Прэзыдэнт Беларусі: кіраўнік дзяржавы Беларусі

Прэзыдэ́нт Рэспу́блікі Белару́сь — кіраўнік дзяржавы, гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна.

Ён прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у адносінах зь іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Прэзыдэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэньні, не маладзей за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь ня меней за дзесяць гадоў непасрэдна перад выбарамі.

Гісторыя

Першыя выбары прэзыдэнта Беларусі адбыліся 10 ліпеня 1994 году, у іх удзельнічалі 6 кандыдатаў. У першым туры тройка лідэраў набрала: Аляксандар Лукашэнка — 44,82%, Вячаслаў Кебіч — 17,32%, Зянон Пазьняк — 12,82%. У другім туры з вынікам каля 80 адсоткаў перамог Аляксандар Лукашэнка.

24 лістапада 1996 году ў Беларусі быў праведзены рэфэрэндум, на які былі вынесеныя папраўкі, якія пашыраюць паўнамоцтвы выканаўчай улады і прэзыдэнта і некаторыя іншыя пытаньні. За прыняцьце паправак выказалася 70,45% выбарнікаў.

9 верасьня 2001 году адбыліся чарговыя выбары прэзыдэнта, у якіх на другі тэрмін быў пераабраны Аляксандар Лукашэнка, які набраў 75,65% галасоў.

17 кастрычніка 2004 году быў праведзены рэфэрэндум аб занясеньні ў Канстытуцыю паправак, якія здымаюць абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў. 77,3% выбарнікаў падтрымалі гэтыя зьмены. Варта адзначыць, што зьмены ў закон «Аб прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь», якія здымалі абмежаваньні ў два тэрміны, былі ўхваленыя Саветам Рэспублікі толькі 5 кастрычніка 2006. Такім чынам, на момант правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі дзейнічала Канстытуцыя, якая ня ўтрымоўвала абмежаваньняў на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў, і закон аб прэзыдэнце, артыкул 8 якога абвяшчаў: «Тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта — пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць прэзыдэнтам ня больш за два тэрміны». Аднак паводле артыкулу 137 Канстытуцыі, у выпадку супярэчнасьцяў яна мае прыярытэт перад законамі, указамі і г. д.

19 сакавіка 2006 году адбыліся чарговыя выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Перамогу на іх атрымаў Аляксандар Лукашэнка.

Статус, правы і абавязкі прэзыдэнта

Статус, правы і абавязкі прэзыдэнта вызначаюцца Канстытуцыяй Беларусі:

Артыкул 81:

  • Прэзыдэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаваньні.
  • Кандыдаты на пасаду прэзыдэнта вылучаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасьці ня меней за 100 тысячаў подпісаў выбарнікаў.
  • Выбары прэзыдэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазьней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазьней чым за два месяцы да заканчэньня тэрміна паўнамоцтваў папярэдняга прэзыдэнта.
  • Калі пасада прэзыдэнта апынулася вакантнай, выбары праводзяцца не раней чым праз 30 дзён і не пазьней чым праз 70 дзён са дня адкрыцьця вакансіі.

Артыкул 82:

  • Лічыцца, што выбары адбыліся, калі ў галасаваньні прынялі ўдзел больш за палову грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у сьпіс выбарнікаў.
  • Прэзыдэнт лічыцца абраным, калі за яго прагаласавала больш за палову грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаваньні.
  • Калі ні адзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасьці галасоў, то ў двухтыднёвы тэрмін праводзіцца другі тур галасаваньня па двух кандыдатах, якія атрымалі найбольшую колькасьць галасоў выбарнікаў. Абраным лічыцца кандыдат у прэзыдэнты, які атрымаў пры паўторным галасаваньні больш за палову галасоў выбарнікаў, якія прынялі ўдзел у галасаваньні. Парадак правядзеньня выбараў прэзыдэнта вызначаецца законам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 84.

Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь:

