«Залаты́ Купідо́н» — літаратурная прэмія рэспубліканскага конкурсу «Лепшая кніга году», якая ўручалася ў 2006—2013 гадах на Дні беларускага пісьменства.
«Залаты Купідон» | ||||
Арганізатар | Саюз пісьменьнікаў Беларусі | |||
---|---|---|---|---|
Правядзеньне | Дзень беларускага пісьменства | |||
Краіна | Беларусь | |||
Узнагарода | бронзавая статуэтка | |||
Першае прысуджэньне | 2006 | |||
Апошняе прысуджэньне | 2013 | |||
Бягучы ўладальнік | Алесь Савіцкі (проза) | |||
|
У 2006 годзе Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў літаратурную прэмію. Заснавальнікамі конкурсу сталі Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства інфармацыі Беларусі і Міністэрства культуры Беларусі, а таксама Саюз пісьменьнікаў Беларусі (СПБ) і Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. 2 верасьня 2007 году адбылося першае ўзнагароджаньне на 14-м Дні беларускага пісьменства, які праходзіў у Шклове (Магілёўская вобласьць). У Палажэньні конкурсу згадваліся прэміі за прозу, паэзію, драматургію, дзіцячую літаратуру і крытыку. Творы праходзілі экспэртную ацэнку профільнай сэкцыі СПБ. Пераможцы атрымлівалі бронзавую статуэтку «Залаты Купідон», дыплём і грашовую ўзнагароду ў памеры 15 базавых велічыняў. За 2-е і 3-е месца давалі па 10 і 5 базавых велічыняў адпаведна. Заснаваць прэмію прапанаваў старшыня СПБ Мікалай Чаргінец. Статуэтку выканалі паводле эскізу скульптара Ўладзімера Жбанава, які ўвасобіў яе ў выглядзе Купідона. Статуэтка мела вышыню 30 см і вагу каля 4 кг.
У намінацыі «проза» пераможца ня выяўлены.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Залаты Купідон, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.