Алег Грушэцкі

Але́г Леані́давіч Грушэ́цкі (нар.

8 траўня 1974, Менск) — беларускі літаратар, журналіст, публіцыст, перакладчык, грамадзкі дзяяч. Адраджэнец скаўтынгу на Беларусі, адзін з заснавальнікаў Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў. Аўтар літаратуразнаўчых і гістарычных артыкулаў як у беларускіх, так і ў замежных навуковых выданьнях. Ляўрэят шэрагу творчых прэмій. Нашчадак старажытнага шляхецкага роду Грушэцкіх гербу Любіч.

Алег Грушэцкі
Алег Леанідавіч Грушэцкі
Алег Грушэцкі
А. Грушэцкі ў Палацы Рэспублікі
Род дзейнасьці літаратар, публіцыст, грамадзкі дзяяч
Дата нараджэньня 8 траўня 1974(1974-05-08) (49 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак перакладнік, паэт, пісьменьнік, журналіст
Месца працы

Біяграфія

Нарадзіўся 8 траўня 1974 году ў Менску. Навучаўся ў СШ №20 (сёньня гімназія №8). Працоўную дзейнасьць пачаў са старэйшага завадатара ў СШ №140 (1992 г.).

У 1996 г. прайшоў навучаньне ў РІПА па вучэбным пляне «Кіраваньне прадпрыемствам ва ўмовах рыначнай эканомікі» з прысваеньнем кваліфікацыі «Мэнэджар-прадпрымальнік». Пасьля навучаньня працаваў на заводзе сродкаў комплекснай аўтаматызацыі НВА «Гранат» мэнэджарам аддзелу маркетынгу.

Бацька траіх дзяцей. Дачка — выхаванка менскага беларускамоўнага садка.

Грамадзкая дзейнасьць

Алег Грушэцкі 
Алег Грушэцкі з пасведчаньнем Мінюсту аб рэгістрацыі «Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў» у дзень атрыманьня пасведчаньня (12.08.1992)

З 1987 году — актыўны удзельнік таварыства «Талака», якое займалася адраджэньнем беларускай культуры. У 1989 годзе на Сойме «Талакі» быў вылучаны ў сябры Рады. Напачатку 1989 году стаў маладзёвым кіраўніком «Беларускага вучнёўскага саюзу». Гэта была першая спроба адраджэньня беларускага скаўтынгу. У жніўні 1990 годзе прымаў удзел у адкрыцьці першага заезду першага беларускамоўнага дзіцячага летніку «Грунвальд» — ганарова ўздымаў сьцяг на цырымоніі адкрыцьця.

Напачатку 1991 году выдаў першае сучаснае беларускае скаўцкае выданьне — газэта «Скаўт Беларусі».

У 1991 годзе па запрашэньні Сусьветнага скаўцага кіраўніцтва прадстаўляў Беларусь на 17-м Сусьветным скаўцкім Джамбары (скаўцкі зьлёт), які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 году ў Паўднёвай Карэі. На гэтым Джамбары стаў першым (і на той час адзіным) беларускім скаўтам, які прадстаўляў Беларусь.

У 1992 годзе стаў адным з арганізатараў Устаноўчага сойму «Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў». 21 сакавіка 1992 году, падчас Устаноўчага сойму, быў абраны сябрам Рады АБС. 14 жніўня 1992 году ў Рэспубліканскім скаўцкім летніку «Лясун» здаў іспыты з прысваеньнем кваліфікацыі Скаўт-майстра. 15 лістапада 1992 году на сходзе па ўтварэньні Менскай харугвы імя Вітаўта быў абраны сябрам Рады менскай харугвы.

У ліпені 1993 году адкрываў першы Джамбары АБС — запальваў Вялікае Джамбарыйскае вогнішча.

Творчасьць

У юнацтве навучаўся маляваньню ў беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

У 1992 годзе пачаў пісаць бардаўскія ды скаўцкія песні. У 1993 годзе выступіў на «III Беларускім фэстывалі бардаўскай песьні». Выканаў некалькі песень ў жанры блюз-рок на свае вершы і адну на верш Анатоля Сыса. Музыказнаўца Вітаўт Мартыненка ў газэце «Чырвоная змена», у сваім артыкуле прысьвечаным гэтаму фэсту тады пісаў пра яго:

Алег Грушэцкі  Не падмануў фестываль і спадзяванняў тых, хто ад фестываляў чакае ў першую чаргу адкрыццяў. Імі сталі магіляўчанін Алесь Аўраменка, мінчук Алег Грушэцкі. Мяне асабіста найбольш уразіў апошні, які стварыў нечаканы вобраз гэткага беларускага панк-барда. Хацелася б, каб Алег працягваў творчасць у знойдзенай плыні… Алег Грушэцкі 

Вітаўт Мартыненка Яшчэ адна цагліна ў падмурак адраджэння // Чырвоная Змена. — 2 верасьня 1993. — В. 13677. — № 83.

Пасьля гэтага фэстывалю Грушэцкага запрасілі запісаць свае песьні на «Белрадыё». Ягоныя песьні, як вершы, былі надрукаваны ў часопісе «Першацвет» (№3, 1994).

