Шумілінскі Раён

Шумі́лінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Віцебскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 1,7 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 17 808 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Шуміліна. Мяжуе з Полацкім, Гарадоцкім, Бешанковіцкім, Віцебскім і Вушацкім раёнамі. Да 13 лістапада 1961 году называўся Сіроцінскім.

Шумілінскі раён
Шумілінскі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Шуміліна
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924 (99 гадоў таму)
Старшыня выканкаму Аляксандар Снараў
Афіцыйныя мовы Беларуская (родная 68,02%), расейская (родная 31,44%)
Мовы ва ўжытку Беларуская 21,16%, расейская 78,55% (размаўляюць дома)
Насельніцтва (2018)
17 808 (15-е месца)
Шчыльнасьць 10,5 чал./км²
Нацыянальны склад Беларусы — 92,24%, расейцы — 6,09%, іншыя — 1,67%
Плошча 1695,4 км² (13-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 177 м
 140 м
 110 м
Месцазнаходжаньне Шумілінскага раёну
Шумілінскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-30
Паштовыя індэксы 211 2хх
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
Шумілінскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Прырода

Паверхня раёну пераважна раўнінная. Большая частка раёну знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны, усходняя і паўднёва-ўсходняя — у межах Гарадоцкага ўзвышша. Агульны нахіл паверхні з усходу на захад. 85 % тэрыторыі на вышыні 130—150 м. Найвышэйшы пункт 177 м (за 2 км на поўнач ад вёскі Лескавічы), найбольш нізкая адзнака 110 м (урэз Дзьвіны). У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходніх схілаў Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складаецца з паазерскіх марэнных і азёрна-ледавіковых адкладаў. Ніжэй залягаюць утварэньні сожаўскага, дняпроўскага, месцамі бярэзінскага зьледзяненьняў. Агульная магутнасьць тоўшчы антрапагенавых адкладаў 50—80 мэтраў.

Карысныя выкапні: торф, цагляная гліна, жвір, будаўнічы пясок. У складзе сельскагаспарадчых угодзьдзяў пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Паводле мэханічнага складу глебы пераважна сугліністыя і супясчаныя.

Найбольшая рака Дзьвіна з прытокамі ОбальУсысай і Чарнаўкай) і Сечна. Гушчыня прыроднай рачной сеткі 0,45 км/км². Азёры на тэрыторыі Шумілінскага раёну: Будавесьць, Віцір, Гародна, Дабееўскае, Заронаўскае (Заронава), Княжно́, Круглік, Лезьвінка, Лескавічы, Мошня, Разван, Расалай, Сасноўскае, Сосна (Міхалова), Бубальскае, Хвоя і іншыя.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца геалягічны помнік прыроды Вялікі камень. Лясныя ўчасткі разьмяркоўваюцца па раёне нераўнамерна, больш у паўночнай і паўночна-заходняй, менш у паўднёва-ўсходняй частцы. У складзе лясоў хвоя, бяроза, елка і інш.

Ад 1960 году на паўночным захадзе раёну месьціўся Казьянскі заказьнік, чыя плошча на 2022 год перавышала 284 кв.км.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 25,8 тыс. чалавек; 2008 год — 21,4 тыс. чалавек; 2009 год — 20 716 чалавек (перапіс); 2015 год — 18 806 чалавек; 2016 год — 18 263 чалавекі; 2017 год — 18 093 чалавекі; 2018 год — 17 808 чал.

Гаспадарка

Шумілінскі Раён 
Статак кароў на пашы (2006 год)

Найбольшыя прадпрыемствы: СП «Вежа», ДРБУП-204, ААТ «Малако», Обальскі керамічны завод, Торфапрадпрыемства імя Даўмана, ААТ «Шумілінскі льнозавод» і ДЛГУ «Шумілінскі лясгас». Сельская гаспадарка раёну спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вытворчасьці зерня і льну.

На сакавік 2012 году больш за 3300 сем’яў мелі ўласныя падсобныя гаспадаркі. На ўласных падворках было 717 кароваў. У 2000 годзе на прыватных падворках налічвалася больш за 3400 кароваў. У 2011 годзе на прыватных участках сабралі каля 95% ураджаю бульбы і 98% гародніны. Удзельная вага тавараў з уласных падсобных гаспадарак у агульным аб’ёме сельскагаспадарчых вырабаў раёну склала 30%.

Адукацыя

На 2012 год у раёне было 9 сярэдніх, 3 базавыя, 1 пачатковая, 4 сярэднія школы-сады, 2 базавыя дзіцячыя сады-школы, 3 пачатковыя дзіцячыя сады-школы, Шумілінская раённая гімназія, у якіх навучалася 2733 навучэнцы. У Обальскай СШ і СШ № 1 Шуміліна працавалі 8 гімназічных і 3 ліцэйскія клясы.

Славутасьці

У межах раёну на ўліку стаялі 108 помнікаў гісторыі і культуры, у тым ліку 14 помнікаў археалёгіі (7 зь іх рэспубліканскага значэньня), 3 помнікі архітэктуры, 91 помнік гісторыі (22 зь іх рэспубліканскага значэньня).

Ураджэнцы

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 ас.

Вонкавыя спасылкі

Шумілінскі Раён  Шумілінскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Шумілінскі Раён ПрыродаШумілінскі Раён НасельніцтваШумілінскі Раён ГаспадаркаШумілінскі Раён АдукацыяШумілінскі Раён СлавутасьціШумілінскі Раён УраджэнцыШумілінскі Раён КрыніцыШумілінскі Раён ЛітаратураШумілінскі Раён Вонкавыя спасылкіШумілінскі РаёнБеларусьБешанковіцкі раёнВіцебская вобласьцьВіцебскі раёнГарадоцкі раёнПасёлак гарадзкога тыпуПолацкі раёнСіроцінскі раёнУшацкі раёнШуміліна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2024Беларуская Народная РэспублікаСяржук Сокалаў-ВоюшФэрамоныШвэцыяНаваградакГотаўтРэстаранПаўлюк ТрусВінцэсь МудроўПольская літаратура (рэнэсанс)ГоWПрыслоўеКарл МарксВольга ЧамаданаваЖан-Поль СартрШашкіАлесь ПетрашкевічБаўгарская моваГенадзь ШутаўКрывічыВіцебская вобласьцьМэрE (літара)Віды сувязі словаўУсевалад ГарачкаЖанчына зьверхуТаварыства беларускай школыЧорны сьпіс ЭўразьвязуСяргей Паўлавіч АбламейкаКалдуныМаксім ГарэцкіНіна МацяшГранатамётЮрась БарысевічАчарэцінаМаякПрыметнікСтаніслаў ШушкевічБеларускі нацыянальны стройАндрэй АлександровічРыхлікАндрэй КурэйчыкРаскіданае гняздо (п’еса)СысуныЮрась ШамецькаПаставыПавал ДураўВольныя матэрыялыАдам МіцкевічГісторыя ПолацкуДругая сусьветная вайнаАшмяныАнгельская моваВоршаКароль23 красавікаЖанна Некрашэвіч-КароткаяЛітаратурныя жанрыАнготМурманскІксвідэаЯнка КупалаHromadske.TVЗлучаныя Штаты АмэрыкіКавалёўБумонтДобрапісЛанеўскія-Воўк🡆 More