Адміністрацыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

Адміністра́цыя прэзыдэ́нта Рэспу́блікі Белару́сь — орган дзяржаўнага кіраваньня Беларусі, які забясьпечвае дзейнасьць Прэзыдэнта Беларусі ў вобласьці кадравае палітыкі, ідэалёгіі і права, ажыцьцяўляе падрыхтоўку, выкананьне і кантроль за выкананьнем загадаў Прэзыдэнта.

Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура АП РБ
Дата ўтварэньня 22 ліпеня 1994 (29 гадоў таму)
Тып выканаўчая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра вул. К. Маркса, д. 38
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
кіраўнік Ігар Сергяенка
Матчына кампанія прэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя кампаніі Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі
Бюджэт 37 631 мільён рублёў (2010 год; 12 570 тысячаў $)
Колькасьць супрацоўнікаў 176 (2011)
Сайт president.gov.by

Юрыдычны статус

Адміністрацыя Прэзыдэнта зьяўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выяваю Дзяржаўнага гербу Беларусі і сваім найменаваньнем. Да яе галоўных задачаў адносіцца:

  • забясьпячэньне правядзеньня дзяржаўнай кадравай палітыкі і ідэалёгіі;
  • каардынацыя дзейнасьці падпарадкаваных Прэзыдэнту дзяржаўных органаў у вобласьці дзяржаўнай кадравай палітыкі, ідэалёгіі і права;
  • забясьпячэньне ўзаемадзейнасьці Прэзыдэнта з органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады;
  • арганізацыйнае, інфармацыйна-аналітычнайе і прававое забясьпячэньне дзейнасьці Прзыдэнта Беларусі.

Паўнамоцтвы

Адміністрацыя ўпаўнаважаная на:

  • падрыхтоўку ды забесьпячэньне працы прэзыдэнта;
  • утварэньне адзінага парадку ўліку кіраўнікоў урадавых установаў ды вядзеньне кадравага сьпісу;
  • кіраваньне навучаньнем кіраўнікоў урадавых установаў;
  • узгадненьне вылучэнцаў на пасады;
  • стварэньне парадку адбора й вылучэньня кіраўнікоў урадавых установаў ды запасу кіраўнічых кадраў;
  • агляд грамадзкага ды гаспадарчага стану дзяржавы;
  • падрыхтоўку прапановаў аб спосабах урадаваньня;
  • узгадненьне ідэалягічнага ўзьдзеяньня ва ўрадаваньні ды ў грамадзкіх аб’яднаньнях;
  • забесьпячэньне ўзаемінаў прэзыдэнта з урадам ды ведамствамі ды нагляд за ажыцьцяўленьнем яго намераў;
  • узгадненьне падрыхтоўкі заканадаўчых прапановаў урадавых установаў;
  • прапанову прэзыдэнту аб наглядзе за дзейнасьцю ўраду;
  • збор і ўлік зьвестак аб выкананьні правоў ды свабодаў чалавека й грамадзяніна, аб грамадзянстве, узнагародах ды памілаваньні;
  • забесьпячэньне ўзаемінаў прэзыдэнта з органамі заканадаўчай, выканаўчай ды судовай уладаў і мясцовага самакіраваньня;
  • ацэньваньне заканадаўчых прапановаў да прэзыдэнта;
  • ажыцьцяўленьне мясцовага ўрадаваньня ды падрыхтоўка зьвестак аб грамадзкім ды гаспадарчым разьвіцьці вобласьцяў;
  • узгадненьне ўрадавага вяшчаньня ды агляд грамадзка-палітычнага становішча;
  • вывучэньне грамадзкага меркаваньня ды наладжаньне працы ўрадавых установаў ды прэзыдэнцкай бачыны па апавяшчэньні насельніцтва аб захадах прэзыдэнта;
  • забесьпячэньне ўзаемінаў прэзыдэнта з грамадзкімі аб’яднаньнямі;
  • парадкаваньне праходжаньня, уліку й вынясеньня на разгляд прэзыдэнта ўваходнай перапіскі, вядзеньне справаводзтва ды захоўваньне й наладжаньне выкарыстаньня дакумэнтаў;
  • забесьпячэньне выкананьня парадка падрыхтоўкі ды падачы зьвестак прэзыдэнту ды праверка іх абгрунтаванасьці;
  • давядзеньне дэкрэтаў, указаў ды распараджэньняў прэзыдэнта да ўрадавых установаў;
  • нагляд за выкананьнем пастановаў ды даручэньняў прэзыдэнта;
  • прыём ды разгляд зваротаў грамадзянаў ды юрыдычных асобаў, паведамленьне прэзыдэнту аб найчасьцейшых запытах, нагляд за іх вырашэньнем ды скарачэньнем паўнамоцтваў урадавых установаў;
  • кіраваньне падпарадкаванымі ўстановамі.

Кіраўнік Адміністрацыі

Кіраўнік Адміністрацыі прызначаецца і вызваляецца ад пасады ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У главыкіраўніка Адміністрацыі ёсьць намесьнікі, у тым ліку, першы намесьнік. У адсутнасьць кіраўніка Адміністрацыі, яго абавязкі выконвае першы намесьнік. Кіраўнік Адміністрацыі мае права без спэцыяльных на тое паўнамоцтваў выступаць у якасьці прадстаўніка Прэзыдэнта Беларусі ў Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйным судзе.

