Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства культу́ры Рэспу́блікі Белару́сь (Мінкульт Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне мастацтва.

Міністар культуры прызначаецца і здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 19 лістапада 2020 году пасаду міністра займае Анатоль Маркевіч.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь
Эмблема Міністэрства культуры
Абрэвіятура МК РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, пр-т Пераможцаў, д. 11
Міністар Анатоль Маркевіч
Першы намесьнік пасада вакантная
Намесьнік Валеры Грамада
Зьвязаныя кампаніі «Менскрэстаўрацыя», «Белпрамкультура»
Бюджэт 230,8 млрд рублёў (2009 год; 82,3 млн $)
Сайт www.kultura.by

Будова

  1. Цэнтральны апарат — 7 управаў, 4 аддзелы і адзін дэпартамэнт;
  2. 7 управаў выканаўчых камітэтаў вобласьцяў і Менску;
  3. Прадпрыемствы «Тэатральныя майстэрні», «Менскрэстаўрацыя», «Віцебскрэстаўрацыя», «Праектрэстаўрацыя», «Аб’яднаная дырэкцыя будаваных аб’ектаў», «Сьветакон», «Белпрамкультура» (Гомель), «Аўтабаза Мінкультуры», «Цэнтар музэязнаўчых, афармляльных і дасьледніцкіх працаў», а таксама выдавецтва «Культура і мастацтва»;
  4. Музэі — мастацкі музэй, музэй гісторыі і культуры Беларусі, «музэй-запаведнік Нясьвіж», музэй вялікай айчыннай вайны, Берасьцейская крэпасьць, музэі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча й Петруся Броўкі, музэй гісторыі беларускай літаратуры, музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, музэй народнай архітэктуры і побыту;
  5. Тэатры — опэры і балету, Віцебскі драматычны, драматычны тэатар імя Горкага, беларускай драматургіі, Маладзёвы тэатар эстрады;
  6. Установы мастацтва — аркестар сымфанічнай і эстраднай музыкі, народны хор Беларусі імя Генадзя Цітовіча, Беларуская філярмонія, ансамбль танцу Беларусі, дзяржаўны ансамбль «Песьняры», харэаграфічны ансамбль «Харошкі», Гомельскі цырк, майстэрня жывапісу, графікі і скульптуры, цэнтар нацыянальных культураў;
  7. Навучальныя ўстановы — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў, акадэмія музыкі й гімназія-каледж пры ёй, акадэмія мастацтваў, Менская мастацкая вучэльня імя Аляксея Глебава;
  8. Нацыянальная бібліятэка.

Задачы

  1. парадкаваньне карыстаньня мастацкімі творамі;
  2. наладжаньне выкананьня заканадаўства аб мастацтве;
  3. захаваньне мастацкіх твораў, значных для ўтварэньня нацыянальнай самасьвядомасьці;
  4. вызначэньне кірункаў капіталаўкладаньняў;
  5. узгадненьне працаў па захаваньні помнікаў і мастацкіх твораў;
  6. падрыхтоўка мастацкіх працаўнікоў;
  7. спрыяньне разьвіцьцю культураў этнічных меншасьцяў;
  8. разьвіцьцё замежнай мастацкай супрацы.

Паўнамоцтвы

  1. запыт зьвестак ва ўстановах;
  2. стварэньне творчых калектываў ды нарадаў з удзелам зацікаўленых установаў ды адмыслоўцаў;
  3. удзел у стварэньні ўстановаў для падтрымкі мастацтва;
  4. стварэньне газэтаў ды часопісаў.

Мінуўшчына

Пасьля здабыцьця Беларусяй незалежнасьці 25 жніўня 1991 году Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановаю Рады міністраў БССР ад 12 лютага 1970 г. № 37. 9 жніўня 1996 году ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзыдэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра.

Стаўленьне да мэмарыялу Курапаты

Забаўляльная ўстанова ў ахоўнай зоне мэмарыялу

У сувязі з будаўніцтвам забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол» у ахоўнай зоне непасрэдна за 50 мэтраў ад мэмарыялу Курапаты, праваабаронцы і грамадзкія актывісты, удзельнікі круглага стала «Абаронім Курапаты» накіравалі зварот у дзяржорганы аб недапушчальнасьці згаданага будаўніцтва. 25 лістапада 2012 году актывісты атрымалі адказ зь Міністэрства культуры, дзе сьцьвярджалася пра выяўленыя парушэньні пры будаўніцтве і далейшае спыненьне будаўніцтва. 27 лістапада таго ж году адпаведнае прадпісаньне выдала й Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Аднак 1 сьнежня 2014 году Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону Курапатаў са 120 да 50 мэтраў, і будаўніцтва забаўляльнага цэнтру было ўзаконенае, а знос пабудоваў так і не адбыўся. Далейшыя пратэсты грамадзкасьці і звароты ў суд і пракуратуру плёну не прынесьлі. Дзяяч беларускай палітычнай эміграцыі Зянон Пазьняк ахарактаразаваў згаданае будаўніцтва і паводзіны ўладаў як «абразу нацыянальнага гонару і зьнічтажэньне нацыянальнай сьвятыні». Палітык адзначыў, што нельга ладзіць «канкан на труне».

У чэрвені 2018 году ў будынках «Бульбаш-холу» адкрылася рэстарацыя пад іншай назвай. Грамадзкасьць распачала пратэсты. У канцы кастрычніка 2018 году стала вядома, што ўладальнікі рэстарацыі падалі заяву ў міліцыю аб завядзеньні крымінальнай справы супраць абаронцаў Курапатаў.

