Манчэстэр: горад у Ангельшчыне

Манчэ́стэр (па-ангельску: Manchester) — горад на паўночным захадзе Ангельшчыны.

Нароўні зь Лідсам, Шэфілдам, Лівэрпулам і Лёнданам Манчэстэр быў адным з цэнтраў прамысловай рэвалюцыі. У цяперашні час Манчэстэр — буйны культурны, прамысловы, фінансавы, камэрцыйны і транспартны цэнтар краіны.

Манчэстэр
анг. Manchester
Манчэстэр: Транспарт, Крыніцы, Вонкавыя спасылкі
Манчэстэр: Транспарт, Крыніцы, Вонкавыя спасылкі
Герб Манчэстэра
Дата заснаваньня: 1301
Краіна: Вялікабрытанія
Рэгіён: Ангельшчына
Графства: Вялікі Манчэстэр
Плошча:
  • 115,6 км²
Насельніцтва:
  • 547 627 чал. (2018)
Тэлефонны код: 0161
Паштовы індэкс: M
Геаграфічныя каардынаты: 53°28′0″ пн. ш. 2°14′0″ з. д. / 53.46667° пн. ш. 2.23333° з. д. / 53.46667; -2.23333 2°14′0″ з. д. / 53.46667° пн. ш. 2.23333° з. д. / 53.46667; -2.23333
Манчэстэр на мапе Вялікабрытаніі
Манчэстэр
Манчэстэр
Манчэстэр
Манчэстэр: Транспарт, Крыніцы, Вонкавыя спасылкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://cms.manchester.gov.uk/

Транспарт

Чыгунка

Манчэстэр: Транспарт, Крыніцы, Вонкавыя спасылкі 
Чыгуначная станцыя Манчэстэр-Пікадылі.

Чыгуначная станцыя Лівэрпул-Роўд сталася першай у сьвеце чыгуначнай пасажырскай і таварнай станцыяй. Яна служыла канчатковым прыпынкам на шляху чыгуначнага злучэньня паміж Манчэстэрэм і Лівэрпулам — першай у сьвеце пасажырскай чыгуначнай лініяй у сьвеце. На сёньня тэрміналы колішняга вакзалу ўваходзяць у склад музэю навукі і прамысловасьці. Дзьве з чатырох асноўных станцыяў у 1960-я гады ня здолелі захаваць свае функцыі, то бок Цэнтральная станцыя і Манчэстэр-Перасадачны былі закрытыя ў 1969 годзе. Акрамя таго, станцыя Манчэстэр-Мэйфілд перастала ажыцьцяўляць пасажырскія паслугі ў 1960 годзе. Ягоныя будынкі і плятформы па-ранейшаму існуюць, побач са станцыяй Манчэстэр-Пікадылі.

На сёньня горад добра абслугоўваецца чыгункай, не зважаючы на тое, што яна не працуе напоўніцу. Манчэстэр месьціцца ўсярэдзіне шырокай чыгуначнай сеткі, у тым ліку ёсьць часткай Чыгункі заходняга ўзьбярэжжа. Асноўнымі станцыямі гораду ёсьць Манчэстэр-Пікадылі і Манчэстэр—Вікторыя. Апошнія зьмены ў манчэстэрскай чыгунцы былі абумоўленыя будаўніцтвам Паўночнага Хабу ў 2010-х гадах. Чыгунка месцамі была электрыфікаваная, а празь перабудову станцыі Манчэстэр-Вікторыі і будаўніцтва адгалінаваньня станцыі Манчэстэр-Вікторыя і Манчэстэр-Пікадылі былі злучаныя. Тым ня менш, цэнтар места мае абмежаваньні ў пашырэньні чыгуначных лініяў, што пры такіх варунках прыводзіць да затрымак руху і адмены адпраўленьняў. Паводле справаздачы 2018 году ўсе тры асноўныя манчэстэрскія станцыі ўваходзіць у лік найгоршых у Вялікабрытаніі з пункту гледжаньня пунктуальнасьці руху, а станцыя Оксфард-Роўд ёсьць найгоршай у краіне.