  1. прызначае рэспубліканскія рэфэрэндумы;
  2. прызначае чарговыя і пазачарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі і мясцовыя прадстаўнічыя органы;
  3. распускае палаты ў выпадках і ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй;
  4. прызначае шэсьць чальцоў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў;
  5. утварае, касуе і рэарганізуе Адміністрацыю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, іншыя органы дзяржаўнага кіраваньня, а таксама кансультатыўна-дарадчыя і іншыя органы пры прэзыдэнце;
  6. са згоды Палаты прадстаўнікоў прызначае на пасаду прэм’ер-міністра;
  7. вызначае структуру Ўраду Рэспублікі Беларусь, прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады намесьнікаў прэм’ер-міністра, міністраў і іншых чальцоў Ураду, прымае рашэньне аб адстаўцы Ўраду або яго чальцоў;
  8. са згоды Савету Рэспублікі прызначае на пасаду старшыню Канстытуцыйнага Суду, старшыню Вярхоўнага Суду, старшыню Вышэйшага Гаспадарчага Суду зь ліку судзьдзяў гэтых судоў;
  9. са згоды Савету Рэспублікі прызначае на пасаду судзьдзяў Вярхоўнага Суду, судзьдзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суду, старшыню Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, генэральнага пракурора, старшыню і чальцоў Кіраваньня Нацыянальнага банку;
  10. прызначае шэсьць судзьдзяў Канстытуцыйнага Суду, іншых судзьдзяў Рэспублікі Беларусь;
  11. вызваляе ад пасады старшыню і судзьдзяў Канстытуцыйнага Суду, старшыню і судзьдзяў Вярхоўнага Суду, старшыню і судзьдзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суду, старшыню і чальцоў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, генэральнага пракурора, старшыню і чальцоў Кіраваньня Нацыянальнага банка па падставах, прадугледжаным законам, з апавяшчэньнем Савету Рэспублікі;
  12. прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю;
  13. зьвяртаецца з пасланьнямі да народу Рэспублікі Беларусь аб становішчы ў дзяржаве і аб асноўных кірунках унутранай і вонкавай палітыкі;
  14. зьвяртаецца з штогадовымі пасланьнямі да Парлямэнту, якія заслухоўваюцца без абмеркаваньня на паседжаньнях Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі; мае права ўдзельнічаць у працы Парлямэнту і яго органаў, выступаць перад імі ў любы час з прамовай або паведамленьнем;
  15. мае права старшыняваць на паседжаньнях Ураду Рэспублікі Беларусь;
  16. прызначае кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і вызначае іх статус; прызначае прадстаўнікоў прэзыдэнта ў Парлямэнце і іншых службовых асобаў, пасады якіх вызначаныя ў адпаведнасьці з заканадаўствам, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй;
  17. вырашае пытаньні аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, яго спыненьні і падаваньні сховішча;
  18. усталёўвае дзяржаўныя сьвяты і сьвяточныя дні, узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысвойвае клясныя чыны і званьні;
  19. ажыцьцяўляе памілаваньне асуджаных;
  20. вядзе перамовы і падпісвае міжнародныя дамовы, прызначае і адклікае дыпляматычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях;
  21. прымае даверчыя і адзыўныя граматы акрэдытаваных пры ім дыпляматычных прадстаўнікоў замежных дзяржаваў;
  22. у выпадку стыхійнага бедзтва, катастрофы, а таксама беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам альбо пагрозай гвалту з боку групы асобаў і арганізацыяў, у выніку якіх узьнікае небясьпека жыцьця і здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасьці і існаваньню дзяржавы, уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або ў асобных яе мясцовасьцях надзвычайнае становішча з занясеньнем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэньня на зацьвярджэньне Савету Рэспублікі;
  23. у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, мае права адкласьці правядзеньне страйку або прыпыніць яго, але ня больш чым на трохмесяцовы тэрмін;
  24. падпісвае законы; мае права ў парадку, усталяваным Канстытуцыяй, вярнуць закон або асобныя яго становішчы са сваімі пярэчаньнямі ў Палату прадстаўнікоў;
  25. мае права адмяняць акты Ўраду;
  26. непасрэдна або праз створаныя ім органы ажыцьцяўляе кантроль за захаваньнем заканадаўства мясцовымі органамі кіраваньня і самакіраваньня; мае права прыпыняць рашэньні мясцовых Саветаў дэпутатаў і адмяняць рашэньні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у выпадку неадпаведнасьці іх заканадаўству;
  27. фармуе і ўзначальвае Савет бясьпекі Рэспублікі Беларусь; прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета бясьпекі;
  28. зьяўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь; прызначае на пасады і вызваляе ад пасад вышэйшае камандаваньне Ўзброеных Сіл;
  29. уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападу ваеннае становішча, аб’яўляе поўную або частковую мабілізацыю з занясеньнем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэньня на сьцьвярджэньне Савету Рэспублікі;
  30. ажыцьцяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Прэзыдэнт Беларусі ГісторыяПрэзыдэнт Беларусі Статус, правы і абавязкі прэзыдэнтаПрэзыдэнт Беларусі Глядзіце таксамаПрэзыдэнт Беларусі КрыніцыПрэзыдэнт Беларусі Вонкавыя спасылкіПрэзыдэнт БеларусіКанстытуцыя Рэспублікі БеларусьРэспубліка Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьвятлана АлексіевічМерацкая ратушаДзеяслоўНіна МацяшÖТравеньСельская гаспадаркаThe BeatlesБеларуская грэка-каталіцкая царкваПростыя сказыБруліАсфальт1943Каскадныя табліцы стыляўБітва пры Чашніках (1567)Уладзімер ЗяленскіАлесь КлышкаКаханьне без пранікненьняАзбука МорзэАпостальскі сымбаль верыАфарызмСусьветКузьма ЧорныТыльзытРасейская моваКамэрун26 красавікаПолацакПершы Слуцкі полкГрупавы сэксКрыстыян ГюйгэнсПаўднёвая КарэяВікіманіяЧэская моваБеларуская мова1947ІзраільПасадобльЧорны замак АльшанскіІенг СарыБеларускі рубельМаёнтакУкраінцыЭратычнае мастацтваРамяствоАргазмБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБаер ЛевэркузэнГервідЛявон БаршчэўскіАсьміна (імя)Адам МіцкевічC++Ян Павал IIПастава 691705ВоршаБітва на рацэ УлеОйча нашРасейцыФранцішка Ўршуля РадзівілЭйтмінСпіс марак аўтамабіляўБДСМІван ЦерцельМіжнародная сыстэма СІ🡆 More