Піша казкі-фэнтэзі і вершы на беларускай мове. Публікаваўся са сваімі творамі, а таксама зь літаратуразнаўчымі, біяграфічнымі і публіцыстычнымі артыкуламі ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газэта», «Зьвязда», «Белорусская нива» («Сельская газета»), у часопісах «Вясёлка», «Маладосць», «Першацвет», «Роднае слова». Прымае ўдзел у творчых імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт. С». Некаторыя вершы Грушэцкага пакладзены на музыку. Апроч літаратурнай дзейнасці і публіцыстыкі — здымаецца ў кіно.

На думку Алега Грушэцкага беларускую літаратуру вылучае дух таямнічасьці і загадкавасьці, пэўнай містычнасьці і міфалагічнасьці.

Узнагароды

  • 2015 год — 2 месца на конкурсе «Таварыства беларускай мовы» на тэму «Гуманітарныя навукі. Персаналіі», за артыкул «Беларускае фэнтэзі».
  • 2016 год — Дыплём І ступені рэспубліканскага конкурсу навукова-дасьледчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучасьнікаў» у намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і» (арганізатар — навукова-мэтадычны часопіс Міністэрства адукацыі РБ «Роднае слова»).
  • 2017 год — 1 месца ў конкурсе «Культурны ракурс» газэты «Літаратура і мастацтва».
Алег Грушэцкі 
Узнагароджаньне дыпл. I ступені на рэсп. конк. нав.-дасл. работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучасьнікаў». Узнагароджвае нач. упр. па справах моладзі Мінадукацыі РБ Н. Пшанічная
Алег Грушэцкі 
Узнагароджаньне дыпл. за 1-е месца ў конк. «Культурны ракурс» газ. «Літаратура і мастацтва». Разам з галоўным рэдактарам газ. «Літаратура і мастацтва» Л. Цімошык

Фільмаграфія

Год Назва фільму Роля
2015 «ГараШ» Аўтамэханік
2016 «PARTY-zan фільм» Вайсковец, жыхар памежнага раёну

Бібліяграфія

У зборніках

  • Грушэцкі А. Жаўнер i вужалка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка).
  • Грушэцкі А. Дзяцей ён выхоўваў у любові да кніг. Пра педагога Янку Маўра // Янка Маўр. Наш вечны рабінзонн: штрыхі да партрэта / уклад. М. Міцкевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2018. — С. 85—88. — 127 с. — (ЖЗЛБ).
  • Грушэцкі А. Шыншыла (верш-скарагаворка) // Літаратурнае чытанне. 4 клас. Чытаем разам з буслікам / уклад. Т. А. Калінічэнка. — Мн.: Сэр-Віт, 2020. — С. 4. — 72 с. — (Школьная праграма).
  • Грушэцкі А. Як Ясь братоў ленавацца адвучыў // Бульбінка: творы пра любімую беларусамі бульбу / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2021. — С. 86—88. — 94 с. — (Нашы сімвалы).

Творы


Артыкулы

Рэцэнзіі на творчасьць

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алег Грушэцкі БіяграфіяАлег Грушэцкі УзнагародыАлег Грушэцкі ФільмаграфіяАлег Грушэцкі БібліяграфіяАлег Грушэцкі Рэцэнзіі на творчасьцьАлег Грушэцкі КрыніцыАлег Грушэцкі ЛітаратураАлег Грушэцкі Вонкавыя спасылкіАлег ГрушэцкіАб’яднаньне беларускіх скаўтаўГрушэцкія гербу ЛюбічГісторыя скаўтынгу на БеларусіМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Эратычнае кіноЗлучаныя Штаты АмэрыкіВольныя матэрыялыБеларуская АЭСАляксандар КосінецФінансыНямецка-савецкая вайнаМенскГібральтарДарога Р42 (Беларусь)Аляксандар СувораўЖанчына з жанчынай2024Беларуская грэка-каталіцкая царкваАляксей ПысінАфарызмРаман СкірмунтЯўгенія ЯнішчыцГента (імя)Уладзімер ПуцінЭтнічная тэрыторыя беларусаў1992ВікіслоўнікДанюшаваБеларуская МарсэльезаФундацыя «Вікімэдыя»Кірыла ТураўскіУніяцтваПошасьцьТоні БлэрСяржук Сокалаў-ВоюшДвукосьсеЗьміцер ХведарукРасейцыУкраінаHTMLТураўЭратычнае мастацтваРэч ПаспалітаяАпостальскі сымбаль верыАсіпавічыДасьледаваньнеНіл ГілевічМікола КупрэеўАргазмСыднэйДраматургГімн МагілёваНавум ГальпяровічБеларуская моваБеларускі рубельL (літара)БібліятэкаМарат МаркаўЧасаў ЯрЛацінкаМагутны БожаАлесь СавіцкіБраніслаў ТарашкевічГерб ПружанаўПастава 69ГорадТутэйшыя (п’еса)Моўная нормаРобэрт ФішэрАрцём АрашонакСтаніслаў ШушкевічСьпіс марак аўтамабіляў🡆 More