Ушацкі Раён

Уша́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Віцебскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 13 236 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўшачы.

Ушацкі раён
Ушацкі Раён
Герб
Ушацкі Раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ушачы
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райвыканкаму Уладзімер Аўдошка
Насельніцтва (2018) 13 236
Шчыльнасьць 9 чал./км²
Плошча 1489,38 км² (16-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 239 м
 169 м
 127 м
Месцазнаходжаньне Ушацкага раёну
Ушацкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-58
Паштовыя індэксы 211 4хх, 211 5хх
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
Ушацкі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Першыя вядомыя сьляды прысутнасьці чалавека на тэрыторыі Ўшаччыны датуюцца 9—5 тыс. да н. э. Напрацягу IV ст. да н. э. — III ст. н. э. каля вёскі Кублічы існавала гарадзішча днепра-дзьвінскай культуры. Тэрыторыя раёну ўваходзіла ў склад Полацкага княства. Увайшла ў склад Расейскай імпэрыі ў выніку Другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе. У 1919 годзе праз тэрыторыю раёну праходзіла лінія фронту савецка-польскай вайны. 14 траўня 1920 году Ўшачы перайшлі пад уладу Саветаў. Тэрыторыя раёну (Ушацкая воласьць) уключаная ў склад БССР у сакавіку 1923 году. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта зацьверджаны сьцяг раёну.

Адміністрацыйны падзел

На тэрыторыі раёну знаходзіцца 259 населеных пунктаў, у тым ліку гарадзкі пасёлак Ушачы — цэнтар раёну, 7 сельскіх саветаў: Велікадолецкі, Вяркудзкі, Глыбачанскі, Жарскі, Кубліцкі, Сарочынскі, Ушацкі.

Геаграфія

Плошча раёну складае 1,5 тыс. км² (16-е месца ў вобласьці). Па колькасьці азёраў Ушацкі раён займае адно зь вядучых месцаў у краіне. Тут налічваецца больш за 200 азёраў, вялікіх і маленькіх. Яны займаюць каля 10 % плошчы раёну. Асабліва выдзяляюцца Ўшацкія азёры. Сярод іншых азёр — Доўжына, Вечальле, Ваўчо, Плесна, Астравіта, Глыбач, Бярозаўскае, Адворанскае, Акунь, Арэхаўна, Ашыцік, Гародна, Глыбачка, Дубраўскае, Лешва, Лешна, Лутава, Лінка, Пліна, Полазна, Рукшанскае, Салонец, Белае, Краснае.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 15 970 чалавек (перапіс); 2016 год — 13 805 чалавек; 2017 год — 13 463 чалавекі; 2018 год — 13 236 чалавек

СМІ

Ва Ушачах выдаецца раённая газэта «Патрыёт».

Асобы

  • Васіль Быкаў, Народны пісьменьнік Беларусі, грамадзкі дзяяч (нарадзіўся ў вёсцы Бычкі)
  • Генадзь Аўласенка, беларускі пісьменьнік (нарадзіўся ў вёсцы Ліпавец)
  • Пятрусь Броўка, Народны паэт Беларусі (нарадзіўся ў в. Пуцілкавічы)
  • Рыгор Барадулін, Народны паэт Беларусі (нарадзіўся ў в. Верасоўка)
  • Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг (нарадзіўся ў в. Пуцілкавічы)
  • Еўдакія Лось, беларуская паэтка (нар. у в. Старына)
  • Генадзь Гарбук, Народны артыст Беларусі (нар. у в. Глыбачка)
  • Уладзімер Халіп, беларускі журналіст (нар. у в. Двор Пліна)
  • Марыя Вератнёва, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (нарадзілася у в. Скачыхі)
  • Фёдар Дуброўскі, арганізатар падпольля ў вобласьці, Герой Савецкага Саюзу, (нар. у в. Замошша 1-е)
  • Фелікс Феліксавіч Тапчэўскі, беларускі паэт-дэмакрат (нар. у в. Глыбачка)
  • Сяргей Знаёмы (Сяргей Дзьмітрыевіч Клопаў), беларускі пісьменьнік (нар. у в. Звонь)
  • Уладзімер Якутаў, літаратуразнавец (нар. у в. Рацькава)
  • Валеры Ёсіфавіч Атрашкевіч, літаратуразнаўца, кандыдат філялягічных навук (нар. у в. Красная Горка)
  • Тамара Дзьмітрыеўна Барадзёнак, беларуская паэтка (нар. у в. Матырына)
  • Галіна Аляксандраўна Варатынская, беларуская паэтка (нар. у г. п. Ушачы)
  • Арцём Ігнатавіч Вярыга-Дарэўскі, пісьменьнік-дэмакрат (нарадзіўся у в. Кублічы)
  • Сяргей Жаваранак, беларускі лекар, доктар мэдычных навук (нар. у в. Селішча)
  • Міхась Мірановіч, паэт-гумарыст (нар. у в. Старына)
  • Аляксандар Раманавіч Пшчолка, пісьменьнік (нар. у в. Чарсьцьвяды)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Ушацкі Раён  Ушацкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Ушацкі Раён ГісторыяУшацкі Раён Адміністрацыйны падзелУшацкі Раён ГеаграфіяУшацкі Раён НасельніцтваУшацкі Раён СМІУшацкі Раён АсобыУшацкі Раён КрыніцыУшацкі Раён Вонкавыя спасылкіУшацкі РаёнБеларусьВіцебская вобласьцьПасёлак гарадзкога тыпуУшачы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міхась Забэйда-СуміцкіМайкл СьмітПрыдатак (мовазнаўства)Дразды (гурт)Рымскі дагаворМенскі радыётэхнічны інстытутЛізавета IIЭнэргія ветруСлавамір АдамовічФэмінізацыя беларускай мовыАлдыкаГудвіловічыСяржук ДоўгушаўЧорны сьпіс ЭўразьвязуСмаленскі паветВоршаАнілінгусЛесагаспадарчы факультэт БДТУTrollwaldГданскі аддзел БГКТГАЗ-53Апавядальны сказ2005Трыбуна працыПарнафільм у ФранцыіОй у лузі червона калинаГенадзь ПашкоўКапараўскі сельсаветСтасунакЗянон ПазьнякШыла (неадназначнасьць)ГадвілаMicrosoft WindowsISSNІсус ХрыстосЛекі-адпаведнікіКапішчаМенскі замакАральны сэксДзеяслоўДрама (аповесьць)Сакрат ЯновічCarol of the BellsУнівэрсальны каардынаваны часАла (мужчынскае імя)СпакусьнікіКарэйваРатуша800Звычайная вавёркаСлонімская ратушаПрава і справядлівасьцьПорнгабФранцыяЯпонія1200ЗямляБелавеская пушчаСусьветнае павуціньнеВялікае Княства ЛітоўскаеАтлянт-МЭрыксанӘГубэрнатар🡆 More