Гэнік Лойка

Гэнік Лойка (нарадзіўся 9 сакавіка 1962 г., в.

Мікелеўшчына, Мастоўскі раён) — беларускі скульптар, выкладчык скульптуры ў Менскай сярэдняй школе №185 з архітэктурна-мастацкім ухілам. Зьяўляўся адным з ініцыятараў культурнай арганізацыі «Майстроўня» (1979—1984).

Біяграфія

Гэнік Лойка скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Музэі народнага дойлідзтва і побыту, у Заслаўскім гісторыка-культурным запаведніку, у Мастацкім каледжы імя І. Ахрэмчыка, у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава.

21 лютага 2013 году судом Фрунзенскага раёну Менску быў арыштаваны на пяць сутак за акцыю ў падтрымку беларускамоўнай адукацыі, якую Гэнік правёў у Міжнародны дзень беларускай мовы, 21 лютага, каля сталічнай беларускамоўнай гімназіі № 4. Судзьдзя Людміла Лапо прызнала яго вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванага пікета (арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях) .

Творчасьць

Гэнік Лойка 
Помнік Тадэвушу Касьцюшку паводле скульптара Гэніка Лойкі

Гэнік Лойка — стваральнік унікальных скульптурных пленэраў «Легенды зь пяску», падчас якіх на пясчаных кар’ерах ці на берагах рэчак скульптары і проста ахвочыя лепяць гіганцкія скульптуры; таксама плянуе зрабіць вялікую скульптуру зь пяску ў гонар 1000-годзьдзя Летувы. У 2000 годзе, з нагоды тысячагодзьдзя са дня сьмерці полацкай князёўны Рагнеды, разам са сваімі вучнямі зрабіў у Заслаўе пясчаную скульптуру Рагнеды 40 мэтраў даўжынёй.

Яго работа перамагла на конкурсе эскізаў памятнай дошкі ў гонар Ларысы Геніюш. Дошка была ўсталявана і ўрачыста адкрыта 9 жніўня 2010 г. ў Празе на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш падчас свайго легальнага знаходжаньня ў Чэхаславацкай Рэспубліцы.

У 2012 годзе стварыў мармуровы помнік беларускай паэткі Таццяны Сапач (у вёсцы Маркава, недалёка ад Маладзечна).

У 2014 годзе да 500-й гадавіны адзначэньня перамогі ў Аршанскай бітве распрацаваў юбілейны бронзавы мэдаль.

У студзені 2015 году ў двары дома, дзе жыве, стварыў сьнежную скульптуру галавы князя (караля) з бел-чырвона-белым сьцягам.

У ліпені 2017 году выйграў конкурс на ўсталяваньне помніка Францыску Скарыну ў Кішынёве (у сквэры насупраць будынка амбасады Беларусі ў Малдове). Ягоную заяўку прафэсійнае журы прызнала найлепшай з 9 прэтэндэнтаў. Конкурс праводзіўся Міністэрствам культуры Беларусі, ягоная мэта — увасабленьне найбольш выразнага вобразу беларускага першадрукара.

У траўні 2018 году ў Косаве (Івацэвіцкі раён) па праекце скульптара Гэніка Лойкі на тэрыторыі музэю-сядзібы Касьцюшкі «Марачоўшчына» ля Косаўскага палацу быў усталяваны першы ў Беларусі поўнафігурны помнік Тадэвушу Касьцюшку.

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Tags:

Гэнік Лойка БіяграфіяГэнік Лойка ТворчасьцьГэнік Лойка Вонкавыя спасылкіГэнік Лойка КрыніцыГэнік ЛойкаМастоўскі раёнМікелеўшчына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Эль-АюнДзед-БарадзедMozilla FirefoxІван ЧыгрынаўКрасавікПастава на каленяхЛеапардРаспад СССРМарат МаркаўТаўцівіл (імя)Войцех МанівідТытулСуахіліБАТЭ БарысаўНародная Сацыялістычная Рэспубліка АльбаніяБлакітная валошкаПрыквэл1935Google searchЗборная Люксэмбургу па футболеАўген БартульСувязь (тэхніка)Таварыства з абмежаванай адказнасьцюАлейГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняForbesЯкуб КоласСайгаБутвілЭрык СьвірскіЯнка СіпакоўІрына БагдановічШчучынМобі ДыкДурніцыСлуцак1943Мікола МаляўкаЗлучаныя Штаты АмэрыкіЭльбасанЛявон ВольскіХлёравадародная кісьляМарына ВасілеўскаяГабрэіАльбэрт КарэйваАндрэй МукавозчыкБеларусыПачобуты-АдляніцкіяЖамойцьМіхась ЧаротАнатоль СысАшгабадЯн Таўцівіл МонтаўтавічАкторы парнафільмаўГеаграфічныя каардынатыДабяслаў КезгайлаКропка (знак прыпынку)ПлюсВіталь ШкляраўБеларускі клясычны правапісВольныя матэрыялыПартыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраўЯн Караль ХадкевічБеларускі нацыянальны стройGoogleСамасейHromadske.TVАляксей ДоўгельКляштарЭнцыкляпэдыя🡆 More