Саюз Пісьменьнікаў Беларусі

27°34′28″ у. д. / 53.90583° пн. ш.

27.57444° у. д. / 53.90583; 27.57444

Саю́з пісьме́ньнікаў Белару́сі — грамадзкае аб’яднаньне празаікаў, паэтаў, драматургаў і крытыкаў літаратуры Беларусі, заснаванае ў лістападзе 2005 году.

Саюз пісьменьнікаў Беларусі
наркам. Саюз пісьменнікаў Беларусі
Абрэвіятура СПБ
Папярэднік Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Дата ўтварэньня 18 лістапада 2005 (18 гадоў таму)
Тып творчае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта умацаваньне беларускамоўнай культуры
Штаб-кватэра Партызанскі раён, вул. Фрунзэ, д. 5
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства Міжнародная садружнасьць пісьменьніцкіх саюзаў (Расея)
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Алесь Карлюкевіч
1-я намесьніца Алена Стэльмах
Намесьнік Анатоль Мацьвіенка
Асноўныя асобы Міхась Пазьнякоў, Сьвятлана Быкава
Кіроўны орган Управа
Зьвязаныя кампаніі часопіс «Полымя», газэта «Літаратура і мастацтва»
Бюджэт 243,4 мільёну рублёў (2010 год; 81,3 тысячы $)
Колькасьць валянтэраў Саюз Пісьменьнікаў Беларусі530 сябраў (2021 год)
Сайт oo-spb.by

На 2021 год месьцілася ў Доме літаратара ў Менску. Сярод чальцоў былі ляўрэяты рэспубліканскіх і міжнародных прэміяў, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнікі ордэнаў і мэдалёў, дактары і кандыдаты навук. Падтрымліваецца рэжымам Лукашэнкі.

Аддзяленьні

На 2021 год Саюз пісьменьнікаў Беларусі налічваў 530 сябраў у 7 аддзяленьнях. На 6 абласных аддзяленьняў прыпадала менш за палову сябраў (46%).

  • Берасьцейскае абласное. Створанае 15 сьнежня 2005 году 13-ю пісьменьнікамі. Першым старшынёй быў Анатоль Крэйдзіч. У сьнежні 2006 году адчынілі сядзібу ў Берасьці па праспэкце Машэрава, д. 75, корп. 1. 19 сьнежня 2016 году старшынёй стала Тацяна Дземідовіч. З 2006 году ладзіць рэспубліканскі фэст расейскай паэзіі, у рамках якога праходзіць конкурс маладых паэтаў. На 24 лютага 2021 году налічвала 51 пісьменьніка.
  • Віцебскае абласное. Заснаванае 2 сьнежня 2005 году. Мае сядзібу ў Віцебску па вул. Праўды, д. 18. Уручае літаратурную прэмію імя Петруся Броўкі штогод і прэмію імя Ўладзімера Караткевіча аднойчы на 5 гадоў (2020 год). Старшынёй ёсьць Тамара Гусачэнка. На 2021 год налічвала 46 пісьменьніц і пісьменьнікаў.
  • Гарадзенскае абласное. Утворанае ў сьнежні 2005 году. Мае сядзібу ў Горадні па Савецкай вул., д. 31. Пасаду старшыні займае Людміла Кебіч. На 13 красавіка 2021 году налічвала 41 сябра.
  • Гомельскае абласное. Створанае ў лістападзе 2005 году 13-ю пісьменьнікамі. У сьнежні 2006 году адчынілі сядзібу ў Жыткавічах па вул. К. Маркса, д. 8. У траўні 2007 году стварылі сядзібу ў Гомлі па Савецкай вул., д. 126. Зь 2010 году сталі ладзіць міжнароднае штогадовае сьвята «Славянскія літаратурныя дажынкі». Зь 2013 году ладзіць літаратурны конкурс з уручэньнем прэміі імя Кірылы Тураўскага. Ад 4 сьнежня 2016 году старшынёй ёсьць Уладзімер Гаўрыловіч. На 2021 год налічвала 65 пісьменьніц і пісьменьнікаў, зь якіх большасьць у Гомлі, а рэшту ў 9 з 21 раёну Гомельскай вобласьці.
  • Магілёўскае абласное. Заснаванае 14 сьнежня 2005 году. Першым старшынёй быў Уладзімер Дуктаў. Зь 2009 году выдае літаратурны альманах «Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная». Мае сядзібу ў Магілёве па Першамайскай вул., д. 89. З 2016 году старшынёй ёсьць Аляксандар Казека. На 23 кастрычніка 2020 году налічвала 39 пісьменьніц і пісьменьнікаў.
  • Менскае абласное. Створанае ў 2006 годзе. Першым старшынёй быў Рыгор Сакалоўскі. У 2011—2016 гадах яго ўзначальваў Алесь Карлюкевіч. Мела сядзібу ў Менску на плошчы Свабоды, д. 13. Ад 21 лютага 2017 году старшынёй ёсьць Сьвятлана Быкава. На 10 чэрвеня 2021 году налічвала 87 чальцоў.
  • Менскае гарадзкое. Утворанае 16 сьнежня 2005 году. Старшынёй стаў Міхась Пазьнякоў. Штогод уручае маладым творцам да 30 гадоў прэмію «Адкрыцьцё году». У 2011 годзе распачалі выпуск кніжных сэрыяў «Бібліятэка Менскага гарадзкога аддзяленьня СПБ» і «Менскія маладыя галасы». У 2016 годзе ў Цэнтральнай гарадзкай бібліятэцы імя Янкі Купалы заснавалі Менскі гарадзкі тэатар паэзіі. У 2017 годзе заснавалі літаратурныя прэміі ў намінацыях «Проза», «Паэзія» і «Дзіцячая літаратура». Месьціцца ў Менску па вул. Фрунзэ, д. 5. На 26 красавіка 2021 году налічвала 288 пісьменьніц і пісьменьнікаў, што складала звыш паловы ад усіх сябраў СПБ (54%).

