Крэўскі Замак

Помнік абарончай архітэктуры
Крэўскі замак
Крэўскі замак
Крэўскі замак
Краіна Беларусь
Вёска Крэва
Каардынаты 54°18′34″ пн. ш. 26°16′56.7″ у. д. / 54.30944° пн. ш. 26.282417° у. д. / 54.30944; 26.282417 26°16′56.7″ у. д. / 54.30944° пн. ш. 26.282417° у. д. / 54.30944; 26.282417
Заснавальнік Гедымін
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Крэўскі замак на мапе Беларусі
Крэўскі замак
Крэўскі замак
Крэўскі замак
Крэўскі Замак Крэўскі замак на Вікісховішчы

Крэўскі замак — помнік архітэктуры XIV стагодзьдзя ў Крэве, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага. Уваходзіў у лінію фартыфікацыяў Ліда — Наваградак — Меднікі — Трокі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на беразе ракі Краўлянкі пры ўтоку ручая Шляхцянкі. Твор гатычнай архітэктуры ВКЛ. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Крэўскі Замак 
Плян замка, XIX ст.
Крэўскі Замак 
Плян замка, 1827 г.

Мураваны замак у Крэве збудавалі па 1338 годзе на загад вялікага князя Альгерда на месцы старога драўлянага замка. Новы замак стаў адным зь першых кастэляў у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1345 годзе тут склалі пагадненьне паміж Альгердам і пасламі вялікага князя Кейстута пра падзел улады ў гаспадарстве.

У Крэве знаходзіўся ў выгнаньні Ягайла (лістапад 1381 году), пазбаўлены стальцу праз свайго дзядзьку Кейстута. 12 чэрвеня 1382 году прыхільнікі Ягайлы зладзілі пераварот у Вільні, занялі Трокі. Кейстут з сынам Вітаўтам і войскам прыехаў пад замак на перамовы, дзе іх захапілі ў палон. 15 жніўня 1382 году ў падзямельлі Княскай вежы на загад Ягайлы задушылі Кейстута. Вітаўта Ягайла пратрымаў пэўны час у замкавай вязьніцы.

14 жніўня 1385 году ў замку выпрацоўваліся ўмовы Крэўскай уніі, якая злучыла на больш за чатыры стагодзьдзі Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае. У 1433 годзе замак заняў князь Сьвідрыгайла, які ваяваў за сталец з князем Жыгімонтам Кейстутавічам.

У 1503—1506 гадох замак неаднаразова атакавалі крымскія татары, якія часткова пашкодзілі яго. У 1518 вядомы дыплямат Жыгімонт Гербэрштайн адзначаў, што Крэва — места «з пакінутым замкам». У 1519 годзе замак захапілі і зьнішчылі маскоўскія войскі.

У 1564 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падараваў замак князю Андрэю Курбскаму, які ўцёк з Маскоўскай дзяржавы. Археалягічныя зьвесткі адзначаюць разбурэньні за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.

У замку знаходзілася рэзыдэнцыя крэўскага старосты, таксама тут збудавалі драўляную ратушу. На мяжы XVII і XVIII ст. замкавая размалёўкі часткова перапісалі ў тэхніцы тэмпэрнага малярства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Крэўскі Замак 
Замак да (1916 г.) і па (1917 г.) руйнаваньні расейскай артылерыяй

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Крэва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, пачаўся заняпад замка. У канцы XVIII і XIX стагодзьдзях яго часткова разабралі.

За часамі Першай сусьветнай вайны замак знаходзіўся на лініі фронту паміж войскамі Нямецкай і Расейскай імпэрыяў. 21 ліпеня 1917 году ў ходзе артылерыйскай атакі на нямецкія пазыцыі расейскія войскі ўшчэнт разбурылі муры замка.

Найноўшы час

У 1929 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі правялі кансэрвацыю руінаў замка, тады ж паўночную сьцяну ўмацавалі контрфорсам.

У 1970 годзе замак дасьледавала экспэдыцыя пад кіраўніцтвам Міхася Ткачова, у 1985 годзе — Алега Трусава і Міхася Ткачова, у 1988 годзе — Міхася Чарняўскага. Археалягічныя раскопы, сярод іншага, выявілі рэшткі кафлі і нэрвюрнай цэглы XIV ст.