Трамвай

Манчэстэр: Транспарт, Крыніцы, Вонкавыя спасылкі 
Трамвайная сыстэма Манчэстэр-Мэтралінк з 97 км рэек ёсьць найвялікшай у Вялікабрытаніі.

Манчэстэр стаў першым брытанскім горадам, які набыў сучасную лёгкарэйкавую трамвайную сыстэму, калі ў 1992 годзе запрацавала сыстэма Манчэстэр-Мэтралінк. У 2016—2017 гадах у сыстэма перавозіла 37,8 мільёнаў пасажыраў. Сучасная сыстэма ў асноўным працуе на былых чыгуначных лініях, пераўтвораных дзеля выкарыстаньня лёгкачыгуначнага транспарту, і перасякае цэнтар гораду праз вулічныя трамвайныя лініі. Сетка складаецца з васьмі лініяў з 99 прыпынкамі. Новая лінія, якая залучыла станцыю Трафард-Цэнтар, адкрылася ў 2020 годзе.

Аўтобусныя лініі

Горад мае адну з самых шырокіх аўтобусных сетак па-за межамі Лёндана. Горад і рэгіён абслугоўваецца больш чым 50 аўтобуснымі кампаніяў. У 2011 годзе на аўтобус прыпадала блізу 80% усіх паездак у грамадзкім транспарце ў Вялікім Манчэстэры. Гэтым відам транспарту абслугоўваецца 220 мільёнаў пасажыраў штогод. Пасьля дэрэгуляцыі аўтобуснага руху ў Вялікабрытаніі, якая мела месца ў 1986 годзе, аўтобусная сыстэма кіравалася кампаніяй GM-Аўтобусы, якая пасьля прыватызацыі былі падзеленая GM-Аўтобусы-Поўнач і GM-Аўтобусы-Поўдзень. Пазьней зьявіліся іншыя кампаніі, як то Стэйджкоўч-Манчэстэр, Дайманд-Норт-Ўэст і Го-Норт-Ўэст. Пры гэтым кампанія Го-Норт-Ўэст кіруе сыстэмай дармовага грамадзкага транспарту вядомага як Мэтрашатл, перавозячы 2,8 мільёнаў пасажыраў на год у бізнэсовых раёнах Манчэстэра. Кампанія Стэйджкоўч-Манчэстэр, якая ёсьць найбуйнешай філіяй кампаніі Стэйджкоўч Груп, выпраўляе на свае лініі каля 690 аўтобусаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Манчэстэр ТранспартМанчэстэр КрыніцыМанчэстэр Вонкавыя спасылкіМанчэстэрАнгельская моваАнгельшчынаЛёнданЛівэрпулЛідсШэфілд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГрэцыяЯн ВэрмээрЛошаПэнсіяМажэлаТадзіяна КляшторнаяВершаваны памерСьпіс гарадоў БеларусіХроніка БыхаўцаСказІўеТурма №8Прыгоды Тома СоераBet365Насельніцтва БеларусіМікалай ЖуковічУліковы запіс MicrosoftУнівэрсальны каардынаваны часЖанчына з жанчынайРымавід (імя)ГішпаніяРод (біялёгія)Ян ЧыквінГенадзь ШутаўКанстытуцыя ЗШАРагуляСяргей СматрычэнкаВікісховішчаВіктар КарамазаўСаргутМажэйка (імя)ВусаўАгнешка Рамашэўская-ГузыVPNБеларусьВіетнамСукенкаЮрась Шамецька1989Вагінальны сэксf0groЗлучокБарабанТумілаIKEA@Знак бядыДыялектБярозка (часопіс)Харвацкая дэмакратычная садружнасьцьПадвойнае пранікненьнеПрацаНовы замак (Горадня)Лепельскі раёнМільянэр з трушчобаўЗямляКузьма ЧорныДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьСамасейАляксандар КосінецТвэрк2015Масква🡆 More