Мінуўшчына

18 лістапада 2005 году на ўстаноўчы зьезьдзе на прапанову Мікалая Чаргінца стварылі Саюз пісьменьнікаў Беларусі, які ўлучыў каля 10% сябраў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Прычынай назвалі «палітызацыю СБП, яе барацьбу з уладай, якая суправаджалася шалёнай спэкуляцыяй на культуры, праблеме беларускай мовы і г. д., адсутнасьць дэмакратычных прынцыпаў». Адной з прычынаў стварэньня СПБ лічыцца спроба ўлады разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў, які ўладам не атрымалася падпарадкаваць. Пасьля стварэньня праўладнага СПБ, які фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў пазбавілі ранейшай фінансавай дзяржпадтрымкі й вымусілі пакінуць Дом літаратара. Саюзу пісьменьнікаў Беларусі былі перададзеныя літаратурныя часопісы «Полымя», «Нёман» і «Маладосьць», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх быў СБП. Пры гэтым наклады газэты «Літаратура і мастацтва» падчас кіраваньня Саюзам Мікалаем Чаргінцом зьменшыліся амаль у дзесяць разоў.

Паколькі выкарыстаньне назвы краіны ў назвах палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі забароненае, Лукашэнка 7 верасьня 2006 году выдаў загад, у якім дазволіў СПБ карыстацца ў сваёй назьве слова «Беларусь». Гэтым жа загадам СПБ быў вызвалены ад сплаты падаткаў на прыбытак і на дададзеную вартасьць, а Саюз беларускіх пісьменьнікаў пазбаўлены гэтага права. На пачатак 2016 году налічваў больш за 600 пісьменьнікаў. На сакавік 2022 году Саюз пісьменьнікаў Беларусі налічваў звыш 700 сябраў.

Старшыні

Крытыка

На 2010 год шмат хто з чальцоў СПБ, у тым ліку і Мікалай Чаргінец, пісалі свае творы па-расейску. На 2013 год каля 70% чальцоў Саюзу пісьменьнікаў Беларусі зьяўляецца расейскамоўнымі, і частка з іх адмоўна ставіцца да беларускамоўнай літаратуры, аддаючы перавагу расейскамоўнай. Мікалай Чаргінец, які ўзначальвае СПБ, прынцыпова не гаворыць па-беларуску. Шэраг вядомых беларускіх творцаў пакінулі СПБ. Сярод іх: празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч, Валер Гапееў, Анатоль Казлоў, Леанід Левановіч, паэтка Раіса Баравікова й дзіцячая пісьменьніца Алена Масла. Большасьць з іх працавалі ў дзяржаўных літаратурных выданьнях і выдавецтвах, і ўдзел у СПБ быў для іх быў умоваю захаваньня працоўнага месца. Па меры сыходу з працы ў дзяржаўных выданьнях і холдынгах яны пакінулі й саюз. Пісьменьнікі, якія выйшлі з СПБ, называюць далейшае членства ў СПБ несумяшчальным са сваімі маральнымі прынцыпамі. 3 ліпеня 2021 году ў СПБ супярэчліва ўлучылі 7 новых сябраў, зь якіх прынамсі 5 выдавалі кнігі па-расейску. Пры гэтым мэтай СПБ называліся «захады захаваньня і ўмацаваньня беларускмоўнай культуры».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Аддзяленьні:

Tags:

Саюз Пісьменьнікаў Беларусі АддзяленьніСаюз Пісьменьнікаў Беларусі МінуўшчынаСаюз Пісьменьнікаў Беларусі КрытыкаСаюз Пісьменьнікаў Беларусі КрыніцыСаюз Пісьменьнікаў Беларусі Вонкавыя спасылкіСаюз Пісьменьнікаў БеларусіГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Валянцін ЕрмаловічСьцяг Гвінэі-БісаўКаскадныя табліцы стыляўПарнаграфія ў ЧэхііЛекі-адпаведнікіСвабодныя выбаршчыкі (Нямеччына)Камянецкая вежаКанстанцыя БуйлоПалачаныНадвор’еЭрыкВухаУнівэрсальны каардынаваны часX (сацыяльная сетка)ЎэнздэйКрэдытДвукроп’еВялікая вайна 1409—1411 гадоўGoogleБераБеларускія могілкі ў Іст-БрансўікуБурбалка даткомаўТэйлар ЛотнэрГАЗ-53Станіслаў ЯроцкіБрукНавіныЛюдміла СільноваНью-ЁркЛезьбіянстваРуды лесКампутарнае праграмаваньнеУладзіслаў ГалубокЎ2024Вялікі ЛёнданКурляндыяАндрэй ДзьмітрыеўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікНясьвіжHTMLЖамойтыМэдыяВікіВільня15 красавікаЛязьбійская парнаграфіяСьпіс кіраўнікоў Віленскай дыяцэзііРасейцыПадляскоўеШпакШыла (неадназначнасьць)АўстраліяБеларуская моваВафляМікола МятліцкіМяцеж ГлінскіхГудвіловічыГедымінас КіркіласАнатоль СабалеўскіБанкаўскі рахунакTor BandВалянцін АкудовічОй у лузі червона калинаБругеАнгельская моваЛеў Выгоцкі🡆 More