27°32′42″ у. д. / 53.89583° пн. ш.
27.545° у. д.
Цэнтра́льная выба́рчая камі́сія Рэспу́блікі Бела́русь — найвышэйшая дзяржаўная ўстанова Рэспублікі Беларусь, якая займаецца правядзеньнем выбараў у Беларусі і кантролем за іх хадой.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі | |
Абрэвіятура | ЦВК РБ |
---|---|
Папярэднік | Цэнтральная камісія па выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР |
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (32 гады таму) |
Тып | выканаўчая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | правядзеньне выбараў |
Штаб-кватэра | Маскоўскі раён, Савецкая вул., д. 11 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Старшыня | Ігар Карпенка |
Намесьнік | Вадзім Іпатаў(ru) |
Сакратарка | Алена Дмухайла |
Асноўныя асобы | Галіна Мкртычан, Натальля Арахоўская |
Матчына кампанія | Усебеларускі народны сход |
Бюджэт | 46,3 мільярдаў рублёў (2010 год; 15,5 мільёнаў $) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 7 (2020 год) |
Сайт | rec.gov.by/by |
Колішняя назва | Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь |
Складаецца з 12 асобаў зь ліку грамадзянаў Беларусі, першая палова якіх прызначаецца прэзыдэнтам, а другая — Радаю Рэспублікі. Тэрмін паўнамоцтваў складае 5 год ад вызначэньня 8 чальцоў камісіі, бо пасяджэньні зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці прынамсі 2/3 ад агульнага складу. Са згоды Рады Рэспублікі прэзыдэнт прызначае старшыню камісіі, што ў сваю чаргу прапануе вылучэнцаў на пасады свайго намесьніка й сакратара. Таксама прэзыдэнт можа адзінаасобна здымаць чальцоў камісіі з пасадаў ды вызначае колькасьць яе супрацоўнікаў. Пасяджэньні склікаюцца старшынёю камісіі ды на патрабаваньне траціны іншых чальцоў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў, а пры іх роўнасьці перавагу мае голас старшыні.
На 2020 год апарат Цэнтральнай камісіі ўлучаў 7 супрацоўнікаў у 2 аддзелах: 1) прававой, аналітычнай і мэтадычнай працы — 4; 2) арганізацыйнай, фінансавай працы і міжнароднай супрацы — 3.
Паводле артыкулу 33 Выбарчага кодэксу ЦВК мае паўнамоцтвы на:
Паводле 83-га Канстытуцыі Беларусі 1994 году, «Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь утварае Цэнтральную камісію па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў». Згодна з 82-м артыкулам «першае пасяджэньне Вярхоўнага Савета склікаецца Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў не пазьней чым праз 30 дзён пасьля выбараў». Пасьля рэфэрэндуму ў Беларусі 1996 году ў Канстытуцыю ўнесьлі зьмяненьні і дапаўненьні, паводле якіх «прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь: 1) прызначае 6 сябраў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў; 2) са згоды Савета Рэспублікі прызначае на пасаду старшыню Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў; 3) вызваляе ад пасады старшыню і сябраў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў». Згодна з 93-м артыкулам зьмененай Канстытуцыі «першая пасьля выбараў сэсія палатаў Парлямэнта склікаецца Цэнтральнай камісіяй па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў». У адпаведнасьці з 98-м артыкулам «Савет Рэспублікі: 1) дае згоду на прызначэньне прэзыдэнтам старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў; 2) выбірае 6 сябраў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў».
У 1998 годзе Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў стала сябрам Асацыяцыі арганізатараў выбараў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (ААВКЦУЭ). Паводле 26-га артыкула Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 году № 370-З, «Цэнтральная камісія зьяўляецца дзяржаўным органам, які арганізуе ў межах сваіх паўнамоцтваў падрыхтоўку і правядзеньне выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, сябраў Савета Рэспублікі, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. Цэнтральная камісія вырашае пытаньні, зьвязаныя з арганізацыяй адкліканьня дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і сябраў Савета Рэспублікі. Цэнтральная камісія ўзначальвае сыстэму дзейных у пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў і рэспубліканскіх рэфэрэндумаў выбарчых камісіяў і камісіяў па рэфэрэндуме». 14 кастрычніка 2013 году Цэнтральная камісія стала адной з заснавальніцаў Сусьветнай асацыяцыі выбарчых органаў (САВО).
Паводле рэфэрэндуму 2022 году, Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь атрымала назву Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК). Паводле 71-га артыкула Канстытуцыі Беларусі, ЦВК атрымала паўнамоцтвы ладзіць выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, Пры гэтым, старшыня і сябры Цэнтральнай выбарчай камісіі мелі выбірацца на 5 гадоў і вызваляцца ад пасады Ўсебеларускім народным сходам.
10 красавіка 2006 году па выніках прэзыдэнцкіх выбараў Лідзія Ярмошына была ўлучаная ў Чорны сьпіс Эўразьвязу і ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША па падазрэньні ў падтасоўцы вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. У 2007 годзе ў амэрыканскі санкцыйны сьпіс быў дададзены й чалец ЦВК Алег Сьліжэўскі.
У лютым 2011 году Ярмошына разам зь іншымі чальцамі ЦВК была зноў унесеная ў чорны сьпіс Эўразьвязу па выніках прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году за парушэньні міжнародных выбарчых стандартаў. Гэтыя эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году.
2 кастрычніка 2020 году Эўрапейскі Зьвяз увёў санкцыі ў дачыненьні да ўсіх 12 чальцоў камісіі за парушэньні на жнівеньскіх выбарах. Восеньню 2020 году Вялікабрытанія, Канада ды Швайцарыя таксама ўвялі санкцыі супраць усіх чальцоў ЦВК. ЗША ўвялі санкцыі супраць намесьніка старшыні ЦВК Вадзіма Іпатава(ru) й сакратаркі ЦВК Алены Дмухайла 2 кастрычніка 2020 году, а 21 чэрвеня 2021 году пашырылі іх на астатніх чальцоў камісіі. Акрамя таго, 23 сьнежня 2020 году ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША трапіла сама Цэнтральная выбарчая камісія як установа, што падрывае дэмакратычныя працэсы або інстытуты ў Беларусі, за кіраўніцтва фальшывымі прэзыдэнцкімі выбарамі 9 жніўня, якія ўключалі мноства парушэньняў, у тым ліку нядопуск кандыдатаў ад апазыцыі(be), адмову ў доступе назіральнікам і засьведчаньне недакладных вынікаў галасаваньня.
У сакавіку 2022 году Канада ўвяла санкцыі супраць новага кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі. У чэрвені таго ж году Карпенка трапіў пад персанальныя санкцыі ЭЗ; да гэтых санкцый далучылася і Швейцарыя.
У сакавіку 2023 году Карпенка і іншых чальцоў беларускага ЦВК, якія ўвайшлі ў склад камісіі пасьля 2020 году, унеслі ў амэрыканскі сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.