Журналіст

Журналі́ст — асоба, якая зьбірае, рэдагуе і стварае інфармацыйныя паведамленьні і матэрыялы для сродка масавай інфармацыі паводле дамовы.

Журналіст
Журналісты

Яму могуць дапамагаць тэлеапэратар альбо фатограф, якіх таксама лічаць журналістамі. Выступае пасярэднікам паміж грамадзкімі інстытутамі і грамадзтвам, ажыцьцяўляе сувязь паміж імі празь інфармацыйны канал (тэлебачаньне, радыё, інтэрнэт, друкаваныя СМІ).

Віды

Журналістаў падзяляюць па відах: рэпартэры, аглядальнікі, камэнтатары, вядоўцы праграм і іншыя.

Абавязкі

Паводле 34-га артыкула Закону Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі» 2008 году, «журналіст СМІ абавязаны:

  1. паважаць правы, свабоды і законныя зацікаўленасьці фізычных асобаў, правы і законныя зацікаўленасьці юрыдычных асобаў;
  2. правяраць пэўнасьць атрыманых ім зьвестак;
  3. падаваць для распаўсюду дакладную інфармацыю;
  4. пазначаць на жаданьне асобаў, якія падаюць інфармацыю, іх аўтарства;
  5. захоўваць канфідэнцыйнасьць інфармацыі і крыніцы яе атрыманьня»;
  6. «атрымліваць згоду на распаўсюд у СМІ зьвестак пра асабістае жыцьцё фізычнай асобы ад яе самой або яе законнага прадстаўніка»;
  7. «атрымліваць згоду фізычных асобаў на правядзеньне гука- і відэазапісу, кіна- і фотаздымкаў, за выняткам іх правядзеньня ў адчыненых для масавага наведваньня месцах і на масавых мерапрыемствах»;
  8. «адмовіцца ад дадзенага яму заснавальнікам, галоўным рэдактарам СМІ заданьня, калі яно або яго выкананьне зьвязаныя з парушэньнем заканадаўства»;
  9. «паказваць на патрабаваньне службовае пасьведчаньне».

Правы

Паводле 34-га артыкула Закону Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі» 2008 году, «журналіст СМІ мае права:

  1. зьбіраць, запытваць і атрымліваць інфармацыю зь дзяржаўных органаў, ад палітычных партыяў, іншых грамадзкіх аб’яднаньняў, іншых юрыдычных асобаў, а таксама захоўваць і распаўсюджваць інфармацыю»;
  2. прысутнічаць «у раёнах узброеных канфліктаў або надзвычайных сытуацыяў, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых важных для грамадзтва падзеяў і перадаваць адтуль інфармацыю;
  3. выконваць пры наяўнасьці акрэдытацыі або паводле ўзгадненьня зь фізычнымі або юрыдычнымі асобамі ў дачыненьні гэтых асобаў запісы, у тым ліку з выкарыстаньнем сродкаў гукавізуальнай тэхнікі, кіна- і фотаздымкаў»;
  4. «зьвяртацца да адмыслоўцаў пры праверцы фактаў і абставінаў у сувязі з інфармацыйнымі паведамленьнямі і матэрыяламі, якія паступілі;
  5. выказваць сваё асабістае меркаваньне наконт інфармацыйных паведамленьняў і матэрыялаў, прызначаных для распаўсюду, за сваім подпісам;
  6. распаўсюджваць падрыхтаваныя ім інфармацыйныя паведамленьні і матэрыялы за сваім подпісам, пад псэўданімам або бяз подпісу, абумоўліваць у выпадку патрэбы захаваньне таямніцы аўтарства».

Прафэсійная рызыка

Праца журналіста непрадказальная, нельга прадбачыць, што адбудзецца ў наступную хвіліну. Таксама вартая ўвагі высокая асабістая рызыка журналістаў па розных прычынах: войны, палітычныя фактары, крымінал і г. д. Топ-20 краін, небясьпечных для занятку журналістыкай:

Глядзіце таксама

  • Дзелавы журналіст

Крыніцы

Tags:

Журналіст ВідыЖурналіст АбавязкіЖурналіст ПравыЖурналіст Прафэсійная рызыкаЖурналіст Глядзіце таксамаЖурналіст КрыніцыЖурналістІнфармацыяДамоваСродак масавай інфармацыі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Цыганская моваГенадзь ПашкоўВялікае Княства ЛітоўскаеГарбатаВячаслаў АдамчыкАнгельшчынаВікіпэдыяЗлучаныя Штаты АмэрыкіКузьма ЧорныЛетувіская моваАдольф ГітлерШвэцыяКастусь Каліноўскі19 жніўняМаскальПрывакзальная плошча (Менск)АдэсаВільгод21 красавікаМікола АўрамчыкЛуг (рашчына)Уладзімер Карызна (паэт)Тутэйшыя (п’еса)Вадзім БолбасСтарабеларуская моваСэнт-ЛуісЧас UnixДаўгаПошукавая аптымізацыяАнілінгусДразды (гурт)Атрад (біялёгія)Славія МазырКалямбурПарнаграфія ў БеларусіДобрускі раён1918ГалосныяФранцішак СкарынаШахцёр СалігорскТышкевічыВасіль ЗуёнакБэнэдыкт ДыбоўскіЯнка МаўрМіхал ВітушкаРыгор БарадулінПлоцевы актІгар БабкоўСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіДзьмухавец2024КітайЛагойскБеларуская моваМікіта Крыўцоў48-ы батальён дапаможнай паліцыіСувэрэнная дзяржаваТурфанРасейская моваМэрытакратыяЧачаБеларуская літаратураЛюблінАнатоль ВялюгінЭўропаПраваслаўная царкваІльляКрысталь БойдVirusTotal🡆 More