Вітаўт Мартыненка: беларускі музыказнаўца, публіцыст

Вітаўт Міхалавіч Мартыненка (29 верасьня 1959, Менск — 17 красавіка 2016, Менск) — беларускі музыказнаўца, публіцыст.

Біяґрафія

Нарадзіўся 29 верасьня 1959 году ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, факультэт журналістыкі (1982).

З 1983 да 1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара моладзевай ґазэты «Чырвоная змена», рэдагаваў музычную рубрыку «Мелодыя» (з 1986 — «Нотны аркуш»). З 1989 да 1995 быў карэспандэнтам мюнхэнскай рэдакцыі радыё «Свабода», арґанізаваў там і праводзіў беларускі музычны гіт-парад. З 1994 да 1997 працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Кинонеделя Минска».

Чалец Саюзу журналістаў СССР з 1985.

У 1985 годзе разам з Анатолем Мяльгуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клюбу «Няміга», які ў 1987-м стаў калектыўным сябрам каардынацыйнай рады моладзевых нефармальных суполак. Браў удзел у арґанізацыі фэстаў «Тры колеры» (1986, 1988), «Басовішча» (1990). У канцы 1980-х — удзельнік «Талакі», «Тутэйшых».

У 1988 годзе стварыў у камсамольскай ґазэце «Чырвоная змена» адну зь першых груп падтрымкі БНФ. За ўдзел у Дзядах-88 В. Мартыненка быў асуджаны да адміністрацыйнага пакараньня. У адказ на гэта ў «Чырвонай Змене» зьявіўся калектыўны артыкул «Процістаяньне».

Памёр 17 красавіка 2016 году ў Менску.

Творчасьць

Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму» (1989, New York, разам з А. Мяльгуем), «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (2006, Менск, разам з А. Мяльгуем) , «Rock on-line» (2010, Менск).

Выдаў таксама ў сваёй рэдакцыі з прадмовай і камэнтарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis» (2002) і асобным выданьнем поўны тэкст названай прадмовы — «Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя і лінґвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)» (2003).

Пісаў таксама прозу, вершы, якія друкаваліся ў беларускіх і замежных часопісах, перакладаліся на ўкраінскую, польскую мовы, выдаваліся ў кніжных зборніках і на кампакт-дысках папулярных рок-гуртоў («P.L.A.N.», «Tesaurus», «DeadMarsh», украінскі «Тінь Сонця»).

Працы: больш за 200 публікацыяў на тэмы нацыянальнай музыкі, літаратуры, грамадзка-палітычнага жыцьця.

Ацэнкі

Тацьцяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калёнке на «БелаПАН» такую ацэнку творцу: «Вітаўт Мартыненка — натуральны Курт Кабэйн беларусскай музжурналістыкі».

Крыніцы

Літаратура

  • Сахараў С. Дэмакратычная апазіцыя Беларусі 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Цэнтар Карта, 1999. — С. 60-61. — ISBN 985-6374-08-1
  • Д.П. МАРТЫНЕНКА ВІТАЎТ (Мартыненко Витовт, Martynenka Vitaut) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 178. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8

Tags:

Вітаўт Мартыненка БіяґрафіяВітаўт Мартыненка ТворчасьцьВітаўт Мартыненка АцэнкіВітаўт Мартыненка КрыніцыВітаўт Мартыненка ЛітаратураВітаўт Мартыненка17 красавіка1959201629 верасьняБеларусьМенскПубліцыстыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НарэлаМерулаПрамысловасьцьВіктар ШніпБеларускае нацыянальнае адраджэньнеУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціСлуцкі збройны чынНаваполацакПолацакАляксей БацюкоўУладзіслаў СыракомляВуліца Янкі Лучыны (Менск)Сьпіс вялікіх князёў літоўскіхБудынакІталіяКасмадром імя Сатыша ДгаванаПавал ДураўФранцішак СкарынаБабёрВіленскае барокаHTMLКунілінгусҐНіл ГілевічВілаАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаEBayTor BandЛезьбіянстваДрама (аповесьць)ДэміюргГісторыя МенскуЧарнігаўскае княстваВершаваны памерКаса (анатомія)Ява (імя)Пятро ВасючэнкаПапугаепадобныяГедбудРыдмонтАляксандар РужанцоўЛічэбнікGoogleМарат МаркаўЛаскаценьМарт (імя)17 красавікаСамілаБодаКарл Фрыдрых ГаўсУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаРадзімічыМіхась РудкоўскіВялікабрытаніяАўгуст МоцныАксана БязьлепкінаПорнафільмы міжрасавыяАскеменНадвор’еГомельская вобласьцьСусьветнае павуціньнеЖамойцьПрацоўная дамоваСяброўстваАнальны сэксТутэйшыя (выраз)Індаэўрапейскія мовыGoogle DriveЦыкорыяЯзэп Сажыч🡆 More