Міністэрства Інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства інфарма́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінінфарм Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вяшчаньне.

Міністар інфармацыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 4 чэрвеня 2020 году пасаду міністра займае Ігар Луцкі.

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МІ РБ
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па друку
Дата ўтварэньня 10 студзеня 1992 (32 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, пр. Пераможцаў, д. 11
Міністар Ігар Луцкі
Першы намесьнік пасада вакантная
Намесьнік Ігар Бузоўскі
Зьвязаныя кампаніі «Белкніга», «Белсаюздрук»
Бюджэт 30 735 мільёнаў рублёў (2010 год; 10 267 тысячаў $)
Сайт mininform.gov.by

Будова

Задачы

Паводле Ўставы міністэрства мае наступныя задачы:

  • парадкаваньне вяшчаньня, кнігавыданьня, паліграфіі ды кнігараспаўсюду;
  • нагляд за выкананьнем выдавецкімі, паліграфічнымі ды кнігазбытавымі ўстановамі заканадаўства аб вяшчаньні;
  • павышэньне выніковасьці вяшчаньня, кнігавыданьня, паліграфіі ды кнігараспаўсюду
  • урадавы ўплыў на ровень свабоды выказваньня сярод грамадзянаў;
  • узгадненьне парадкаваньня з адпаведнымі ведамствамі Расеі, Садружнасьці незалежных дзяржаваў і Эўразійскай эканамічнай супольнасьці;
  • ладжаньне міжнароднай вяшчальнай супрацы;
  • стварэньне праўных абмежаваньняў вяшчальнай ды выдавецкай дзейнасьці;
  • распрацоўка захадаў па кіраваньні вяшчаньнем, кнігавыданьнем, паліграфіяй ды кнігараспаўсюдам;
  • распрацоўка і ажыцьцяўленьне ўрадавых укладаньняў у вяшчаньне, кнігавыданьне, паліграфію ды кнігараспаўсюд.

Паўнамоцтвы

Паводле Ўставы мае паўнамоцтвы на:

  • ухваленьне заяваў аб вяшчаньні, кнігавыданьні, паліграфіі ды кнігараспаўсюдзе;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • атрыманьне абавязковых бясплатных асобнікаў дакумэнтаў;
  • прыпыненьне выпуску СМІ;
  • стварэньне ведамасных фондаў.

Мінуўшчына

Паводле пастановы Вярхоўнага Савету ад 10 студзеня 1992 г. № 1389 зь Дзяржаўных камітэтаў па друку й па тэлебачаньні й радыёвяшчаньні ўтварылі Міністэрства інфармацыі. Пастановай ад 14 сакавіка 1994 г. № 145 урад далучыў Мінінфарм да Міністэрства культуры і друку. Міністэрства было адноўлена ўказам прэзыдэнта ад 24 верасьня 2001 г. № 516.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міністэрства Інфармацыі Рэспублікі Беларусь БудоваМіністэрства Інфармацыі Рэспублікі Беларусь ЗадачыМіністэрства Інфармацыі Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыМіністэрства Інфармацыі Рэспублікі Беларусь МінуўшчынаМіністэрства Інфармацыі Рэспублікі Беларусь КрыніцыМіністэрства Інфармацыі Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіМіністэрства Інфармацыі Рэспублікі БеларусьІгар ЛуцкіПрэзыдэнт БеларусіСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьСродкі масавай інфармацыі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міжнародны стандартны кніжны нумарВялікае Княства ЛітоўскаеЛіцьвіныАрхеалёгія1589ГенацыдАфарызмРэжым ЛукашэнкіРасеяГісторыя БеларусіАпавядальны сказСлавамір АдамовічЁган Вольфґанґ фон ҐётэМагілёўская вобласьцьЭўропаЗямля (неадназначнасьць)ЮнцьМужчына зьверхуЛюдміла СільноваРусізмСтаніслаў ЯроцкіЯўген Панасенкаў24 красавікаБіткойнАнтон ЛуцкевічМэдыяВікіРэчыцаНямеччынаСадавінаДраматургСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»Уладзімер КараткевічПадгорыцаСтарабеларуская моваЧалавекГрыгарыянскі каляндарГлеб ЛабадзенкаOperaПаронімыПарнаграфія ў БразылііВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ПлястмасаІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуАлесь БадакРАУСУкраінская моваБайкаСтаніслаў Булак-БалаховічОксфард2009ПерабудоваЯнка МаўрУсевалад ІгнатоўскіВіктар ЖыбульМы выйдзем шчыльнымі радаміАльгерд БахарэвічБялуха (гара)Гуда (імя)Вольнае аўтарскае праваЯдзерная зброяЮрась СьвіркаАлесь ЯкімовічПоўдзеньГарэлкаЖанчына зьверхуЕва ВежнавецФінская моваБацькаўшчынаПанцеляймон ПанамарэнкаМіхал Вітушка🡆 More