй школе і ВНУ. Зьмяшчае матэрыялы па гісторыі нацыянальнай культуры, пра сучасны літаратурны працэс, лінгвістычныя праблемы, міжмоўныя сувязі, адметнасьць беларускай мовы.
Асноўныя разьдзелы: «Школа і нацыянальнае Адраджэньне», «Філялёгія», «Мэтодыка і вопыт», «Калі закончыўся ўрок», «Міжпрадметныя сувязі», «Культура Беларусі», «На ростанях».На сваіх старонках адлюстроўвае шляхі разьвіцьця нацыянальнай школы, пэдагагічнага майстэрства, дасягненьні філялягічнай навукі.
Часопіс быў заснаваны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і мэтадычнае выданьне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. у Менску на беларускай мове штомесячна, як «Беларуская мова і літаратура ў школе». У 1992 г. быў перарэгістраваны пад новай назовай — «Роднае слова».
За 25 гадоў дзейнасьці было выдадзена больш за 3 млн экзэмпляраў. У сярэдзіне 1990‑х гг. часопіс меў найбольшы тыраж — каля 10 тысячаў экзэмпляраў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Роднае слова (часопіс), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.