Будаўніцтва бізнэс-цэнтру ў ахоўнай зоне мэмарыялу

У лютым 2017 году журналісты «Радыё Свабода» выявілі, што ля Курапатаў скарацілі ахоўную зону, каб на яе месцы пабудаваць бізнэс-цэнтар. Зьмяненьне межаў было зацьверджанае пастановай Міністэрства культуры №70 ад 1 сьнежня 2014 году. Будаўніцтва бізнэс-цэнтру на былой ахоўнай зоне Курапатаў пачала кампанія «Белрэканструкцыя», а замоўнік будаўніцтва — кампанія «Кіпрэканструкцыя». Паводле інфармацыі парталу 1863x.com, галоўны ініцыятар згаданага будаўніцтва ля Курапатаў — адзін з самых багатых людзей Беларусі Ігар Анішчанка. Мясцовыя жыхары і актывісты «Маладога фронту» спрабуюць спыніць будоўлю. Актывісты паставілі намёты. Супраць будаўніцтва бізнэс-цэнтру выказаліся шэраг грамадзкіх дзеячаў і арганізацыяў Беларусі, у тым ліку нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. У выніку пратэстаў грамадзкасьці будаўніцтва бізнэс-цэнтру было спыненае.

Пазыцыя па руйнаваньні помнікаў гісторыі й культуры

У траўні 2010 году кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў Менску побач з цыркам шматфункцыянальнага комплексу. Праект прадугледжваў знос будынка першай менскай электрастанцыі, пабудаванай у 1890 годзе. Электрастанцыя мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Знос станцыі падтрымала Міністэрства культуры Беларусі. Нягледзячы на тое, што паводле 28-га артыкула Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны рашэньне аб зносе гісторыка-культурных каштоўнасьцях можа прымаць толькі найвышэйшы орган выканаўчай улады Савет міністраў (і толькі ў выключных выпадках), знос электрастанцыі адбыўся ў 2012 годзе. Па факце зносу распачатая крымінальная справа.

Уначы 26 красавіка 2014 году на скрыжаваньні вуліцаў К. Маркса і Моладзевай Гародні будаўнікі зьнесьлі гістарычны будынак XIX стагодзьдзя. Будынак уяўляў сабой гістарычную каштоўнасьць, але яго частковы знос ухваліла Міністэрства культуры Беларусі. У верасьні 2015 году ў Гародні зьнесьлі будынак пачатку ХХ стагодзьдзя дзеля новабудоўлі. Зімой 2016 году ў Гародні зьнесьлі гістарычны будынак 1870 году пабудовы.

7 траўня 2018 году адбыўся знос будынку ў Ракаўскім прадмесьці Менску па вуліцы Вызваленьня, гісторыка-культурнай каштоўнасьці XIX стагодзьдзя. Ад будынка засталося толькі дзьве сьцяны. Знос адбыўся зь ініцыятывы галавы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Паўла (Панамарова). Галоўнай мэтай зносу адзначаная пабудова комплексу Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Нягледзячы на пратэсты Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, праект пабудовы комплексу падтрымаў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Грамадзкі актывіст Антон Матолька(ru), які быў сьведкам зносу, выклікаў міліцыю і зьвярнуўся ў Міністэрства культуры, аднак зь Мінкульту атрымаў адказ, што знос знаходзіцца пад іх кантролем. Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату яшчэ ў 2016 годзе прасіў намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Натальлю Качанаву выключыць будынкі на вуліцы Вызваленьня 6 і 6а са сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў і даць дазвол на іх поўны знос. Аднак тады міністэрства культуры запэўніла, што яно «не дазволіць зруйнаваць будынкі». Начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Міністэрства культуры Натальля Хвір у камэнтары БелаПАН адзначала: «Гістарычны цэнтар Менску сам па сабе зьяўляецца каштоўнасьцю. Будынак па вуліцы Вызваленьня можна аднавіць, гэта мы і будзем рэкамэндаваць царкве».

Міністры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь БудоваМіністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь ЗадачыМіністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыМіністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь МінуўшчынаМіністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь Стаўленьне да мэмарыялу КурапатыМіністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь Пазыцыя па руйнаваньні помнікаў гісторыі й культурыМіністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь МіністрыМіністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь КрыніцыМіністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіМіністэрства Культуры Рэспублікі БеларусьАнатоль МаркевічПрэзыдэнт БеларусіСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

7-ZipЭканомікаАляксандар ВіхорДругая сусьветная вайнаГісторыя ВільніУнівэрсытэтАнальны сэксНе загаснуць зоркі ў небеІнтэрнэтКанстантын Тышкевіч.auБухарэстMozilla FirefoxКузьма ЧорныТутэйшыя (п’еса)ВільняТадзіяна КляшторнаяВасіль БыкаўВугоршчынаУладзімер ПуцінГодЛеў XGoogleСлоўнік НасовічаБеларускі нацыянальны стройАльпыІмёны ліцьвінаўКавалёўМалдаўская моваKrainaТалачынРужаныЭманюэль (фільм)Вольныя матэрыялыГута ПеняцкаБэнэдыкт ДыбоўскіСлуцкі збройны чынКалямбурМагнэтызмМікіта НайдзёнаўМіхал ВітушкаСмаленская рэспублікаЛяхавіцкі замакРасейская акупацыя БеларусіАнатоль СысДэкадансБлакітная валошкаАдольф ГітлерШчучынЯнка КупалаЕва ВежнавецІгар БабкоўКрыж Сьвятога БэнэдыктаАўтарскае праваЛявон БаршчэўскіВойшнарЧэрвеньМіхась БашлакоўМазырЛякарняВільгодАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўЯнка СіпакоўКарліс УлманісЛіцьвіныВалянцін АкудовічСэксуальныя пазыцыіВіктар КаліноўскіТэхналёгіяГарнастай🡆 More