Структура, колькасьць і ўмовы працы

Структура і агульная колькасьць работнікаў Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь зацьвярджаецца Прэзыдэнтам Беларусі па прадстаўленьні кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Колькасьць работнікаў Адміністрацыі Прэзыдэнта складае 176 асобаў. Статут, умовы аплаты працы, дзяржаўнае страхаваньне, матэрыяльна-тэхнічнае, мэдычнае, санаторна-курортнае, пэнсійнае і іншае забясьпячэньне работнікаў Адміністрацыі Прэзыдэнта вызначаюцца ў парадку, усталяваным заканадаўствам. Працай структурных падразьдзяленьняў Адміністрацыяй Прэзыдэнта кіруе Глава Адміністрацыі і яго намесьнікі. Фінансавае, матэрыяльна-тэхнічнае і сацыяльна-бытавое забясьпечаньне дзейнасьці Адміністрацыі Прэзыдэнта ажыцьцяўляецца Кіраўніцтвам справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Палажэньнем аб Адміністрацыі, прадугледжана магчымасьць стварэньня Калегіі Адміністрацыі і яе кампэтэнцыя.

Структура

  • 1. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 2. Першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 3. Тры намесьнікі кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 4. Памочнікі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 5. Галоўнае ўпраўленьне кадравай палітыкі
  • 6. Галоўнае ідэалягічнае ўпраўленьне
  • 7. Галоўнае дзяржаўна-прававое ўпраўленьне
  • 8. Галоўнае арганізацыйнае ўпраўленьне
  • 9. Галоўнае ўпраўленьне па ўзаемаадносінам з органамі заканадаўчай і судовай улады
  • 10. Галоўнае эканамічнае ўпраўленьне
  • 11. Упраўленьне зьнешняй палітыкі
  • 12. Галоўнае ўпраўленьне па рабоце са зьвяртаньнямі грамадзян
  • 13. Ўпраўленьне па ўзаемаадносінам з органамі мясцовага самакіраваньня
  • 14. Канцэлярыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 15. Прыёмная Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 16. Прэс-служба Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 17. Сакратарыят кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 18. Аддзел па рабоце з грамадзкімі аб’яднаньнямі
  • 19. Аддзел па пытаньнях грамадзянства і памілаваньня
  • 20. Сэктар навукі
  • 21. Сэктар стратэгіі разьвіцьця сельскай гаспадаркі

Правы і абавязкі кіраўнікоў структурных падразьдзяленьняў

Адказныя работнікі структурных падразьдзяленьняў Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі ў адпаведнасьці з задачамі і функцыямі структурных падразьдзяленьняў і пасадавымі інструкцыямі.

Кіраўнікі структурных падразьдзяленьняў ажыцьцяўляюць кіраўніцтва іх дзейнасьцю і нясуць пэрсанальную адказнасьць за выкананьне ўскладзеных на іх абавязкаў. У гэтых мэтах яны, у прыватнасьці, маюць права: заклікаць неабходныя дакумэнты ад Апарату Савета Міністраў, міністэрстваў і другіх органаў дзяржаўнага кіраваньня; запрашаць спэцыялістаў для падрыхтоўкі пытаньняў, які падлягаюць разгляду Прэзыдэнтам; удзельнічаць у паседжаньнях і нарадах некаторых дзяржаўных органаў і выступаць на іх; знаёміцца ў межах сваёй кампэтэнцыі з матэрыяламі ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міністэрствах і іншых рэспубліканскіх органах; паседжаньнях мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня, нарадах амеркаваньня пытаньняў, якія ўваходзяць у сфэру іх абавязкаў.

Адрас

  • Менск, вул. К. Маркса, 38

Крыніцы

Літаратура

  • Белорусская Юридическая энциклопедия в 4 т. — т. 1. / редкол. : С. А. Балашенко и др. — Минск : ГИУСТ БГУ, 2007. — 600 с.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Адміністрацыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Юрыдычны статусАдміністрацыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыАдміністрацыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Кіраўнік АдміністрацыіАдміністрацыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Структура, колькасьць і ўмовы працыАдміністрацыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь АдрасАдміністрацыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь КрыніцыАдміністрацыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ЛітаратураАдміністрацыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіАдміністрацыя Прэзыдэнта Рэспублікі БеларусьІдэалёгіяБеларусьПраваПрэзыдэнт Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БанкруцтваРусіфікацыя БеларусіДзед-БарадзедПарнаграфія ў ЗШААкторы парнафільмаўЯкуб КоласГарадок (Беластоцкі павет)НаваградакВетразьУшачыЯечняMelbetСтаражытны РымМапаБеларуская энцыкляпэдыяХаім СуцінНовая зямляНямецка-савецкая вайнаГеаграфічныя каардынатыСмаленская рэспублікаЖвірМаскваМантыгерд (імя)Праская вяснаКулёнБаруныМенскі абраз БагародзіцыПацукЭўрапейскі ЗьвязВіківідыСтарабеларуская мова13 красавікаПакаленьне ZБеларусізацыяКаталіцкая ЦаркваСадружнасьць нацыяўБізнэсСамасейЛічэбнікКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаФінляндыяІранПацолтГорадняІнвэстыцыйны фондРахункаводТаўцівіл (імя)БДСМПадатакДраматургКунілінгусБлакітная валошкаБутвілСпакусьнікіBet365Чарлз ДарвінЭякуляцыяКаморскія астравыШчучынЛібанДзэн943Беларускія летапісыІнданэзіяВадаТэўдырых IУсходні ТыморПартыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраўЛязьбійская парнаграфіяАнгельская моваАб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў🡆 More