Віцебскі Раён

Ві́цебскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Віцебскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 2731,98 км². Насельніцтва на 2018 год — 37 051 чалавек. Пераважная колькасьць сельскіх жыхароў, гарадзкое насельніцтва складае 5%. Адміністрацыйны цэнтар — места Віцебск. У раён уваходзяць гарадзкія пасёлкі Сураж і Янавічы, 370 сельскіх населеных пунктаў.

Віцебскі раён
Віцебскі Раён
Герб
Віцебскі Раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Генадзь Сабыніч[d]
Насельніцтва (2018) 37 051
Шчыльнасьць 13,6 чал./км²
Нацыянальны склад
  • беларусы (84,8%)
  • расейцы (12,6%)
  • украінцы (1,4%)
Плошча 2731,98 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 266,8 м
 180—200 м
Месцазнаходжаньне Віцебскага раёну
Віцебскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-2
Паштовыя індэксы 211 2хх, 211 3хх
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
Віцебскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гаспадарка

На 2013 год у раёне працавалі: цяплічны камбінат ААТ «Рудакова», вытворчасьць ялавічыны ў ААТ «Ліпаўцы» (Шапечынскі сельсавет), сьвінакомплекс у вёсцы Лучоса і ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка». Дзейнічалі 2 мэліярацыйныя ўстановы. У 2013 годзе сабралі 75 000 тонаў збожжа пры ўраджайнасьці 27,1 цэнтнэра зь гектара.

Помнікі

На 2013 год налічвалася звыш 200 помнікаў, зь іх 54 унесьлі ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Сярод 34 помнікаў археалёгіі 13 гарадзішчаў раньняга жалезнага веку мелі рэспубліканскае значэньне. Пад Віцебскам месьціцца маёнтак мастака Ільлі Рэпіна. На 2013 год найвялікшая хвоя Беларусі расла ў Віцебскім раёне каля вёскі Сушчава. Яе вышыня складала каля 30 мэтраў, дыямэтар — 140 сантымэтраў, узрост — каля 250 гадоў.

Гісторыя

Віцебскі раён створаны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Віцебскай акругі. 15 лютага 1931 году ён быў скасаваны. 27 ліпеня 1937 году адноўлены. 20 лютага 1938 году раён уключаны ў Віцебскую вобласьць. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Пра заснаваньне афіцыйных геральдычных знакаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласьці» зацьверджаныя герб і сьцяг раёну.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 40 552 чал. (перапіс); 2016 год — 37 303 чал.; 2017 год — 37 206 чал.; 2018 год — 37 051 чал.

Паселішчы

Агулам на тэрыторыі раёну налічваецца каля 361 паселішча.

