Гарадоцкі Раён

Гарадо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 2980 км². Насельніцтва на 2018 год — 22 932 чалавекі. Адміністрацыйны цэнтар — места Гарадок.

Гарадоцкі раён
Гарадоцкі Раён
Герб
Гарадоцкі Раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Гарадок
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Пётр Карабач[d]
Насельніцтва (2018) 22 932
Шчыльнасьць 7,7 чал./км²
Плошча 2980,47 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 193 м
Месцазнаходжаньне Гарадоцкага раёну
Гарадоцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-39
Паштовыя індэксы 211 5хх
Афіцыйны сайт
Гарадоцкі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Рэльеф

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-заходніх схілаў Аршанскай упадзіны. Каля 88% паверхні знаходзіцца ў межах Гарадоцкага ўзвышша, рэльеф мясцовасьці ўзгорысты, са шматлікімі азёрамі. На захадзе і паўднёвым усходзе раёну — Полацкая і Сураская азёрна-ледавіковыя нізіны са згладжанай слабахвалістай паверхняй. 58% тэрыторыі раёну знаходзіцца на вышыні 170—180 м над узроўнем мора, 32% — на вышыні 200 м і больш. Найвышэйшы пункт — ля вёскі Загаране Бычыхінскага сельсавету (259 м над узроўнем мора). Найніжэйшая адзнака (140 м) — урэз ракі Обалі на захадзе.

Гідраграфія

Найбольшыя з рэк, што працякаюць па тэрыторыі раёну — Обаль і яе прытокі Чарнуйка, Чарняўка, Усыса, а таксама рэкі Аўсянка, Лужасьнянка. Да басэйна Нявы належыць рака Ловаць. У раёне знаходзіцца 162 возеры. Найбольшыя Езярышча, Лосьвіда, Вымна, Ціёста, Кашо, Чарнова, Белае.

Клімат

Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −8°С, ліпеня — +17,3°С. Ападкаў выпадае 674 мм у год. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 183 дні.

Расьліннасьць

Агульная плошча лугоў — 31,4 тыс. га (у тым ліку: сухадолаў — 24,1%, нізінных — 70,6%, заліўных — 5,3%).

Пад лясамі знаходзіцца 44% тэрыторыі раёну. Найбольшая лясістасьць назіраецца на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе раёну. Сярэдняя плошча лясных масываў ад 700 да 1000 га. Найбольшыя зь іх — Беразьнянскі масіў, Лосьвідзкая, Горкаўская, Селішчанская, Паташненская дачы. Лясы пераважна хваёвыя.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 26 760 чал. (перапіс); 2016 год — 23 330 чал.; 2017 год — 23 075 чал.; 2018 год — 22 932 чал.

Гісторыя

28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области» зацьверджаны сьцяг раёну.

Адміністрацыйны падзел

8 красавіка 2004 году былі скасаваныя Вярэцкі, Газьбенскі, Зайкаўскі, Марчанскі, Прудніцкі, Халамерскі і Хмяльніцкі сельсаветы.

У склад раёну ўваходзяць гарадзкі пасёлак Езярышча, 369 населеных пунктаў, Езярышчанскі пасялковы савет і 9 сельскіх саветаў: Бычыхінскі, Вайханскі, Віраўлянскі, Даўгапольскі, Мяжанскі, Пальмінскі, Першамайскі, Руднянскі, Стадолішчанскі.

19 студзеня 2023 году былі скасаваныя наступныя населеныя пункты: Беляі, Барысенкі, Зуі 1, Мамчыкава, Шандры

Асобы

  • Аляксандар Сабалеўскі (1905—1988) — Герой Савецкага Саюзу (1940)
  • Мікалай Аверчанка (1922, в. Майсенкі — 1960) — Герой Савецкага Саюзу (1946), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
  • Яўген Алонаў (1875, Гарадок — 1929) — вэтэрынарны ўрач, заснавальнік навуковай вэтэрынарыі на Беларусі
  • Канстанцін Вераніцын (1834, Астраўляны — 1903) — беларускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры
  • Мікола Воранаў (нар. у в. Віры) — беларускі літаратар
  • Генадзь Дзьмітрыеў (нар. у в. Злыднікі) — беларускі паэт
  • Цодзік Даўгапольскі (нарадзіўся ў Гарадку) — яўрэйскі літаратар
  • Іван (Іаан) Сакалоўскі (1867, в. Вайханы — 1943) — рэпрэсаваны праваслаўны сьвятар
  • Міхась Паўлаў (1957, в. Селішча — 2017) — краязнаўца і актывіст грамадзкага руху

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гарадоцкі Раён ГеаграфіяГарадоцкі Раён НасельніцтваГарадоцкі Раён ГісторыяГарадоцкі Раён Адміністрацыйны падзелГарадоцкі Раён АсобыГарадоцкі Раён КрыніцыГарадоцкі Раён Вонкавыя спасылкіГарадоцкі РаёнБеларусьВіцебская вобласьцьГарадокГорад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Эмбэр ГердЭразм ЦёлакКрывічыМіхал Фрыдэрык ЧартарыйскіЯндэкс1919Марат МаркаўВалошкаГабрэйская аўтаномная вобласьцьHonda JazzЭлектронікаМаркетынгЛетуваgfq2uТутэйшыя (п’еса)Салатная цыкорыяНовы замак (Горадня)АўкштотаЧEBayКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаВадзім БолбасБісэксуальная парнаграфіяВіцебская вобласьцьC++Чэрвень2010Раман СкірмунтНідэрляндыБурбалка даткомаўІван ЧыгрынаўВасіль ЗуёнакРасейская моваБраты-мусульманеЛацінкаАндрэй ХадановічДобасна (рака)Ян ЧэрскіМіжнародны фанэтычны альфабэтВусаваАлег ЖданСэкс2012БарабанВольга КараткевічРысь эўрапейскаяЛацінская моваБел-чырвона-белы сьцягПастава 69Пратакол перадачы гіпэртэкстуУладзіслаў СыракомляСтоўпцыЎАкінчыцыАўтарскае праваАлесь ПісьмянкоўЖалейка (зборнік)БаўгарыяМіхаіл МураўёўБудынакМантэвідэоБеларускі альфабэтУкраіна (неадназначнасьць)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуМастацкая літаратураПрыродны газВіетнамКастрычнікПрыназоўнікСяргей Алейнік🡆 More