Алег Дзярновіч

Алег Іванавіч Дзярновіч (нар.

1966, Менск) — беларускі гісторык і выдавец. Кандыдат гістарычных навук.

Біяграфія

У 1990 скончыў Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў археолягам у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. Дасьледваў гістарычны цэнтар Менску, Бярозаўскі кляштар картузаў, палац Сапегаў у Ружанах, удзельнічаў у раскопках Крэўскага замка.

У 1992 паступіў у асьпірантуру пры Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук Беларусі. Абараніў дысэртацыю кандыдата гістарычных навук (PhD) на тэму «Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV — першай палове XVI cтcт. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)». Працуе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук старэйшым навуковым супрацоўнікам.

Дасьледуе гісторыю Сярэднявечча і раньняга Новага часу. Рэдагуе пэрыядычныя выданьні «ATHENAEUM» і «ШУФЛЯДА».

У 1998 заснаваў праект «Архіў Найноўшае Гісторыі», мэта якога — зьбіранне інфармацыі па гісторыі беларускага грамадства ў другой палове ХХ стагодзьдзя. Для вывучэньня найноўшай гісторыі Беларусі прапанаваў прынцып «грамадзкай гісторыі», як сродак ня толькі вывучэньня гісторыі дзржаўнасьці, але і гісторыі грамадзкіх плыняў і ідэй. Пад яго рэдакцыяй выйшлі шэраг кніг па найноўшай гісторыі Беларусі і антызавецкаму супраціву (т.я. «Антысавецкія рухі Беларусі: 1944—1956. Даведнік»).

Працы

Манаграмы

  • Іn nostra Livonia: дакумэнтальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй у канцы XV — першай палове XVI cтагодзьдзяў, 2003.

Атрыкулы

  • Іншадумцы і контркультурная моладзь у Гародні (1950—1970 гг.) // ARCHE №1—2 2010

Крыніцы

Tags:

Алег Дзярновіч БіяграфіяАлег Дзярновіч ПрацыАлег Дзярновіч КрыніцыАлег Дзярновіч1966Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Генадзь ШутаўШашкіКастусь КаліноўскіЭЛічэбнікВікіпэдыяРадаўніцаПадвойнае пранікненьнеМікола МаляўкаТрыбуна працыУрліхБеларусыАляксей ДудараўЛіцьвіныСяляваСяргей НавумчыкТадзіяна КляшторнаяМурманскФранцыск СкарынаПятрусь БроўкаСтаніслаў ШушкевічВерасеньМужчына зьверхуВалошкаЗямляАльтэрнатыўная парнаграфіяМікола МятліцкіСяргей Паўлавіч АбламейкаВіктар Гардзей2020-яАксана БязьлепкінаБеларуская граматыка для школ (1918)ТрыбадызмПрыродаЛязьбійская парнаграфіяЛетува (каралеўства, 1918)СказMozilla FirefoxАляксандар ШыдлоўскіФізычная падрыхтаванасьцьЮры ГумянюкЯнка МаўрАлег СалтукАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаБеларускі нацыянальны стройСяржук Сокалаў-ВоюшЧовенКніга прарока ДаніілаДайльДзед ТалашБайструкЗнак рашоткі (актаторп)Кіраў (Кіраўская вобласьць)ЖурАлег ЯнкоўскіБеларуская Народная РэспублікаПрагласПаэтІсьляндзкі коньБесьпілётнікГайлімінВільня1896Анатоль СербантовічАндраш ШэфэрЛацінская моваКрумкач1493Анатоль БутэвічБярозка (часопіс)🡆 More