Асобы

  • Дзьмітры Абраменка (1910, в. Філіпкава — 1981) — савецкі вайсковец, поўны кавалер Ордэну Славы
  • Антон Амбросаў (1912, в. Дрыкольле — 1984) — фітапатоляг-вірусоляг, доктар біялягічных навук
  • Ігнат Антонаў (1922, в. Будніца — 2015) — беларускі нэўрапатоляг, акадэмік АН Беларусі, член-карэспандэнт АМН СССР, доктар мэдыцынскіх навук, заслужаны дзяяч навукі Беларусі
  • Алесь Асіпенка (1919, в. Пушкары — 1994) — беларускі празаік, кінасцэнарыст, заслужаны работнік культуры БССР
  • Аркадзь Бясьсьмертны (1893, м. Сураж — 1955) — беларускі скрыпач, дырыгент, прафэсар, заслужаны артыст БССР
  • Ягор Васілеўскі (1922, в. Гарбачова — 1991) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу
  • Пятро Даўбёшкін (1912, в. Паўлавічы — 1943) — савецкі вайсковец, Герой Савецкага Саюзу
  • Уладзімер Канаваленка (1917, Скрэбні — 1944) — Герой Савецкага Саюзу
  • Уладзімер Курыленка (1924, в. Бабінічы) — 1942) — Герой Савецкага Саюзу
  • Міхась Лынькоў (нар. ў в. Зазыбы) — народны пісьменьнік Беларусі
  • Ігнат Манькоўскі (1765—1832) — публіцыст, асьветнік, грамадзкі дзяяч XVIII ст. (трымаў маёнтак ў в. Буёва, маёнтак Мілае ў в. Мазалава)
  • Геранім Марцінкевіч (1816, в. Тулава — 1864) — паэт, празаік, драматург, які пісаў на польскай і беларускай мовах
  • Фёдар Махноў (1878—1912, в. Старое Сяло) — «беларускі волат», самы высокі чалавек з тых, якія калі-небудзь якія жылі на Зямлі
  • Мікалай Нікіфароўскі (1845, в. Вымна — 1910) — беларускі этнограф, фальклярыст, літаратар і пэдагог
  • Пятро Нікіценка (1943, в. Жыгалава) — беларускі эканаміст, доктар эканамічных навук, прафэсар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • Уладзімер Плешчанка (1948, вёска Вароны — 2006) — беларускі палітык і палітвязень
  • Аляксандар Рыпінскі (1811, в. Кукавячына — 1900?) — польскі і беларускі этнограф, фальклярыст, паэт, пэдагог, гісторык, мастак-графік, друкар і выдавец; удзельнік паўстаньня 1830—1831 гг.
  • Міхаіл Сільніцкі (нар. у в. Запольле) — першы Герой Савецкага Саюзу з партызан-камсамольцаў
  • Іван Собалеў (1907, в. Шапуры — 1989) — Герой Савецкага Саюзу, ганаровы грамадзянін Віцебску
  • Зінаіда Стагурская (1971, в. Княжыца — 2009) — беларуская вэлягоншчыца
  • Фёдар Сурганаў (1911, в. Суднікі — 1976) — дзяржаўны і партыйны дзяяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля і партызанскага руху ў Беларусі ў Другую сусьветную вайну
  • Аляксей Філатаў (1939, в. Бабінічы) — беларускі пісьменьнік
  • Мінай Шмыроў (Бацька Мінай; 1891, в. Пунішча — 1964) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласьці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюзу

Крыніцы

Літаратура

  • Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с. — 2500 ас. — ISBN 985-11-0301-2

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віцебскі Раён ГаспадаркаВіцебскі Раён ПомнікіВіцебскі Раён ГісторыяВіцебскі Раён НасельніцтваВіцебскі Раён ПаселішчыВіцебскі Раён АсобыВіцебскі Раён КрыніцыВіцебскі Раён ЛітаратураВіцебскі Раён Вонкавыя спасылкіВіцебскі РаёнБеларусьВіцебскВіцебская вобласьцьМестаСуражЯнавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дэйвід ЎудардАлаіза ПашкевічГісторыя ЧарнаўчыцаўЗаслаўскі замакСаматэвічыПрапойскЛічэбнік29 лютагаРаёны БеларусіМаркетынг1993СасновыПрыказкаВальжына ЦярэшчанкаЮстын ПольРасейская моваКерунВялікая Лотва (Берасьцейская вобласьць)Рэжым ЛукашэнкіТры таўстуны (фільм)EBayГердзень (імя)Лацінская мова278Савецкія рэпрэсіі ў БеларусіГальштукБандароўнаМарат МаркаўКліматГікаМіжрасавая парнаграфіяГеродАдвечным шляхамГудманБеларускім партызанам (верш)ГерэльЁзэф Доў СалавейчыкResident EvilПагоня (песьня)Кітайская моваГрэбляMozilla FirefoxУ капцюрох ГПУГродгар (імя)БайструкРасейская імпэрыяМаскваОта ШыкРасейцыРусіны (гістарычны этнонім)Радзівілы1932Блакітная валошкаГодКурган Славы (мэмарыял)Тутэйшыя (п’еса)Гента (імя)Міхал ВітушкаМэтафараСамасейШвендэрБелая Русь (грамадзкае аб’яднаньне)Індуісцкія календарыКарльскірхэ480ЛаскаценьТэхналёгіяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСяргей АстрэйкаНародны майстар БеларусіНікола ТэслаКітайХаім Суцін🡆 More