У 2004 годзе студэнты-валянтэры закансэрвавалі ўваход у Княскую вежу. У 2005 годзе ўтварыўся Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак», які ставіць за мэту спрыяньне захаваньню замка. Фонд штогод ладзіць летнікі і культурныя імпрэзы ў Крэве і іншых паселішчах. У 2019—2021 гадох праводзілася кансэрвацыя руінаў Княскай вежы і частковае аднаўленьне прылеглых да яе сьценаў замка.

Архітэктура

Займае пясковую дзюну над балоцістым рачным поплавам. З усходу, поўдня, часткова захаду і поўначы бараніўся водам рэк, падпёртых плацінай.

У пляне мае форму няправільнай трапэцыі, зьвернутай большай асновай у напольны бок і аточанай абарончымі мурамі. Паўночная сьцяна даўжынёй 85 м, усходняя — 108,5 м, паўднёвая — 71,55 м, заходняя — 97,2 м. Муры мелі таўшчыню каля 2,5 м і вышыню да 12 м. Іх ніжняя частка да вышыні 4 м складаецца з каменю, верхняя — абкладаецца цэглай з вонкавага боку. Ад пачатку пэрымэнтрам сьценаў на вышыні 10 м ішла драўляная галерэя-памост. Абарона замка вялася праз байніцы.

Часткова захаваліся дзьве чатырохкутныя вежы, разьмешчаныя дыяганальлю на кутох замка. Вялікая Княская, або Кейстутава вежа, амаль квадратная ў пляне (18,65 × 17 м) выступае за пэрымэтар абарончых муроў. У вежы было ня менш за 4 паверхі і склеп-вязьніца ў сутарэньнях, пераходы паміж паверхамі існавалі ў тоўшчы сьценаў. Княскія пакоі разьмяшчаліся на другім паверсе, дзе вокны значна большыя і шырэйшыя, чым на астатніх паверхах. Трэці паверх выконваў абарончыя функцыі. Вежа пры таўшчыні сьценаў 3 м мела вышыню большую за 25 м. Вышыня колішніх паверхаў вежы дасягала 4,8—5 м. Жылыя памяшканьні аздабляліся фрэскавай размалёўкай.

На стыку ўсходняй і паўднёвай сьценаў, з боку замкавага двара, знаходзіцца Малая вежа (11 × 10,65 м), якая таксама мела чатыры паверхі. Вышыня колішняга першага паверху — 3,5 м, другога — 2,3 м, трэцяга — ня менш за 3 м.

Уяздная брама знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй сьцяне. У паўднёвай сьцяне існаваў запасны выхад-праём. Заходнюю сьцяну ля самага долу праразае яшчэ адзін праём сьпічастай формы, які мае вышыню каля 2,5 м і шырыню 2,25 м. У ім, з усяго відаць, была запасная брама замка.

На замкавым двары разьмяшчалася кузьня, жылыя пабудовы.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Крэўскі Замак  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000602

Tags:

Крэўскі Замак ГісторыяКрэўскі Замак АрхітэктураКрэўскі Замак ГалерэяКрэўскі Замак КрыніцыКрэўскі Замак ЛітаратураКрэўскі Замак Вонкавыя спасылкіКрэўскі Замак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

BloggerОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаГісторыя БеларусіПрыслоўеРусізмВялікабрытаніяКрасавікЛексычнае значэньнеАлесь СавіцкіКітай1744Zuzana (зброя)Вольныя матэрыялыДыяніз ІлкавічЛірыкаБрысталУладзіслаў СыракомляФарс (астан)АсанансВойшаСказГарбатаТарутЛюбчаУНІАНМарына ВасілеўскаяКубак Ангельшчыны па футболеГомельБанкаўскі рахунакВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Алесь АркушБавоўнаДругая сусьветная вайнаЧэрвеньВалянцін ЗубГалоўная старонка800Каханьне без пранікненьняЛатаваЧалавекВікіслоўнікАльгарытмАлесь БачылаСМЕРШ24 красавікаЛязьбійская парнаграфіяПадгорыцаМастацкая літаратураДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)СтрахаваньнеПСонечная сыстэмаMac OSЖодзінЗлучнікКурыцаНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАПагоняГомельская ратуша1500БлогКатэхізіс Сымона БуднагаНіна МацяшСтэланціс СлаваччыныМаксім БагдановічКліўлэндзкае пагадненьнеРэчыцаАўганістан1530ПрыметнікЛюбоўГіль (імя)🡆 More