Алег Салтук

Алег Салтук (25 жніўня 1946, в.

Рыжэнькі, Шумілінскі раён, Віцебская вобласьць23 красавіка 2015) — беларускі паэт і перакладчык. Ляўрэат літаратурных прэмій Ленінскага камсамолу Віцебшчыны, імя Ўладзімера Караткевіча, часопіса «Маладосьць», «Сузор'е муз».

Алег Салтук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 жніўня 1946(1946-08-25)
Памёр 23 красавіка 2015(2015-04-23) (68 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт
Мова беларуская мова
Узнагароды

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і хлебаробаў, якая ў 1962 годзе пераехала на радзіму бацькі ў вёску Якаўкі Вушацкага раёну. Да школы бацька навучыў сына чытаць, а маці зь дзяцінства прывіла любоў да песьні. У 1963 годзе скончыў Мішкавіцкую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленьне расейскай мовы і літаратуры Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту імя Аркадзя Куляшова. Пасьля заканчэньня ВНУ (1967) служыў у Савецкай Арміі. У 1969—73 гадах — адказны сакратар раённай газэты «Патрыёт» (г. п. Ушачы). 3 1974 году — уласны карэспандэнт абласной газэты «Віцебскі рабочы». 3 1980 году па 1999 год — сакратар Віцебскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Узнагароджаны мэдалямі.

Першы верш надрукаваў у 1965 годзе ў газэце «Магілёўская праўда» са згоды Аляксея Пысіна, які быў яго першым літаратурным настаўнікам. Асноўныя матывы паэзіі Салтука — любоў да Радзімы, роднай зямлі, гераічная памяць беларускага народу, клопаты і трывогі нашых дзён, пачуцьці сяброўства і каханьня, няпростыя чалавечыя адносіны.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Пачатак дня» (1974), «Працяг» (1977), «Сьвятло зямлі» (1982), «На далонях жыцьця» (1988), «Сьвятло зямлі» — выбранае (1992), «Трывога лёсу» (1996), «Не разьлюбі» (2003), «На вейцы веку» (2006).

Творы паэта перакладаліся таксама на ўкраінскую, польскую, расейскую, баўгарскую, нямецкую, асяцінскую мовы. Салтук перакладаў на беларускую мову вершы расейскіх і ўкраінскіх паэтаў.

Ляўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2011).

Жыў у Віцебску.

Крыніцы

Літаратура

  • Алег Салтук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 14. — С. 116.
  • Алег Салтук // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 246—248.

Tags:

1946201523 красавіка25 жніўняВіцебская вобласьцьМаладосцьПаэтПеракладчыкШумілінскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Інстытут беларускай культуры.sh44Герб СССР921999Люцыян ЖалігоўскіМаксім ГарэцкіГісторыя БеларусіАрхангельск.uk.gsЦмок.ieПляц21976.dm.my193258Палітычная культураДотык пісі рукоюАнаплязма18871995.za.vg.knАнгельская мова41Манчэстэр СіціУсяслаў ЧарадзейМанчэстэрВіцебская вобласьць.mw.ggКрыж Эўфрасіньні ПолацкайUNIXТутэйшыя (выраз)Стары горад (Горадня).cmСтарабеларуская мова17Устаўныя граматы БНР.srПрэзыдэнт БеларусіҐМінейка (імя)Павал АляксюкУзбэцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.csНаша думкаАркадзь КуляшоўПінск2004Аральны сэксДругая Ўстаўная грамата.cf.mq1946Сакавік1998Алег МінкінКілямэтар.it1326МанфрэдЦыбуля (расьліна)Каракал.czГрэцкая драхма.npПершая сусьветная вайна🡆 More